• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
         I якія з гэтага вынікі?
         Вы пэўныя, што гэтая пародыя прабудзіла сьвядомасьць нашага народу, бо Вы бачылі рух, які яна ўзьняла, Вы бачылі, што масы паверылі правадырам і пайшлі за імі, але ці адчувалі пры гэтым правадыры, чым б’ецца сэрца народу, ці разумелі яны тое, што пхае народ, галоўным чынам несьвя-домую моладзь на гэты шлях? Я пэўны, што “правадыры” гэтага не разумелі і не разумеюць, не бачылі і не бачаць, бо ім ходзіць зусім не аб тое; ім ходзіць аб тое, каб народ ім верыў і яны думаюць, што калі народ будзе верны, дык яны яго жыўцом завядуць у сацыялістычны рай!
         Але я пакажу Вам другі бок мэдалі.
         Вы крычыце несьвядомаму народу аб уціску капіталу, аб бязпраўі, якое чыніцца над працоўным народам і г.д. і г.д. I што-ж найбольш зразумеў народ з гэтае Вашае агітацыі, галоўным чынам, як сказана, несьвядомая моладзь? А вось што: несьвядомая масса гэтае моладзі зразумела, што буржу-азны ўціск прымушае яе цягнуць сялянскае ярмо, тады калі яна, гэтая моладзь, магла б аддаць свае сілы болей пачэснай і вялікай народнай справе. Толькі буржуазны ўціск прымушае іх цягнуць сялянскае ярмо, але сялянска-работніцкіх урад дасьць ім нешта лепшае. I вось гэтыя “гэныі” лічаць, што гэты ўрад — гэта будзе іхні ўрад; гэта яны будуць правіць усім, будуць камісарамі, чакістамі, нават звычайнымі катамі, але не будуць толькі цягнуць ужо сялянскага ярма. На сьцене у Гродзенскім арэшце я прачытаў адбітак гэтае маніі. Нейкі гэній-палітык, які не патрапіў злажыць фразы з некалькіх слоў, нацарапаў нешта безглуздае, безграматнае, сэнс чаго такі: калі вы бьеце нас, дык мы вам у сто раз зробім тое самае.
    
    70
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    Гэта ёсьць тое, што Вы прадстаўляеце сабе як рэвалюцыйны настрой беларускае вёскі, і што ў сутнасьці зьяўляецца ма-ніяй улады: — нешта недарэчнае, нешта безглуздае, нешта дзікае, нешта хваравітае, нешта гумарыстычнае, каб не было яно гэта жудасна сумна.
         He ігнарыруйце гэтых і падобных фактаў, бо шмат аб чым падобным Вам вядома, але Вы не лічацеся з гэтым, лічачыся адно з сваімі палітычнымі праграмамі і планамі, Вам здаецца, што гэта — не важна, што гэта можна абмінуць і замаўчаць, дзеля гэтага Вы ўсьцяж сьвядома трубіце гэткім маніякам аб іхняй над’звычайнай сьвядомасьці. Напэўна, што для Вашых палітычных плянаў гэтую манію, створаную Вамі, Вы спакойна можаце ігнарыраваць, але не забывай-цеся, што Вашыя палітычныя пляны гэта адно, а жыцьцё — гэта другое, і жыцьцё не ігнарыруе гэтай маніі так, як ігна-рыруеце Вы.
          Колькі разоў ўжо жыцьцёвая запраўднасьць бязспрэч-на даводзіла аб памылках правадыроў беларускага руху, але ніколі ніхто не меў адвагі сказаць аб гэтым. I — ва ўсім віна-ваты нехта іншы. I цяпер асабліва пераконваюча, асабліва сільна гаворыць аб гэтым жыцьцёвыя запраўднасьць, але ізноў у далейшым часе мы чуем лаянкі і абвінавачваньні некага іншага, а ніколі ня чуем ад Вас праўды аб тэй жыць-цёвай запраўднасьці, якую ўжо разумеюць больш сьвядомыя, нават адчуваюць меньш сьвядомыя — і не разумеюць адно маніякі, якія сьлепа вераць Вам і на якіх Вы толькі і можаце апірацца.
          Дык ведайце, што на Вас ляжыць адказнасьць за народную справу; ведайце, што сеючы свае рэвалюцыйныя настроі, ці папросту манію ўлады, Вы памагаеце тым, хто панявольвае наш народ, сееце семя ненавісьці, вядзеце да пагрозы вайны і разрухаў ў нашым краю.
          Я ведаю, што Вы — “правадыры” беларускага народу не пачуеце гэтых некалькі слоў горкай праўды і пакінеце бяз увагі, але ёсьць такія, якія думаюць так, і я лічу сваім аба-вязкам сказаць Вам гэта, бо маўчаць немагчыма, няхай гэтыя некалькі слоў пройдуць дарэмна, няхай яны будуць нечутны, але тое, што жыцьцё скажа, не можа прайсьці дарэмна, таго Вы не можаце нечуць.
    
