• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
    219
    
          Творы П.Сяўрука для гэтай кнігі падбіраліся ўкладальнікамі з мэтай як мага шырэй адлюстраваць шматграннасць яго асобы, ролю ў грамадскім і культурным жыцці міжваеннай Гарадзеншчыны, пака-заць яго як самабытнага мысляра і філосафа-самавука. Надрука-ваныя тут творы складаюць толькі частку ўсёй спадчыны П.Сяўрука, якая дайшла да нас.
          Тэксты П.Сяўрука друкуюцца без зменаў, з захаваннем усіх асаблівасцяў мовы аўтара. Укладальнікамі выпраўлены толькі віда-вочныя апіскі. У каментарах падаецца інфармацыя аб месцазна-ходжанні матэрыялу, яго кароткая характарыстыка (рукапіс, машы-напіс, наяўнасць пячатак і подпісаў), звесткі аб асобах, падзеях, геаграфічных мясцінах, кнігах і перыядычных выданнях, што згад-ваюцца ў публікацыі.
    
    220
    
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    Мова і нацыя (с. 33)
           Адзін з першых публіцыстычных твораў П.Сяўрука на беларускай мове. Рукапіс быў дасланы аўтарам Антону Луцкевічу разам з лістом, напісаным 29 лютага 1924 г. Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Фонд. 21. Справа 546. Арк. 8-8 адв.
    
    А6 беларускай літэратуры (с. 35)
           Дата напісання артыкула нам невядомая. Музей Максіма Багдановіча ў Гродне (далей ММБ), КП-4045.
           ¹        Талстой Леў Мікалаевіч (1828—1910) — рускі пісьменнік.
           ²        Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч (1821-1881) - рускі пісьменнік.
           ³       Тарас Гушча — адзін з літаратурных псеўданімаў Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа) (1882-1956).
           ⁴        Чачот Ян (1796—1847) — беларуска-польскі паэт, фалькларыст.
           ⁵       Баршчэўскі Ян (1794 (паводле іншых крыніц 1790 ці 1796) - 1851) -беларуска-польскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Пісаў беларускамоўныя вершы.
           ⁶       Чапінскі - відаць, маецца на ўвазе Аляксандр Рыпінскі (1811-1900 (?)) — беларуска-польскі паэт і фалькларыст.
           ⁷        Багрым Паўлюк (1821—1881) — беларускі сялянскі паэт.
           ⁸        Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (1808—1884) — беларускі пісьменнік.
           ⁹        Багушэвіч Францішак (1840-1900) - беларускі паэт.
           ¹⁰        Купала Янка (сапр. Іван Луцэвіч) (1882-1942) - беларускі паэт.
           ¹¹       Багдановіч Максім (1891-1917) - беларускі паэт.
           ¹²       Бядуля Змітрок (сапр. Самуіл Плаўнік) (1886—1941) — беларускі пісьменнік.
           ¹³        Аляхновіч Францішак (1883—1944) — беларускі драматург.
    
    Аб мове, народзе і друку ў роднай мове (з поваду 20-х угодкаў беларускае прэсы) (с. 42)
           Дата напісання артыкула — 17—21 верасня 1926 г. Рукапіс артыкула захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі (далей ГДГАМ), КП-85095/21.
           ¹       Скарына Францішак (каля 1490 — каля 1551) — беларускі і ўсходнесла-вянскі першадрукар.
           ²             Так у арыгінале. Відавочна, маецца на ўвазе Крэўская унія 1385 г.
           ³       Ягайла (Ягела) (каля 1350-1434) - вялікі князь літоўскі ў 1377-1392 г„ кароль польскі ў 1386—1434 г.
           ⁴       Ядвіга (1373 ці 1374—1399) — польская каралева ў 1384—1399 г., жонка Ягайлы.
           ⁵       Луцкевіч Іван (1881—1919) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, калекцыянер. Адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Старэйшы брат Антона Луцкевіча.
    
