Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
Дык можаце сабе ўцяміць, якія трудношчы трэба пера-магчы, каб стварыць што добрае ня маючы кніжак. Ў асаблі-васьці цікавіць мяне ў справе “Человека н человечества” артыкул ў “Нашым шляху”³ “Праз чалавечаства да беларус-касці або праз беларускасьць да чалавецтва”. Гэтак сама патрэбныя народныя творы. Але я ад Вас не вымагаю кніжак, я прашу аб іншам. Я прашу толькі пазнаёміць мяне з бела-рускім грамадзянствам Вільні, дапамагчы мне выйсьці ў сьвет, каб выпусьціць у сьвет якую кніжку, дык гэтакім чы-нам атрымаць патрэбныя срэдствы дзеля куплі патрэбных кніжак. Прашу аддаць гэты кароткі артыкульчык у “Бела-рускі Голас” ⁴.
Спадзеваюся на Вашу увагу. Чакаю ад Вас дапамогі... A калі не, дык мушу буду змагацца далей, купляць за апошнія
164
ЛІСТАВАННЕ
грошы паперу, аддаваць іх на паштовыя маркі і шукаць новых сьцежачак да выхаду, хоць толькі выпадак можа пака-заць мне іх, падобна, які паказаў мне Ваш адрас. Дык заўважце, якія гэтыя траты, калі я нават ня маю кафтана на плечы. Толькі смага асьветы, смага ведаць праўду ня спыняе ў-ва мне імкненьня адчыніць сабе сьвет.
Буду чакаць ад Вас адказу. Адказаць можаце нават ў ‘Толасі Беларуса”, бо беларускую газэту я атрымліваю так сама за апошнія грошы. Калі пажадаеце надашлю Вам свае творы ў расейскіх арыгіналах, бо па беларуску я пішу слаба. Перакладаў гэты артыкульчык з дапамогай маскоўска-бела-рускага слоўніка. Калі гэты пераклад добры, дык магу пера-лажыць і вышайупомяненыя творы. Каб навучыцца па бе-ларуску мушу мець іншыя падручнікі, а каб купіць іх ня маю грошы.
Дык дапамажыце... Або выбачайце за тое, што патур-баваў Вас.
29 лютага 1924 году. 3 пашанай П. Сеўрук.
ЛІСТ АД АНТОНА ЛУЦКЕВІЧА АД 18 КРАСАВІКА 1924 г.
Малады Таварышу!
Выбачайце, што так доўга не адпісваў на Вашае пісьмо: усё парашкаджала то хвароба, то работа, якой заўсёды лішне многа.
Прачытаў Вашу заметку аб мове і нацыянальнасьці. На жаль, ёсьць у ёй адна вялікая хіба: гэта — няправільнае прадстаўленьне аб паходжаньні нацыянальнасьцей і аб значэньні мовы. Віна гэтаму — недастатачнае веданьне гісторыі і гісторыі культуры.
Вось-жа зусім справядліва рвецеся да навукі: гэта — першая аснова публіцыстычнае працы, да якое відаць, маеце нахіл і некаторую здольнасьць.
Ведама, узьнімаецца пытаньне, якім-жа спосабам Вам здабываць гэту навуку? На гэта ў гэты момант нічога ад-казаць не здолею, але буду мець Вас у памяці, калі зда-рыцца магчымасьць даць Вам нейкую работу ў горадзе. Тут Вы прынамся будзеце мець кніжкі, якіх у вёску пасылаць немагчыма.
Пакуль-жа, загадаў выслаць Вам экзэмпляр “Заходняе Беларусі”, у якой знойдзеце адказ на некаторыя пытаньні,
ЛІСТАВАННЕ
165
што Вас цікавяць. Ахвотна адкажу Вам, калі будзеце мець нешта да мяне.
Шчыры прывет Ант[он] Луцкевіч.
Вільня, 18.IV.24.
Прыпіска рукой П. Сяўрука: “Атрымаў 26 красавіка 1924 года. Пётр Сяўрук. ”
ЛІСТ АНТОНУ ЛУЦКЕВІЧУ АД 29 КРАСАВІКА 1924 г.
Паважаны Грам[адзянін] Луцкевіч!
Вялікую падзяку прыміце ад мяне за Ваш адказ і за ваш падарунак — кніжку “Заходняе Беларусі”. Вашае імя застанецца сьвятым у маёй памяці. Вы першыя пачулі мой голас, пачулі яго ў маленячкай і мала значнай заметцы. Вы адказалі мне, што я абмыляюся, я ў гэтым пераканаўся яшчэ перш, і вынікам гэтага зьявілася мая заметка “Псыхіка — голас, акцэнт — народ”. Аднак ў артыкуле “народ і дзяржава” не найшоў адказу на пытаньне, што такое народ. Толькі гэты артыкул дапамог мне ўласнаю думкаю знайсьці адказ. I вось ён: Пачатак народу — ёсьць мова, якая творыць народу куль-туру. Культура ёсьць вышэйшы тып народу, дзеля гэтага, калі на адной мові творыцца дзьве культуры, дык у вышэй-шым тыпе ёсьць ужо два народы. Гэтак сама, калі дзьве мовы маглі-б стварыць адну культуру, дык тады быў бы народ з дзьвумя мовамі ў вышэйшым тыпе, і два ў ніжэйшым.