    _____________________________ПУБЛІЦЫСТЫКА__________________________71
    
    
            Ліст да кіраўніцтва
            Таварыства Беларускай Школы
    
        Азнаёміўшыся з зьместам рэзалюцыі, прынятай агуль-ным сходам ТБШ у Вільні 9 чэрвеня 1929 году, я знаходжу, што прынятыя рэзалюцыі не адпавядаюць заданьням ТБПІ не толькі сваімі палітычнымі выбрыкамі, але галоўнае тым, што гэтыя выбрыкі сьведчаць аб палітычным зьдзічэньні тых, хто іх прымаў, ці праўдзівей тых, хто іх падсоўваў. Гэтыя дзікія выбрыкі нісколькі не вяжуцца з культурнаю справаю. Дык я лічу, што гэткія выступленьні як найбольш кампра-мітуюць не толькі ТБШ, але беларускую культуру наогул. Ці магчыма паказаць культурнаму сьвету гэтую “культурную працу”, якая зроблена на памянутым Агульным сходзе? Гора беларускаму народу, калі ён не будзе мець іншае культуры апрача гэткай! У-ва імя абароны запраўднае культуры, ў-ва імя абароны беларускае культуры, ў-ва імя абароны культур-нага аблічча ТБШ, я ад імя Скідзельскага гуртка ТБТТТ рашу-ча і горача пратэстую проціў дзікіх, недарэчных рэзалюцыяў памянутага Агульнага сходу, проціў культуры дзікасьці за-мест запраўднае культуры.
        Уся рэзалюцыя ад пачатку да канца зьяўляецца выразам палітычнае дзікасьці, не маючы нічога супольнага з асьветнаю справаю і толькі прыкрываючыся ТБШ, кампрамі-туючы гэтым культурную справу. Ці ёсьць фашыстамі тыя, якіх абзывае гэтак рэзалюцыя¹, ці ёсьць ня ёсьць яны шкод-нымі для справы беларускай — гэта яшчэ невядома, але што культура дзікасьці, ператварэньне асьветнае справы ў палітычныя выбрыкі з’яўляецца шкоднай, — гэта факт яскра-вы, хоць-бы палітыка была найлепшай, не гэткай дзікай, якая яна ёсьць ў рэзалюцыях.
        Усе тыя, што аказаліся здраднікамі і фашыстамі, маюць заслугі на ніве беларускае культуры незалежна ад таго, якія перакананьні яны маюць цяпер, але ці будзе заслугай перад беларускае культурай праца тых, якія выпрацоўваюць дзікія рэзалюцыі і дзікія паняцьці? Дык ці ж можа хоць адзін троху асьвечаны чалавек пераканаць сябе ў тым, што падобныя дзікія выбрыкі маюць штось супольнае з асьветай! He дзіва, што запраўды культурныя людзі аказаліся здраднікамі “дзі-кай культуры”. Гзтай здрадай можна ганарыцца, і я сам залі-
    
