• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
    64
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    буржуяў, каб мець гэткія самыя лякеркі і касьцюмы; альбо буржуі носяць іх мо затым, што мужыкі капіруюцца з іх. Калі правадыр Індусаў Ганді⁴ абвясьціў барацьбу за незалеж-насьць Індыі, дык адным з ягоных лёзунгаў было: нацыя-нальная вопратка, каб гэткім чынам зрабіць байкот ангель-скім таварам. I вынікі гэтага былі красамоўныя, бо ангельцы адразу пацярпелі значныя страты. Нашыя “правадыры” нешта да гэтага не могуць дадумацца, бо каб яны і хацелі, дык не могуць зрабіць гэтага. Ды не столькі важна тое, каб зрабіць байкот гандлю, як тое, каб выгнаць той нявольніцкі дух, які прымушае пераймаць звычаі і моды з першага гор-шага, каго спаткаюць на дарозе. I гэткім вось парадкам да гэтага часу перадаюцца ад пакаленьня да пакаленьня ня-вольніцкія звычаі, якія забіваюць усялякую разумную думку, усялякі вольны ўзлёт духа. I на гэтым грунце вельмі хутка растуць плёны розных безглуздых “ідэй”, характэрнай рысай каторых ёсьць сварка і плётка.
         А дзе каапэрацыя, якая таксама магла-б падарваць эканамічную залежнасьць ад крамнікаў? Дзе пляновая арга-нізацыя грамадзкай самапомачы, якая дала-б магчымасьць селяніну не зьвяртацца за кожным разам да ліхвяроў, што цягнуць з яго грошы і кроў? Аб гэтым нават нема і думкі, ды пануе перакананьне, што ў гэтым напрамку нічога не можна зрабіць. I не дзіва... Было-б дзівам, каб пры гэткім стане рэчаў можна было нешта рабіць, калі і арганізуюцца ўсе для таго, каб адвечнае балота вынесьці на паверх жыцьця, калі газэты усе высілкі пакладаюць дзеля таго, каб з гразных спраў і плётак зрабіць велькую справу.
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    65
    
    
            Хто сьвядомы чалавек
    
         Папулярныя ў свой час “Справы” ды “Працы”¹ вельмі шмат пісалі аб сьвядомасьці беларускага сялянства, якое чы-тала гэтыя газэты. I можна было падумаць, што нашая ся-лянства вельмі сьвядомае, калі чытае газэты, але вось іншыя газэты, як “Крыніца” альбо “Сял[янская] Ніва”² так-сама шмат пішуць аб сьвядомасьці сялянства, але толькі таго, каторае чытае іхнія газэты. Калі ж мы цяпер пойдзем разбірацца далей і глыбей, дык знойдзем вельмі многа сьвя-домых людзей: тыя, якія не чытаюць нічога, апрача канты-чак, лічаць, што яны вельмі сьвядомыя, бо ня чытаюць інша-га, апрача кантычак: тыя, якія чытаюць біблію, лічаць сябе сьвядомымі затым, што яны не чытаюць нічога іншага, апра-ча бібліі; тыя, якія ходзяць да царквы, лічаць сябе вельмі сьвядомымі за тое, што яны ходзяць да царквы. Гэткіх прык-ладаў можна налічыць столькі, сколькі ёсьць на сьвеце сэкт царкоўных, палітычных і ўсялякіх іншых, бо ўсе яны вельмі проста даказваюць сьвядомасьць сваіх староннікаў: калі хто верыць даннай сэкце, дык той мае дыплём сьвядомасьці. Але вось: не будучы староннікам няводнае з іх, я пытаю сябе: хто-ж запраўды сьвядомы чалавек? I як пазнаць сьвядомага ча-лавека?
         Пытаньня вельмі труднае, але матар’ялу ў нас пад рукамі вельмі многа, дык з яго можна лёгка зрабіць агульны вывад. Перш-на-перш спытаем сябе, чаму, напр[ыклад], тыя, якія чыталі “Справы” ды “Працы”, лічылі сьвядомымі сябе, a не тых, якія чытаюць другія газэты? Адказ просты: за тое, што яны чыталі імянна гэтыя газэты, а не якія іншыя; але і іншыя адказваюць акурат так сама, дык у нас цяпер паўстае пы-таньне: ці можа гэта быць доказам сьвядомасьці? Напэўна не, бо калі прызнаць праўдзівым гэты доказ, дык староннікаў усех гэтых сэктаў, як царкоўных так і палітычных, трэба лічыць сьвядомымі, але калі сьвядомасьць, якую яны маюць, не можа давясьці іх да згоды, і кожны лічыць сьвядомым выключна толькі сябе, дык знача ўсе яны несьвядомыя; і несьвядомыя яны перш-на-перш дзеля таго, што лічаць сябе выключна сьвядомымі, не бачачы, што другія адносна сябе думаюць як раз гэтак сама. Як мы бачым, дык усе яны маюць аднолькавыя думкі адносна сваёй сьвядомасьці, і ўсе яны
    
