• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
           А ў часе правядзення парламенцкіх выбараў 4 сакавіка 1928 го-да ў Скідзелі адбыліся масавыя хваляванні насельніцтва. Абураныя тым, што ім не даюць магчымасць прагаласаваць (а ўлады штучна стварылі такую сітуацыю, ведаючы, што мясцовыя выбаршчыкі ў большасці аддадуць свой голас за камуністаў і іх прыхільнікаў), сяляне спрабавалі штурмаваць выбарчы ўчастак. Камендант паліцыі толькі занатаваў у справаздачы, што ў будынку “Стшэльца” адбылося хваляванне не па-спеўшых прагаласаваць³³. 3 Горадні быў прысланы спецыяльны аддзел паліцыі, які без разбору збіваў усіх, хто ім трапляў на вочы. Быў збіты паліцыяй і арыштаваны таксама Пётр Сяўрук.
           На двух выбарчых участках у мястэчку Скідзель былі атрыманыя наступныя вынікі галасавання: спіс № 1 “Беспартыйны блок супрацоў-ніцтва з урадам" {Bezpartyjny Blok Wspotpracy z Rzpdem) — 812, Ns 2 “Польская сацыялістычная партыя” {Polska Partia Socjalistyczna') — 1, № 13 “Работніцка-сялянскае адзінства” {Jednosc Robotniczo-Chlopska) — 725, N° 18 “Блок нацыянальных меншасцяў” {Blok Mniejszosci Naro-dowych) — 585, № 20 “Рускае нацыянальнае аб’яднанне” — 1, № 25 “Польская партыя хрысціянскай дэмакратыі” {Polskie Stronnictwo Chrzescjahskiej Demokracji) — 123, N« 33 “Агульнажыдоўскі нацыяналь-ны выбарчы блок да Сейма і Сената” {Ogolno-Zydowski Narodowy Blok Wyborczy do Sejmu i Senatu) — 39³⁴. Такім чынам, вынікі выбараў для беларускіх нацыянальных актывістаў выглядалі значна горшымі ў параўнанні з выбарамі 1922 года. Даліся ў знакі не толькі зніжэнне палі-тычнай актыўнасці беларускага насельніцтва, але і тое, што беларусы падыйшлі да выбараў раз’яднанымі і галасавалі за выбарчыя спісы (№ 13, які быў фактычна камуністычным спісам, і № 18 — “Блок нацыя-
    
            ³² ДАГВ. ф.17, воп. 1, спр. 172, арк. 48.
    
            ³³ ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 171, арк. 150.
    
            ³⁴ ДАГВ, ф. 63, воп. 1, спр. 5.
    
    28
    
    нальных меншасцяў”), якія супрацьстаялі адзін аднаму. Таму найбольш галасоў набраў у Скідзелі праўрадавы Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам.
          У рапарце ад 30 сакавіка 1928 года камендант Чартарыскі зазна-чыў, што толькі “ўмелае абыходжанне з людзьмі, а таксама атачэнне іх сваёй апекай і трактаванне па-людзку пераканае іх, што стаўленне ўлады да іх не ёсць варожае”³⁵. Там жа ён піша, што мясцовыя беларусы не з’яўляюцца „ў грунце рэчы антыдзяржаўнікамі”. Але гэтакі падыход улады не думалі нават выкарыстоўваць адносна актывістаў беларускага руху.
          Пасля парламенцкіх выбараў 1928 года актыўнасць гурткоў ТБШ яшчэ больш імкліва пайшла на спад, што паспяшаліся адзначыць шмат якія каменданты паліцыі. Напрыклад, у красавіку 1928 года камендант скідзельскага пастарунка адзначаў: “...гурткі знаходзяцца ў стадыі распа-ду, бо не выклікаюць такой вялікай цікавасці ў мясцовага насельніцтва, як раней. Галоўныя актывісты гурткоў у выніку рэпрэсій з боку паста-рунка пакідаюць свае пасады і гурткі без апекі’’³⁶. Да канца 1929 года на тэрыторыі Скідзельскай гміны працягвалі актыўна дзейнічаць толькі гурткі ў Скідзелі і Каўшова. Гэта выклікала незадавальненне павятовага каменданта паліцыі, які пісаў у скідзельскі пастарунак: “Ужо ва ўсім па-веце, апроч пастарунка Скідзель, дзякуючы зацікаўленасці камендантаў пастарункаў, зліквідаваныя гурткі ТБШ, а ў давераным Пану раёне яны яшчэ існуюць: у вёсцы Каўшова і ў самым мястэчку Скідзель. Рэкамен-дую Пану распачаць адпаведныя крокі ў духу шматразовых павучэнняў Пана Старасты, скіраваныя да іх ліквідацыі. Зразумелая рэч, сродкаў яўных, адкрытых і легальных ужываць Пан не можа. Аднак у распа-раджэнні Пана, як каменданта пастарунка, ёсць тысячы спосабаў, з да-памогай якіх можа Пан, пры адпаведным спрыце і такце, ускосна ўплываць на сяброў актыву ТБШ, зняхочваючы іх да далейшай працы ў Т-ве і схіліць да развязання гурткоў”³⁷. Мясцовая паліцыя асаблівай тактоўнасцю не вызначалася, а дзейнічала традыцыйнымі жорсткімі метадамі. У лістападзе 1927 года была праведзена рэвізія Скідзельскага гуртка ТБШ, падчас якой паліцыянты канфіскавалі пячатку гуртка, усе канцылярскія паперы, некаторыя кнігі, у тым ліку ‘Тісторыю беларускай літаратуры” Максіма Гарэцкага³⁸.
          Некаторыя актывісты ТБШ у такіх умовах адмаўляліся ад бела-рускай дзейнасці і пачалі дэманстраваць сваю лаяльнасць да ўлады, спадзяючыся такім чынам атрымаць выгодныя пасады ў мясцовым
    