Вы назвалі маю заметку творам, але гэта дзеля мяне не твор. Гэта лёт думкі, якая робіць колазварот, і кружыцца няўстанна. Яна абхоплівае рэч, дасць аб ім мне прадстаў-леньне і імкнецца далей, навучаецца іншым рэчам, зварочвае да старое, злучае ўсе думкі і шукае праўдзівага і [неразборлі-ва ў рукапісе]. Гэткім чынам я і пераканаўся ў непраўдзі-васьці сваго ранейшага разуменьня мовы і нацыі.
Артыкул ‘Тэтым пераможаш!” найбольш аказаўся каш-тоўным дзеля мае думкі, я ў ім знайшоў шмат чаго не ведаў, a яшчэ больш, на падставах многіх думак артыкулу я зрабіў уласныя доследы. На падставах шмат якіх думак я думаю напісаць “Чым жыве народ?” 3 гэтага артукулу я ў першы раз пазнаёміўся (вядома коратка) з Кантам¹, Фіхтэ², Лейбніцам³, Гэгэлем⁴, Марксам⁵, Бэконам⁶ і інш. філёзофамі. Да гэтага часу я ведаў адну толькі велізарную думку славяніна Л. Тал-
166
ЛІСТАВАННЕ
стога. У яго я навучыўся думаць, ад яго я пачаў думаць і думкі мае ляцяць колазваротам, тым колазваротам, які абхоплівае ўсё, адно адкідае, другое прызнае, трэцья імкнец-ца зьмяніць. У гэтай зьмене я асабліва заняты чалавечымі паняцьцямі адносна чалавека, ягонае істоты, духа праўды і многага іншага. Усе гэтыя зьмененыя паняцьці я імкнуся выкласьці ў “Слоўніку” (“Межы, або Слоўнік паняцьцяў”). Я напісаў ужо два артыкулы да гэтага слоўніка, што раўняецца двум ці чатыром словам (“Грунтоўнае паняцьце” і “Вера і бязвер’е”). Адзін з гэтых артыкулаў я падаю Вам. Разгледзьце лёт мае думкі, можа ўбачыце, што і беларус жыве так сама як немцы.
Калі Бэкон адшукаў тэорыю тэхнічнага дабрабыту ў барацьбе з морам, дык я — беларус — с контыненту, стаю за тэорыю маральнае “тэхнікі”, якая павінна аднавіць сьвет, каб ня было ў ім зла. Бяз аднаўленьня маралі праз “тэхнічнае” заваеваньне сваяго роду мы будзем вечна пакутаваць. Што дала “тэхніка” Бэкона. Экономію? Заваяваньне прыроды? He... Яна дала заваяваньне руіны, заваяваньне зьвярства. Я гэта сьмею сьцьвердзіць. Тысячу гадоў наперад Бэкона цэлая вайна не марнавала гэтулькі жалеза, гэтага добрага мэталу, і не губіла столькі жыцьцяў, колькі цяпер губіць і марнуе адзін зарад цяжкае батарэі.
I тэхнічнае заваяваньне, пачатак якому даў Бэкон, акурат у гэтым кірунку вельмі было пашырана на Беларусі нядаўна каля Х-гадоў і ізноў імкнецца ўзарвацца.
Дык вось я беларус ад вечнае мыслі Л. Талстого, паў-стаю проціў гэтага руйнуючага зла і імкнуся даць ці знайсьці добрыя паняцьці, добры грунт, праўдзівае імкненьне чала-вечае волі, якая тэхніку ня пушчала-б у служэньне зьвярству, а толькі чалавецтву.
Дарэчы тут трэба зьвярнуць увагу на тое апраўданьне зла, якое дае Суліма⁷ ў сваім артыкуле. Роль зла неяк міс-тычна-догматычна разглядаецца ў гэтым артыкуле. Я не ведаю ці дазнаўся хто ці не аб тым, што знайшоў я ў сама-стойным кружэньні думкі.
“У зле няма ніякае неабходнасьці, бо зло ўсё руйнуе, але гэта ёсць спрацівам дабра. Як сказана ў Фізыцы: кожная сіла мае спраціў, дык якую ж роль адыграло зло ў прагрэсіі. Вось дзе сэнс мае думкі.
