Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
Пахавалі цябе, родны Наш прарок — паэта.
Але чуе дух народны Тваю песьню ў сьвеці. Ты далёка пахаваны Ад старонкі роднай, Але мы тваю магілу Будзем вечна помніць
ПАЭЗІЯ
139
***
Нудную песьню вецер заводзіць: — Нешта ліхое прарочыць;
У коміні вые, нібы ліхадзей, — Хоча забіці надзею;
Вее ў сэрца ён думай цяжкою, — Кажа чакаці благога;
Б’ецца ў вокны са злоснай кпінай; — Кажа жаданьні адкінуць;
Сьвішча таемна навокала хаты, Рвучы учуцьці заўзята:
Што за насланьне?.. Неўжо немагчыма Моцна страхнуці плячыма, Каб збавіцца гэтых маркотных прароцтваў, Якія нам вецер б’е ў вочы?..
He слухайце дзікіх прароцтваў паганых, Якія лунаюць над вамі, Ўзбудзіце ў сэрцы магутную сілу, Да волі сьвятога нахілу,
I будзе не тое, што вецер прарочыць, А тое, што воля захоча.
***
Агарнуліся родныя далі туманамі, Захавалася сонца за хмарнаю слотаю, Спахмурнелі пэйзажы, імглою убраныя, I раскіслі дарогі пад ліпкай плюхотаю; Узіраецца поле шчарнеўшымі пожнямі, Іншы шнур захвалюе ральлёю узьнятаю, — Толькі жыта рунее істужкай прыгожаю Ды ўцякае хавацца за вёскай, за хатамі. Гэта рута зялёнае руні лагоднае Нешта дзіўна-таемнае сэрцу вяшчуе... Хто згадае? Той ў гэту пару непагодную Тугі цяжкай і болю ў душы не пачуе.
140
ПАЭЗІЯ
★ л*
Мы маліліся.
Нашы маленьні
Узьляталі да неба гарачаю хваляю, I мы верылі, Што над намі
Нехта зорку прад шляхам да долі запаліць. Бо мы думалі, Што наша доля
Недзе жыве ў салодкім забыцьці, Ды праканаліся, Што гэтай дарогай
He можам ліха сваёга пазбыцца.
Мы плакалі.
Нашыя стогны
Рвалі ў кавалкі збалеўшыя грудзі.
I мы верылі, Што крык пакуты Нашу недбалую долю разбудзіць, Бо мы думалі, Што наша доля
Недзі ў далёкім сусьвеце начуе.
Ды праканаліся, Што нашых стогнаў Ніякая сіла нідзе не пачуе. Дык парашылі мы Дакладна абдумаць
Шляхі свайго жыцьця ў цемры сусьвету, I мы дазналіся, Што доля будзе
Тагды, як створым мы дарогу да мэты, Бо мы ўбачылі, Што долю стварае
Шчырая праца на ніве жыцьцёвай... Хутчэй жа да працы, Хто шчасьця жадае: —
Працуй і ачысьціш шлях жыцьця цярновы.
ПАЭЗІЯ
141
Песьня сьмерці Наследаваньне з Некрасава
Чаго сэрца мае засмуцілася? Мо чакаеш недолі ліхой?
Дык пакінь... Хіба ж мы не вучыліся Здабываці спакой барацьбой.
He сумуй: няхай ліха угледаецца Нам у вочы. Хай кліча на бой, Мы яму адказаць не спужаемся Незламанаю воляй сваёй.
He сумуй. Хай яно уздымаецца Над бездольным гаротным жыцьцём. Дабрабыт мы спрабуем стварыці He зламаным у бядзе пачуцьцём.
***
Працоўны Волат, Бяры свой молат I бі жалеза, Колькі ўлезя. Сталь пагнецца, I адазьвецца Сіла ўсюдых У сэрца люду. Волю скалыша I ў сэрцы напіша Думай балючай Крыўды адчуцьце, Што нізіць працу Перад палацам. Хай свет пачуе Сілу сьвятую I тую крыўду, Што сэрца крышыць Цяжкаю думай Пачуцьця глуму
142
ПАЭЗІЯ
*★★
Я працую, як вол — Пан без працы жыве I сьмяецца з мяне небаракі, Што працую дарма, Бо не ўмею як след Дабрабыт у жыцьці збудаваці. А адзетак на мне, Як на старцу якім: — Пан сьмяецца і з гэтай галечы, Кажа, што такі я Урадзіўся дурны, Бо не ўмею, як трэба, адзецца. Голад душыць мяне: — Пан сьмяецца ізноў
3 маей цяжкай, галоднае долі, Кажа, што дурны я Ўсё працую адно, Ды не ўмею патрэбаў здаволіць.
