• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
          Але нягледзячы ні на што, адшукваюцца сёння сведчанні пра людзей, якія ва ўласнай вёсцы ці мястэчку спрычыніліся да таго, каб беларуская культура, бацькоўская мова не загінулі насуперак усім пера-шкодам. Шкода, што знаходзяць іх няшмат, але тым большы гонар для тых, хто гэтыя сведчанні захаваў, а таксама вучоным, якія адшукалі іх уладальнікаў, пераканалі ў іх каштоўнасці для ўсяго беларускага грамад-ства, давялі да публікацыі.
          Пётр Сяўрук належаў, нягледзячы на свой малады ўзрост, да дзеячаў, без якіх у Польшчы паміж войнамі не было б Таварыства Бела-рускай Школы, а таксама іншых культурна-асветніцкіх пляцовак. Падчас вайны, у бежанстве, ён наведваў рускую школу, чытаць і пісаць па-беларуску навучыўся пазней. Маючы толькі пачатковую адукацыю, Пётр быў захопленым чытачом кніжак і атрымаў значныя веды, а таксама меў літаратурныя здольнасці. У сваіх артыкулах і дзённіку ён адмяжоў-ваўся ад палітыкі, але незалежна ад сваіх словаў, быў у яе ўплецены, неаднаразова змагаўся словам з левымі радыкаламі, крытычна ацэнь-
    
    7
    
    ваў дзейнасць камуністаў у Польшчы і іх эксперыменты ў СССР. Таксама і праца над пашырэннем беларускай асветы і абарона роднай мовы (у яго публіцыстыцы бачны ўплыў думкі знакамітага паэта Францішка Багушэвіча) атрымлівалі ў савецкіх і польскіх умовах палітычны харак-тар, незалежна ад памкнення вызваліць ТБШ ад палітычных уплываў, асабліва камуністычных, паколькі П.Сяўрук слушна бачыў у іх пагрозу для легальных беларускіх асветніцкіх арганізацыяў.
          Сацыёлаг крытычна паставіцца да яго канцэпцыі народу і роднай мовы, аднак яна вартая ўвагі як сведчанне перадумоваў, на якіх па-чаткова будавалася ідэя беларускай нацыянальнай свядомасці. Я не з’яўляюся літаратурным крытыкам і мне цяжка ацаніць літаратурныя вартасці паэзіі і прозы П.Сяўрука. У яго літаратурных творах таксама зна-ходзім выражэнне ідэйных перакананняў аўтара. Асабліва звяртаю ўвагу чытачоў на фрагменты дзённіка, які ён вёў больш-менш сістэма-тычна ад часу прыняцця рашэння аб вяртанні сям’і з ваколіц Тамбова, куды яна была накіравана ў час бежанства. He ведаю іншага такога дзённіка, які так выразна апісваў бы цяжкасці і небяспекі вяртання ў роднае мястэчка з глыбіні Расеі. He менш годныя ўвагі занатоўкі пазней-шых гадоў, у якіх аўтар апісвае клопаты штодзённага жыцця беларускага дзеяча, які стараецца цвяроза глядзець на сваё атачэнне, захаваць незалежнасць думкі і не быць уцягнутым у палітычнае жыццё, рэаліза-ваць ідэю беларускай асветы, беларускай нацыянальнай ідэі.
          Петр Сяўрук памёр маладым, на што, няма сумневу, паўплывалі цяжкасці ваенных вандровак, а таксама галеча разбуранага вайной мястэчка. Ён заслугоўвае сёння памяці як адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай ідэі нацыянальнай незалежнасці. Я перакананы, што ніводная з яго думак не страціла актуальнасці і сёння.
                                            Ежы Тамашэўскі, прафесар (Uniwersytet Warszawski)
    
    8
    
    
    
