• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
    
    УРЫЎКІ 3 ДЗЁННІКА (1921-1929 г.)
    
    213
    
    разгорается, — ну а что с голодаюіцнмн? — Да где тут до голо-даюіцнх — Такова обыкновенная снстема какой-бы то нн было белорусской деятельностн.
         Когда однажды на собраннн Т-ва Белорусской Школы в Гродне я указал на неразумне подобной деятельностн, на неразумне забрасывання свонх собственных дел нз ннтереса к кнтайскнм событням, то меня публнчно в газете упрекнулн за это: — за то, что я кроме культурной работы отрнцаю ннтерес к чему-лнбо нному, между тем как простая практнческая сообразнтельность требует того, что еслн мы взялнсь делать данное дело, то должны делать его, не мешая его с другнмн деламн незавнснмо от того, счнтаем лн мы другне дела более нлн менее важнымн данного дела. Этого не хочут понять нашн мудрецы, которые счнтают свонм долгом прн малейшем случае что-лнбо делать смешнвать все свон дела н ннтересы. Н нз этого конечно ннчего не получается, нбо сгребаннем всего в одну кучу нельзя пронзвестн ннчего продуктнвного, можно только образовать сорную кучу. Нз нанлучшнх матерналов, относяіцнхся к разлнчным веіцам, но собранных в одно место не получается ннчего нного кроме сорной кучн.
         й вот такую то сорную кучу хотят сделать мудрецы бело-русской полнтнкн пз “помоіціі голодаюіціім”, от чего, конечно, только пострадает возможность оказать какую-лнбо реальную помоіць нм, которая возможна была-бы в том случае, еслн-бы дело это делалось, как таковое, а не как смесь разных раз-ностей.
    
    214
    
    
    
                I не згарэлі, і сёння патрэбныя
    
    
          У хаце Якуба Сяўрука я з бацькамі жыў, пакуль мы не пера-браліся ў сваю новую хату. I пасля не вылазіў ад дзеда і бабы Юлі: я быў іх першым і любімым унукам. Дзед навучыў мяне чытаць, вядо-ма, па-беларуску. У яго хаце літаратуру паважалі ўсе, нярэдка наладжваліся хатнія “літаратурныя вечары”, калі дзед браў часопіс “Маланка” альбо які каляндар і чытаў, а ўсе слухалі, смяяліся, абмяр-коўвалі, разважалі.
          На сцяне, недалёка ад ікон, вісеў вялікі партрэт. 3 яго на хату, на ўсіх, хто ў ёй жыў ці заходзіў, глядзеў малады хлопец. Праз шмат гадоў у кніжцы “Скідзель” я напісаў: “Мяне ўражвалі вочы круг-латварага чалавека ў чорнай кашулі. Яны глядзелі проста на мяне. Мне здавалася, што чалавек зараз пра нешта спытае. Аднойчы на маё пытанне “Хто гэта?” дзед, пасадзіўшы мяне на калені, узрушана адказаў:
          — Гэта мой сын, твой дзядзька Пеця... Памёр ён ад сухотаў. Малады яшчэ быў. Але разумны. Пісьменнікам стаў бы, пісаў усё. Hi ў Бога, ні ў чорта не верыў. Верыў у чалавека.
          На партрэце знізу, зробленым са здымка, які ў апошнія дзеся-цігоддзі шмат дзе друкаваўся, напісана: "Значенме мстнны обуслов-лено не тем, что она полезна человеку, а человек обусловлен тем, что Он нужен Тому, кто есть начало нстмны, н самой мстнне. Петр Севрук”. Гэтыя словы праясняюць сутнасць поглядаў П.Сяўрука. Я іх зразумеў праз гады.
          Павага, з якой ставіліся родныя і блізкія да Пятра, перадалася і мне. Была яна, павага, пяшчотнай, адданай і дзейнай. Асабліва берагла памяць пра брата старэйшая з сёстраў Марыя Якаўлеўна. Яна шмат расказвала мне пра яго, пра размовы і развагі з ім, пра сумесныя работы ў полі, пра паездку ў Баброўню да Міхася Васілька на беларускую вечарыну, пра справядлівасць брата, яго чэснасць, настойлівасць у вырашэнні розных пытанняў. Менавіта яна, Марыя Якаўлеўна, захавала напісанае Пятром, нягледзячы на ўсе жыц-цёвыя віхуры і пры паляках, і пры немцах, і пазней.
          Такое стаўленне да Пятра і яго спадчыны захавалася не толькі ў яго хаце. Браты Іван, Валодзя, Міша, сёстры Вольга, Соня, Надзея (мая маці), іх сем’і, якія разрасліся новымі пакаленнямі, а таксама яго сябры і аднадумцы, спрыялі захаванню памяці пра Пятра. Міхаіл, педагог па адукацыі, які захапіўся краязнаўствам, пісаў пра яго, апублікаваў пару яго вершаў у мясцовым друку. Маргарыта Франца-
    