            ³⁵ ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 173, арк. 77 адв.
    
            ³⁶ ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 173, арк. 77 адв.
    
             ³⁷ ДАГВ, ф. 24, воп.1, спр. 24.
    
           ³⁸ Наша Праўда. №1.30.03.27.
    
    29
    
    кіраванні. Пераход некалькіх лідэраў у праўрадавы палітычны лагер пры-вёў да распаду гурткоў ТБШ, якія яны да гэтага ўзначальвалі. Скідзельскі камендант пісаў у верасні 1928 года: Талоўныя дзеячы ТБШ, як-то Касцевіч Міхал з вёскі Баброўня, Сяўрук Пётр са Скідзеля, а таксама радны Кізевіч Міхал з вёскі Стральцы ўсімі сіламі стараюцца ўжываць сваіх уплываў, каб захаваць гурткі, аднак напатыкаюцца ў сваёй працы на абыякавасць шырокіх масаў”³⁹. У чэрвені 1929 года камендант палі-цыі занатаваў у сваёй справаздачы: "Сцверджана, што асобныя дзеячы Таварыства беларускай Школы ўсімі сіламі робяць намаганні сярод мясцовай люднасці, каб Т-ва той школы стаялі на адпаведным узроўні і паспяхова развіваліся, аднак шырэйшыя масы люднасці ніякага ўдзелу ў гэтым руху не бяруць, зусім не цікавяцца той акцыяй”⁴⁰.
          У верасні 1929 года гурток ТБШ у Скідзелі налічваў усяго 12 ся-броў⁴¹. 26 верасня Пётр Сяўрук уласнаручна склаў на запатрабаванне мясцовых уладаў спіс яго сяброў: "Пётра Сяўрук, сын Якуба 24 гады (старшыня), Міхал Войтас, 22 г. (сакратар) (на той момант быў ужо ў польскім войску — укл.), Сцяпан Цывінскі, 26 г. (скарбнік), Вера Сяўрук, дачка Андрэя, 23 г., Вера Карповіч, д. Міхала 23 г., Вольга Сяўрук. д. Якуба, 22 г., Захар Босы, с. Мікіты, 26 г., Язэп Мазалеўскі, с. Канстан-ціна, 27 г., Рыгор Мазалеўскі, с. Канстанціна, 27 г., Міхал Гуліда, 25 г., Васіль Фурман, 26 г., Даніла Скварнюк 26 г.”⁴²
          Пётр Сяўрук вельмі адмоўна ставіўся да палітызацыі ТБШ, на якую штурхалі культурніцкую арганізацыю актывісты КПЗБ. Удзел гурткоўцаў у палітычных акцыях станавіўся для ўладаў зручнай падставай для развя-зання гурткоў. У чэрвені 1929 года Сяўрук даслаў у Галоўнае праўленне ТБШ у Вільні і акружное праўленне ў Гародні пратэст на рэзалюцыю, прынятую на з’ездзе дэлегатаў Таварыства беларускай школы у Вільні. Ён лічыў, што гэты дакумент, прасякнуты нянавісцю да ўсіх нязгодных з камуністычнай ідэалогіяй, толькі кампрамітаваў ТБШ і культурніцка-прасветную дзейнасць беларусаў. Цікава, што канспект гэтага ліста Пётры Сяўрука ўвайшоў у тэкст справаздачы беластоцкага ваяводы за чэрвень 1929 года⁴³.
          Смерць Пятра Сяўрука ў кастрычніку 1929 года сталася непапраў-най стратай для беларускай культурна-асветніцкай справы на Скідзель-шчыне. Камендант паліцыі адзначыў у сваёй справаздачы: "У мястэчку Скідзель дзейнасць Т-ва зменшылася пасля смерці Пятра Сяўрука, выбіт-
    
            ³⁹ ДАГВ, ф. 17, воп.1, спр.176.
    
            ⁴⁰ ДАГВ, ф. 17, воп.1, спр.176, арк.79.
    
               ⁴¹ДАГВ, ф. 24, воп. 1, спр. 24, арк.75.
    
