Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
15
ны ведаць свае межы. Яны могуць біцца, сварыцца і лаяцца, дзе іх ня бачаць, але ні ў якім разе не павінны рабіць гэтага перад масамі, перад тымі, каго яны ўзгадоўваюць і яшчэ больш не павінны з гэтага рабіць сістэмы ўзгадаваньня,” — пісаў П.Сяўрук, падкрэсліваючы, што такое становішча дэмаралізуе беларускіх актывістаў на правінцыі, уносіць бяз-ладдзе і апатыю, разбівае беларускі нацыянальна-вызваленчы рух.
Надрукаваўшы свой ліст, П.Сяўрук трапіў у вельмі няпростую сітуацыю. “Беларускі Дзень” карыстаўся ў Заходняй Беларусі дрэннай славай выдання, што знаходзіцца на паслугаху польскай адміністрацыі, і палемічны ліст П.Сяўрука быў расцэнены левай плынню беларускага руху фактычна як здрада.
Тлумачэнняў ад Пятра запатрабаваў Ігнат Дварчанін, які, пасля арышта паслоў Грамады, цягнуў на сябе большую частку працы ў ТБШ і беларускай выдавецкай справе. Праўда, надзвычай інтэлігентны, разум-ны і стрыманы ў ацэнках, I.Дварчанін хутка аднавіў перапіску з Пятром.
Як паказала гісторыя, рамантык-талстовец са Скідзеля прадбачыў разгортванне падзеяў лепш, чым тыя людзі, якіх у канцы дваццатых з поўным правам можна было назваць правадырамі беларускага руху.
Вясной 1929 года, пераканаўшыся, што беларускі рух канчаткова зышоў на дарогу дыктаваных з усходу лозунгаў, П. Сяўрук звярнуўся да лідэраў беларускага пасольскага клубу "Змаганне" (фактычным лідэрам “Змагання" быў добра знаёмы Пятру Ігнат Дварчанін, які да таго часу ўжо амаль без пярэчанняў праводзіў у жыццё лінію ЦК КПЗБ) з лістом, у якім выказаў сваё бачанне тагачаснай сітуацыі. Ліст Пятра Сяўрука не быў надрукаваны, аднак гэта не прыніжае гістарычнага значэння звароту да беларускіх правадыроў. Ліст, па-сутнасці, падвёў мяжу пад эпохай масавага беларускага нацыянальна-вызваленчага руху першай паловы XX ст., сімваламі якога сталі беларусізацыя ў Савецкай Беларусі і Беларуская Сялянска-Рабочая Грамада ў Беларусі Заходняй. У 1930-х беларускія арганізацыі ў Польшчы былі амаль раздушаныя, БССР захлынуў крывавы патоп сталіншчыны, у якім, дарэчы, загінулі і права-дыры “Змагання”. Так ці інакш, але Пётр Сяўрук аказаўся прарокам наступных некалькіх дзесяцігоддзяў беларускай гісторыі. He зусім прыгожа, часта заблытана і незразумела гэты хворы на сухоты юнак падкрэсліў адну вельмі важную асаблівасць беларускага руху — яго правадыры вядуць за сабой не сфарміраваны еўрапейскі народ, а масу, якой толькі наканавана стаць або не стаць народам. Беларус найперш павінен зразумець самога сябе, вывучыць сваю гісторыю, мову, пад-няць сваю свядомасць да нармальнага ўзроўню і менавіта гэта павінна быць мэтай правадыроў руху. Адсутнасць выразна акрэсленых мэтаў, цвёрдых уласных палітычных ідэяў, выкарыстанне нацыянальнай тэма-
16
тыкі толькі з дэмагагічнымі мэтамі, бясконцыя запазычанні ўсходніх ды заходніх ідэалогіяў — прычыны паражэння беларускага адраджэння пачатку XX ст.
Частыя турэмныя заключэнні і цяжкая праца выклікалі сухоты. Пётра доўга змагаўся з хваробай, да апошняга моманту працягваў пісаць. Марыя Сяўрук купіла любімаму брату шкляны інгалятар, каб хоць крыху зменшыць яго пакуты, але той неўзабаве зламаўся. У кастрычніку 1929 года Пятра не стала. Гора сваякоў пераплялося з грамадскім горам. Па ўспамінах нешматлікіх цяпер сведкаў, пахаванне П. Сяўрука вылілася ў самую шматлюдную за ўсю гісторыю Скідзеля дэманстрацыю. Мясцовы бацюшка, які ў свой час быў удзельнікам вайсковых фарма-ванняў Станіслава Булак-Балаховіча і па-ранейшаму заставаўся прыхіль-нікам генерала (а апошні ніколі не хаваў свайго варожага стаўлення да камуністычнага руху), крычаў, каб паліцыя ахоўвала яго, бо на паха-ванне у Скідзелі сабралася агромністая колькасць “камуністаў", а сястра паэта ў дзень яго смерці вырвала з насценнага беларускага календара лісток, які дасюль захаваўся сярод яго папер...