    72
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    чаю сябе да гэтакіх здраднікаў. Дзікая мысьль адзічэлых палітыкаў вініць гэтых здраднікаў у тым, што яны гатовяць вайну с БССР і СССР, сеючы гэтым зноў паміж беларускага народу дзікія паняцьці.
         Як культурная арганізацыя, ТБШ магло-б пратэставаць проціў вайны наогул, як дзікіх перажыткаў чалавецтва, маг-ла-бы асьветліць справу вайны як гэткай, паказваючы тое, як яна ў будучыні мае нішчыць людзей, але не абманваючы народу аб нейкіх беларускіх фашыстых, якія быццам гато-вяць вайну, бо вайну гатовяць тыя, якія гатовяць аэрапляны і фосгэны, бо найбольшымі віноўнікамі вайны зьяўляюцца тыя, якія гатовяцца як найхутчэй паляцець на іншых і вынішчыць іх. I СССР з сваімі аэроплянамі, ядовітымі газамі і выгадным тэрытарыяльным палажэньнем знаходзіцца з гэтага боку ў найвыгаднейшых варунках. Хто скрывае гэта ад апініі на-шага народу, баючы байкі аб фашыстах, той хіба мае на мэце запраўды абмануць гэту апінію дзеля савецкага мілітарызму.
         Цікава і дзіка выглядае тое, што калі здраднікі, якім сход выразіў пагарду і недаверра, усе вядомы паіменна, дык наадварот нездраднікаў і шчырых працаўнікоў Бел[арускай] Спр[авы] не аднаго не названа: хто яны і каму даверана справа — невядома.
         Смешна выглядае пратэст проці фашызацыі Т[ава-рыст]ва, калі, як з усяго відна, што сфашызаваць яго болей таго, як яно сфашызавана — немачыма.
         Пратэст сходу проціў уціску ўладаў, якія не даюць Т[аварыст]ву разьвівацца дзеля ўсяго вышэйсказанага, не мае ніякае маральнае падставы. He тое шкода, што мы не маем падставы пратэставаць проціў гэтага, і не толькі не маем права пратэставаць, мы, на жаль і на стыд, не можам жадаць разьвіцця дзейнасьці Т-ва ў тым кірунку, які адзнача-ны апошнім сходам, бо які ўціск уладаў не можа пашкодзіць беларускай справе столькі, сколькі шкодна яму дзікая куль-тура, якую яму навязваюць адзічэлыя палітыкі.
         Проці ўсяго гэтага: проці дзікасьці, якая завецца культурай, проціў здзічэньня Т[аварыства]ва Б[еларускай] Ш[колы], проціў дзікіх рэзалюцыяў Агульнага Сходу 9/VI 29, проціў дзейнасьці Т[аварыства]ва ў гэтым кірунку, ў-ва імя стыду за беларускі народ, ад імяні Скідэльскага Гуртка ТБШ заяўляю рашучы пратэст, кажу, што ў яго дзейнасьці не мела і не будзе мець мейсца падобнае адзічэньне.
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
    
    75
    
    
            Бо ёсьць...
    
                               Зрабіць адпаведнае рашэньне — вось у жыцьці найгалаўнейшая мэта.
    Гэрадот
    
         Наш век з’яўляецца векам вялікіх пытаньняў і ніштоў-ных адказаў. Тлумачыцца гэта вельмі лёгка само па сабе. Ўзрушанае вялікімі гістарычнымі крывавымі падзеямі, чала-вецтва шукае выхаду з сучасных Фэрмапілаў¹. Ствараецца шэраг пытаньняў найвялікшага значэньня, а адказваць на іх няма каму. А калі хто і пробуе што адказваць, дык спатыкае шмат труднасьці. Галоўная труднасьць ў тым, што бадай ніхто ня можа зразумець, як адказваць. Есьць шмат гэтакіх, што думаюць, быццам астраномія вырашае галаўнейшыя пытаньні этыкі і маралі; але яшчэ больш гэткіх, што ўжо ўпоўне даручаюць гэтыя пытаньні палітыцы. Вось важней-шая прычына, што не дапушчае магчымасьці зрабіць адпа-веднае рашэньне, але запутала пытаньні ў гэткія Гордыевы вузлы², на якія не хапае адвагі ніводнага Александра³. Я не Александар, але я дазволіў сабе гэтую адвагу, разсек ўсе ша-рачныя тайны, абматаўшыя вялікія пытаньні чалавечаскае істоты, і задаўся мэтаю зрабіць адпаведнае рашэньне, а больш затым, што гэта ня так цяжка, як здаецца на першы пагляд. Напрыклад, ў нас паўстае пытаньне: ці разумна імкнуцца да падобнага рашэньня? I адказ вельмі лёгкі: — разумна, затым, што да гэтага імкнеццца розум.
          Разглядаючы пытаньне і адказ, мы павінны адзна-чыць: у якім яны суадношаньню паміж сабою? Адказ звязва-ецца з пытаньнем лёгічнае сувязьзю пасьледаванасьці, і ня адходіць ні ў якія пабочнасьці падпорачных тлумачэньняў. Гэткія адказы ўсягды будуць ясныя, акуратныя і адпаведныя. Дык вось сярод бязлікіх правілаў і тэорыяў, мы ня знаходзім гэткіх, што паказала-б магчымасьць: як дасягнуць акурат-нейшага і зразумелага адказу на прэдстаўленае пытаньне?