Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
Мы маліліся... (с. 140)
Дата напісання — лістапад 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя" (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3959.
Песьня сьмерці.
Наследаваньне з Некрасава (с. 141)
Дата напісання — лістапад 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3959.
Працоўны Волат, бяры свой молат (с. 141)
Дата напісання — 19 лістапада 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3959.
Я працую, як вол... (с. 142)
Дата напісання — канец 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3959.
Усё шуміць і шуміць векавечны наш бор (с. 143)
Дата напісання — канец 1926 г. Друкаваўся ў часопісе ‘‘Полымя’’ (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3959.
Якубу Коласу (с. 143)
Дата напісання — лістапад 1926 г. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 3958.
3 зімовых настроўя (с. 143)
Дата напісання — 3 студзеня 1927 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя" (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3959.
Беларусь! Ты мой край дарагі (с. 144)
Дата напісання — лістапад 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3968.
Запалілася сэрца каханьнем (с. 144)
Дата напісання — 11 лютага 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3968.
Я радзіўся ў краіне лясоў і балотаў (с. 144)
Дата напісання нам невядомая. Друкаваўся ў зборніку “Шляхам гадоў” (Мінск: “Мастацкая літаратура”, 1994). Копія верша захоўваецца ў прыватным архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
229
Нашто вы сэрца мае растраўляецца... (с. 145)
Дата напісання нам невядомая. Друкаваўся ў зборніку “Шляхам гадоў" (Мінск: “Мастацкая літаратура”, 1994). Копія верша захоўваецца ў асабістым архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
ПРОЗА
Тайна маны (с. 149)
Друкуецца фрагмент апавядання П.Сяўрука, напісанага, хутчэй за ўсё, у канцы 1923 — пачатку1924 г. і дасланага аўтарам у “Беларускае выдавецкае таварыства” ў Вільню. Захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Фонд. 21. Справа 547. Арк. 12 — 14.
¹ Люльку ў Яўхіма скраў нядобрасумленны аднавясковец Павел якраз у той момант, калі Яўхім атрымаў звестку пра смерць на фронце свайго сына Сідара.
Гісторыя аднае сьмерці (с. 151)
Дакладная дата напісання невядомая. Твор быў надрукаваны: Студэнцкая думка. 1924. N° 1. С. 32—34.
Чыталі (с. 154)
Дата напісання — 11 студзеня 1925 г. Рукапіс апавядання захоўваецца ў асабістым архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
Споведзь Беззямельнага (с. 157)
Дата напісання нам невядомая. Рукапіс твора захоўваецца ў ММБ, КП — 4063.
ЛІСТАВАННЕ
Ліст у “Беларускую кнігарню” ад 21 лютага 1922 года. (с. 161)
Адзін з першых лістоў Пятра Сяўрука на беларускай мове. ММБ, КП — 3977.
¹ Маецца на ўвазе Беларуская кнігарня ў Вільні, якая дзейнічала яшчэ з перадваенных часоў і знаходзілася па адрасе: вул. Завальная, 7.
Лісту “Беларускае выдавецкае таварыства” ад 28 студзеня 1924 г. (с. 161)
Аўтограф П. Сяўрука; Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Фонд. 21. Справа 546. Арк. 3 — 3 адв.
¹ Беларускае выдавецкае таварыства — існавала ў Вільні ў 1913-1915, 1919 — пач. 1930-х г„ друкавала беларускую мастацкую літаратуру, пераклады на беларускую мову класікаў сусветнай літаратуры, календары, падручнікі, сярод іншых — творы I. Дварчаніна, А. Луцкевіча, I. Канчэўскага.
² “Заходняя Беларусь" — зборнік “грамадзкае мысьлі, навукі, літэра-туры, мастацтва Заходняй Беларусі”, першая кніжка якога (намінальна за 1923 год) выйшла ў свет у пачатку 1924 г. Планавалася, што гэты зборнік
230
будзе выходзіць перыядычна, але далей выпуску першай кніжкі справа не пайшла. Аўтарамі матэрыялаў, змешчаных на старонках гэтай адзінай кніжкі, былі Антон Луцкевіч, Ігнат Канчэўскі, Уладзімір Самойла, Рамуальд Зямкевіч і інш.
