• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
         Цяпер магчыма палажыць рысу між п’янствам безпрын-цыпным, якое не ведае межаў і п’янствам прынцыповым, якое ведае “мяжу” ужываньня гарэлкі, бо ў меру, кажа, ужываць яе ня шкодна. Што ёсьць розьніца між гэтымі двума п’янст-вамі, дык з гэтым немагчыма спорыць, бо калі першае шкод-нае тым, што паліць жыцьцё, дык другое “нешкоднае” тым, што пора з усіх бакоў чалавечае жыцьцё. Гэтыя ўколы мо’ і не нішчаць жыцьця, але напэўна спрыяюць засыханьню, без якога немагчыма гарэньне. Дык, як бачым, прынцыповае ўжываньне гарэлкі “у меру” не з’яўляецца п’янствам, як выпальваньнем жыцьця, але затое з’яўляецца нешкоднаю шкодаю, якая паступова сушыць чалавечыя сілы і ўчуцьці і гэтым прыгатоўвае магчымасьць прапальваньня жыцьця. Дзеля гэтага, калі першае п’янства ўсе згодна лічаць хваро-бай, дык другое п’янства можна слушна абвясьціць негігіеніч-ным захаваньнем. Гэткім негігіенічным захаваньнем з’яўля-ецца не адно ўжываньне гарэлкі, але ўся тая нездаровая ім-маральная атмасфэра, якая шкодзіць чалавеку перш-наперш
    
    104
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
    
    тым, што забівае яго волю. Дзеля гэтага гігіена духа ёсьць першы варунак для захаваньня свае волі свабоднаю і сільнаю, якая магла б змагаць усё неразумнае, а свой розум сьветлым і магутным, каб зразумець усялякую праўду.
         Я ведаю, што на гэта шмат хто можа сказаць: “От, там яшчэ нейкая сіла волі ці самаўзгадаваньне — жыві як жывецца, дый годзе”. Гэтыя выразы звычайная філёзофія мае, а другая філёзофія кажа: масам, кажа, немагчыма праз узгадаваньне волі, розуму і сьвядомасьці дайсьці да нечага лепшага, бо масы гэтага не могуць прыняць. 3 гэтага вынікае, што трэба шукаць інакшага шляху да лепшага і пакінуць масам іхнюю дурную філёзофію “жыві як жывецца”. А між тым калі й можна чаго дапяць інакшым, паміма ўзгада-ваньня мас, дык гэтая філёзофія “жыві, як жывецца” зруйнуе ўсе падобныя здабычы, бо “жыць, як жывецца” немагчыма. Гэта толькі дурны выраз, дурная думка, можа дапусьціць падобнае глупства, бо сказаць “жыві, як жывецца” — усё роўна што сесьці ды сказаць: “Нашто тыя высілкі пасоўваньня ног наперад — ідзі як ідзецца”. Хіба ж дурню вядома, што само нішто ня йдзецца, а калі хто йдзе, дык мусіць пакладаць высілкі на тое, бо інакш ён не будзе йсьці. Гэтаксама, калі хто жыве, дык мусіць пакладаць высілкі на тое, бо інакш — ён будзе жыць, але выпальваць сваё жыцьцё ў п’яным дур-мане. Істота п’янства сьведчыць аб гэтым, бо ўсе мы бачым, усе мы ведаем тое, што п’янству аддаюцца тыя людзі, якія не могуць змагацца з ім, якія не могуць сілаю волі накіраваць сябе на інакшы шлях, бо яны не маюць сілы, дзеля чаго, нават тагды, калі яны не хацелі б п’янстваваць, не могуць гэтага зрабіць. Вось гэта і ёсьць тое “жыві, як жывецца”. Спа-чатку чалавек жыве, як жывецца, не рэгуліруючы сваіх жаданьняў, сваіх высілкаў, не шукаючы сабе адпаведнага шляху. I вядома, у стане бяздзейнасьці чалавек губляе апору, губляе здольнасьць кіраваць жыцьцём і жыцьцё пачынае нясьці яго, куды яно ўздумае. А чалавек, аддаўшыся бездзей-насьці, не лічыць патрэбным зрабіць высілак, каб астана-віцца, каб накіравацца на інакшы шлях.
         Ен ўсё яшчэ лічыць што лепш не “перашкаджаць” жыцьцю сваімі высілкамі, ды пэўне і лягчэй “жыць так, як жывецца”, чымся жыць паводле свайго ўласнага розуму і жаданьня. “Нашто працівіцца жыцьцю, лепш карыстацца тым, што дае жыцьцё”, — вось філёзофія гэтага эпікурэйства⁹,
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
    