           ⁴² Тамсама.
    
            ⁴³ APB, UWB, 49, к. 37.
    
    30
    
    нага дзеяча”⁴⁴. Кіраўніком Скідзельскага гуртка стала родная сястра Пятра Вольга Сяўрук. У студзені 1930 года гурток налічваў усяго 11 сяб-раў⁴⁵. У той час у Скідзелі дзейнічалі некалькі кулыурна-асветніцкіх арга-нізацыяў: польская арганізацыя “Мацеж Школьна’’ налічвала 15 сябраў, габрэйскія арганізацыі “Тарбут” і “Культура" — адпаведна 150 і 70. Але рэпрэсіі ўладаў абрушваліся толькі на беларусаў. Пры гэтым камендант паліцыі сцвярджаў, нібыта ТБШ “у камуністычным духу ўплывае на бела-рускае насельніцтва”⁴⁶, што зусім не адпавядала рэчаіснасці, паколькі ў складзе гуртка на той час засталіся пераважна адныя “талстоўцы” — пры-хільнікі тэорыі непраціўлення злу сілай і прынцыповыя праціўнікі палі-тычнай дзейнасці. Неўзабаве скідзельскі гурток спыніў фармальнае існаванне. За 1931 год у матэрыялах мясцовай паліцыі ўжо не сустра-каецца ніякіх звестак пра яго дзейнасць. Усё ж беларускія настроі сярод мясцовай моладзі не згаслі. 28 лютага 1931 года скідзельскія хлопцы Міхал Стальбоўскі, Міхал Трусь, Уладзімір Шань і Аляксандр Фурман прыйшлі на паседжанне мясцовага аддзела Стралецкага Звяза і за-спявалі там “Ад веку мы спалі’’⁴⁷. Інфармацыя пра гэты ўчынак дайшла нават да беластоцкага ваяводы. Нам невядома, чым скончылася спра-ва, але за спяванне гэтай патрыятычнай беларускай песні тады часта саджалі ў турму, а тут яшчэ хлопцы праспявалі яе на сходзе такой шавіні-стычнай ваенізаванай польскай арганізацыі, якой быў Стралецкі Звяз.
          Тыя сябры скідзельскага гуртка ТБШ, што захапляліся “талстоў-ствам”, успрымаліся мясцовым насельніцтвам як своеасаблівая рэлігій-ная секта. Але чуткі пра іх ідэі і іх дзейнасць распаўсюджваліся па Заход-няй Беларусі. У 1937 годзе ў Скідзель прыехаў аж з-пад Карэлічаў на ровары малады Янка Брыль — будучы класік беларускай літаратуры. Ён перапісваўся са сваімі скідзельскімі аднадумцамі, а былы сябар ТБШ Даніла Скварнюк з Пузавічаў рэдагаваў яго вершы. Даніла Скварнюк, які гераічна загінуў падчас Другой Сусветнай вайны разам з іншымі жыхарамі вёскі Пузавічы, паслужыў прататыпам галоўнага героя ў вядомым апавяданні Янкі Брыля “Memento mori”. Ён, як і амаль усе паплечнікі Пятра Сяўрука па скідзельскім гуртку Таварыства беларускай школы, на ўсё жыццё захаваў вернасць ідэалам сваёй маладосці.
                                                      Андрэй Вашквіч, Сяргей Токць
    
             ⁴⁴ Т ДАГВ. ф. 17, воп.1, спр. 203.
    
            ⁴⁵ ДАГВ, ф. 24, воп. 1, спр. 29.
    
            ⁴⁶ ДАГВ, ф. 24, воп. 1, спр. 29, арк. 201.
    
             ⁴⁷ APB, UWB, 58, к.56.
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    33
    
    
            Мова і нацыя *
    
         Асаблівасьць мовы стварае нацыянальнасьці — ў гэтым німа сумніву.
          Усякі ўдумчывы чалавек перакананы ў тым, што дзеля чалавецтва шмат лепей было-б, каб была адна мова, г[эта] з[начыць] адна нацыянальнасьць — чалавецтва. Гэткім чы-нам грэх часу ёсьць тое, што чалавецтва разбілася на тысячы нацыянальнасьцяў, г[эта] з[начыць] на тысячу розных моваў. Але ў гэтым грэсі чалавек нікаліва не вінаваты. Вінаваты толькі час і варункі. Гэты час і гэтыя варункі стварылі мову кожнаму народу. Дык па выразу паэты, “мова ёсьць споведзь народу і ў ёй чуецца ягоная прырода ягонай душы і родны быт”. Без сумніву кожная мова ёсьць споведзь чалавека і ў ёй адбіваецца ягоная чалавечая душа, створаная часам і варун-камі, якія паклалі асаблівасьць паміж тымі і іншымі часткамі чалавецтва; — дык гэта асаблівасьць споведзі, асаблівасьць чалавечай душы ёсьць прычына нацыі, вынікаючая з пры-чыны мовы.