    215
    
    ва, дачка Марыі, перадала ў Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археа-лагічны музей перапіску дзядзькі, чым паспрыяла вывучэнню яго творчасці і публікацыі яго прац. Я таксама тое-сёе зрабіў для папу-лярызацыі творчасці Пятра. I не толькі ў Беларусі: нарыс “3 грудзей рвецца крык пратэсту” надрукаваны ў газеце для суайчыннікаў за мяжой Толас Радзімы", якая дасылалася ў 48 краін свету.
          Гэта што датычыць, калі можна так назваць, сямейнай памяці пра Пятра. Але яго вядомасць была даволі шырокая яшчэ пры жыцці, пра што сведчаць і матэрыялы з гэтай кнігі. Пасля вайны пра яго ўспомнілі некаторыя журналісы, пісьменнікі.
         — Прыязджалі то з Гародні, то з Менску, — расказвала цётка Маруся. — Ліха іх ведае, бралі нешта, абяцалі надрукаваць, але больш носа не паказвалі і нічога не надрукавалі, а ўзятае прапала.
          Вялікая зацікаўленасць творчасцю П.Сяўрука была ў Янкі Бры-ля. Дваццацігадовым хлопцам ён прыязджаў у Скідзель, каб пазнаё-міцца з прыхільнікамі вучэння Льва Талстога, якім сам захапляўся. Тады і пазнаёміўся з сям’ёй Сяўрука. Найбліжэй сышоўся з Марыяй і Вольгай ды яе мужам Данілам. Вольга, якая пасля смерці Пятра ўзначаліла Скідзельскі гурток ТБШ, і яе муж Даніла былі забітыя ў ліпені 1943 года гітлераўцамі разам з усімі жыхарамі спаленай вёскі Пузавічы. Даніла стаў прататыпам печніка ў аповесці Брыля “Memento mori".
         3 Марыяй Якаўлеўнай Іван Антонавіч падтрымліваў сувязь да яе смерці, а пражыла яна 94 гады. Калі я вяртаўся з паездак у Скідзель, ён заўсёды распытваў пра цётку Марусю, яе дзяцей — Пятра (назвала ў гонар брата) і Маргарыту, пра скідлян, іх жыццё. Некаторых ён асабіста ведаў з нямецкага палону, з некаторымі быў знаёмы да вайны. Марыя Якаўлеўна паказвала Брылю напісанае братам, у прыватнасці — калі ён спецыяльна прыязджаў з літаратура-знаўцам Уладзімірам Калеснікам.
          Янка Брыль паважаў погляды Пятра Сяўрука. Аднак лічыў, што іх час не настаў. Сапраўды, яны не стасаваліся з бальшавіцкай ідэа-логіяй, заснаванай на гвалце, на прымусе, на хлусні... Калі ж некаторая палёгка кранула пры Міхаіле Гарбачове грамадска-палі-тычнае жыццё, Іван Антонавіч сказаў мне, каб я пры першай магчы-масці прывёз вершы Пятра. Ён сам адабраў іх, надрукаваў на машынцы — і ў красавіку 1986 года газета “Літаратура і мастацтва” адвяла ім амаль старонку. Прадмову да іх “3 рукапісаў, якія не гараць” напісаў Брыль. На яго пакрыўдзіўся галоўны рэдактар часопі-са “Полымя” Кастусь Кірэенка: чаму маўляў, яму не даў тую падборку
    
