• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
          Пакуль жа у чалавеку ёсьць хоць іскра самаадчувань-ня і зразуменьня самаго сябе, да таго часу ён не можа згадзіцца быць рабом і гноем, але ён будзе імкнуцца быць самым сабою і праз гэтае пазнаваць самаго сябе. I калі мы глянем на гісторыю адражджэньня ці вызваленьня людзкась-ці, дык убачым, што яно пачынаецца якраз ад таго, што на-род, зьненавідзіўшы путы няволі, імкнецца быць самым сабой і пазнаць самога сябе. Тое самае было з адражджэннем наро-даў пры пераходзе ад сярэдніх вякоў, трымаўшых людзкасць у путах духовае няволі, так было з адражджэньнем чэхаў, і расейцаў і гэтае самае паўтараецца з адражджэньнем бела-рускага народу. Пакуль наш народ быў рабом, пакуль ён не быў самым сабой і не ведаў самога сябе, да таго часу аб бела-
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    39
    
    рускай літэратуры не было нават і успаміну, калі не лічыць таго, што пісалася ў беларускай мове за часоў В[ялікага]-князьства літоўскага. Тагды быў другі час і тое, што тагды пі-салася пабеларуску, нельга лічыць літэратурай, а толькі пісь-меннасьцю. Калі ж толькі народ пачаў прабуджацца, калі пачалі адчувацца павевы скасаваньня паншчыны, як у той жа час пачала зьяўляцца беларуская літэратура. Праўда, спа-чатку пачалі пісаць па беларуску людзі, якія мелі мала супольнага з беларускім народам, як Чачот⁴, Баршчэўскі⁵, Ча-пінскі⁶, але іх, як людзей больш ліберальных, жыцьцё прыму-сіла лічыцца с фактам існаваньня беларусаў. I што тагды беларусы ужо пачыналі адчуваць самых сябе, аб гэтым сьвед-чыць факт, што ў той час зьявіўся першы беларускі паэт-селянін Паўлюк Багрым⁷, які быў замучаны за свае свабода-любівыя і нацыянальныя пачуцьці. Гэта было ў пачатку XIX стагодзьдзя, і літэратура таго часу мала мае значэньня. Ужо большы сьлед у беларускай літэратуры пакінуў Вінцук Дунін-Марцінкевіч⁸, пісьменнік сялянска-шляхоцкае ідыліі. Аднак творчасьць Марцінкевіча нельга залічыць да беларускай адражджэнскай літэратуры. У творчасьці Марцінкевіча, як і ў творчасьці ягоных папярэднікаў, толькі прадчуваецца адраж-джэньне беларусаў, бо нічым іншым як толькі прадчуцьцем чагосьці адбіваецца ў наіўных абразках “Гапона” ці “Вечар-ніцаў”, якія бароняць “добрую” паншчыну ды пераконваюць паноў, каб лепей адносіліся да сваіх прыганятых. Апроч беларускай мовы Марцінкевіч не выявіў нічога, што магло-б быць адбіцьцем беларускага адражджэньня. Мова без зьместу тое самае, што зьмест, уложаны не адпаведнай мовай.
         Першым беларускім паэтам, пачынальнікам беларуска-га адражджэньня быў Францішак Багушэвіч⁹, які у сваей творчасьці выявіў запраўднае палажэньне беларускага сяля-ніна, яго балячкі і крыўды, ды сказаў беларусам “не пакідай-це мовы свае, каб не ўмерці”. Гэтыя словы Багушэвіча маюць асаблівае значэньне, бо для нас агульна ведамы факт, што калі хто лічыць беларускую мову нікчэмнай, дык і беларусаў лічыць нейкім нягодным народам і пад гэткім паглядам бела-русу трудна казаць аб сваёй крыўдзе, аб сваім палажэньні. Ен павінен забіць у сабе адчуваньне свайго палажэньня, каб не паказаць сьвету сваёй нікчэмнасьці. Але забіўшы у сабе ад-чуцьце свайго жыцьця, свайго палажэньня, дзеля сораму за сваю мову, беларус робіцца горш як нягодным — ён становіц-
    
