Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
Ліст ад Івана Савіцкага ад 30 лістапада 1927 г. (с. 174)
Машынапіс на бланку з пячаткай Галоўнай Управы ТБШ, подпісы І.Савіцкага і Н. Калядзянкі, ГДГАМ, КП — 85095/15.
¹ Калядзянка Н. (магчыма Калядзячка) — біяграфічныя звесткі адсутні-чаюць.
Ліст ад Ігната Дварчаніна (лета 1927 г.) (с. 175)
Аўтограф I. Дварчаніна; ГДГАМ, КП — 85095/6.
¹ Дварчанін Ігнат (1895—1937) — беларускі грамадска-палітычны і кулыурны дзеяч. У 1921—1925 г. вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе. 3 1928 па 1930 г. быў паслом у польскі сойм, уваходзіў у склад Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клубу "Змаганьне”. У жніўні 1930 г. арыш-таваны польскімі ўладамі. Выехаў у БССР, дзе быў рэпрэсаваны і расстраляны.
² Васілёк Міхась (сапр. Касцевіч Міхал) (1905-1960) - заходнебеларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч, сябра і зямляк П. Сяўрука.
Ліст ад Ігната Дварчаніна ад 5 ліпеня 1927 г. (с. 176)
Аўтограф I. Дварчаніна; ГДГАМ, КП - 85095/7.
Паштоўка ад Ігната Дварчаніна ад 13 ліпеня 1927 г. (с. 177)
Аўтограф I. Дварчаніна; ГДГАМ, КП - 85095/2.
Паштоўка ад Ігната Дварчаніна ад 12 жніўня 1927 г. (с. 177)
Аўтограф I. Дварчаніна; ГДГАМ, КП - 85095/3.
233
Паштоўка ад Ігната Дварчаніна ад 14 кастрычніка 1927 г. (с. 177)
Аўтограф I. Дварчаніна; ГДГАМ, КП — 85095/4.
Паштоўка ад Ігната Дварчаніна, 20 кастрычніка 1927 г. (с. 178)
Аўтограф I. Дварчаніна; ГДГАМ, КП — 85095/5.
Урыўкі з дзённіка Пятра Сяўрука (1921-1929 г.) (с. 181)
¹ Сяргей Іванавіч — настаўнік, адзін з лідэраў беларускага зямляцтва ў Ліпецку. Прозвішча яго нам невядомае.
² Авенарыус Васіль Пятровіч (1839 — 1919) — рускі пісьменнік, пісаў для дзяцей і юнацтва.
³ Ал. Алтаеў (сапр. імя і прозвішча Яшчыкова Маргарыта Уладзіміраўна) (1872—1959) — руская пісьменніца, пісала для дзяцей і юнацтва.
⁴ Аксакаў Сяргей Цімафеевіч (1791 — 1859) — рускі пісьменнік і мемуарыст. Маглі тут таксама мецца на ўвазе ягоныя сыны — галоўныя ідэолагі славянафільства Канстанцін Сяргеевіч (1817—1860) і Іван Сяргеевіч (1823 — 1886) Аксакавы.
⁵ Бялінскі Вісарыён Рыгоравіч (1811—1848) — рускі літаратурны крытык.
⁶ Верасаеў Віктар Віктаравіч (1867—1945) — рускі пісьменнік.
⁷ Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч (1790 ці 1795—1829) — рускі пісьменнік і дыпламат.
⁸ Грыгаровіч Дзмітрый Васільевіч (1822—1899/1900) — рускі пісьменнік, прадстаўнік г.зв. дваранскага народніцтва.
⁹ Ганчароў Іван Аляксандравіч (1812—1891) — рускі пісьменнік.
¹⁰ Гётэ Ёган Вольфганг (1749—1832) — нямецкі пісьменнік, пачынальнік нямецкай літаратуры новага часу.
¹¹ Гейнэ Генрых (1797—1856) — нямецкі паэт і публіцыст.
¹² Гюго Віктор Мары (1802—1885) — французскі пісьменнік-рамантык.
¹³ Данілеўскі Мікалай Якаўлевіч (1822—1885) — расійскі публіцыст і сацыёлаг, ідэолаг панславізму.
¹⁴ Відаць, маецца на ўвазе Дрожжын Спірыдон Дзмітрыевіч (1848— 1930) — рускі сялянскі паэт.
