• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
           ⁸⁰        “Беларускі Каляндар” — віленскае беларускае штогадовае выданне перадусім культурна-асветніцкай скіраванасці.
           ⁸¹        “Новае жыцьцё’’ — беларуская газета, якая выходзіла ў Вільні ў сакавіку—траўні 1923 г., выдавалася Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй.
           ⁸²             “Вялікую галаву маеш” (пол.).
           ⁸³              “Лупіць бульбу” (пол.).
           ⁸⁴        Трупаў — настаўнік П.Сяўрука ў Ліпецку, кіраўнік мясцовага краязнаў-чага таварыства.
           ⁸⁵             Паліцэйскі ўчастак на чале з камендантам. Існаваў у кожнай гміне.
           ⁸⁶        “Православный календарь" — магчыма, маецца на ўвазе “Варшав-скнй православный календарь”, які штогод выходзіў у сталіцы Польшчы.
           ⁸⁷        “Беларуска-маскоўскі слоўнік”- маецца на ўвазе “Маскоўска-беларускі слоўнік”, супольная праца Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, другое выданне якой выйшла ў Вільні ў 1921 годзе.
           ⁸⁸        Маецца на ўвазе зборнік вершаў Уладзіміра Жылкі “Уяўленьне”, выдадзены ў Вільні ў 1923 г.
           ⁸⁹        “Вольны сьцяг”- беларуская газета, якая выходзіла ў Вільні ў жніўні-кастрычніку 1923 г., выдавалася Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй.
           ⁹⁰        Лагіновіч Язэп (1891—1940) — беларускі нацыянальны дзеяч. Адзін са стваральнікаў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, рэдагаваў яе выданні. Пазней — сябра ЦК КПЗБ. Рэпрэсаваны.
           ⁹¹             “З.-Ж." — скарачэнне расшыфраваць не ўдалося.
           ⁹²        Міністэрства беларускіх спраў у Літве - орган выканаўчай улады ў Літве. Было створана паводле дамовы Віленскай Беларускай Рады і Літоўскай Тарыбы ад 27 лістапада 1918 г. для прадстаўніцтва беларускага насельніцтва пры ўрадзе Літвы. У 1923 г. міністэрства фактычна спыніла сваю дзейнасць.
           ⁹³        Маслоўская-Матэйчук Вера (1896-1981) - беларуская нацыянальная дзяячка, адна з арганізатарак беларускага партызанскага руху ў 1922-1923 г. Была асуджана на Беластоцкім працэсе на 6 годтурэмнага зняволення.
    
    237
    
           ⁹⁴         Беластоцкі працэс — судовы працэс над 45-цю арганізатарамі і ўдзель-нікамі беларускага партызанскага руху, які праходзіў у Беластоку ўтраўні 1923 г. Увайшоў у гісторыю таксама як “Працэс 45-ці".
           ⁹⁵         Багдановіч Вячаслаў (1876 — пасля 1939) — беларускі царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч. У 1922—1930 г. сенатар Польскай Рэспублікі, член Беларускага пасольскага клуба.
           ⁹⁶         Жыдомля — вёска, цэнтр гміны ў Гарадзенскім павеце. Цяпер у Гро-дзенскім раёне.
           ⁹⁷         Белорусское Крестьянско-Рабочее Обшество — маецца на ўвазе Бела-руская Сялянска-Работніцкая Грамада
           ⁹⁸         Валошын Павел (1891—1937) — беларускі дзеяч. У 1923—1927 г. пасол польскага сойму, адзін са стваральнікаў БСРГ.
           ⁹⁹         Якімовіч Мікалай (1896—1929) — беларускі актывіст у Гарадзенскім павеце. Старшыня Гарадзенскага павятовага сакратарыята БСРГ. Неаднаразо-ва арыштоўваўся польскімі ўладамі.
           ¹⁰⁰        Гуліда Міхал — адзін з заснавальнікаў і актыўных сябраў скідзельскага гуртка ТБШ.
           ¹⁰¹        Чанінг Уільям Элеры (1780—1842) — амерыканскі пісьменнік, тэолаг, прапаведнік.
           ¹⁰²         Варфаламееўская ноч — масавае забойства гугенотаў каталікамі, якое было ўчынена ў Парыжы ў ноч на 24 жніўня 1572 г., на свята святога Варфаламея.
           ¹⁰³        П. Сяўрук мае на ўвазе тыя дні ў сярэдзіне студзеня 1927 г., калі польскімі ўладамі былі арыштаваныя лідэры Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
           ¹⁰⁴         Дзмітрый Растоўскі (1651—1709) — рускі царкоўны пісьменнік і пра-паведнік, у 1701—1709 г. растоўскі мітрапаліт. Пасля смерці быў прылічаны да ліку святых. Аўтар працы “Чэцьі-Мінеі" — 12-томнага зводу жыццяў святых, які ахопліваў усё гадавое кола.
           ¹⁰⁵         Хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе “Беларускі правапіс’’ Радаслава Астроўскага.
           ¹⁰⁶         Маецца на ўвазе ‘Тісторыя беларускай літаратуры” Максіма Гарэц-кага.
           ¹⁰⁷         Дзенькаўцы — вёска ў Мастоўскай гміне Гарадзенскага павета, цяпер у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці.
           ¹⁰⁸        Дубна — вёска, цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце, цяпер у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці
           ¹⁰⁹              Маецца на ўвазе Васіль Сіткевіч.
           ¹¹⁰         Маецца на ўвазе спрэчка, якая ў 1927 г. вялася на старонках бела-рускіх газет рознай палітычнай агітацыі ў асноўным паміж Антонам Луцкевічам і ягонымі ідэалагічнымі апанентамі — лідэрам Беларускай хрысціянскай дэма-кратыі Адамам Станкевічам і лідэрамі Беларускага сялянскага саюза Фабіянам Ярэмічам і Васілём Рагулем. Падчас гэтай спрэчкі бакі не скупіліся на цяжкія абвінавачанні і нават на ўзаемныя абразы.
    
