Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
Бо ёсьць... (с. 75)
Друкуецца толькі фрагмент уступнай часткі філасофскага твору Пятра Сяўрука “Бо ёсьць”. Дата напісання — 23-29 студзеня 1924 г. Рукапіс П.Сяўрук даслаў у “Беларускае выдавецкае таварыства” ў лісце ад 28 студзеня 1924 г. Усяго ён планаваў напісаць 12 раздзелаў гэтай працы: “1) Бо ёсьць розум (сэнс жыцьця і тварэц яе). 2) Бо ёсьць запраўднасьць (ня тое, што ёсць і бывае, а што павінна быць). 3) Бо ёсьць жыцьцё (разумнае істнаваньне чалавека). 4) Бо ёсьць ісціна (праўда ўсяго істнуючага і творчага). 5) Бо ёсць любасьць (крыніца чалавечага дабрабыту). 6) Бо ёсьць дабро (сэнс чалавечага жыцьця). 7) Бо ёсьць закон (творчая сіла жыцьця). 8) Бо ёсьць права (працэс творчасьці закону). 9) Бо ёсьць сумленьне (агарода або руйнаваньне процізаконнасьці). 10) Бо ёсьць паняцьці (крысталізацыя вонкавых зьяваў ў чалавеку). 11) Бо ёсьць “я” (істота чалавечае магчымасьці тварыць добра і разумна). 12) Бо ёсьць Бог (пачатак творчае разумнае і добрае сілы ў чалавечым “я")”. Захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Фонд. 21. Справа 546. Арк. 4 — 4 адв., 7 адв.
¹ Фермапілы — горны пераход на мяжы Фесаліі і Сярэдняй Грэцыі, дзе ў 480 г. да н.э. адбылася бітва падчас грэка-персідскіх войнаў 500—449 г. да н.э.
224
Абкружаны з усіх бакоў, спартанскі атрад у 300 чалавек на чале з царом Леанідам гераічна змагаўся супраць персаў і цалкам загінуўу рукапашным баі.
² Гордзіявы вузлы — у Старажытнай Грэцыі фрыгійскі цар Гордзій завязаў такі заблытаны вузел, які ніхто не мог развязаць. Толькі Аляксандр Македонскі здолеў справіцца з задачай, рассекшы вузел мячом.
³ Аляксандр Македонскі (356—323 да н. э.) — цар Македоніі, адзін з найславуцейшых у свеце палкаводцаў.
⁴ Мінатаўр — паводле грэчаскага падання, страшыдла з целам чалавека і галавой быка. Хаваўся царом Мінасам у г.зв. Кнасійскім Лабірынце, куды яму кідалі на з'ядзенне злачынцаў, а таксама прысыланых з Афінаў кожныя дзевяць гадоў 7 дзяўчат і 7 юнакоў.
Моя фмлософня (с. 77)
Дата напісання — 11-15 студзеня 1924 года. Рукапіс працы захоўваецца ў ММБ, КП — 3973.
Мое нсповеданне (с. 88)
Дата напісання — 2 лютага 1925 г. Друкуецца са скарачэннямі. Рукапіс працы захоўваецца ў ММБ, КП — 3973.
Што такое п’янства (с. 94)
Дата напісання — 4 ліпеня 1927 г. Паводле прыпіскі П.Сяўрука можна меркаваць, што тэкст пісаўся ў маі-ліпені 1927 г. У гэты перыяд Гарадзенская акруговая ўправа ТБШ пастанавіла актывізаваць барацьбу з п’янствам. П.Сяўрук, як старшыня ўправы, напісаў гэты тэкст дзеля выкарыстання яго ў агітацыйнай дзейнасці гурткоўцаў. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 4086. Выказваем падзяку за падрыхтоўку гэтага тэксту мовазнаўцу і філосафу Юрасю Пацюпу.
¹ Гарэцкі Максім (1893—1938) — беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца. Маецца на ўвазе драматычны абразок М.Гарэцкага “Атрута” (1913 г.).
² Мармеладаў — герой раману Ф.М.Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне’’.
³ У рукапісе неразборліва, па сэнсу найбольш адпавядае слова "зло”.
⁴ Святагор — герой усходнеславянскага эпасу.
⁵ У рукапісе неразборліва, маецца на ўвазе старажытнагрэцкі філосаф і вынаходнік Архімед.
⁶ Роскмн Джон (англ. John Ruskin; 1819—1900) — англійскі пісьменнік, тэарэтык мастацтва, літаратурны крытык і паэт.
⁷ Праметэй — герой старажытнагрэчаскага эпасу, які падараваў людзям агонь, за што па загаду бога Зеўса яго прыкавалі да скалы і арол дзяўбаў яго пячонку.
⁸ Маецца наўвазе верш М.Ю.Лермантава “Тры пальмы” (падзагаловак — “Усходняе паданне”, 1839 г.)
⁹ Філасофскі кірунак у антычнасці, створаны грэцкім філосафам Эпіку-рам. Усхваляе разумнае імкненне да асалоды. У дадзеным выпадку П.Сяўрук разумее пад эпікурэйствам неабмежаванае імкненне да пачуццёвай асалоды.