I паняцьця ў мяне Аб навуцы няма: — 3 цемнаты маёй пан насьмяецца, I ён зрадзіць мяне За маю цемнату, Як калі да таго даведзецца. Ой не думай, панок, Што калі ты з навук
Здолеў рожных даведацца дзіваў, Дык вучоней мяне, — He, вучоны і я, Хоць вучыўся я, праўда, без кнігаў. Мяне праца вучыла Й дала зразумець, Што без працы пражыць немагчыма, Дык хаця я галодны, Аднак сьвет я кармлю
I трымаю сваімі плячыма.
ПАЭЗІЯ
143
Усё праца тварыла
I творыць далей
I нарэшце ўвесь сьвет заваюе, Бо яна дае сілу, Яна вучыць жыць
I яна ўсе царствы будуе.
'к'к'к
Усё шуміць і шуміць векавечны наш бор I аб нечым гамоніць й гамоніць...
Пэўне, думу ўсё думае ён аб вякох, Што ад веку ідуць й праходзяць. Кажа казкі ён нам аб мінулых часох, Калі зьверы тут вылі і вылі, А на мейсцы.. на мейсцы ўзараных палёў Пушчы важна гудзелі й гудзелі.
Якубу Коласу
Сыну зямлі Беларускай — Паэту яе
Сьпевайце зялёныя пушчы Песьні свае.
Адвеку Вы край наш узлюбілі
I ў грудзях яго
Такую-ж любоў запалілі Да краю свайго.
За гэтую шчырую любасць
I песьняў яго
Вітайце, вітайце ўрачыста Паэта свайго.
3 зімовых настрояў
Халодныя тоны Паклалі марозы На родны абшар.
144
ПАЭЗІЯ
Мяцеліцаў звоны I мёрзлыя сьлёзы Уздымаюць адчай. А сэрца гарыць I ірвецца да сонца, У краіну сьвятла. He могуць здушыць Гэтых моцных жаданьняў Мароз і зіма, I толькі ўзбуджаюць У сэрцы пачуцьце Прыгожай тугі, 3 якой мы убачым Рэльефняй і шырэй Сьвятла берагі.
***
Беларусь! Ты мой край дарагі, Я тваім хараством зачарованы, I хацеў бы я лёс твой благі Спаліць думкай сваёй агнёваю!
***
Запалілася сэрца каханьнем Да бяздольнай краіны мае; Дык няхай гэта любасьць сьвітаньнем Беларускі прастор абайме.
***
Я радзіўся ў краіне лясоў і балотаў, У старонцы славян Крывічоў, Дзе неба пад раньня ірдзіць пазалотай Самотна гарачых агнёў.
Я вырас у хаці нядолі багатай Без велькіх пачуцьцяў й пястот.
ПАЭЗІЯ
145
3 дзяцінства любіў аб усім разважаці, Ува ўсім дахадзіць да істот.
Мне доля не клала гатовага сьледу У шуканьні праўдзівых дарог, Хоць думаў ісьці я прадзедаўскім сьледам, Ды гэтак не вырашыў Бог, Бо даў ён мне розум і шчырае сэрца, Што жыцьце бярэ і дае.
I ўрэшце я мусіў ім толькі паверыць
I ў іх назваць шчасьце свае.
***
Нашто сэрца мае растраўляеце, Што пачуць ад мяне вы жадаеце? Што магу я вам даць?
Што магу вам сказаць?
Каб я мог вам ад роду да сьмерці тлумачыць, Дык даць вам магчымасьць у сэрцы ўбачыць I тады б ня мог я Свайго пачуцьця.
Немагчыма сказаць, што ў сэрца захована
I чым жыцьце ўсьцяж йдзе да новага й новага У сваёй моцы і мэце
У недаступным сусьвеці...
Калі хочаце знаць тайну сэрца маёга, Дык можаце знаць гэта з сэрца сваёга, Як дазнаеце ў ім, —
Што знаю я ў сэрцы сваім.
А ні якага не жадаю шчасьця містычнага раю, А ні багацьця, ні роскашы й славы, Hi магчымасьці правіць другімі, Hi гардзіцца дзеямі сваімі.
I тады ўжо ніякая сіла на свеці
He парушыць нам шчасьця жыццёвага стану, Бо воля ўнутры ў істоці Навокал усё асьвятляе.
