Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
11 верасня 1927 года скідзельскі гурток ТБШ адсвяткаваў свае ўгодкі. У справаздачы яго старшыні Пятра Сяўрука было, напрыклад, адзначана, што гуртокза гэты час адчыніў бібліятэку, якая налічвала 280 кніг. 3 гэтай лічбы больш 100 кніг гурток купіў, каля 60 было ахвяравана рознымі асобамі і каля 100 пазычана. Сядзіба ТБШ і бібліятэка месці-ліся якраз у хаце Пятра Сяўрука. Хаты-чытальні былі адчынены ў суседніх вёсках Пяшчанка і Пузавічы. Агульныя выдаткі скідзельскага гуртка за год склалі 260 злотых, а прыбытак - 400 злотых. Складкі сябраў далі ў бюджэт гуртка 145 злотых, а спектаклі — 112. На сходзе, які завяршыўся спевам песні “He пагаснуць зоркі ў небе”, было вырашана назваць скідзельскі гурток іменем Максіма Багдановіча²³. У вёсцы Стральцы мясцовым гуртком ТБШ была заснавана бібліятэка-чытальня імя Антона Луцкевіча. Гэтая бібліятэка налічвала 70 беларускіх, расейскіх і польскіх кніг. Прычым тры кнігі для яе ахвяраваў сам А.Луцкевіч²⁴.
У красавіку 1927 года Пётра Сяўрук быў абраны старшынёй Акруговай Рады ТБШ у Гарадзенскім павеце і актыўна ўзяўся за працу. A праца гэтая з’яўлялася вельмі небяспечнай. На мясцовых актывістаў ТБШ паліцэйскія ўлады абрынулі рэпрэсіі, імкнучыся змусіць іх да спы-нення культурна-асветніцкай дзейнасці. Іх часта арыштоўвалі, збівалі, штрафавалі з розных надуманых прычын. I гэтыя рэпрэсіі паступова давалі свой вынік.
Летам таго ж 1927 года беларускія актывісты дасягнулі значных поспехаў на выбарах у мясцовае самакіраванне. У раду Скідзельскай гміны, як пісала беларуская газета “Наша праўда”, 3 жніўня 1927 года былі абраныя 13 “сьвядомых беларусаў” і 1 мясцовы шляхціц, які лічыў
²² Наша Праўда. № 8. 28.04.1927.
²³ Праца. № 4.16.11.1927.
²⁴ Наша Праўда. №7. 22.04.1927.
24
сябе палякам²⁵. Паводле ж інфармацыі каменданта паліцыі, у гмінную раду прайшлі 2 кандыдаты польска-беларускага блоку, 11 беларусаў і 1 кандыдат ад “Блоку гаспадарчай направы”²⁶. На першым паседжанні гміннай рады, якое адбылося 9 кастрычніка 1927 года, былі прыняты наступныя пастановы: 1) выдаткаваць з гміннага бюджэту сродкі на ўтварэнне пры гміне беларускай бібліятэкі; 2) разглядаць усе справы наведвальнікаў гміны вусна і пісьмова на беларускай мове; 3) інфарма-цыйная дошка павінна быць на беларускай мове. Войтам Скідзельскай гміны стаў былы грамадовец Рыгор Сіцко, якога да таго ж абралі ў Гара-дзенскі павятовы сеймік.
Паліцэйскі камендант паведаміў у Гародню, што падчас паседжан-ня некаторыя радныя размаўлялі па-расейску і ўжывалі камуністычны зварот “таварыш”²⁷. Несумненна, што сярод радных вялікі ўплыў мелі сябры КПЗБ. Пра гэта сведчыць дакумент, які захоўваецца ў Нацыяналь-ным архіве Беларусі ў Мінску — справаздача аб дзейнасці Скідзельскага камітэта КПЗБ за 1930 год. Невядомы нам аўтар гэтай справаздачы -напэўна, жыхар Скідзельшчыны - крытыкуе дзейнасць радных гміны: “В начале своей деятельностм Рада Гммнная стояла целнком под руко-водством партмм м старалась провестм в жмзнь те лозунгм, которымм можно было опернровать в легальных условмях работы; это — о белорус-смзацмм, о снятмм податков с малоземельных, о более правнльном рас-пределенмм повмнностей в натуре, о субсмдмрованмм культурно-просве-тмтельных органнзацнй м т. п., в то же время не соглашаясь с темм тре-бованмямм, которое выставляло правмтельство. С теченмем временн, когда члены Рады Гммнной освомлмсь co свомм положенмем м некото-рые мз нмх увмдалм, что могут мметь для себя прм гммне, сейммку кой-какой заработок, то ужэнды сталм давать мм этот заработок, требуя co своей стороны полного для себя послушанмя мх для проведенмя требо-ванмй фашмстского правмтельства. С тех пор деятельность рады гммн-ной сошла на лмнмю полной соглашательской работы с фашмстскмм правмтельством”. Прыкладам “соглашательства” аўтар справаздачы палічыў наступнае: “...ухвалено 100 зл. на пропой для себя м солтысов в день встречм презмдента. Ухвалены м выданы деньгм на экскурсмю в Познань м Белосток. Раздают народные деньгм направо м налево: дают ужэнднмкам-фашмстам в добавок к мм большему жалованью крупные подаркм в вмде празднмчных. Покупают польскме календарм рекламные для деревень, в то время, когда белоруссы м крестьяне не знают не
²⁵ Наша Праўда. № 38.13.08.1927.
