• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
          Дык той, хто борацца за вызваленьне і права задуша-най і выгнанае мовы — робіць вельмі добрую рэч. Калі чала-век адракаецца ад свае нацыі, ад свае мовы, дык ён утраціць чыстату свае споведзі і загубіць сваю душу. Ягоная гутарка ня будзе адбіваць ягонае душы, гэтакім чынам ўсё чалавечае, — г[эта] з[начыць] чыстата душы магчымая пры споведзі, — ў ім загіне. У наш час пры сучасных варунках, каб чалавек быў чалавекам, ён павінян зберагчы асаблівасьці сваёй нацыі, г[эта] з[начыць] асаблівасьці свае мовы.
          Дык ў нас паўстаюць два заключэньні: што шмат ляпей, каб чалавецтва мела адну мову; а потым: шмат ляпей, калі зьбярагаць асаблівасьць ўласнае нацыі — розные мовы. Як быццам тутака ёсьць працівенства, але яго няма. Ўжо гаворано, што чалавек будзе чалавекам тады, як будзе спавя-даць сябе ў чыстоце свае мовы. Гэткім чынам кожная нацыя-нальнасьць, кожная мова зьберагае чалавека. Гэты грэх — рознасць моваў, нісколькі не вадзіць чалавека. Але... шмат ёсьць гэткіх, якія завяртаюць гэты не вадлівы грэх за вадлівасьці. Нам вядомы патрыятызм, г[эта] з[начыць] зада-
    
    
             Тут і далей каментары да спасылак гл. ад стар. 218.
    
    
    34
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    ваньне вышэйшасьцю свае нацыянальнасьцю, пахвальба асаблівасьцю свае мовы, моцай дзяржавы і г[этак] д[алей] мова робіцца вінаватаю... Ці вінаватаю? Патрыёт пакладае нацыянальнасьць ў гордасьці, у граху, які зьдзейсніла гісто-рыя. Дык ці гэткі гардзец мае якую мову? Ці ягоная гутарка адбівае ягоную чалавечую патрыятычную нацыянальную душу, у якой німа нічога чалавечага? Гэтакім чынам патрыёт, які ў наш час лічыцца бадай што лепшым чалавекам у нацыі, німае ніц нацыянальнага. Бо нацыянальнае ёсьць спаведань-не свае душы ўласнаю чалавечаю моваю, а патрыёт спаведуе сваю нацыю сваім шавінізмам, сваею не чалавечаю моваю. Гэткія патрыёты імкнуцца дапамагчы чалавецтву, г[эта] з[начыць] зьнішчыць грэх часу — даць чалавецтву адну мову, а іменна тую, па якому яны гутараць. Яны тагды патрапля-юць гэта зьдзейсніць. Але гэтае патрыятычная не-нацыяналь-ная гутарка ці можа аб’яднаць чалавецтва? Нігды! Затым, што чалавек губіць сваю душу, а бяздушная еднасьць горш духоўнага раз’еднаньня, тым больш, што ў гэтым раз’еднаньні ня вінаваты чалавек.
          Дык: зьберагаючы сваю нацыянальнасьць — сваю мову, — чалавек зьберагае адзінства чалавецтва — спаве-даньне свае душы. I гэткія чыстыя, жывыя спаведаемыя душы здольныя будуць заняць аднаго выразу, г[эта] з[на-чыць] аднае мовы. Толькі гэта аб’еднаньне выканае не гісто-рыя, — вінаватая ў раз’еднаньні, а сам чалавек, зьбярогшы сваю чалавечую душу пад абразом нацыянальнасьці.
          Дык калі чалавек ня забье штучна тое, чаго не забіла гісторыя, дык ён хутка сваім чалавечым вымагам дапне аб’еднаньня свае гутаркі.
          Нам, беларусам, гэта трэба ведаць, каб не было ў нашым маладом народзі патрыётаў.
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    35
    
