• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
         Дык як бачым, мужыцкаю яна стала не ад таго, што была нягоднаю для культурнага разьвіцьця, а дзеля таго, што
    
    44
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    паны-шляхта здрадзілі яе і пакінулі яе мужыком, а мужыкі ў той час, ведама, не тварылі ніякае культуры, толькі праца-валі на паноў, дык з гэтае прычыны і аказалася наша мова не культурнаю, простаю, мужыцкаю.
         Цяпер жа мінулі тыя часы, калі адны паны-шляхта тва-рылі культуру, цяпер ужо пачынаюць тварыць культуру і працоўныя людзі: мужыкі, рабочыя і г[этак] д[алей], якія на-пэўна ў хуткім часе аперадзяць усех паноў, бо іх большая сіла.
         У гэты час, калі народ сам пачынае тварыць культуру, калі нават найбольш цёмны і пасыўны беларускі народ пачы-нае варушыцца і самастойна думаць, у гэты час адкрываецца новы шлях для разьвіцьця культуры ў беларускае мові.
         Нам даводзіцца чуць, што мова беларуская брыдкая, бедная, мужыцкая і г[этак] д[алей]. Адным словам — зусім непрыгодная для таго, каб мець культурная разьвіцьце. Ка-жучыя гэта, ці думаючыя гэтак, пэўня, лічаць, што культуру трэба разьвіваць ў “культурных” мовах, што “інтэлегенту” трэба гаварыць “інтэлегентнай” мовай і г[этак] д[алей]. Але няхай будзе ведама ўсім, хто так думае і гаворыць, што куль-турнасьць і інтэлегентнасьць даецца не тым, якую мы мову ўжываем, а тым, сколькі ёсьць ў нас ў галаве крытычных па-няцьцяў і праўдзівых пачуцьцяў. Няхай хто гаворыць хоць расейскаю мовай, але калі ў яго ў галаве абсурд, ці клоча замест мазгоў, дык напэўна такі чалавек ужо не можа быць культурным.
         Толькі ясная і разумнае паняцьце аб усіх рэчах і прая-вах жыцьця дае чалавеку не назву культурнасьці, а запраўд-ную культурнасьць.
         У бел[арускім] адрыўным календары на гэты год ёсьць вельмі цікавая стацейка “Культура” і культура”, дзе пішацца вось што:
         “Беларускі народ лічаць некультурным, бо ён, як ве-дама, ніколі не заваёўваў другіх, не забіраў чужой зямлі, ані панаваў над іншымі народамі. Апроч таго яшчэ народ гэты рамансаў не піша і французкіх хваробаў не ведае — а ўсё ж гэта маюць культурныя народы.
         Праўдзівая культура ёсьць у тым, што народ жыве сумленнай працай, ідзе за жыцьцём, не гвалцячы прыроды.
         Маральнасьць і духовая чыстата ў сямейным жыцьці, Бог ў сэрцы і штодзённым жыцьці, а не ў паходах на наказ.
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    45
    
         Любоў да ўсяго роднага: мовы, звычаяў, песьні — усяго гэта ёсьць падставай праўдзівай культуры”.
         Да гэтых пекных слоў аб культуры няма чаго дадаць, астаецца толькі крытычна высьветліць: чаму гэта праўда? Чаму праўда ў гэтым, а не ў тым, быццам культура гэта ёсьць больш-меньш пашыраная вядомасьць мовы?
         Каб адказаць на гэтыя пытаньні, нам трэба зразумець: што такое мова? Нам часта даводзіцца чуць, што беларуская мова, напрыклад, непекная і г[этак] д[алей]. Можа, гэта й так, калі прымеш пад увагу тое, што беларуская мова ў працягу даўжэйшага часу не мела культурнага разьвіцьця і г[этак] д[алей], але чым жа вінаваты беларускі народ, у тым, што у яго гэткая, а не інакшая мова?
         Гэта яго прыродны скарб, які ён атрымаў ад свае прыроды, ад сваіх продкаў, дык ў гэтым такжа мала яго віны, як мала можа быць яго годнасьці.
         Так сама і іншыя культурныя народы зусім не могуць гардзіцца прыгожасьцю сваіх моваў, бо вартасьць чалавека ў тым, што ён творыць, але не ў тым, што ён не атрымлівая. Мьт можам шанаваць эсперанцістаў за іхнюю мову, бо яны твараць гэтую мову ўзамен ўсіх моваў, існуючых на сьвеці і раз’яднаючых людзей. Яны хочуць правядзеньнем адзінае мовы аб’яднаць усе народы, дык яны твараць новую агульную мову. Але тое, што чалавек атрымлівае, нельга лічыць ягонаю вартасьцю. Гэта, калі хочаце, можна лічыць шчасьцем, як тое, што чалавек знойдзе грошы, або згубіць іх — толькі ўжо ніяк нельга лічыць вартасьцю ці заганаю чалавека.
         Дык кожны, хто лічыць вартасьцю, ці заганаю чалавека ягоную мову, зьяўляецца сяўцом цемры, ілжывых думак і паняцьцяў паміж людам. Кожны хто адракаецца свае мовы, каб прыняць іншую, больш “культурную“ мову, гэтым самым робіць сябе “здраднікам” культуры, бо культурны чалавек не той, хто атрымлівае яе з чужых рук, а той, хто яе сам сваімі рукамі тварыць і здабывае. Дык кожны, хто ухіляецца свае простае мужыцкае мовы, гэтым паказвае, што ён не хоча працаваць на тым полі, якое найбольш вымагае працы і ідзе туды, дзе працаваць ня трэба.
         Дык вось, культурнасьць мовы залежыць не ад таго, якая вялікая культурная спадчына дасталася нам ў гэтай мове, але ад таго, сколькі ёсьць людзей, ахвочых вясьці культурную працу ў гэтай мове. I каб нават адзін чалавек пажадаў вясьці культуру ў тэй мове, якая усімі паганьбавана,
    