²⁶ APB, Urzgd wojewodzki w Biatymstoku (UWB), 37, k. 153.
²⁷ APB, UWB, 38, k. 91.
25
только no польскн, но м no белорусскм. С ухваленмем бюджета обстомт еш,е хуже, он целмком прннммается в редакцмн фашмстского правм-тельства на "Пржмспособіеніе войсковей’’ н т. п. параграфы бюджета. Еслм же вздумают под радмкальную фразу внестп в бюджет субсмдмю для учатнхся в Бел. гммназмях млм на дом белорусской культуры, то ухвалмвают додатковый бюджет”. Усе намаганьні камуністычнага пад-полля паўплываць на радных-згоднікаў не мелі поспеху: “Несмотря на неоднократно даваемые РК Скндельской органмзацмм днректмвы о ра-боте членам-партмйцам Рады Гммнной, те нм на одном своем собранмм не провелм, даже не заявмлм нм одного классового требовання — голосо-валм все время за фашнстскме предложенмя. В оправданме своей дея-тельностм выставлялн на вмд те факты, что нм выдзял повятовы, нм сейммк, нн староства мх предложенмя не утверднт... В конце-концов РК предложнл промзвестн членам-партмйцам Рады Гмннной крнтмку своей деятельностм перед массамм, выступая на сходах. До этого временм онн все завешены. Было дано для этой кампанмн два месяца. Срок же прошел, но нм одмн член Рады Гммнной партнец не сделал отчета перед массамм. Поэтому все онм РК представлены к мсключенмю”. Сітуацыя са скідзельскімі раднымі яскрава высветліла супярэчнасці паміж каму-ністычным падполлем і актыўным элементам беларускага грамадства, які атрымаў хоць бы і мінімальную магчымасць самарэалізацыі ў мясцо-вым самакіраванні. Функцыянеры КПЗБ і іх кіраўнікі ў савецкай разве-дцы ў Мінску і Маскве вымагалі ад радных татальнай канфрантацыі з дзяржаўнай адміністрацыяй, вылучэння загадзя непрымальных патраба-ванняў. Інакш кажучы, яны павінны былі найперш выконваць ролю палі-тычных агітатараў, падштурхоўваць масы да ўсебаковага і поўнага бай-коту польскай улады. Але радныя ў рэчаіснасці маглі ўсё ж хоць неяк уплываць на вырашэнне пэўных патрэбаў мясцовага грамадства, і тым самым сапраўды адпавядаць чаканням і пажаданням значнай часткі беларускага насельніцтва. Натуральна, што яны мелі і ўласную матэ-рыяльную зацікаўленасць, паколькі праца ва ўстановах самакіравання някепска аплочвалася. Але ж і функцыянеры КПЗБ аплочваліся сродкамі савецкай разведкі, а іх дзейнасць цалкам будавалася на падаграванні самых радыкальных настрояў гэтага грамадства.