    216
    
    вершаў? Іван Антонавіч аддаў усе вершы Пятра — і яны апублікава-ныя ў дзесятым нумары часопіса за той жа год.
          Так было вернута з забыцця яшчэ адно імя. Сяўруком заціка-віліся. Пісьменнік Леанід Галубовіч назваў вершы Пятра лепшымі ў сваім аглядзе беларускай паэзіі за год, апублікаваным у “Літаратуры і мастацтве”. Аляксей Карпюк пры сустрэчы са мной выказаў захапленне паэзіяй Сяўрука. Вершы паэта са Скідзеля надрукавалі ў зборніку заходнебеларускай паэзіі “Ростані волі” (1990 г.), пра іх аўтара распавёў у прадмове складальнік зборніку Уладзімір Калес-нік. Яшчэ дзесяць невядомых вершаў, знойдзеных у архіве Марыі Якаўлеўны, пабачылі свет у зборніку “Шляхам гадоў” (1994). У кнізе “Памяць. Гродзенскі раён” (1993) змешчаны звесткі пра Пятра і некалькі яго вершаў. У альманаху "Паэзія 2005” была прымерка-ваная публікацыя вершаў сяброў-паэтаў Міхася Васілька і Пятра Сяўрука да 100-годдзя іх нараджэння.
          Вершы П.Сяўрука — толькі частка яго творчай спадчыны, якая ўключае таксама апавяданні, артыкулы, дзённікі, перапіску з вядо-мымі заходнебеларускімі дзеячамі. Сяўруку былі блізкія філасофскія ідэі Льва Талстога. 3 вялікім пісьменнікам яго яднала імкненне да маральнага ўдасканалення чалавека. У гэтым ён бачыў галоўны шлях да вызвалення чалавецтва ад усялякіх формаў прыгнёту і рабства, да фармавання сапраўды свабоднага грамадства. Але ў рэчаіснасці людзі далёкія ад таго, каб нават падступіцца да такога ідэалу. Чалавецтва раз’ядае безліч супярэчнасцяў, заснаваных на дзікім эгаізме, прагнасці, зайздрасці, лютасці. Асабліва хвалявала П.Сяўрука тое, што людзі ўсіх народаў так імкнуцца знішчаць падоб-ных да сябе ў войнах. Яго абурала, што лепшыя сілы чалавецтва скі-раваныя на стварэнне зброі масавага знішчэння, што на яе выдат-коўваюцца каласальныя сродкі, якія разумна было б накіраваць на развіццё дабрабыту, на адукацыю, культуру. Пятро бачыў супярэчнас-ці грамадства вакол сябе і з болем гаварыў пра іх. У невялікім арты-куле ў "Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” пра паэта сказана: “Для вершаў характэрна пачуццё любові да роднай зямлі (“Агарнуліся родныя далі туманамі...”), прыхільнасць да чалавека працы (“Песня ратая-беларуса”), імкненне да сацыяльнай справядлі-васці (“Нехачу”, “Адказ на пытанне Максіма Багдановіча”).
          Пытанні сацыяльнай, палітычнай неўладкаванасці і імкненне да ўдасканалення чалавека — асноўнае ў творчасці Пятра Сяўрука. Гэтым яна пераклікаецца з сучаснасцю. У гэтым яе сённяшняя ак-туальнасць. He зніклі войны, супярэчнасці паміж беднымі і багатымі.
    