ПРОЗА
ПРОЗА
149
Тайна маны
Праўда ня гэта, што было, ёсьць і бывае, а гэта, што павінна быць па волі Божай
Л.Талстой
Прайшоў год пасьля сьмерці Сідара і зьвязаных з ею падзей. Яўхім жыў як даўней, хаця часта ўздыхаў. А інагды тупа туманіла вочы і дзьве сьлязы, быццам дзьве каплі срэ-бра, каціліся па барадзе і падалі на зямлю. Зямля, зямля! Палічы, сколькі гэткіх спакойных сьлёзаў паглынула ты, гэтак сама сколькі бурнае крові схавала ты? Гэты год быў збытэчны кроўю! Дзьве рэвалюцыі адна за другою праляцелі гураганам, а потым немцы захапілі шмат абшараў і дайшлі да Воршы.
Як не палохала вайна жыхароў Менскага краю, як ня жудасныя былі немцы з вядомымі зьдзекамі, але вайна прай-шла, і ўся вёска разам з Яўхімам ўбачылі гэтых немцаў. На вялікае зьдзіўленьне, яны заўсім не ўчынілі ніякіх зьверскіх гвалтаў, якімі перапоўняныя былі чуткі і газэты. Яўхім, як і іншыя вядомыя там асобы, былі да крайнасьці зьдзіўлены гэтым. I цяпер толькі яны зразумелі ману і значэньне яе. Каб распаліць злосьць у народзе на немцаў дзяржаваю была пушчаная вялікая брахня. Але гэтае хітрасьць ня дапяла мэты. Гэтыя чуткі толькі абманвалі і палохалі, і бяз гэтага напалоханы народ. Калі Яўхім за сваю ўласную люльку не мог, як належыць, раззлавацца¹, дык канешне не мог ён бяз дай прычыны раззлавацца на жудаснага немца.
Ў год пасля Сідаравай смерці Яўхім парашыў схадзіць ў царкву, праслухаць абедню і адправіць паняхіду. Абедню ён, як даўней, праслухаў пічыра і ўважна, хаця, вядома, таінства асталася тайным. Пасьля абедні non па звычаю пачаў паву-чаць “паству”. Шмат чаго ізноў казаў non: ня трэба красьць, ня трэба ілгаць, трэба падпарадкавацца ўладам, бо няма ўлады, якая былаб ня ад Бога. Гэтак намаўляў non, каб забяс-печыць сваё істнаваньня. Далей, каб апраўдаць сваё намаў-ляньне, non прыпомніў, што Хрыстос вучыў: любі ворагаў сва-
150
ПРОЗА
іх, бласлаўляй пракленствуючых цябе, і маліся за крыўдзя-чых цябе.
Яўхіму гэтыя словы спадабаліся дзеля таго, што яны вымаўляліся прыгожа, быццам музыка, і зразумела, як дзень. Яўхім нават паўтарыў іх і ўспомніў, што казаў non год назад у памятлівую нядзелю, калі Яўхім маліўся за здароўе Сідара. Тады non намаўляў паміраць “за веру, цара і ацечаства”. Яўхім ня прыстаўся на гэтым, бо ня мог разважаць.
Маральныя і этычныя пытаньні ня датычаць мужыка. Разрашаць іх яму ня цікава. Сткуўшыся прыпадкова, два на-маўляньні, супраціўныя адно другому, ня прыпынілі ягонага сумленьня і ня прымусілі яго разважаць і разрашаць.
— Кажуць што хочуць... Хто ведае... Ніхто праўды ня ведае...
Але яму ўспомнілася, што праўда напісана ў Эвангеліі.
— Вось каб ўмеў чытаць... Купіў бы ды пачытаў... A гэтак што пазнаяш...
Ён пашкадаваў аб тым, што ня ўмеў чытаць, але ня шкадаваў аб тым, што тыя, каму даручана ягоная душа, ілгалі, ілгалі часта і незаметна. Ён даўно ведае, што яны часам лгуць, але гэта ня трывожыла яго. Ен шчыра слухаў абедню, бо абедня ня падобна да маны. A non, вядома, грэшны чалавек, вазьме ды й абмане. Яго абавязак вучыць людзкасьць, але хто яго праверыць.
I гэтак усюдых, дзе народ нявучоны, думаць ня можа, чытаць ня ўмее, разважаць ня ведае дзеля чаго, ўсё навокала здаецца такое, як трэба. Часам маленькая мана пакажацца на від і схаваецца. Ніхто яе не заўважыць, а калі хто й ўба-чыць, ня зьверне добрай увагі, мо не дзеля таго, што не вучоны, а дзеля таго, што кожны любіць ілгаць, пад прыму-сам тэй-жа прыгожае тайны. I гэта маленькая прызвычка ілгаць прымушае выбачаць аблічча маны, якая часам пака-жацца на вачу. I ніхто ня можа дагадацца, што гэта малень-кае ілганьне хавае пад сабою тайну вялікае маны, ў якое топіцца сьвет.