    238
    
           ¹¹¹             Касяк — біяграфічныя звесткі адсутнічаюць.
           ¹¹²             Маецца на ўвазе Міхал Касцевіч (Міхась Васілёк).
           ¹¹³         "Беларускі дзень” — штотыднёвая грамадска-палітычная, сельска-гаспадарчая і літаратурная газета паланафільскай арыентацыі, якая выдавалася ў 1927—1928 г. у Вільні пад рэдакцыяй Францішка Ўмястоўскага.
           ¹¹⁴        “Strzelec" (“Стралец”) — ваенізаваная маладзёжная арганіацыя ў міжваеннай польскай дзяржаве, вызначалася шавіністычным духам.
           ¹¹⁵        Пад № 43 на выбарах у Сенат у Беластоцкім ваяводстве пад шыльдай Беларускага незалежнага выбарчага камітэта сялян і рабочых выступалі бела-рускія дзеячы левай палітычнай арыентацыі (былыя радыкальныя грамадоўцы).
           ¹¹⁶        Староста — кіраўнік павятовай адміністрацыі ў міжваеннай польскай дзяржаве.
           ¹¹⁷         “Swi^ty Krzyz” (“Святы Крыж”) — Маецца на ўвазе турма, якая знахо-дзілася ў Келецкім ваяводзтве Польшчы ў будынках былога г.зв. Сьвентакшыска-га бенедыктынскага манастыра на Лысай гары (адсюль назва). Ад найбліжэй-шага горада да яе трэба было ехаць 4 гадзіны. Прызначалася ў асноўным для ўтрымання асуджаных на пажыццёвае зняволенне і была вядомая надзвычай кепскімі ўмовамі ўтрымання вязняў. Кіраўнікі БСРГ у гэтую турму ў рэшце рэшт не патрапілі.
           ¹¹⁸        Магчыма, П.Сяўрук згадаў гісторыю забойства Міхала Гурына-Мара-зоўскага, беларускага дзеяча, лідэра г.зв. “сэцэсіі’’ ў КПЗБ, які быў забіты за супрацоўніцтва агентам КПЗБ як правакатар. Хаця Гурын быў забіты ў Вільні.
           ¹¹⁹             Ласосна — вёска ў ваколіцах Гародні.
           ¹²⁰        Булгакаў Валянцін Фёдаравіч (1886-1966), пісьменнік, мемуарыст, сакратар Ільва Талстога і адзін з лідэраў “талстоўства".
           ¹²¹             Ралан Рамэн (1866—1944) — французскі пісьменнік.
           ¹²²             Маецца на ўвазе Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клуб.
    
    239
    
    
    
                БІБЛІЯГРАФІЯ
    
    
    публікацый твораў Пятра Сяўрука і прац аб яго жыцці і творчасці.
    