    ___________________________________________________________________________221
    
           ⁶              Гогаль Мікалай Васільевіч (1809—1852) — рускі пісьменнік.
           ⁷              Чэхаў Антон Паўлавіч (1860—1904) — рускі пісьменнік.
    Родная мова і навука. Да “Заранкі” (с. 47)
           Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ММБ, КП-4092. Прыкладная дата напісання — вясна 1927 года.
          ¹        “Заранка’' — ілюстраваны беларускамоўны часопіс для дзяцей, выдаваўся ў Вільні ў 1927—1931 г. П.Сяўрук дапамагаў распаўсюджваць гэты часопіс у Гарадзенскім павеце і перапісваўся з яго рэдактаркай Л.Сівіцкай.
    Агляд жыцьця Заходняе Беларусі (с. 48)
           Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ГДГАМ, КП-85095/33. Прыклад-ная дата напісання — 1927 год. Рэшта працы не выяўлена. У частцы з падзага-лоўкам “Што рабіць?" размова ідзе аб актуальнай для заходнебеларускага грамадства справе стварэння беларускай сістэмы адукацыі.
          ¹        Скульскі Леапольд (1878—1940 (?)) — польскі палітычны дзеяч, у 1919 — 1920 г. прэм'ер-міністр, у 1920—1921 г. — міністр унутраных спраў Польшчы. Трымаўся скрайне шавіністычных поглядаў. Менавіта яму належалі знакамітыя словы, што праз 50 гадоў усіх беларусаў можна будзе пасадзіць на адной канапе.
          ²        Студніцкі (Гізберт-Студніцкі) Вацлаў (1874—1962) — польскі гісторык і журналіст, жыў у Вільні. Негатыўна ставіўся да беларускага нацыянальнага руху, выступаў за асіміляцыю беларусаў палякамі.
          ³        Паўлюкевіч Арсень (1889 — ?) — беларускі палітычны дзеяч. У сярэдзіне 1920-х гадоў быў стваральнікам і кіраўніком шэрагу беларускіх паланафільскіх арганізацыяў.
          ⁴        “Школьным плебісцытам” у Польшчы ў міжваенны перыяд называлася кампанія па збору дэкларацый бацькоў за беларускую ці за польскую школу. Вынікі гэтай кампаніі павінны былі ўлічвацца ўладамі пры вырашэнні пытання мовы навучання ў кожнай канкрэтнай школе, але вельмі часта яна проста ігнараваліся.
          ⁵        Беларускае навуковае таварыства (БНТ) — беларускае грамадскае аб'яднанне, якое існавала з 1918 да 1939 г. у Вільні.
    
    Даклад аб стане гурткоў
    Таварыства Беларускай школы ў Горадзенскім павеце (с. 52)
            Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ГДГАМ, КП-85095/27. Прык-ладная дата напісання — канец 1927-га ці пачатак 1928-га года.
           ¹        У рукапісе лічба перакрэслена і заменена на лічбу 80.
           ²        “Пакой у наймы” — спектакль па п’есе аўтарства Сяргея Новіка-Пеюна.
    Аб беларускай прэсе (с. 54)
           Друкуецца паводле: Беларускі Дзень. 1927. № 20. 27 ліпеня. С. 4-6. У ММБ захоўваецца чарнавы варыянт гэтага артыкула, датаваны 19 чэрвенем 1927 г., КП-3962. Апошняя фраза ў арыгінальным варыянце замест: “нястачы
    
    222
    
    гэтыя адчуваюцца асабліва балюча” гучыць “яны адчуліся у сэрцы лепшых сыноў народа вострай боллю".
          ¹       Брыян Арыстыд (1862—1932) — французскі палітык, на працягу 1909— 1929 г. шэсць разоў станавіўся прэм’ер-міністрам Францыі.
          ²       Штрэзэман Густаў (1878—1929) — нямецкі палітык, у 1923—1929 г. быў міністрам замежных спраў Германіі.
          ³       Чэмберлен Осцін (1863—1937) — брытанскі палітык, у 1924—1929 г. быў міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі.
          ⁴       Чычэрын Георгій Васільевіч (1872-1936) - савецкі дыпламат, народны камісар замежных спраў РСФСР (з 1922 г. — СССР) у 1918—1930 г.
          ⁵       Чан Кай-Шэк — маецца на ўвазе Чан Кайшы (1887—1975) — кітайскі палітычны і вайсковы дзеяч, з 1927 па 1949 г. ажыццяўляў дыктатарскую ўладу. Прыйшоў да ўлады пасля г.зв. "Паўночнага паходу’’ 1926—1927 г. (адсюль заўвага П.Сяўрука, што Чан Кайшы “ваюе”).
          ⁶       Мамона — у старажытных вераваннях дэманічная істота, адзін з прадстаўнікоў “д'ябальскай сілы”, якая супрацьстаіць Богу і анёлам.
          ⁷       Малох — паводле Бібліі, боства, якому прыносіліся ахвяры (у першую чаргудзеці)ў Палестыне, Фінікіі і Карфагене.
    