    46
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    дык тым шырэйшы грунт для сваей працы ён знайшоў-бы, тым вялікшыя плады яго працы маглі-бы быць.
         Такую вялікую працу распачаў сп[адар] Іван Луцкевіч⁵, які 20 гадоў назад залажыў першую легальную беларускую газэту і пасьля вяковага заняпаду беларускае мовы разпачаў яе разьвіцьце. За 20 гадоў працы ў кірунку, распачатым ім, мы бачым вялікія пасьпехі, бо беларуская культура пачала нанова тварыцца, дык кожны сьвядомы і дзейны беларус можа прылажыць сваю працу і прынясьці вялікую карысьць. I гэткіх дзейных сьвядомых людзей паміж нашага народу знаходзіцца ўсё больш і больш, і нават тут, дзе яшчэ які тры гады назад, мала хто цікавіўся беларускаю культураю, мы цяпер маем магчымасьць адсьвяткаваць 20-е ўгодкі беларус-кага друку, як пачатак адражджэньня беларускае культуры і беларускага народу.
         Дык калі паміж народу беларускага знойдуцца гэніі сусьветнае вялічыні, як Гогаль⁶, Достаеўскі, Чэхаў⁷ і г[этак] д[алей]. Тады з беларускаю моваю будуць лічыцца ўсе культурныя народы, як цяпер лічацца з рускаю. А сто гадоў назад руская мова была тое самае, што цяпер беларуская. Толькі гэніі літэратуры зваявалі ёй мейсца ўвагі ў сусьветнай культуры.
         Кожны Сын Беларускага народу павінен захапіцца думкамі тых пачынаньняў сваяго Адражджэньня, каторыя паказалі яму гэтую праўду, якая кажа, што ў творчай працы сьвядомай энэргіі ёсьць залог культуры.
         Творчая праца — гэта праца над разьвіцьцем бела-рускага народу; сьвядомаю энергію дае паняцьце таго, што мы ня можам ганьбаваць ніякаю моваю і ніякім народам, як бы ён ня быў малы ці не культурны.
         Тварыць і разумець, што ў творчастві культуры гэта ёсьць запраўды найвялікшы культурны здабытак, і той, хто гэтага не разумее, хоць бы ён стаяў на найвышэйшай ступені культуры, — ідзе да зьдзічэньня.
         Гэтым шляхом ідуць тыя, што працівяцца беларускаму культурнаму разьвіцьцю, але беларуская культура пачынае ламаць гэтыя дзікарскія бар’еры і зьдзейсьняе думку тых, хто 20 гадоў назад далі яму сьведамасьць сваяго прыроднага права і абавязку.
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    47
    