У якасці справаздачы аб сваёй працы скідзельскі раённы камітэт КПЗБ рыхтаваўся выпусціць пракламацыю да мясцовага сялянства з наступным зместам: “Обрмсовка теперешнего положенмя крестьянства в Польше, отношенме к нему правмтельства. Задачм борьбы в самой раде. Перекупка правмтельством верхушек радмкального двмженмя. Ганьба предателям рабоче-крестьянского дела. Все как одмн на новые выборы, несмотря на репрессмн новых радных с незапятнанным преда-
26
тельством справа шмрокмх масс, прошлые выборы намболее актмвных. Борьба за повседневные мнтересы. Унмчтоженме шарварок. He давать трудовых денег на фашмстскме органмзацмм м предпрмятмя. Созданме фонда помоіцм безработным, безземельным крестьянам м т. д. Прмзыв селянства к усмленному контролю деятельностм радных, протест протмв неправмльного действмя, отзыв мз рады. Значенме борьбы за самаура-ды, как одмн мз элементов борьбы с капмталмстмческмм правмтельст-вом, за нужды шмрокмх масс населенмя м т. д.”. Няцяжка заўважыць, што дадзеная пракламацыя не ўтрымлівала лозунгаў нацыянальнага і культурнага зместу. Яе аўтар ці аўтары абгрунтоўвалі неабходнасць вы-пуску такіх друкаваных пракламацый, пры чым “в большом колмчестве экземпляров”, тым, што "во многмх деревнях партмя не может действо-вать открыто м агмтацмей, не ммея там нм партмйных, нм сммпатмков”²⁸.
Разам з тым, скідзельскіх радных, якіх кэпэзэбоўцы лічылі ледзь не здраднікамі, мясцовыя дзяржаўныя чыноўнікі разглядалі як “анты-дзяржаўнікаў”, хоць і адзначалі ў сваіх справаздачах імкненне часткі з іх супрацоўнічаць з урадам. Скідзельскі камендант Чартарыскі ў канцы студзеня 1928 г. адзначыў у тыднёвай справаздачы: „Паказальным ёсць факт, што некалькі беларусаў — актыўных раней гурткоўцаў цяпер шы-рока прапагандуюць і падзяляюць ідэалогію Пана Маршалка... Лазовік Павел солтыс вёскі Хвайняны — раней вельмі варожа настроены да дзяржавы — цяпер грунтоўна змяніў свае перакананні, ідучы рука ў руку з войтам і пастарункам і парываючы адносіны з ідэалогіяй БСРГ.”²⁹ Камендант таксама выказаў думку ў справаздачы ад 1 сакавіка 1928 года, што “варожае стаўленне” тутэйшых жыхароў да Польшчы, “паглыб-ленае палітыкай папярэдніх урадаў, якія звычайна ставіліся да гэтых людзей як да пасынкаў, захоўваецца надалей і паварот да лепшага можа адбыцца тады, калі насельніцтва адчуе змены ў такім стаўленні”³⁰. Калі 21 лістапада 1929 года на войта Скідзельскай гміны быў выбраны Павел Лапыш, дык камендант паведаміў у Гародню, што той “падазраец-ца ў антыдзяржаўнай дзейнасці”³¹. Такім чынам, у адрозненне ад раён-нага камітэта КПЗБ мясцовая паліцыя якраз не бачыла асаблівай эва-люцыі складу гміннай рады ў бок “соглашательства”.
У 1928 годзе ўзрастае ўзровень палітызацыі мясцовага насель-ніцтва на Скідзельшчыне, што было звязана з набліжэннем парла-
²⁸ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у Мінску, ф. 242-п, воп. 1, спр. 271, арк. 381 (Выказваем падзяку за прадастаўленне гэтага дакумента мінскаму гісторыку Алесю Пашкевічу).
²⁹ ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 171, арк. 2,16.
³⁰ ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 172, арк. 125 адв.
³¹ APB, UWB, 50, к. 113.
27
менцкіх выбараў. Адначасова ўзмацняюцца ўплывы КПЗБ. Аднак гэта, разам з паліцэйскімі рэпрэсіямі, адмоўна адбівалася на кулыурна-асвет-ніцкай працы, якую праводзілі гурткі ТБШ. Камендант скідзельскага пастарунка паліцыі паведамляў у Горадню ў студзені 1928 года: “У міну-лым месяцы дзейнасць таварыства беларускай школы значна аслабла і не пашыралася так інтэнсіўна, як у папярэднім месяцы, калі кожнае свя-та іх кіраўніцтва арганізоўвала тэатральныя паказы, на якія збіралася шмат гледачоў і ня выключана, што на тых зборках праводзілася анты-дзяржаўная праца. Зараз у сувязі з узмоцненым наглядам за дзейнасцю таварыства з боку паліцыі і солтысаў дзейнасць іх заўважна зменшы-лася’’³². Несупынны ціск і рэпрэсіі з боку ўладаў прыводзілі да заняпаду многіх гурткоў.