    
    66
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    аднолькава не разумеюць адзін аднаго, бо кожны лічыць сябе сьвядомейшым за другога. Але калі ў кожнага з іх не хапае розуму на тое, каб зразумець адзін аднаго, дык напэўна усе яны несьвядомыя, бо сьвядомы чалавек безумоўна зразумее другога чалавека, якіх бы пераконаньняў ён не быў.
         Адкуль жа ж у людзей гэтакая несьвядомасць? Як ска-зана вышэй, толькі ад таго, што яны лічаць сябе сьвядомымі, бо яны лічаць сябе сьвядомымі настолькі, што не могуць ба-чыць за гэтым сваёй несьвядомасьці. Лічачы сябе сьвядомымі, яны ніколі не могуць падумаць, што яны ў чым небудзь несьвядомыя, яны ніколі не могуць падумаць, што яны ў чым небудзь могуць памыліцца. I вось з гэтага пачынаецца тра-гэдыя несьвядомасьці, бо чалавек, пераканаўшыся ў сваей сьвядомасьці, робіцца надзвычайна самапэўным, ён не да-пушчае таго, што ён можа чаго не ведае, што можа ў чым памыліцца, а дзеля гэтага не аб чым не думаючы ён усё ведае і не аб чым не дбаючы чыніць “суд і расправу”. I гэта ёсьць найпрасьцейшая дарога да усялякіх памылак, якіх ён, аднак, ніколі не лічыць памылкамі, бо ён загадзя ведае, што ён не памыліцца. Дык вось дзеля гэтага самага ўсе сэктанты, як царкоўныя, так і палітычныя лічаць сябе сьвядомымі, і дзеля гэтага ўсе яны несьвядомыя.
         Дык хто-ж сьвядомы чалавек?
         Ведаючы, ад чаго людзі несьвядомыя, мы можам зразумець, што дае ім сьвядомасьць.
         Перш-на-перш сьвядомы чалавек ведае, што ён чалавек, значыцца, кожны чалавек, як чалавек, можа памыляцца, і дзеля таго, каб не памыліцца, ён павінен заўсягды імкнуцца да знаньня, г[эта] з[начыць], павінен мець рухлівы розум; і такі чалавек ніколі не скажа сабе, што я ведаю ўсё, бо я нічога не хачу ведаць апрача таго, што ведаю.
         Аднак гэта яшчэ не ўсё: галоўнае, калі чалавек можа мыляцца, дык трэба, каб ён меў адвагу сам зразумець сваю памылку, і перш, чым хто яму пакажа яе, каб ён сам паказаў яе другім, г[эта] з[начыць], чалавек не павінен лічыць сябе сьвядомым настолькі, каб праз сваю “сьвядомасьць” не бачыць сваіх памылкаў; чалавек павінен быць сьвядомым так, каб яго сьвядомасьць паказвала яму яго памылкі.
         Звычайна ж бывае так, што калі чалавек лічыць сябе [сьвядомым], дык нічога не хоча ведаць, а дзеля гэтага памыляецца на кожным кроку. Па большай часьці ён і сам не
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    67
    
    бачыць сваіх памылкаў, але калі часам заўважыць сваю памылку, ці хто іншы пакажа яму яе, дык ён звычайна не хоча лічыцца з гэтым, бо як жа ж, каб сьвядомы чалавек дык памыліўся. Адгэтуль дык пачынаецца самая страшная тра-гэдыя несьвядомасьці. He лічачыся с сваім памылкамі, гэткія людзі усялякім спосабам стараюцца апраўдаць іх, а дзеля таго, што памылка не можа быць не памылкаю, дык яны апраўдваюць сябе ілжой. Яны лгуць другім, але перш-на-перш самыя сабе, бо ім ходзіць аб тое, каб запэўніць сябе ў сваёй неамыльнай сьвядомасьці. Вось гэтая ілжа і ёсьць тая цемра, пра якую сказана ў Эвангельлі, што “хто ходзіць у цемры, той не ведае, куды ідзе”, гэтая ілжа ёсьць найвя-лікшая хіба чалавека — боязьнь праўды. Калі чалавек баіцца праўды, дык ці ж можа ён нешта рабіць? Калі можа, дык толькі тое, што ілжывае: тое, што ён ведае — ілжа, і тое, што ён робіць — ілжа, а дзеля гэтага ніколі нічога не выйдзе з таго, што ён робіць. У гэткім разе ён ізноў мае гатовае апраў-даньне, ён вінаваціць не сябе, а усялякія іншыя перашкоды. Вось гэта дык сьвядомы чалавек баіцца як агня, бо праўдзі-вай справе нема перашкодаў, дык калі з таго, што ты робіш, нічога не выходзіць, значыць, ты робіш не тое, што трэба. A дзеля гэтага, як сьвядомы чалавек, ты павінен застанавіцца і паправіць сваю памылку, бо лепей пачаць усё спачатку, чым дакончваць тое, што нічога не варта. Дык вось, хто не лічыць сябе неамыльна сьвядомым, хто заўсёды сам пільнуе сваіх памылкаў, хто ніколі не вінаваціць нікога, апрача самога сябе ў сваіх незадачах, хто мае адвагу ніколі не лгаць, каб утры-маць тое, што трэба зьнішчыць — таго можна лічыць сьвя-домым чалавекам.
    