                Пётр Сяўрук і сучаснасць
    
    
          Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі бела-рускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў нармальны час большасць толькі пачынала адчуваць патрэбу далучэння да грамадскай ці палітычнай дзейнасці.
          Пятру Сяўруку давялося жыць у пераломным моманце гісторыі, у час падзення Расейскай імперыі і нараджэння палітычных патраба-ванняў народа, эліты якога зусім нядаўна марылі толькі аб тым, каб “людзьмі звацца”. Дзяцінства і маладосць прайшла ў час бурлівых падзеяў у Расеі, дзе апынуўся ён разам з паўтарамільённай масай бежанцаў з заходняй Беларусі. На багатым Паволжы быў сведкам голаду і пераўтварэння квітнеючай правінцыі ў зону смерці.
          Пасля вяртання на Гарадзеншчыну ў 1921 годзе стаў грама-дзянінам Польшчы, новаўтворанай дзяржавы, якая абрала рашучы курс на асіміляцыю беларусаў. Сяўрук хугка асабіста адчуў, што значыць чужая ўлада. Некалькі разоў ён быў арыштаваны, сядзеў у турме. А ўсё па той прычыне, што хацеў ён, пражываючы на сваей зямлі, заставацца беларусам. Публіцыстычная творчасць і грамадская актыўнасць ставілі яго ў шэрагі людзей, небяспечных для польскай дзяржавы. Асабліва ж дзейнасць на карысць асветы на роднай мове ў структурах Таварыства беларускай школы лічылася тады адной з праяваў антыдзяржаўнай актыўнасці. Ахвярная грамадская праца, пераслед і арышты падарвалі здароўе Сяўрука. Ён памёр ад сухотаў — хваробы, якая была адным са спадарожнікаў апошніх хвілін жыцця многіх беларускіх дзеячоў у Польшчы міжваеннага перыяду.
           Інтэлектуальную спадчыну Пятра Сяўрука, якая прапаноўваецца чытачу ў гэтым зборніку, можна акрэсліць агромністай, з увагі на кароткі час, дадзены яму лёсам. Пісаў ён вершы і празаічныя творы, філасоф-скія разважанні і публіцыстычныя каментары пра актуальную сітуацыю беларусаў у польскай дзяржаве. Асабліва вялікае ўражанне выклікае публіцыстыка Сяўрука, а менавіта трапнасць палітычнага аналізу інтэлек-туальнага стану беларускіх элітаў і ўсяго насельніцтва.
           Сяўрук слушна заўважыў, што не толькі польскі паліцыянт ці ўраднік прагнулі знішчэння беларускага руху, але таксама актыўна руй-навала яго камуністычная агентура, якая, уваходзячы ў структуры
    
    9
    
    беларускіх асветніцкіх і культурных арганізацыяў, паслабляла іх знутры і давала нагоду палякам да дэлегалізацыі і арыштаў адданых беларускай справе актывістаў. Камуністы часам адкрыта падтрымлівалі беларускі нацыянальны рух, але толькі таму, каб чыста інструментальна пакарыс-тацца ім для сваіх мэтаў. Меў рацыю малады назіральнік палітычнага жыцця, што пасланцы Камінтэрна былі гэтаксама небяспечныя для беларускага руху, як польскія дзяржаўныя службы. Адны і другія імкну-ліся да яго знішчэння.
            Некаторыя заўвагі Пётра Сяўрука наконт беларускіх элітаў і беларусаў у цэлым, напісаныя ў сярэдзіне дваццатых гадоў, актуальныя па сённяшні дзень. Хаця свет вакол змяніўся, выраслі новыя пакаленні, веды і досьвед дазваляюць больш аб’ектыўна глянуць на мінулае і сучаснасць, беларусы са сваімі элітамі як бы застылі у пачатку XX стагоддзя. Правадыры беларускага руху, пісаў Сяўрук, вядуць за сабой не еўрапейскі народ, а масу, якая можа толькі стаць народам. Што змянілася ад таго часу? Пісаў ён таксама пра запазычанасць ідэяў — адныя бралі іх з усходу, другія з захаду, чужая дэмагогія замяшчала свае нацыянальныя мэты. Усё гэта засталося так, як было восемдзесят гадоў таму. А эліты — пісаў Сяўрук — у асноўным займаліся сабою, заблыталіся ў сварках, высвятленні асабістых крыўдаў і прапагандаванні поспехаў, якія ў сапраўднасці служылі чужым інтарэсам. Правадыры ніколі ў нас не будавалі нацыянальнай супольнасці, не вызначалі стратэгічных мэтаў, не стварылі, узорам суседніх народаў, нацыянальнай міфалогіі, сваімі паводзінамі вялі да разгубленасці грамадства і замацоўвання ўсялякіх праяваў тутэйшасці.
            Прачытаўшы радкі, напісаныя Сяўруком, і падумаўшы пра сучасны стан беларускага нацыянальнага жыцця ў Беларусі і на Беласточчыне, само сабой паўстае пытанне: што ў нас змяніліся за апошнія восемдзесят гадоў?
                                            Яўген Мірановіч, прафесар (Uniwersytet w Bialymstoku)
    