¹⁵ Златаўрацкі Мікалай Мікалаевіч (1845—1911) — рускі паэт-народнік.
¹⁶ Дзюма Аляксандр (1802—1870) — французскі пісьменнік.
¹⁷ Заля Эміль (1840—1902) — французскі пісьменнік.
¹⁸ Дзікенс Чарлз (1812—1870) — англійскі пісьменнік.
¹⁹ Лажэчнікаў Іван Іванавіч (1792—1869) — рускі пісьменнік.
²⁰ Ляскоў Мікалай Сямёнавіч (1831 — 1895) — рускі пісьменнік.
²¹ Мамін-Сібірак Дзмітрый Наркісавіч (1852—1912) — рускі пісьменнік.
234
²² Маецца на ўвазе Мельнікаў Павел Іванавіч (пс. Андрэй Пячэрскі) (1828—1883) — рускі пісьменнік, белетрыст-этнограф.
²³ Майкоў Апалон Мікалаевіч (1821—1897) — рускі паэт.
²⁴ Мей Леў Аляксандравіч (1822—1862) — рускі паэт і драматург.
²⁵ Някрасаў Мікалай Аляксеевіч (1821—1877/78) — рускі паэт.
²⁶ Надсан Сямён Якаўлевіч (1862—1887) — рускі паэт.
²⁷ Лесінг Готхальд Эфраім (1729—1781) — нямецкі драматург, родапа-чынальнік нямецкай класічнай літаратуры.
²⁸ Астроўскі Аляксандр Мікалаевіч (1823—1886) — рускі драматург.
²⁹ Пушкін Аляксандр Сяргеевіч (1799—1937) — рускі паэт.
³⁰ Пісемскі Аляксей Феафілактавіч (1821—1881) — рускі пісьменнік.
³¹ Даль Уладзімір Іванавіч (1801—1872) — рускі пісьменнік, лексікограф і этнограф.
³² Памялоўскі Мікалай Герасімавіч (1835—1863) — рускі пісьменнік.
³³ Салтыкоў-Шчадрын Мікалай Яўграфавіч (1826—1889) — рускі пісьмен-нік-сатырык, публіцыст.
³⁴ Сянкевіч Генрык (1846—1916) — польскі пісьменнік.
³⁵ Карамзін Мікалай Міхайлавіч (1766—1826) — расійскі гісторык і пісь-меннік.
³⁶ Гамэр — старажытнагрэчаскі эпічны паэт.
³⁷ Лермантаў Міхаіл Юр’евіч (1814—1841) — рускі паэт.
³⁸ Салаўёў Сяргей Міхайлавіч (1820—1879) — расійскі гісторык.
³⁹ Сэрвантэс Сааведра Мігель дэ (1547—1616) — іспанскі пісьменнік.
⁴⁰ Паскаль Блез (1623—1662) — французскі матэматык, фізік, рэлігійны філосаф і пісьменнік.
⁴¹ Русо Жан Жак (1712—1778) — французскі пісьменнік і філосаф.
⁴² Песталоцы Ёган Генрых (1746—1827) — швейцарскі педагог.
⁴³ Тургенеў Іван Сяргеевіч (1818—1883) — рускі пісьменнік.
⁴⁴ Сетан-Томпсан Эрнест (1860—1946) — канадскі пісьменнік, мастак-анімаліст.
⁴⁵ Твен Марк (1835—1910) — амерыканскі пісьменнік.
⁴⁶ Успенскі Глеб Іванавіч (1843—1902) — рускі пісьменнік.
⁴⁷ Фет Афанасій Афанасьевіч (1820—1892) — рускі паэт.
⁴⁸ Крылоў Іван Андрэевіч (1769—1844) — рускі паэт-байкапісец.
⁴⁹ Шэлер-Міхайлаў Аляксандр Канстанцінавіч (1838—1900) — рускі пісьменнік.
⁵⁰ Шылер Ёган Фрыдрых (1759—1805) — нямецкі паэт, драматург і тэарэтык мастацтва Асветніцтва.
⁵¹ Шэкспір Уільям (1564—1616) — англійскі драматург і паэт.
⁵² Цютчаў Фёдар Міхайлавіч (1803—1873) — рускі паэт.
235
⁵³ Дабралюбаў Мікалай Аляксандравіч (1836—1861) — рускі літаратурны крытык, публіцыст, рэвалюцыйны дэмакрат.