    
            Аб беларускай літэратуры
    
         Гаворачы аб беларускай літэратуры, нельга не крануц-ца беларускага адражджэньня, і гаворачы аб беларускім ад-ражджэньні, нельга прайсьці моўчкі беларускае літэратуры. 3 гэтага відаць, што беларуская літэратура і беларускае ад-ражджэньне маюць між сабою нешта супольнае.
          Калі ж мы адкажам на пытаньне, што такое літэра-тура, і што такое адражджэньне, дык не толькі зразумеем, чаму гэта так, але убачым, што не можа быць іначай, бо адражджэньне народу ёсьць нішто іншае, як імкненьне яго быць самым сабой; а літэратура ёсьць выяўленьне душы і думкі народу.
          He трэба забывацца аб гэтым, калі мы захочам разгле-дзець скарбы свае роднае літэратуры, бо калі імі мы не можам пахваліцца, як сваім нацыянальным багацьцём, дык пры-намсі мы не можам іх абмінуць моўчкі, дзеля таго, што яны складаюцца з уласьцівасьцяў нашае нацыянальнае душы. I той, хто хоча даказаць, што беларускае адражджэньне ёсьць нейкая выдумка, нешта нерэальнае, ды пры гзтым паказвая на беднасьць беларускага друкаванага слова — няхай пом-ніць, што калі нават і запраўды беларуская літэратура зусім бедная, дык усе ж такі гэта не доказ таго, што наш народ му-сіць быць якімсь іншым народам, і што нашыя літэратурныя сілы мусіць тварыць тое, што выяўляе іхнюю душу у якойсь іншай мове, а не у беларускай. Беларуская літэратура можа быць ёсьць бедная лікам у параўнаньні не толькі з расейскаю, ці польскаю, а нават з украінскаю, але гэта не доказ таго, што яна бедная запраўднымі каштоўнасьцямі мастацтва. Калі мы мусім сьцвердзіць факт, што у беларускай мове мала што друкуецца, ды адначасна трэба сьцвердзіць, што па беларуску друкуецца прапарцыянальна меньш усялякага літэратурнага хламу, які затапляе літэратуру іншых нацыянальнасьцяў. Дык вось, прыймаючы гэта пад увагу, мы не павінны гля-дзець на шырыню друкаванага слова, але ягоныя вартасьці. Што у беларускай літэратуры ёсьць творы, вартыя увагі, якія маюць у сабе запраўднае мастацтва, дык гэта хіба бязпрэчны факт, і калі б нават іх ня было, дык усе ж такі гэта не даказала б, што іх ня можа быць.
    
    36
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
         Сказаць, што у беларускай мове не можа быць выяўлена нічога мастацкага — гэта ўсе роўна, што сказаць, быццам нема нічога цікавага у тых творах, якія апісваюць штодзён-нае жыцьцё, і што цікавае толькі апісаньне розных прыгодаў, як падарожжа на месяц, альбо туды, куды і Макар цялят не ганяе. Хто ведае вартасьць запраўднага мастацтва, той разу-мее вельмі добра, што, наадварот, найбольш вартае увагі ёсьць мастацкае ізабражэньне штодзеннага жыцьця і най-меньш мастацкім бывае гісторыя падарожжа на месяц. Гэта зразумела, бо запраўдны мастак-пісьменнік прыгледаецца да жыцьцёвае праўды і адбівае яе у сваіх творах, ды толькі тыя нібы мастакі, якія не умеюць адрозьніць чорнага ад белага, але пішуць за грошы, выдумваюць небывалыя рэчы, якімі толькі зьневажаюць пачуцьці тых, хто ведае мастацкую красу літэратуры.
         Хто разумее мастацкія вартасьці, той разумее, што запраўдны мастак не можа пісаць інакш, ад таго, як ён піша, возьмем для прыкладу з расейскае літэратуры сусьветна вядомых пісьменнікаў, як Талстой¹ і Дастаеўскі.² Каб Талстой пісаў “Брацяў Карамазавых”, а Дастаеўскі “Анну Карэніну”, дык напэўна ні той ні другі не справіліся б з сваей задачай. Мастак толькі дзеля таго ёсьць мастаком, што ён не можа думаць ці глядзець на рэчы ды й ізабражаць іх інакш ад таго, як ён разумее ды ізабражае іх. Дзеля гэтага прадметам мастацкага ізабражэньня не бываюць адны кветкі ды пры-годы, але ўсе што ёсьць у жыцьці — і балота, і агіда, і самыя непрыкметныя жыцьцёвыя зьявішчы. Хто чытаў рад невяліч-кіх мастацкіх абразкоў Тараса Гушчы³, найлепшага беларус-кага пісьменніка прозай, як напр[ыклад], “Сьцепановы пад-рызьнікі”, “Дзяліцьба”, “Тоўстае палена”, ды ягоны вялікшы твор “У палескай глушы”, той гэта пэўна заўважыў, што асаблівае у тым, што нейкі Сьцяпан купіў падрызьнікі, ды неведаў, дзе іх надзець, як сяляне дзеляцца між сабой, як нехта задумаў помсту аб’ездніку за тое, што ён учыніў над ім несправядлівасьць за тоўстае палена, і што можа быць цікавага ў перажываньнях настаўніка, які папаў у такую палескую глуш, дзе сяляне не ведалі, калі якое сьвята бывае. Але сіла мастацтва у тым, каб паказаць усе гэтыя зьявішчы у такім асьвятленьні, у такой крыштальнай правільнасьці, што яна дапамагае глыбей і ляпей разумець гэтую нецікавую пу-таніцу звычайнага жыцьця. I як не можа быць ніякіх вынят-
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    37
    