    68
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    
            Да “правадыроў” беларускага народу
    
         Я пішу гэтыя некалькі слоў горкай праўды аб бела-рускай запраўднасьці не затым, што я сумняваюся ў Вашай ідэйнасьці, не затым што лічу Вас самазванымі, а не за-праўднымі правадырамі беларускага народу, а іменна затым, што народ верыць Вам, бо толькі з гэтага, а не з чаго іншага вынікае тое вялікае зло, якое Вы несьвядома сееце паміж нашага народу, бо найбольш шкодзяць народу тыя, якіх народ лічыць сваімі ідэаламі, якім ён сьлепа верыць, іменна дзеля таго, што ён лічыць іх ідэаламі і іменна дзеля таго, што ён сьлепа ім верыць, бо гэтым паніжаецца сьвядомасьць масаў да звычайнага фанатызму. Гэткі закон запраўднасьці, дзеля гэтага сьвядомыя правадыры народаў перш-на-перш стараюцца ўнікнуць гэтае акалічнасьці як агня.
         I ні што іншае, як толькі гэтае, найбольш шкодзіць пра-бужджэньню сьвядомасьці беларускага народу. Ніякі уціск уладаў і ніякія “здраднікі” беларускага руху не шкодзяць гэ-тулькі, колькі шкодзяць тыя, якія дзякуючы сваёй шчырасьці, дзякуючы сваёй ідэйнасьці вядуць да канца сваго згубную справу, бо не тое зло, на якое можна паказаць пальцам, але толькі тое, — чаго ніхто не бачыць і не разумее; не той шко-дзіць народу, які сам разумее, што ягоная справа ілжывая, але толькі той, хто гэта робіць з запалам ідэйнасьці і шчы-расьці.
         Як бачым, адное ідэйнасьці і шчырасьці вельмі мала дзеля таго, каб быць правадыром народу. Праўдзівым права-дыром народу можа быць толькі той, хто ў сваім сэрцы адчувае біцьце сэрца цэлага народу, хто ўмее стрымліваць страсьці і гвалтоўнасьці несьвядомых масаў, хто нясе адказ-насьць за ўсе, нават несьвядомыя чыны народу; але хто гэтага не ведае і “служыць” народнаму руху тымі ідэямі, якія ён запазычыў ў дактрынараў-палітыкаў, карыстаючыся стрась-цямі масаў дзеля сваіх палітычных мэтаў, — дык ці ж можа той быць правадыром народу, ці ж можа ён быць ягонмм прарокам ?
          Адно, што зрабілі “правадыры” нашага народу, і што Вы цяпер робіце у далейшым цягу — гэта нейкія недарэчная фікцыя сялянска-работніцкай еднасьці, адчуваная па шабло-
    
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    
    69
    
    ну розных сацыялізмаў і марксізмаў з рознымі бязсэнсоўнымі клічамі як “сялянска-работніцкі урад” — сялянска-работніц-кая еднасьць і г.д. Мы чулі розныя ўсхваленьні гэтай ідэлёгіі, толькі ніхто не сказаў нам, дзе яна вырасла? 3 чаго яна створана? Яна вырасла з сацыялізму, створанага работніцкім рухам заходняе Эўропы, і створана з матэр’ялаў, сфабрыкова-ных машынамі партыйнае палітыкі; і гэты вось вытвар пры-несены на грунт народу бадай выключна сялянскага, зусім не знаемага ні с сацыялізмамі, ня з палітыкамі і нават мала знаёмага з самым сабою і прадзначаны дзеля таго, каб вясьці яго да лепшае будучыні. Але ж, ціж не выглядае гэта на пародыю!