⁵⁴ Шапенгаўэр Артур (1788—1860) — нямецкі філосаф, прадстаўнік ва-люнтарызму.
⁵⁵ Герцэн Аляксандр Іванавіч (1812—1870) — рускі пісьменнік і філосаф, рэвалюцыянер.
⁵⁶ Агароў Мікалай Платонавіч (1813—1877) — расійскі рэвалюцыйны паэт і публіцыст.
⁵⁷ Да-Амочыс — асоба аўтара не ўстаноўлена.
⁵⁸ Бічэр-Стоў Гарыет (1811—1896) — амерыканская пісьменніца.
⁵⁹ Веды — свяшчэнныя індуісцкія тэксты.
⁶⁰ Зендавеста — свяшчэнная кніга старажытных іранцаў.
⁶¹ Ксенафонт (каля 430—355 ці 354 да н. э.) — старажытнагрэчаскі пісь-меннік і гісторык.
⁶² Платон (428 ці 427—348 ці 347 да н. э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.
⁶³ Арыстоцель (348—322 до н. э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.
⁶⁴ Марк Аўрэлій (121-180) - рымскі імператар з 161 г., філосаф, прад-стаўнік позняга стаіцызму.
⁶⁵ Спіноза Бенядыкт (Барух) (1632—1677) — галандскі філосаф-пантэіст.
⁶⁶ Гус Ян (1371—1415) — чэшскі філосаф, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі.
⁶⁷ Хельчыцкі Пётр (каля 1390 — каля 1460) — чэшскі філосаф, адзін з паслядоўнікаў Яна Гуса, ідэолаг памяркоўных табарытаў.
⁶⁸ Ламенэ Фелісітэ Рабэр дэ (1782—1854) — французскі публіцыст і рэлі-гійны філосаф, адзін з родапачынальнікаў хрысціянскага сацыялізму.
⁶⁹ Канфуцый (каля 551—479 да н. э.) — кітайскі філосаф, заснавальнік канфуцыянства.
⁷⁰ Лао-Цзы — кітайскі філосаф 4 — 3 ст. да н. э., ідэолаг даасізму.
⁷¹ “Горн” — часопіс, які выдаваўся ў Маскве ў 1918—1923 г. "пралетар-скімі культурна-асветніцкімі арганізацыямі (“Пралеткультам”).
⁷² У сваім дзённіку П.Сяўрук захоўваў ліст, які ён атрымаў з рэдакцыі маскоўскага выдання “Горн". Гэты ліст утрымліваў такія радкі: “Уважаемый товарнш,, Прмсланные Вамм стнхм напечатаны быть не могут, т.к. слпшком слабы [...] Нет поэтмческого чувства. Вашм стнхн неудачно срмфмованная проза м проза пря этом бесформенная, туманная. Вы мало чнтаете, товарпіц! Только путем чтенмя возможно углубмть мысль. Отбросые желанне печататься м начмнайте прежде всего учшься. А учмться Вам нужно долго! Нлья [подпіс неразборлівы] Москва 15.IV.21”.
⁷³ Фурман — жыхар Скідзельшчыны, які быў у бежанстве ў Ліпецку разам з сям’ёй П.Сяўрука.
⁷⁴ Вярхоўе — буйная станцыя на тагачаснай Арлоўска-Гразскай чыгунач-най лініі. Цяперуваходзіцьу складАрлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
236
⁷⁵ Жудзілава — вёска і чыгуначная станцыя ў тагачаснай Бранскай губерні, цяпер уваходзіць у склад Унечскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
⁷⁶ Унеча — вёска і чыгуначная станцыя на мяжы тагачасных Бранскай і Гомельскай губерняў, цяпер горад і раённы цэнтр у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
⁷⁷ Навазыбкава — маецца на ўвазе горад Навазыбкаў — уездны цэнтр тагачаснай Гомельскай губерні, цяпер — раённы цэнтр у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
⁷⁸ Злынка — чыгуначная станцыя ў Навазыбкаўскім уездзе тагачаснай Го-мельскай губерні, цяпер — у складзе Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, за 8 км ад аднайменнага горада.
'⁹ “Беларускі Партызан"— нелегальная беларуская газета, якая ў 1922 г. распаўсюджвалася сярод жыхароў Заходняй Беларусі і заклікала да ўзброенага паўстання супраць польскіх уладаў.