    каў з прадметаў дзеля мастацкае апрацоўкі, гэтак не можа быць ніякіх выняткаў з тых уласьцівасьцяў, якія зьяўляюцца сродкамі мастацкае творчасьці. I бадай што найгалаўнейшым гэткім сродкам ёсьць мова. Кожны пісьменнік мае свой асаблівы спосаб выражэньня, які называецца стылям. Стыль кожнага з пісьменнікаў настолькі розніцца адзін ад другога, што нерэдка можна пазнаць аўтара твору па аднаму ягонаму стылю. Калі нават стыль, г[эта] з[начыць] манэра выражаць свае думкі, мае гэткае вялікае значэньне, дык ціж трэба ка-заць аб тым, якое вялікае значэньне мае мова, уласьцівая даннаму пісьменніку. Хто чытае арыгінал якога-нібудзь тво-ру, г[эта] з[начыць] чытае твор у тэй мові, у якой ён напісаны, а таксама і хто чытае пераклад гэтага твору на іншую мову, той можа легка заўважыць, што найлепей зроблены пераклад не можа дакладна перадаць таго, што ёсьць у арыгіналі. Гэта залежыць ад асаблівасьцяў мовы, якімі мова кожнага народу розьніцца ад мовы другога народу. Мы можам перакладаць з аднае мовы на другую толькі словы, але ніколі ні у стане пералажыць самы дух таго, што сказана, бо дух зьместу зьвязаны з асаблівасьцямі мовы. I гэтыя асаблівасьці мовы найлепей абрысоўваюць асаблівасьці народнае душы даннага народу. Калі мы возьмем, напрыклад, вядомы твор Якуба Коласа “У палескай глушы” і пераложым на расейскую мову, дык напэўна абрысоўка жыцьця нашага Палесься атрымае адзнакі хіба якое Валагодзкай ці Кастрамской глушы. Адным словам, выйдзе нейкая мешаніна Палесься і Паволж’я. 3 гэтага відаць, што ў чужой для нас мове можна хіба толька павярхоўна абрысоўваць нашае жыцьце, але ніколі немаг-чыма выявіць ягонага зьместу.
         Дзеля гэтага калі нехта кажа, што беларуская мова не мае ніякіх данных для таго, каб быць шырока ўжыванай у літэратуры, той павінен перш даказаць, што беларускае жыцьце не мае права ці не мае данных для таго, каб захапіць увагу мастакоў-пісьменьнікаў.
         Выяўленьне зьместу нашага жыцьця цесна зьвязана з ужываньнем нашае мовы у літэратуры, бо нашая беларуская мова зьяўляецца найлепшым сродкам, найлепшым матэр’я-лам для выяўленьня і абрысоўкі нашага жыцьця.
          Вось дзеля чаго адражджэньне беларускага народу нельга аддзяліць ад развою беларускае літэратуры. У сваёй мове народ пазнае сам сябе і сваёй мовай народ адзначае сам
    
    38
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    сябе. Калі можа яшчэ хто дагэтуль дзівіцца з таго, нашто гэта беларусы ўздумалі пісаць па свояму, калі ім зусім зразумела расейская ці польская мова, дык няхай той зразумее, што ў чужой мове мы можам знайсьці шмат чаго карыснага, але толькі не можам знайсьці ў ёй самых сябе — а гэта для чалавека галоўнае. Калі ён не ведае самога сябе, дык нічога неварта усё тое, што ён ведае.
          Ад самага пачатку людзкога поступу вядома мудрае правіла, якое дала чалавецтву старагрэчаская думка: “Паз-най самога сябе”. Правіла гэтае мае асабліваю вагу затым, што каб пазнаць самога сябе, перш трэба быць самым сабою. Можа, хто думае, што кожны бывае сам сабою, і што іначай не можа быць, але калі прыгледзішся добра да парадкаў жыць-ця, дык убачыш, што у працягу усяе вядомае гісторыі людз-касьці, а таксама у цяперашнія часы, найтруднейшай зада-чай зьяўляецца імкненьне быць самым сабой. Беларусам гэтага, здаецца, не трэба тлумачыць, бо яны добра ведаюць, як трудна ім захоўваць свае нацыянальныя асаблівасьці і як трудна ім вясьці сваю нацыянальню работу. Розныя дабрадзеі з асаблівай ахвотай падносяць нам усё гатовае і стараюцца пераканаць нас у тым, што мы дарэмна робім тое, што ужо зроблена іншымі. Але яны ніяк не хочуць сказаць нам таго, што калі мы будзем карыстацца чужымі скарбамі культуры, дык дзеля гэтага мы не будзем мець магчымасьці быць самы-мі сабой, г[эта] з[начыць] і пазнаваць самых сябе. А хто не бы-вае самым сабой і хто не ведае самога сябе, над тым лёгка па-наваць і яго лёгка зрабіць рабом чужой [волі] і гноем чужого поля.