    10
    
    
    
                Жыццёвая дарога Пятра Сяўрука і яго час
    
    
         “Небыцьця не існуе”, — напісаў у сваім нататніку скідзельскі паэт і грамадскі дзеяч Пётр Сяўрук. За вокнамі стаяў гарачы жнівень 1929 года. Месяц таму Пятру споўнілася ўсяго дваццаць чатыры і мала хто ў яго ўзросце стаў бы разважаць падобнымі філасофскімі катэгорыямі. Аде Пётр ведаў, што жыць яму засталося зусім няшмат. Сухоты дзень за днём рабілі яго ўсё слабейшым і слабейшым. Выглядала на тое, шю яму давядзецца хадзіць па гэтай зямлі нават менш, чым так любімаму ім Максіму Багдановічу, рэфераты аб жыцці якога чытаў ён сябрам гурткоў Таварыства беларускай школы ў ваколіцах Горадні¹.
         Але ўбачанае і перажытае не памераеш гадамі. А Пётра бачыў слупы дыму над родным Скідзелем, калі разам са сваімі роднымі і іншымі скідзельцамі ехаў на ўсход, туды, куды летам 1915-га адступала ўся царская Расея, каб больш ніколі не вярнуцца назад. Бачыў ахоп-леныя грамадзянскай вайной цэнтральныя губерні былой імперыі, калі людзі паміралі ад голаду і сцюжы на вуліцах вялікага горада і днямі ніхто нават не думаў прыбіраць іх трупы. Бачыў натоўпы непісьменных сялян з-пад Скідзеля, якія збіраліся на беларускія спектаклі, што ладзіў ён разам з сябрамі і за якія неаднойчы быў біты ў пастарунку палі-цыяй. Як на адно жыццё, то нават зашмат. Ды і зрабіць паспеў нямала. Скідзельскі гурток ТБШ, нягледзячы на рэпрэсіі паліцыі, працуе, не адракаюцца ад справы і хлопцы з навакольных вёсак. Спяваюць на-шыя песні, не кранаюцца гарэлкі, захапляюцца вучэннем Льва Міка-лаевіча Талстога... Ды і любімая сястрычка Марыя абяцала пакуль пе-рахаваць усё напісанае ім. Можа, калі-небудзь што і прыдасца людзям.
         Менавіта таму са спакойным сэрцам загарнуў ён старонкі свайго нататніка. Больш ніякіх запісаў П.Сяўрук не вёў. Менш чым праз два месяцы яго не стала. Але ўсё ж такі Пётр Сяўрук меў рацыю. Усё зробленае і напісанае ім не перайшло ў няпамяць. Сёння яно вяр-таецца да нас.
    
         Нарадзіўся Пётр Сяўрук 12 ліпеня 1905 года ў сям'і Якуба і Юлі (дзявочае Стальбоўская) Сяўрукоў, хата якіх і сёння стаіць непадалёку ад цэнтра Скідзеля. Якуб і Юля мелі многа дзяцей, самы малодшы, Міхась,
    
           ¹ У часы дзейнасці Пятра Сяўрука ў асяроддзі нацыянальна свядомых беларусаў было прынята ўжываць адну са старадаўніх формаў назвы горада Гродна — Горадня (адпаведна і ўжывалася назва Гарадзеншчына).
    
    11
    
    нарадзіўся ажно ў 1925 годзе². Дзядзька Пятра Рыгор Стальбоўскі стаў праваслаўным святаром, быў настаяцелем царквы ў мястэчку Заблу-дава непадалёку ад Беластоку (цяпер Падляшскае ваяводства Рэспублікі Польшча). У канцы лета 1915 года сям'я Сяўрукоў, як і большасць скідзельцаў-беларусаў, падалася ў бежанства. У 1916 годзе Сяўрукі яшчэ знаходзіліся ў Магілёве, але хутка апынуліся ў глыбіні Расеі ў горадзе Ліпецку.