    40
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    ца мертвым. Дзеля гэтага і сказаў Багушэвіч “не пакідайце мовы сваёй, каб не памерлі” і з гэтымі словамі адкрыў дарогу беларускаму адражджэньні у змаганьні за права свае роднае мовы, якое для нас сталася змаганьнем за права свае чала-вечае годнасьці.
           Багушэвіч кінуў кліч беларускага адражджэньня і адражджэньне гэтае пачалося з 1905 г., пасьля расейскай рэ-валюцыі, калі ў беларускай мові пачалі друкавацца газэты і кніжкі. Адначасна з гэтым, хоць і незалежна ад гэтага факту, пачынае сваю літэрацкую дзейнасьць Янка Купала¹⁰, які лічыцца найвялікшым беларускім паэтам хіба за тое, што ён піша выключна аб долі беларускага сяляніна і наагул бела-рускага народу. Зараз за гэтым пачынае сваю дзейнасьць Якуб Колас, якога можна лічыць найвялікшым беларускім пісьменнікам, бо ён тварэц беларускага эпосу і ён даў най-лепшыя творы ў беларускай мове прозай ды закрануў у сваіх творах агульна людзкія пытаньні. Купала і Колас паказалі, чаго варта беларуская мова, і яны імянна выканалі тэстамэнт Багушэвіча: не пакінулі мовы беларускай ды паказалі, што беларусы запраўды не хочуць памярці, ды што яны могуць жыць і тварыць раўназначна таму, што твораць іншыя. Аб гэтым сьведчыць багатая формамі і думкамі філязофская паэзія М[аксіма] Багдановіча¹¹, які гаворыць пабеларуску ужо не аб долі беларусаў, але падае думкі агульна людзкага значэньня. Блізка да Багдановіча па зьместу свае творчасьці стаіць Зьмітрок Бядуля¹². Таксама агульна-людзкія пытаньні закрануў вельмі глыбока у сваей драматычнай творчасьці Францішак Аляхновіч¹³.
           Беларуская літэратура ў нашыя часы адчыняе сабе шырэйшае кола пытаньняў. Ужо па беларуску не пішацца выключна аб долі-нядолі бедака-сяляніна, бо палажэньня беларускага народу ўжо высьветлена. Цяпер нашае літэра-тура уступае ў сям’ю агульна-людзкіх літэратур, але пакуль што яна яшчэ да гэтага не дайшла. Гэта адбіваецца і на крытычных аглядах беларускай літэратуры. Беларускія кры-тыкі, разглядаючы літэратуру, дзеляць яе на тры кірункі (не лічачы аджыўшы шляхоцка-сялянскі): сялянскі, работніцкі і інтэлегенцкі. Гэткая клясафікацыя у іншай літэратуры пака-залася б зусім недарэчнай, а ў нас жа гэта у парадку рэчаў, бо у нас яшчэ пакуль што літэратура адбівае ў сабе палажэньне народу, заваёўвае яму права на жыцьце, акрэсьлівае ягоныя
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    41
    
    асаблівасьці і уласьцівасьці, адным словам, паказвае дарогу адражджэньня. Пакуль ня прайшло гэтае адражджэньне, пакуль беларускі народ і беларуская літэратура не увайшлі роўнымі сябрамі у сям’ю іншых народаў і іншых літэратур — да таго часу і зьмест нашае літэратуры і яе заданьні і яе значэньне мае свае асаблівыя адзнакі, асаблівыя вартасьці, дзеля чаго і пагляд на яе не такі, як на літэратуру, што мае сусьветнае значэньне.
    
          Калі з часам можа беларуская літэратура будзе мець сусьветная значэньне, тады іначай будзем разглядаць яе.
    
    42
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    
            Аб мове, народзе і друку ў роднай мове (з поваду 20-х угодкаў беларускае прэсы)
    