Ліст Антону Луцкевічу ад 29 лютага 1924 г. (с. 162)
Аўтограф П. Сяўрука; Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Фонд. 21. Справа 546. Арк. 9 — 9 адв.
¹ Луцкевіч Антон (1884—1942) — беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных ідэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэння. У міжваеннай Польшчы некаторы час быў нефармальным лідэрам беларускага руху.
² ‘‘Змаганьне’’ — газета, якая выходзіла ў Вільні з канца 1923 да канца студзеня 1924 г. Орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА).
³ "Наш шлях" — часопіс, які выдаваўся з сакавіка 1922 па снежань 1923 г. у Вільні Беларускім студэнцкім саюзам. Усяго выйшла 4 нумары часопіса.
⁴ “Беларускі голас” — маецца на ўвазе газета ‘Толас беларуса”, якая вы-давалася з лютага да красавіка 1924 г. Неафіцыйны орган Беларускага пасоль-скага клуба.
Ліст ад Антона Луцкевіча ад 18 красавіка 1924 г. (с. 164)
Аўтограф А. Луцкевіча; ГДГАМ, КП — 85095/10.
Ліст Антону Луцкевічу ад 29 красавіка 1924 г. (с. 165)
Аўтограф П. Сяўрука; Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Фонд. 21. Справа 546. Арк. 14 - 16 адв.
¹ Кант Імануіл (1724—1804) — нямецкі філосаф, родапачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму.
² Фіхтэ Ёган Готліб (1762—1814) — нямецкі філосаф, прадстаўнік нямецкага класічнага ідэалізму.
³ Лейбніц Готфрыд Вільгельм (1646—1716) — нямецкі філосаф-ідэаліст, матэматык.
⁴ Гегель Георг Вільгельм Фрыдрых (1770—1831) — нямецкі філосаф, стваральнік тэорыі дыялектыкі.
⁵ Маркс Карл (1818—1883) — нямецкі філосаф і эканаміст, стваральнік дыялектыка-матэрыялістычнай філасофіі.
⁶ Бэкан Фрэнсіс (1561—1626) — англійскі філосаф, стваральнік эмпірызму.
⁷ Суліма (сапр. Самойла Ул.І.) (1878-1941) - беларускі і рускі літа-ратурны крытык, філосаф. Супрацоўнічаў з “Нашай Нівай”, аўтар філасофскага эсэ "Гэтым пераможаш!’’, надрукаваным у альманаху “Заходняя Беларусь”.
⁸ Грабскі Уладзіслаў (1874—1938) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы ў 1920, 1923-1925 г.
⁹ Караленка Уладзімір Галакціёнавіч (1853-1921) - рускі пісьменнік.
231
Ліст ад Адольфа Зянюка ад 4 траўня 1925 г. (с. 169)
Аўтограф Ад. Зянюка; ГДГАМ, КП — 85095/13.
¹ Зянюк Адольф (1894-1938) беларускі дзяч з Сакольшчыны, адзін з стваральнікаў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі, адвакат, рэдактар часопіса “Студэнцкая Думка”.
² “Студэнцкая Думка’’ — грамадска-палітычны, навуковы і літаратурны орган Беларускага Студэнцкага Саюза. Выдаваўся з перапынкамі ў 1924— 1931 г. У № 1 часопіса было надрукавана апавяданне П. Сяўрука 'Тісторыя аднае сьмерці".
³ “Крыніца” (“Беларуская Крыніца”) — беларуская грамадска-палітычная газета, орган Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, выходзіла ў 1917—1937, 1939-1940 г.
⁴ Маецца на ўвазе эскіз Пятра Сяўрука “Псторыя аднае сьмерці".