    Нацыя і нацыяналізм (с. 58)
           Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ГДГАМ, КП-85095/20. Дата напісання — 2 красавіка 1927 г. Матэрыял знаходзіцца ў сшытку пад назвай “Сьпевы і дэкламацыі”, у якім змешчаны патрыятычныя вершы беларускіх паэтаў, што чыталіся П.Сяўруком і іншымі сябрамі Скідзельскага гуртка ТБШ падчас сходаў арганізацыі.
    
    Аб чым пішуць газэты (с. 62)
           Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ГДГАМ, КП-85095/31. Дата напісання — 6 чэрвеня 1928 г.
          ¹       Маецца на ўвазе Беларускі сялянскі саюз — палітычная партыя, якая існавала ў Заходняй Беларусі з лістапада 1925 па канец 1920-х г. Яе лідэрамі былі Фабіян Ярэміч і Васіль Рагуля.
          ²             Хадэкі — члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
          ³       Маецца на ўвазе Беларуская сялянская партыя, заснаваная вядомым беларускім дзеячам Янкам Станкевічам пасля ягонага скандальнага выхаду з шэрагаў Беларускага сялянскага саюза ў сярэдзіне 1927 г. Шырокай дзейнасці разгарнуць не здолела.
          ⁴       Гандзі Махандас Карамчанд (1869—1948) — ідэолаг індыйскага нацыя-нальна-вызваленчага руху. Змагаўся за свабоду Індыі шляхам негвалтоўнага супраціву. У 1920-х выступаў за адраджэнне індыйскага ручнога ткацтва, нашэн-не нацыянальнай вопраткі і байкот англійскіх тавараў.
    
    Хто сьвядомы чалавек (с. 65)
           Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ГДГАМ, КП-85095/32. Дата напісання — 20-21 лютага 1929 г.
    
    223
    
          ¹        “Справы” ды “Працы" — маюцца на ўвазе заходнебеларускія газеты леварадыкальнага напрамку, выхад якіх рэгулярна прыпыняўся польскімі ўладамі і пасля аднаўляўся пад новай назвай, пры гэтым звычайна элементам назвы былі словы “справа” ці “праца”.
          ²        "Крыніца” альбо “Сял[янская] Ніва” — заходнебеларускія газеты неза-лежніцкага накірунку. П.Сяўрук намякае тут на супрацьстаянне леварады-кальнай і незалежніцкай беларускай прэсы. Прыхільнікі першай сцвярджалі, што беларускае сялянства, ідучы за сацыяльнымі пракамуністычнымі лозунгамі, вы-казвае сваю вялікую свядомасць, другія, наадварот, падкрэслівалі нацыяналь-ную несвядомасць беларусаў.
    
    Да “правадыроў” беларускага народу (с. 68)
          Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ГДГАМ, КП-85095/26. Дата напісання — 2 сакавіка 1929 г. У рукапісе таксама пазначана месца напісання твора — Скідзель. Раней друкаваўся ў часопісе “ARCHE” (2005, №4).
          ¹        Пад “правадырамі" беларускага народа П. Сяўрук меў на ўвазе сеймавых паслоў Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба, які стаяў на радыкальнай, надзвычай блізкай да камуністычнай платформе.
    
          Ліст да кіраўніцтва Таварыства Беларускай Школы (с. 71)
          Друкуецца паводле аўтографа П.Сяўрука; ГДГАМ, КП-85095/25. Дата напісання — 27 чэрвеня 1929 г.
          ¹        Як “фашысты” ва ўсіх рэзалюцыях ТБШ таго часу акрэсліваліся Антон Луцкевіч, Радаслаў Астроўскі, Антон Трэпка, Язэп Шнаркевіч і інш.
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА