• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    59
    
    вочы, свае вушы, свой нос, свае ўражэньні і г.д. Гэткія і па-добныя гутаркі ў канцы канцоў зводзяцца проста да гэткага перакананьня, што: асоба ёсьць асоба дзеля таго, што яна асоба, а народ ёсьць народ дзеля таго, што ён народ. I ведама ж, што гэткімі гутаркамі немагчыма пераканаць не толькі нікога, але і самога сябе. Калі мы прыходзім да сьвядомасьці, што беларускі народ ёсьць народ, дык не трэба гэтага даказ-ваць тым, што ён мае вось гэткія і гэткія асаблівасьці, але трэба з дапамогай гэтых асаблівасьцяў здабываць той ідэал, што стаіць перад усімі народамі.
         Кожная асоба мае разуменьне, каб імкнуцца да таго, што яна лічыць разумным, кожная мае сілу — каб рабіць тое, што яна лічыць справядлівым, і кожная мае свае асаблівасьці духоўных і разумных задаткаў у развіцьці якіх вынікаюць здабыткі, творачыя сусьветныя цэннасьці, якія дапамагаюць разьвіцьцю ўсіх народаў, ды пранікаючы ў душу іншых наро-даў, робяць іх больш блізкімі і роднымі адны адным. I гэткім чынам ён прыблізіцца да таго ідэалу, які стаіць перад усім чалавецтвам. Калі ж беларускі народ ні пакажа ні свае волі, ні сваіх асаблівасьцяў, ды не выкажа ніякіх здабыткаў перад іншымі народамі, тады ён не будзе мець тэй цэмантнай сілы, якая скрапляе ўсе народы ў вадну агульную сям’ю, у гэтакім выпадку ён альбо зусім не будзе мець магчымасьці ўвайсьці ў супольную людзкую сям’ю, альбо ўвойдзе ў яе як разнавід-насьць якога іншага народу, і запраўды не будзе мець у сабе ніякіх нацыянальных асаблівасьцяў.
         Цяпер нам ясна, ў чым хаваецца тая жыцьцёвая праў-да, якой абварункавана існаваньне кожнага народу, якая робіць гэтае існаваньне проста неабходным дзеля таго, што яна з’яўляецца падставай злучэньня ўсіх народаў: народ ёсьць народ затым, што мае волю, сілу і асаблівасьці, якімі творыць сусьветныя цэннасьці, што дапамагаюць злучэньню ўсіх народаў у агульную людзкую сям’ю, дзеля гэтага сва-боднае разьвіцьцё кожнага народу ў мэтах аб’яднаньня наро-ду гэтак сама неабходнае, як неабходна было скасаваньне рабства для збліжэньня людзкіх асобаў. Пакуль было рабства, быў пан і раб, і гэтая граніца раз’ядноўвала грамадзян няроў-насьцю, што рабіла немагчымым збліжэньне чалавека з чалавекам, г[эта] з[начыць], рабіла немагчымым братэрства людзей. Гэтак сама паняволеньне адным народам другога народу будзе непраходнаю перашкодаю ў справе аб’яднаньня
    
    60
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    ў адну людзкую сям’ю, бо пакуль будзе адзін народ выказваць свае цэннасьці, а другі не будзе мець магчымасьці выказаць іх, да таго часу будзе тая няроўнасьць, якая ляжа прорвай між народамі.
         Гэтым тлумачыцца тое, чаму народы, ідучы па шляху аб’яднаньня ў вадну сям’ю, стараюцца быць культурна і на-цыянальна самастойнымі. 3 першага погляду здаецца, што гэта яшчэ больш раз’яднае людзей, але такая думка будзе вялікаю памылкаю, бо безварунковая самастойнасьць кож-нага народа з’яўляецца варункам усенароднага аб’яднаньня: народы могуць аб’яднацца на падставе роўнасьці, а пакуль не будзе між імі роўнасьці, да таго часу будзе між імі прорва, якая недапусьціць ніякага аб’яднаньня.
         Гэтая прорва ёсьць нацыяналізм.
         Дык трэба цяпер высьветліць гэтую атруту, што часта хаваецца за нацыянальнай сьвядомасьцю і робіць немагчы-мым збліжэньне народаў. Нацыянальную сьвядомасць, якая высьветлена вышэй, і якая без ніякага сумніву з’яўляецца па-трэбнай, трэба рашуча адрозьніць ад нацыяналізму, які з’яў-ляецца як раз атрутай, што хаваецца ў думках тых эле-ментаў, якія не усьведамляюць сабе істоты нацыянальнасьці. Гэтыя элементы, зразумеўшы павярхоўна тое, што народ мае свае асаблівыя адметнасці, чамусьці не з таго не з сяго ўвааб-ражаюць, што гэтыя нацыянальныя асаблівасці ёсьць нешта вельмі добрае. Ствараецца такім чынам хваравіты нацыя-нальны гонар, і трэба толькі прыглядзецца да нацыяналізму ўсіх нацыянальнасцяў, каб убачыць дзіўныя прычыны такога гонару. Нават адмоўныя асаблівасці нацыянальнасці быва-юць прычынай гонару; дзеля гэтага не дзіва, што калі чала-век мае чым ганарыцца, дык ён лічыць вялікім шчасцем пры-належнасць да даннай нацыянальнасьці: “Кажуць, сам бог узлюбіў мяне, калі радзіў мяне гэткім, а не інакшым.” I яшчэ да немаведама якіх абсурдаў даходзіць нацыянальная пыха заўзятага нацыяналізму. Ясна само сабою, што гэтая нацыя-нальная пыха з пагардай узіраецца на іншыя народы альбо ненавідзіць іх, у кожным разе нацыяналізм замыкае чала-века ў цеснае кола уласнае нацыі, г[эта] з[начыць] ствараец-ца гэткі стан, што збліжэньне народу з народам робіцца не-магчымым.
         I вось, калі вышэй мы бачылі, што нармальнае нацыя-нальнае разьвіццё дапамагае збліжэньню народаў, дык на-
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    61
    
    цыяналістычнае раз’яднанье народаў сьведчыць аб адварот-ным — іменна што нацыяналізм недапушчае разьвіцьця на-цыянальных задаткаў сусьветнага значэньня. Нацыяналізм толькі ганарыцца тым, што ён не дапушчае разьвіцьця. Гэта зноў ёсьць нішто іншае, як закапваньне скарбаў у землю, бо нацыяналізм скарбы жыцьця, калі яны не ідуць на ўзбага-чэньне сусьветнага жыцьця, — робіцца скарбам не выкарыс-таным. Скарб, які не выкарыстоўваецца безумоўна, — беска-рысны.
         Дык якая ж сіла застаўляе народ, не паняволены другім народам, захоўваць бескарысна свой скарб? Ці іначай кажу-чы, якая сіла паняволівае вольны народ, бо толькі паня-воленьне не дапушчае народу разьвіваць свае асаблівасьці?
         Сіла гэтая ёсьць цемра, якая нават у адукаваных наро-даў часта выдзеляецца чорнай плямаю, засланяючаю ўсю іхнюю культуру; каб не дзікі нацыяналізм, дык сусветныя здабыткі нацыі перадаваліся б іншым народам, і народы між сабою збліжаліся б, але нацыяналізм з дапамогай свае куль-туры хоча праглынуць іншыя народы, дык гэтыя народы, захоўваючы сваю волю, часта бываюць прымушаны адхіляць і тое добрае, што ёсьць у ваяўнічай нацыі, у кожным разе зьблі-жэньне народу робіцца нармальна немагчымым, а дзе немаг-чымае нармальнае, там немагчымае поўнае зразуменьне адным другога, там немагчыма нармальнае разьвіцьцё між-народнага жыцьця.
         Дык той ідэал, што стаіць у міжнародным жыцьці і да якога вядзе нармальнае нацыянальнае самаузгадаваньне, робіцца недасяжным з прычыны дзікага нацыяналізму наро-даў, які забівае ў корне зьбліжэньне і творыць культуры для самога сябе, бо для іншых ён яе тварыць не можа. Ён хоча даць сваю культуру іншым пад варункам паняволеньня, не разумеючы таго, што адзіным варункам перадачы ўсех думак-пачуцьцяў і здабыткаў ёсьць узаемнае зразуменьне.
         Калі ўсе народы зразумеюць адзін аднаго, тагды ўсе яны будуць адною людзкаю сям’ёю, а для гэтага трэба, каб кожны народ выявіў тое, што ён мае ў сабе жывое, разумнае, і адкінуць дзікае жаданьне паняволеньнем другіх, заставіць іх зразумець сябе і зьліцца
    
    62
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    
            Аб чым пішуць газэты
    
         Нехта некалі сказаў, што гісторыя — гэта казка аб царох і заваявальніках; адпаведна гэтаму можна сказаць, што газэты — гэта плёткі аб дыплёматах і міністрах, ды аб іншых агідах, якія дзеюцца ў сьвеце, і якія дзеюцца дзеля таго, што сьвет не цікавіцца нічым больш глубокім і сэнсоўным, апрача безглуздых плётак.
         Дзе пануюць бабскія плёткі, якія шопатам переходзяць ад аднэй да другой, там не можа быць зразумелай ніякая зда-ровая творчая думка, што падыймае чалавека ад жыцьцёвага балота ды паказвая шлях да лепшага жыцьця. Газэты розьняцца ад бабскіх плётак толькі тым, што яны не шэпчуць, але крычаць на ўвесь сьвет аб тых агідах, якія дзеюцца на сьвеце; крычаць зусім не дзеля таго, каб паказаць, што агіда ёсьць агіда, а выключна дзеля таго, каб зацікавіць гэтым публіку — як раз таксама як плёткі. I калі плёткі асабліва цікавыя тым, што яны перадаюцца шопатам, як нешта таем-нае, як нейкае адкравеньне, дык газэтная пісаніна цікавая тым, што яна — крыклівая, пахабная, дзеля чаго можна па-думаць, што яна — надзвычайна важная. Але трэба ведаць, што разумная творчая думка не можа быць ня таемнай, ня пахабнай, але спакойнай і цьвёрдай...
         I на Веларусі цяпер газэтная пісаніна вельмі шырыц-ца... Але аб чым-жа пішуць беларускія газэты? Ды ўсе аб тых-жа дыпляматах і міністрах Англіі, Францыі, ССРР., Японіі, Амерыкі, Італіі і аб Кітаі, дзе для інтэрэсаў гэтых міністраў прыносіцца ў ахвяру па 8000 чалавек зараз. Але вось праз увесь час вельмі рэдка або зусім не успамінаецца ў газэтах аб Даніі, Швэцыі, Галяндыі і іншых краёх, якія не вядуць сусь-ветнай, г[эта] з[начыць], імпэрыялістычнай палітыкі, але жы-вуць сваім уласным, унутраным жыцьцём, якое не надаецца для плётак. I вось для беларусаў якраз можа карысна было б пазнаёміцца з унутраным жыцьцём гэтых краёў, бо і Бела-русь не можа вясьці імпэрыялістычнай палітыкі, і можа тагды — калі беларусы скарысталі б з добрых прыкладаў гэтых старонак — было б інакшым наша грамадзкае жыцьцё; бо, трэба сьцьвярдзіць, што плёткі аб імпэрыялістах вельмі дрэнны робяць уплыў на наша грамадзкае жыцьцё, як і
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    63
    
    наогул усялякія іншыя плёткі. Хто цікавіцца плёткамі, той дэмаралізуецца імі; і нам ня трэба прыкладаў гэтай дэмара-лізацыі, бо мы залішне многа бачылі іх, але варта зьвярнуць увагу на тое, што гэтыя плёткі нісколькі не спрыяюць прабу-джэньню вольнага духу ў беларускім народзе, калі не лічыць гэткім безсільнага абурэньня. Але і абуранымі нявольнікамі можна валодаць... He можна валодаць толькі вольным чалавекам, нават і неабураным, калі яго не могуць закаваць ніякія ланцугі і вастрогі.
         Зьвернемся да ўнутранага жыцьця беларусаў: ці-ж зроблена тут што, каб падняць стан масаў? Скажуць пэўна, што зроблена, бо была 100,000-ная “грамада”, якой прысу-джана жыць яшчэ 12 гадоў, бо ёсьць сельсаюзы¹ і хадэкі², і сельпартыі³, і шмат іншых палітычных і непалітычных арга-нізацыяў... Але чым-жа-ж яны займаюцца?... Найбольш грызьнёю... I з гэтага відаць, што той рух, як яго называюць, зусім не сьведчыць аб нейкім уздыме вольнага духу ў беларускіх масах, але хіба толькі аб тым, што “плеткарская палітыка” прымусіла шмат каго арганізавацца, каб аргані-зованна праводзіць тую самую руйнуючую дэмаралізацыю, невольніцкую работу. Бо аб чым жа ж сварацца натттыя палітыкі? А найбольш аб тым, хто мае вызваліць беларусаў: ці Масква, ці Варшава, ці яны самы могуць вызваліцца? Прыглядаючыся да гэтых сваркаў, адразу відаць, што гэтае пытаньне ёсьць толькі прыклёп для сварак, бо аб вызва-леньні ўласна не можа быць і рэчы, калі дух народу прыгне-таецца безглуздымі сваркамі аб вызваленьні. Хіба што дурню можа быць ясна, што да вызваленьня вядзе не сварка аб ім, тут і сварыцца няма аб чым, — але разумная работа дзеля яго, прабуджаючая ў народзе сьвядомасьць волі. Прыгледаю-чыся да стану унутранага жыцьця, становіцца зразумелым тое, у чым сіла неволі; і хто захоча перамагчы гэту страшную сілу, той убачыць, што вызваленьне не можа быць прычынай сваркаў і раз’яднаньня, але, наадварот, прычынай аб’яднань-ня і згоды. Унутранае жыцьцё нашага народу церпіць яд спадкаў няволі: ад сваркаў, ад бойкаў, ад плёткаў, што ства-раюць асабліва нявольніцкі стан, які відаць часткова ў тым, што наша моладзь не можа вылезьці с спрадвечнага балота сваркаў, і бойкаў, і плёткаў, бо ўсімі сіламі цягнецца за хва-стом буржуазных звычаяў і модаў. Горка глядзець на тое, якія высілкі пакладае наша моладзь дзеля таго, каб капіравацца з