    217
    
    Сяўрук не верыў у тое, што гвалтам, рэвалюцыяй у імя народа можна ашчаслівіць людзей. I сапраўды, ні кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расіі, ні шматлікія наступныя рэвалюцыі ў розных кутках свету не далі добрага плёну, а наадварот — пасля іх звычайна прыходзілі да ўлады Сталіны, Гітлеры, Піначэты, Хусейны, а справядлівы лад не ўсталёўваўся. А людзі ўсё таўкуцца, усё больш заблытваюцца ў масе супярэчнасцяў і няўладзіц, не пакідаюць іх ні беднасць, ні ўціск, ні розныя іншыя пошасці.
          Творчасць Пятра Сяўрука дазваляе заглянуць у часы амаль стогадовай даўніны, параўнаць іх з сённяшнім днём. Век мінуў з дня нараджэння Пятра, а пражыў ён толькі яго чвэрць. Але пакінуў нам рукапісы, якія не згарэлі ні ў прамым, ні ў пераносным сэнсе, а ўсё ж дайшлі да чытача і служаць да пазнання мінулага, даюць багаты матэрыялдля параўнання і разважання.
          Для мяне ж Пётр Сяўрук дарагі не толькі як мой родны дзядзька, але і як пісьменнік, які расказаў пра Скідзель — маю Радзіму, пра яго людзей і іх жыццё ў той нялёгкі і складаны час.
          24.10.2007. Мікалай Дзелянкоўскі
    
    218
    
    
    
                КАМЕНТАРЫ
    
    
         Большая частка прапанаванай чытачу спадчыны П.Сяўрука заставалася ў рукапісах і так і не ўбачыла свету аж да другой паловы 1980-х г., калі падборка яго вершаў была надрукавана Янкам Брылём у часопісе "Полымя”. Сястра П.Сяўрука, Марыя Якаўлеўна Мазалеўская, рупліва перахоўвала архіў свайго брата на працягу больш чым сямідзесяці гадоў, час-почас дазваляючы карыстацца яго матэрыяламі беларускім гісторыкам і літаратуразнаўцам. Вядома, што на мяжы 1950-60-х г. з архівам працаваў знакаміты даследчык беларускай літаратуры Уладзімір Калеснік, які ў сваёй кнізе "Час і песні" спасылаўся на матэрыялы, паказаныя яму М.Мазалеўскай. Але і ў пасляваенныя гады Марыя Якаўлеўна лічыла (і справядліва), што для абнародавання спадчыны П.Сяўрука яшчэ не прыйшоў час. Дзякуючы менавіта гэтай жанчыне, якая свята захоўвала памяць пра свайго брата, архіў П.Сяўрука не быў знішчаны падчас вайны і не згінуў бясследна ў савецкіх спецсховах у 1940-50-х г. На жаль, захаваць архіў П.Сяўрука як адзіны комплекс не ўдалося. Пасля смерці М.Мазалеўскай у 2001 г. большая частка архіва трапіла ў два гродзенскія музеі — Музей Максіма Багдановіча і Гарадзенскі дзяр-жаўны гісторыка-археалагічны музей. Тут сёння знаходзіцца некалькі соцен адзінак захоўвання — дзённікі П.Сяўрука, рукапісы яго вершаў, мастацкіх і публіцыстычных твораў, перапіска з беларускімі дзеячамі, знакамітымі талстоўцамі і пацыфістамі з усяго свету, дакументы скідзельскага гуртка ТБШ і многае іншае. Некалькі твораў і лістоў П.Сяўрука да віленскіх беларусаў удалося адшукаць у фондах навуковай бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. За іх падрыхтоўку да друку ўкладальнікі выказваюць падзяку гарадзенскаму гісторыку Алесю Смалянчуку, а таксама студэнту беларусістыкі Еўрапейскага гумані-тарнага універсітэта Дзянісу Юрчыку. Вялікі дзякуй таксама гісторыку Алесю Пашкевічу, які адшукаў вялікую колькасць работ П.Сяўрука і дапамог пры складанні каментароў да кнігі. Некаторыя рукапісы П.Сяўрука знаходзяцца ў прыватных асобаў — яго сваякоў. У плямен-ніка Пятра Сяўрука пісьменніка Мікалая Дзелянкоўскага сабраныя ксеракопіі амаль усіх твораў яго дзядзькі. Мікалай Іванавіч ласкава дазволіў карыстацца сваім унікальным зборам для электроннага набору тэкстаў Сяўрука і сам прыняў актыўны ўдзел у гэтай працы. Набраныя тэксты звяраліся потым укладальнікамі з арыгіналамі, якія захоўваюцца ў музейных фондах.