Ніжэй чытачу прапануюцца ўрыўкі з дзённіка Пятра Сяўрука, якія ніяк не прэтэндуюць на поўнае адлюстраванне асобы іх аўтара. Хутчэй наадварот. У найбольшай ступені нас цікавіць суб’ектыўная ацэнка П. Сяўруком сітуацыі, якая склалася пад канец 1920-х г. у заходнебела-рускім нацыянальна-вызваленчым руху. Думаем, яна будзе цікавай многім даследчыкам беларускай гісторыі, паколькі сучаснік бурлівых падзеяў Пётр Сяўрук змог зразумець і асэнсаваць многае з таго, што пачынае разумецца і асэнсоўвацца толькі зараз, больш чым праз восем-дзесят гадоў.
Андрэй Вашкевіч,
Сяргей Токць
17
Беларускі нацыянальны pyx на Скідзельшчыне
Жыццёвы лёс і творчасць Пятра Сяўрука непарыўна звязаныя з яго родным Скідзелем, звычайным заходнебеларускім мястэчкам, да ліку карэнных жыхароў якога належалі бацькі Пятра. Паводле дадзеных, якія адшукаў гарадзенскі гісторык Янка Лялевіч, 9 сакавіка 1498 года гаспадарскі лоўчы Леўка Вейкневіч прасіў вялікага князя Аляксандра “дву пустовіцмн в Городенском повете подле Скндла на ммя Покла-довіцмны а Пашковідмны”. Гэта, бадай, першая вядомая нам сёння згадка аб мястэчку, што захавалася ў архіўных дакументах. У 1501 года гарадзенскі стараста Аляксандр Юр’евіч атрымаў прывілей на службы ў Скідзельскай воласці на імя ‘Тануса Шафроновмча, а Олекса, а брата его Карпа». 3 тых часоў і да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай Скідзель заставаўся вялікакняскім мястэчкам і належаў да Гарадзенскай каралеў-скай эканоміі. Пасля таго, як у 1795 годзе перастала існаваць Рэч Пас-палітая, а Беларусь стала часткай Расейскай Імперыі, расейская імпе-ратрыца Кацярына II падаравала Скідзель ва ўласнасць княскаму роду Чацвярцінскіх. Гэта стала прычынай шматгадовага змагання скідзельцаў са сваімі новымі ўладальнікамі, паколькі жыхары мястэчка лічылі сябе мяшчанамі, асабіста вольнымі людзьмі, і адмаўляліся хадзіць на пан-шчыну. Паводле рэвізскага перапісу 1816 года ў Скідзелі налічвалася 45 гаспадароў, сярод якіх - Андрэй, Іван і Міхал Сяўрукі⁴. У інвентары 1845 года ўзгадваюцца сем’і Давыда, Міхала і Івана Сяўрукоў, а такса-ма кутнік (не меў сваёй хаты) Ануфры Сяўрук. У 1861 годзе жыхары мястэчка ў адпаведнасці з палажэннямі сялянскай рэформы былі вызва-леныя ад прыгоннай залежнасці і атрымалі асабістую свабоду. Але так званую “Ўстаўную грамату”, якая рэгулявала іх адносіны з былымі ўла-дальнікамі, яны падпісваць адмовіліся і патрабавалі, каб Чацвярцінскія вярнулі ім раней адабраныя зямельныя надзелы. Сярод скідзельскіх гаспадароў таго часу бачым Давыда Іванава, Восіпа Міхайлава, Міхала Іванава і Давыда Міхайлава Сяўрукоў⁵. Напэўна, якраз у сям’і Восіпа Міхайлава Сяўрука нарадзіўся бацька Пятра Сяўрука Якуб. Яго маці звалі Ганнай. Яна памерла ў вельмі сталым узросце пад час сусветнай вайны ў бежанстве ў Ліпецку. Сям’ю Якуба Сяўрука клікалі ў Скідзелі Бабрамі ці Бабровымі (паводле местачковага падання хтосьці з Сяўрукоў злавіў неяк бабра).
⁴ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне (далей - НГАБ у Гродне), фонд 24, вопіс 7, справа 34.
⁵ НГАБ у Гродне, ф. 10, воп. 17, спр. 599, аркуш 41-48.