         Беларуская кніжка ці газета цяпер ужо не дзіва, але да вайны дык напэўна, што ня толькі ніхто не бачыў бела-рускага друку, але нават ня чуў аб ім. Ад гэтуль паўстала ад’ёмнае адношаньне да беларускага друкаванага слова і да беларускае мовы наагул. Уся навука вялася паміж нас па руску або па польску з няма ведама якіх часоў, з прычыны чаго мы прывыклі былі лічыць уменьне ўжываць рускую ці польскую мову за адзнаку культурнасьці, інтэлегентнасьці, і наадварот, ужываньне беларускае, простае і мужыцкае мовы ўважалі за адзнаку цемнаты, хамства і г[этак] д[алей]. Дык не дзіва, што гэткія думкі укараніліся ў нас моцна і шмат хто, пабачыўшы ці пачуўшы аб беларускім друку, пачаў адносіцца да яго варожа, бо думка аб друку ў беларускай мужыцкай мове здалася не мала каму як адзнакай барбарызацыі, сеўбы цемры і г[этак] д[алей].
         Гэта было не вельмі даўно, але цяпер ужо мы бачым не тое; цяпер ужо не гэтак варожа ўзіраюцца на беларускую кніжку і газэту, а нават шмат хто раптам загарэўся гарачаю прыхільнасьцю да яе. Вітаючы гэтую зьяву, нам астаецца толькі высьветліць даўнейшую памылку, якая і цяпер яшчэ мо каго смучае.
         Культурнасьць, інтэлегентнасьць і г[этак] д[алей] зале-жыць не ад таго, якую мову ўжывае чалавек, бо моваў ёсьць не адна і не дзьве, але тысячы. Спаміж розных народаў, ужы-ваючых розныя мовы, ёсьць культурнейшыя і некультурныя, нават зусім дзікары, дзеля гэтага мова адных вельмі значная ў культурным жыцьці, а мова другіх нічога не значыць.
         Ад гэтуль і паўстае шмат ў каго памылковая думка аб тым, што ўжываньне тае ці іншае мовы ёсьць адзнака культурнасьці ці не культурнасьці. Калі ж гэта прыняць за агульную праўду, дык прыйдзецца ўсім народам, колькі іх ёсьць на сьвеці, адказацца ад сваіх моваў і ужываць мову нямецкую, бо немцы ў нашы часы аперадзілі ўсіх у культуры. Толькі ж гэта з аднаго боку — немагчыма, а з другога боку недарэчна. Дзеля гэтага, тая дзікая “праўда”, быццам ужы-ваньне мовы ёсьць адзнака культурнасьці, зводзіцца з шы-рокага маштабу да мелачных прыватных “павер’яў”, прык-
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    43
    
    ладам, у данным выпадку ўважаць за лепшую мову рускую ці польскую перад беларускаю, бо ў рускай і польскай мове разь-вівалася культура больш, як ў беларускай.
         Гэта праўда, але калі мы да гэтае праўды аднясемся крытычна без прыватных павер’яў адносна мовы і інтэле-гентнасьці, то нам высьветліцца шмат што, аб чым мы нават не думалі.
         Каб зразумець тое, чаму, напрыклад, руская мова больш культурная, як беларуская, дык нам прыдзецца зрабіць не-калькі гістарычных і сацыяльных увагаў, якія пакажуць нам праўду. Мы ўбачым, што заняпад беларускае мовы залежыць не ад мовы, г[эта] з[начыць] не ад таго, што яна мужыцкая, хамская і г[этак] д[алей], але ад інакшых прычынаў. Каб жа беларуская мова апынулася ў інакшых варунках, як тыя, ў якіх яна была, дык тады ў мове 12-ці мільённага народу мы напэўна атрымалі б вялікія здабыткі культуры.
         У XV—XVI стагодзьдзі, у часе існаваньня Літоўска-бела-рускага князьства ў беларускай мові гаварылі князі і паны, пісалі законы. У той час быў у беларусаў доктар Францішак Скарына¹ з Полацку, які пачаў друкаваць беларускія кніжкі раней, як пачаліся друкавацца рускія кніжкі больш як на 50 гадоў, бо першая друкаваная беларуская кніжка выйшла ў сьвет у 1517-м годзе у Празе чэскай, а першая беларуская друкарня 1525 гаду была заложана ў Вільні, у той час, калі расейскія кніжкі пачаліся друкавацца ў Львове, Заблудаве, ў Маскве неяк 1570—80-х гадох.
         Беларуская біблія (найбольш цэннае выданьне тых ча-соў), надрукаваная Францішкам Скарынай, зьявілася трэцяй у сьвеці, пасьля нямецкай і чэскай. Каб пайшло так і далей, дык цяпер беларуская мова была б прынамсі на роўні з поль-скаю, калі не вышэй за яе.
         Але вінаваты ў заняпадзе беларускае мовы Люблінская вунія², калі літоўскі князь Ягелло³ ажаніўся з польскай кара-леўнай Ядвігай⁴ і злучыў Літоўска-беларускае князьства з Польскім каралеўствам. Пасьля гэтага паступова пачалі пе-раходзіць ў каталіцтва літоўска-беларускія паны, прымаючы разам з ім польшчыны і пакідаючы гэткім чынам беларускую мову, якая ўрэшці засталася ў адных мужыкоў, дзеля чаго і празвалі яе мужыцкаю.