           1.       Брыль Я. 3 рукапісаў, якія не гараць// Полымя. 1986. №10.
           2.       Вашкевіч А. Архіў, які не знік// Гродзенская праўда. 2005. 9 ліпеня.
           3.       Вашкевіч А. Пётра Сяўрук і яго справа // Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова XIX — першая траціна XX ст. Менск: "Тэхналогія”, 2007.
           4.       Вашкевіч А. Галасы з мінулага стагоддзя (перапіска заходнебеларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў з Пятром Сяўруком) // Biatoruskie Zeszyty Historyczne. 2007. №28.
           5.       Голуб Ю. He знала думка бездарожжа // Гродзенская праўда. 2005. 19 сакавіка.
           6.       Голуб Ю. Чаму сэрца маё засмуцілася? // Гродзенская праўда. 2000. 12 лютага.
           7.       Дзелянкоўскі М. “Душа баліць і рвецца”. Пятру Сяўруку споўнілася б 100 год// Народная Воля. 2005. 12 ліпеня.
           8.       Дзелянкоўскі М. 3 грудзей рваўся крык пратэсту // Шляхам гадоў. Мінск: “Мастацкая літаратура”, 1994.
           9.       Дзелянкоўскі М. Край паэтаў// Беларуская мінуўшчына. 1993. № 5-6.
           10.       Дзелянкоўскі М. Скідзель: Дакументальна-лірычны нарыс. — Мн.: Полымя, 1987. — 111 с.
           11.       Калеснік У. Этапы ростані і волі // Ростані волі. Мінск: "Мастацкая літаратура", 1990.
           12.        КалеснікУ. Час і песні. Мінск. 1962.
           13.       Нікіпорчык А. "Мой прастор — гэта думкі палёт...” // Гродзенская праўда. 2000. 20 чэрвеня.
           14.        Пётр Сяўрук// Беларускія пісьменнікі. Мн: БелЭн, 1995. Т. 5.
           15.        Ростані волі. 3 заходнебеларускай паэзіі. Мн.: Маст. Літ, 1990.
           16.       Сяўрук М. Што нагадаў фотаздымак? // Памяць. Гродзенскі раён. Мн.:БелЭн, 1993.
           17.       Сяўрук П. 3 архіву Пётры Сяўрука // Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова XIX — першая траціна XX ст. Менск: “Тэхналогія”, 2007.
           18.        Сяўрук П. Да “правадыроў” беларускага народу// ARCHE. 2005. Ne 4.
           19.        Черепмца В.Н. Счастье для другмх. Западнобелорусскме последова-телн релнгмозно-фмлософского ученмя Л.Н. Толстого (1921—1939 г.). Гродно, 2007.
           20.       Яшчэ адно імя, яшчэ адзін талент// Памяць. Гродзенскі раён. Мн.: БелЭн, 1993.
    
    240
    
    
    
                Ад выдаўцоў
    
    
    
       “Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі беларускага нацыяналь-нага руху” — трэці том, заснаванай намі ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ.
           Пётр Сяўрук (1905—1929) быў актыўным удзельнікам беларус-кага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920-х г., адным з лідэраў Таварыства беларускай школы на Гарадзеншчыне. Пайшоўшы з гэтага свету ў 24 гады, П.Сяўрук пакінуў багатую рукапісную спадчыну. П.Сяўрук пісаў на беларускай і рускай мовах філасофскія і публіцыстыч-ныя творы, вершы і апавяданні, вёў дзённік, у якім занатоўваў і камен-таваў падзеі тагачаснага жыцця Заходняй Беларусі. Большасць з напі-санага П.Сяўруком ніколі не друкавалася. Спадчына П.Сяўрука — гэта погляд мясцовага дзеяча нацыянальнага руху, які дазваляе сучаснаму чытачу больш глыбока зразумець гістарычныя падзеі той складанай і гераічнай эпохі ў гісторыі беларускага народа.
    
       Дзякуем пляменніку Пятра Сяўрука, пісьменніку Мікалаю Дзелянкоў-скаму, за неацэнную дапамогуў падрыхтоўцы гэтай кнігі.
       Дзякуем пляменніцы Пятра Сяўрука, Маргарыце Францавай, за дапамогу архіўнымі матэрыяламі і фотаздымкамі.
       Дзякуем усім, хто з намі.
    
    
                  На старонках кніг, якія складаюць ГАРАДЗЕНСКУЮ БІБЛІЯТЭКУ, прадстаўлена забытая гісторыя Гародні, тра-дыцыя суіснавання розных народаў і культур, памяць пра гістарычную спадчыну, культурніцкія і літаратурныя да-сягненні творцаў горада на працягу стагоддзяў.