    
            Родная мова і навука. Да “Заранкі”¹
    
         Што справа з вучэньнем беларускіх дзяцей у польскіх школах стаіць вельмі дрэнна, гэта ўсе беларусы ведаюць аж надта добра, хоць шмат хто мо не дае сабе яснае справаздачы з гэтае справы, бо часамі чуваць, што “няхай дзеці вучацца: усё роўна навука ці польская, ці беларуская”. Мо й добра было б, каб гэта было ўсё роўна, але дрэнна тое, што гэта не ўсё роўна, затым, што навука перадае дзецям пасрэдзтвам уласьцівых ім здольнасьцяў прадметы веды, праўды і дабра-ты. Некалі навуку перадавалі толькі праз мову, а цяпер педа-гогі вышукалі яшчэ іншыя шляхі перадачы навукі, як прык-лад, рысаваньне, сьпеваньне, гульні, экскурсіі і іншае. Усе гэта ёсьць тыя уласьцівыя дзецям спосабы, праз якія да іх да-ходзіць веда, але, аднак, найвялікшае значэньне безумоўна мае мова. Дык што ж мы можам сказаць аб навуцы, калі мова, у якой будзем перадаваць навукі, акажацца неўлась-цівай дзецям? Гэта ж усё роўна, што пачынаць чытаць дзецям лекцыю аб тым, што дала чалавецтву культура у той час, як яны з гэтай культурай зусім не знаёмыя, г[эта] з[начыць] знаёміць з дапамогай незразумелага. Каб азнаёміць чалавека з тым, чаго ён не ведае, дык разумная лёгіка карыстаецца тым, што чалавеку зразумела, і гэткі спосаб навукі мае пось-пех. Калі ж паступаць інакш, дык з нашых высілкаў выйдзе абсурд, бо чалавечы розум не прызвычаены вучыцца з таго, чаго ён не разумее. Дзеля гэтага польская навука не мае ў нас посьпеху, і нягледзячы на цэлую сець польскіх школаў і цэлую армію польскіх вучыцеляў, напалову пісьменны бела-рускі селянін, пры невялікай ахвоце зразумеўшы справу, мо-жа хутчэй навучыць сваё дзіця, як польскія “культуртрэгеры”. Дзеля гэтага трэба толькі кніжкаю заахвоціць дзяцей і ўме-лым вядзеннем справы падтрымліваць гэтую ахвоту, каб яна не адпала і не ахаладзела, а дзіця ўжо само будзе старацца вучыцца і зразумець справу.
          Гэта заўсягды трэба мець на ўвазе, каб не адкідаць найменьшай магчымасьці вучыць дзяцей у роднай мове, бо гэта невялікая магчымасьць дае вельмі многа.
    
    Праметэй
    
    48
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    
            Агляд жыцьця Заходняе Беларусі
    
    
    Уступ
        Ад пэўнага часу, калі Заходняя Беларусь пачала праяў-ляць адзнакі сьвядомага жыцьця, калі масы ўзварушыліся і пачалі шукаць нейкага выхаду з утварыўшагася палажэньня, стан жыцьця вымагае крытычнага агляду, каб з такога дось-леду зрабіць ацэнку справы, ды на рацыянальных вывадах будаваць далейшы цяг жыцьця. Аднак на дзеле справа ў нас пайшла не туды, куды трэба. Пакуль Заходня-Беларускае грамадзянства пасьля павароту з Расеі не азнаёмілася з пала-жэньнем, нашае жыцьцё прадстаўляла карціну супакою. Мо хто думаў, што гэта адвечна спакойны беларускі народ сьпіць па даўнейшаму, ды будаваў на гэтай думцы жываедзкія пляны, аднак аказалася, што Беларусы не спалі і пэўна не думалі спаць, але толькі да часу не маглі ўвайсьці ў калею жыцьця. Цяпер жа, калі жыцьцё ўвайшло ў калею і азнаёміў-шыся з палажэньнем народ пачаў праяўляць адзнакі інтэн-сыўнасьці — жыццё нашае прадстаўляе з сябе арэну змагань-ня. 3 прычыны ўзбудзіўшаеся народнае сьвядомасці мусілі кінуць свае летуценьні Скульскія¹ і Студніцкія², якія думалі за 50 гадоў не пакінуць ад беларусаў і сьледу, за тое-ж зьявіліся іншыя, якія пачалі спекуляваць ужо не на пасыў-насці, але на інтэнсыўнасьці Беларускага народу. Зьявіліся розныя кірункі грамадзкае мыслі, і кожны кірунак пачаў круціць на сваю руку агульна-нацыянальнае жыцьцё. Мы не будзем уваходзіць у разбор кожнага паасобнага кірунку, хоць мо ў далейшым закранем той ці іншы з гэтых кірункаў, бо нам ходзіць не аб тое, за што змагаецца кожны з іх і куды ён думае весьці беларускі народ, у нас справа ідзе перш на перш аб тое, што ніводзін з гэтых кірункаў не асноўваецца на дакладным зразуменьні беларускае справы, хоць кожны з іх бярэ з анульнанацыянальнага жыцьця тое, што яму карыст-на. Розныя кірункі грамадзкае мыслі, пачынаючы ад быўшае Грамады і ўключаючы сюды нават Паўлюкевіча³, не ёсьць нечым такім, што мае манаполь у беларускім жыцьці, але гэта ўсе ёсьць не больш не меньш як зьявішча агульнага жыцьця, якія павінны усялякае іншае зьявішча, бо ў дасьле-