ЛІСТАВАННЕ
167
Калі чалавек ня ведаў дабра (якога ўсё роўна) дык усё ж ён быў чалавек. Дык вось зло пачало ўзьнікаць перад ім і ў барацьбе з злом чалавек змушаны быу шукаць дабра. Гэткім чынам зло выклікала дабро. А калі паўстала дабро, тады зло павінна зьнікнуць — стаць у значэньні звычайнага спраціву. Ці зьяўляецца цяпер зло спрацівам? He. Япічэ яно служыць таму, што прадаўжае выклікаць дабро. I калі гэта дабро пераважыць зло, тады зло будзе ў становішчы звычайнага спраціву.
Неяк нялоўка я тут выклаў думку, але пэўна зразуме-еце. Гэтая думка адчасьці і закранута ў маім творы “Бо ёсьць” (160 ст. гэткага сшыт[кавага] фармату) на падставе гэтае думкі я пішу артыкул “Ад паходжаньні рэлігыі” і на паставе гэтае думкі я думаю напісаць “Слоўнік прагрэсу”, у якім каждае слова злого сэнсу будзе апісана ў ролі выключаючай праціўнае яму дабро.
Так сама яшчэ аб песьні Суліма ня дагаварыўся да яснасьці. На падставе ўласнае думкі, якую я знайшоў ужо два гады назад “Песьня — пачатак думаньня” я зразумеў, што гэта справядліва.
Але аб “радасьці” трэба пагаварыць больш. Я не ведаю у якім сэнсе ўжывае Суліма слова “радасьць”. Калі ў сэнсе расейскага блага дык было б так. Але гэта ня так. “Радасьць дапамагае росту чалавечае душы, а сум яе забівае” кажа Суліма. Але гэта ня так. На жаль у беларусаў німа слова каб пералажыць яго на расейскае благо, а ўжываць гэтае благо немагчыма з прычыны таго, што гэтае слова ўжываецца ў нас наадварот. Благо ёсьць не радасьць (Гэтая думка ў творы маім “Бо ёсьць”). Сум аднолькава гэтулькі дапамагае росту чалавечае душы, як і іншая радасьць. Гэта я кажу сьмела. Бо сум (скорбь) столько-ж дае пачуцьця свае душы, як і радасьць калі ня больш. Толькі адчай забівае душу, так сама як і ідэо-тычная радасьць. Аб ёй пэўна ведае аўтар гэтага артыкулу здаецца яго ж артыкул “У сэнаторый д-ра Грабскага⁸”.
Сум выклікае пачуцьцё душы, а пачуцьцё душы ёсьць пачуцьцё сілы, а пачуцьцё сілы ёсць тое, што па-расейску завецца благо. У гэтым німа сумніву, бо шляхам суму пра-ходзіла чалавечая гісторыя, якая як мы бачым ня забівала a ўзрашчала душу. Гэтый-жа сум апанаваў нашу бацькаў-шчыну толькі-ж ён ня губіць беларускіх душ. Аб гэтым добра ведае аўтар (“Tryumfuje Bialorus”).
168
ЛІСТАВАННЕ
Яшчэ шмат чаго маю сказаць німа часу, німа мейсца, і не ведаю ці упадабаецца Вам. Да рэчы трэба ўспамянуць яш-чэ, што датычыць адчаю.
Адчай забівае душу, і аўтар “Перамогі” ў значным ліку зьмясьціў артыкулаў у беларускае прэсе, якая ў пэўнае меры магла-б давясьці каго да адчаю, да халоднае радасьці, да зьдзеку над пакараным ворагам, да адчаянай радасьці. Наагул беларуская прэса дапамагае бадай адчаю. Я чытаў цэлы год газэту і вечна палітыка, вечна адны апісаньні адчаю, крыку, гвалту — што аж мароз пад шкуру бярэ. I вось аўтар, які ў значнай меры працаваў дзеля гэтага адчаю, дзеля суму усё-ж, кліча да радасьці. Якая-ж можа быць у нас радасьць? He радасьць а расейскае благо ўзгадаўвае душу. A гэта благо як у разумнае радасьці так і цьвярдым суму. Толькі наша “туга” і “сум” неяк гучыць панура. Расейцы ма-юць больш урачыстыя словы “скорбь”, “печаль”. Часткова гэты самы сум ёсьць у той паэзіі, якую Суліма лічыць пад’ёмам нацыянальнага духу. Гэты сум ёсьць нават пачатак паэзіі, якая зьяўляецца пачаткам думаньня. Першая пачатковая паэзія гэта ёсць тая самая гутарка, у якой словы гучаць сумна і задуменна (Караленка⁹ [неразборліва ў рукапісе]). Як раз у гэтай паэзіі ўсё і сум, і задумленьне, і пачуцьце душы, ці пад’ём народнага духу. Нават у вышайшай паэзіі ўсяго гэтага ня знойдзецца ў гэтакім выразным абліччу.