18
У 1875 годзе ў Гарадзенскі міравы з’езд паступіла прашэнне жыхароў Скідзеля Андрэя Ігнатавіча Покаша, Сцяпана Іосіфавіча Труся і Давыда Іванавіча Сяўрука. У гэтым прашэнні яны патрабавалі вярнуць скідзельцам землі, якія адабралі ад іх князі Чацвярцінскія. Пры гэтым аўтары скаргі апелявалі да старажытных прывілеяў вялікіх князёў літоў-скіх і каралёў Рэчы Паспалітай⁶. Але задаволіць іх прашэнне суд адмовіў-ся, спаслаўшыся на тое, што такая справа не належыць да яго паўна-моцтваў.
У 1900 годзе ў Скідзелі налічвалася 3465 жыхароў, у большасці габрэяў — 2866 чалавек. Хрысціян, пераважна праваслаўных беларусаў, было тады ў Скідзелі 589. Забудову мястэчка складалі 71 каменны дом і 411 драўляных⁷. Асновай мясцовай прамысловасці з’яўляліся невялікія гарбарныя прадпрыемствы, заснаваныя энергічнымі габрэйскімі купца-мі. Местачковыя беларусы належалі да сялянскага стану, хаця самыя лічылі сябе нашчадкамі старадаўніх мяшчанаў і вельмі гэтым ганарылі-ся. Яны займаліся сялянскай земляробчай працай на сваіх сціплых зя-мельных надзелах, а таксама самымі рознымі дапаможнымі заробкамі.
Першая сусветная вайна кардынальна змяніла звыклую хаду жыцця скідзельцаў. Летам 1915 года большасць беларускага насель-ніцтва мястэчка і ваколічных вёсак накіравалася ў бежанства на ўсход. Лёс раскідаў іх па розных губернях імперыі, ад паўднёвага Крыму да Сібіры. Толькі ў 1918 годзе бежанцы пачалі паступова вяртацца дадому. Тады ж на Скідзельшчыне ва ўмовах нямецкай акупацыі зараджаецца беларускі нацыянальны рух. У Скідзелі быў утвораны валасны камітэт, паўстала беларуская школка. Калі ў канцы 1918 годзе нямецкія войскі пакінулі беларускія землі, дык Гарадзеншчына была занятая вайсковымі аддзеламі нядаўна абвешчанай польскай дзяржавы. Новая ўлада варо-жа паставілася да беларускага руху. Напрыклад, паводле карэспандэн-цыі газеты “Беларуская думка”, быў арыштаваны і ў поўным складзе вывезены ў Кракаў Скідзельскі валасны камітэт⁸. На жаль, нам невя-дома, хто ўваходзіў у склад гэтага камітэта, і што хацелі і паспелі зрабіць гэтыя людзі, што сталася пазней з імі?
Пасля савецка-польскай вайны 1920—1921 гадах Гарадзеншчы-на ўвайшла ў склад польскай дзяржавы. Па дадзеных перапісу насель-ніцтва 1921 года ў Скідзелі налічвалася 388 будынкаў і 2907 жыхароў (1371 мужчына і 1536 жанчын)⁹. Паводле нацыянальнай прыналеж-
⁶ НГАБ у Гродне, ф. 48, воп. 1, спр. 7, арк. 33-34 адв.
⁷ НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 30, спр. 2278 а, арк. 131.
⁸ Беларуская думка. № 17. 04.06.1919.
⁹ Skorowidz miejscowosci Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wynikow pierwszego powszechnego spisu ludnosci z dn. wrzesnia 1921 r. i innych zrodel urzedowych. T.V. Wojewodstwo Bialostockie. Warszawa, 1924. s. 30.
.__________________________________________________________________________________19
насці ў мястэчку пераважалі габрэі (у Скідзелі, як і па ўсёй Беларусі, у той час іх называлі жыдамі, што не мела ніякага абразлівага адцення) — 1996 асобаў, палякаў налічвалася 504 чалавека, беларусаў - 359, расіян — 35, татараў — 11, літоўцаў — 1, русінаў (так у міжваеннай Польшчы афіцыйна называлі ўкраінцаў) — 1. Вынікі перапісу патрабуюць крытычнага разгляду. Беларусы і габрэі нярэдка запісваліся палякамі ці з практычных меркаванняў, ці блыталі нацыянальную прыналежнасць з дзяржаўнай. Такая з’ява ў Заходняй Беларусі была даволі пашыранай. A дзяржаўныя ўлады з палітычных мэтаў імкнуліся завысіць колькасць палякаў на “крэсах”, і мясцовыя ўрадоўцы на практыцы дамагаліся рэалізацыі гэтага імкнення. Паводле веравызнання ў Скідзелі пера-важалі іўдзеі — 2231, праваслаўных было 464, каталікоў — 122, мусуль-манаў (да іх належалі мясцовыя татары, якія спрадвеку жылі ў Скідзелі) — 89, евангелістаў — 1.