Ліст ад Мікалая Марцінчыка ад 4 верасня 1926 г. (с. 170)
Аўтограф М.Марцінчыка; ГДГАМ, КП — 85095/17. Ліст зацверджаны пячаткай Галоўнай Управы ТБШ у Вільні.
¹ Марцінчык Мікалай (1901-1980) - беларускі дзеяч, лекар, старшыня Бе-ларускага Студэнцкага Саюза, з 1934 г. намеснік старшыні галоўнай управы ТБШ.
Ліст ад Людвікі Войцік (Зоські Верас) ад 6 красавіка 1927 г. (с. 171)
Аўтограф Л. Войцік; ГДГАМ, КП — 85095/8.
¹ Войцік Людвіка (дзявоч. Сівіцкая) (1892—1991) — беларуская пісь-менніца, грамадска-кулыурная дзяячка, друкавалася пад псеўданімам Зоська Верас.
Ліст ад Людвікі Войцік (Зоські Верас) ад 17 ліпеня 1927 г. (с. 172)
Аўтограф Л. Войцік; ГДГАМ, КП — 85095/9.
¹ Баран Сяргей (1892 - пасля 1935) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта, пасол Сейма Польшчы, у 1923 г. асуджаны польскім судом за антыўрадавую дзейнасць. Пасля выхаду з польскай турмы выехаў у БССР, дзе быў асуджаны і памёр у лагеры.
Ліст ад Васіля Сіткевіча ад 30 мая 1927 г. (с. 172)
Аўтограф В. Сіткевіча; ГДГАМ, КП — 85095/11.
¹ Сіткевіч Васіль (1896—1970) — настаўнік, актывіст беларускага нацыя-нальнага руху. Падрабязна пра В. Сіткевіча гл.: Токць С. Лёс беларускага настаўніка // Biatoruskie Zeszyty Historyczne. 2004. № 21. S. 207-217.
² Княжаводцы — вёска ў Дубнаўскай гміне Гарадзенскага павета. Цяпер у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці.
Ліст ад Васіля Сіткевіча ад 26 чэрвеня 1927 г. (с. 173)
Аўтограф В. Сіткевіча; ГДГАМ, КП — 85095/12.
¹ Заполле — вёска ў Дубнаўскай гміне Гарадзенскага павету. Цяпер ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці.
232
² “Ня розумам сьцяміў, а сэрцам” — спектакль па п’есе, напісанай у 1909 г. малавядомым беларускім пісьменнікам Касьянам Вясёлым (сапр. імя і прозвішча Вінцук Аўдзей) (1886—1916).
³ “Пан Міністар’’ — спектакль па аднайменнай п’есе Францішка Алях-новіча.
⁴ Староства давала дазвол на спектаклі, якія былі адцэнзураваныя палі-цыяй, г. зн. на рукапісе п'есы або яе друкаваным выданні стаяла спецыяльная пячатка і подпіс адказнай службовай асобы.
⁵ Луневіч — сябар Пятра Сяўрука, жыхар вёскі Рыскі Скідзельскай гміны, прыхільнік ідэй Льва Талстога.
Ліст ад Івана Савіцкага ад 22 верасня 1927 г. (с. 174)
Машынапіс на бланку з пячаткай Галоўнай Управы ТБШ, подпіс І.Савіц-кага, ГДГАМ, КП - 85095/14.
¹ Савіцкі Іван (1893 — ?) — беларускі настаўнік і грамадскі дзеяч левай арыентацыі, віцэ-старшыня і кіраўнік канцылярыі ТБШ. Выкладаў сусветную гісторыю і гісторыю Беларусі ў Віленскай беларускай гімназіі. У 2-ой палове 1920-хг. быў старшынёй Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1927 г., пасля арышту лідэраў Грамады, кароткачасова ўваходзіў у дырэкцыю Беларускага кааператыўнага банка. Па некаторых звестках, у 1930-х г. жыў у БССР.