225
Краса і радасьць жыцьця (с. 106)
Дата напісання невядомая. Копія захоўваецца ў прыватным архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
Самаузгадаваньне (с. 106)
Дата напісання невядомая. Копія захоўваецца ў прыватным архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
Тэстамэнт свабоды (с. 106)
Дата напісання невядомая. Копія захоўваецца ў прыватным архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
Права на зямлю (с. 107)
Дата напісання невядомая. Копія захоўваецца ў прыватным архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
ПАЭЗІЯ
Сяляне цёмныя пакутнай Беларусі (с. 111)
Дата напісання — прыкладна канец 1923 г. Копія захоўваецца ў прыватным архіве Мікалая Дзелянкоўскага.
Пра сваю працу (с. 112)
Дата напісання — хутчэй за ўсё люты 1923 г. Рукапіс верша захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі Навук Літвы. Фонд 21. Спр. 546. Арк. 17.
He хачу (с. 113)
Дата напісання — 5 траўня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3945.
Вымаганне (с. 114)
Дата напісання — 6 траўня 1926 г. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП- 3945.
Песні сэрца (с. 115)
Дата напісання — 7 траўня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3945.
Як пачуеш... (с. 116)
Дата напісання — 8 траўня 1926 г. Друкаваўся ў зборніку “Шляхам гадоў’’ (Мінск: “Мастацкая літаратура”, 1994). Арыгінал рукапіса захоўваецца ў ММБ, КП — 3946.
Хто шчасьця жадае... (с. 117)
Дата напісання — 9 траўня 1926 г. Друкаваўся ў зборніку “Шляхам гадоў” (Мінск: “Мастацкая літаратура”, 1994). Арыгінал рукапіса захоўваецца ў ММБ, КП - 3946.
226
Хто хоча мяне зразумець... (с. 119)
Дата напісання — 16 траўня 1926 г. Друкаваўся ў зборніку “Шляхам гадоў" (Мінск: “Мастацкая літаратура", 1994). Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 3946.
Здавальненьне (с. 120)
Дата напісання — 22 траўня 1926 г. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 3947.
Памяці Казімера Сваяка (с. 122)
Дата напісання — 23 траўня 1926 г. Друкаваўся ў зборніку “Шляхам гадоў" (Мінск: "Мастацкая літаратура’’, 1994). Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 3947.
¹ Сваяк Казімір (сапр. Канстанцін Стэповіч; 1890—1926) — беларускі пісьменнік, каталіцкі святар. Як і Пётр Сяўрук, памёр ад сухотаў.
Найвялікшая ў жыцьці людзкая задача (с. 123)
Дата напісання — 23 траўня 1926 г. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 3948.
Прыкметы (с. 124)
Дата напісання — 25 траўня 1926 г. Фрагменты верша друкаваліся ў часопісе “Полымя’’ (1986, №10). Намі друкуецца поўны варыянт з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3949.
Пранясі мяне лёт па-над сьветам... (с. 125)
Дата напісання — 28 траўня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3950.
Песня ратая-беларуса (с. 126)
Дата напісання — 29 траўня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапіса арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3950.
Як сум у душэ маей таўпіцца (с. 127)
Дата напісання — канецтраўня 1926 г. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 3953.
Маё... (с. 128)
Дата напісання — 22 чэрвеня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3953.
Самае лепшае (с. 129)
Дата напісання - канец чэрвеня 1926 г. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП -3953.
У касьбу (с. 129)
Дата напісання — 12 ліпеня 1926 г Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, N“10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3960.
227
Мне не страшна... (с. 130)
Дата напісання — 12 ліпеня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3954, 3960.
Камбінацыя думак М.Багановіча (с. 131)
Дата напісання — 12 ліпеня 1926 г. Арыгінал рукапісу захоўваецца ў ў ММБ, КП-3954.
Міхасю Васільку (с. 131)
Дата напісання — 8 жніўня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3961.
Вязьням (с. 133)
Дата напісання — 8 жніўня 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3954, 3970.
Памяці Максіма Багдановіча (с. 134)
Дата напісання — 26 кастрычніка 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя" (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3955.
Чаго сэрца баліць?.. (с. 135)
Дата напісання — 26 кастрычніка 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя'' (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП —3955.
Гляне сонца з-за хмараў (с. 136)
Дата напісання — 30 кастрычніка 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3969.
Адказ на пытаньне Максіма Багдановіча (с. 137)
Дата напісання — 30 кастрычніка 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3969.
Розныя колеры вясёлкавай дугі (с. 138)
Дата напісання — 1 лістапада 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя’’ (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 3955.
На магілу М.Багдановіча (с. 138)
Дата напісання — 5 лістапада 1926 г. Рукапіс захоўваецца ў ММБ, КП — 3957.
Нудную песьню вецер заводзіць (с. 139)
Дата напісання — 8 лістапада 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя'’ (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 5958.
228
Агарнуліся родныя далі туманамі (с. 139)
Дата напісання — 8 лістапада 1926 г. Друкаваўся ў часопісе “Полымя” (1986, №10). Намі друкуецца з захаваннем правапісу арыгінала. Рукапіс верша захоўваецца ў ММБ, КП — 5958.