    105
    
    якое не бачыць што ніхто не працівіцца жыцьцю, але толькі жыцьцё складаецца з высілкаў чалавека. Эпікурэйская рада карыстацца жыцьцём робіць толькі тое, што замест разумных высілкаў, якія твораць жыцьцё, дае п’яныя пацехі, якія выпальваюць жыцьцё, ці жыцьцёвыя сілы ў чалавеку. На прыкладзе п’янства мы гэта бачым як найлепей. Алкаголь гэта ёсьць адна з радасьцяў эпікурэйства, якой чалавек карыстаўся замест таго, каб тварыць жыцьцё. I вось пакуль чалавек карыстаецца гэтай атрутнаю пацехаю “у меру”, ён не бачыць таго, што яно значыць, не бачыць таго, што гэта ёсьць згуба як матар’яльная, гэтак і духовая, дзеля чаго прынцы-піяльныя выпівакі лічаць гарэлку карыснаю, бо як жа-ж не карысна тое, чым чалавек карыстаецца ў жыцьці, але ж калі гэтае “жыві, як жывецца, для свае пацехі”, завядзе чалавека аканчальна ў балота п’янства, калі яно аканчальна высу-шыць усе жыцьцёвыя сілы ў чалавеку, ды калі да таго ж яшчэ не аканчальна заб’е чалавека і пакіне, як сухотнаму, сьвядомасьць уміраньня, тады гэты сьвядома гінучы чалавек яскрава зразумее шкоднасьць п’янства, яскрава ўбачыць, што “жыць, як жывецца” немагчыма, бо гэта нішчыць жыцьцё, але ён убачыць усё гэта тагды, калі ў яго ўжо і асталося ад жыцьця адна толькі здольнасьць бачыць сваю згубу і амаль што ніякай надзеі на паварот к разумнаму жыцьцю, бо калі цяжка чалавеку ўтрымацца на вышыні разумнага жыцьця і калі ў яго ёсьць яшчэ сілы, дык наколькі ж цяжэй яму падняцца з прорвы п’янага жыцьця, калі сілы загубленыя п’янствам. Праўда, да гэтага гібельнага стану даходзяць не ўсе, але хоць і частыя, адзінка, большасьць жа астаецца на той нешкоднай сярэдзіне п’янства, адкуль не відаць яго значэньня, і ўсе памяркоўныя алкаголікі нават абсуджаюць безнадзейных алкаголікаў за тое, што апошнія дайшлі да таго стану, да якога йдуць першыя, таксама, як тыя барацьбіты з п’янствам, што тлумачаць шкоднасьць яго стаючы на пункце ўтылітарызму, чым яны толькі падліваюць масла ў вагонь, бо не можа ж чалавек зрабіць высілак волі ў змаганьні з сваім нахілам да алкаголю толькі затое, каб замест чаркі гарэлкі з’есьці кавалак мяса, а калі хто пакладае высілкі, дык робіць гэта толькі ўва імя разумнага жыцьця — вартага разумнае істоты чалавека.
    
    106
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
    
    
            Краса і радасьць жыцьця
    
        Жыцьцё не мае ў сабе тых казачных абрусоў-самабран-каў і каўроў-самалётаў, аб якіх летуцелі нашыя наіўныя продкі. Жыцьцё не мае нічога гатовага і толькі высілкамі працы і ўчуцьцяў магчыма здабыць у ім красу і радасьць свайго істнаваньня. Нельга сказаць, што гэты парадак горшы ад казачных летуценьняў, бо каб жыцьцё нам дала ўсё гатовае, дык мы рашуча нічога не мелі б затым, што ўсё, што дастаецца без высілкаў, не мае ніякае вартасьці. Дык мы пражылі б жыцьцё, як у казцы, але не адчулі б яго вартасьці. Каб ведаць вартасьць жыцьця ў красе і радасьці яго, трэба працаваць і любіць сваю працу, бо праца творыць вартасьць жыцьця, а любоў — красу яго.
    Прамэтэй
    
            Самаузгадаваньне
    
        Агульна ведамы закон, што праца спрыяе разьвіцьцю сілы, дык калі мы прызнаем патрэбным разьвіцьцё сілы сваіх здольнасьцяў і ўчуцьцяў, каб разумна і радасна пражыць сваё жыцьцё, нам трэба працаваць над сабою. Праца над сабою — самая цяжкая праца, бо чалавек звычайна сам перад сабою не ведае межаў устрыманьня і сам сабе любіць усё выбачыць. Ен дзее паводле прыказкі “свая рука — ўладыка”, што хачу, тое зраблю, але вось тут дык і трэба ведаць, што зрабіць, што не зрабіць. Дзе нішто не абмяжоўвае нашае дзейнасьці, там мы самы павінны вызначыць сабе межы, каб ведаць, што трэба, што не трэба, што разумна і што неразумна і навучыць сябе дзеяць паводле сваіх уласных правілаў.
        Самая цяжкая перамога — перамагчы самога сябе, але яна найбольш радасная.
    Прамэтэй
    
            Тэстамэнт свабоды
    
        Памылкова думка несьвядомых асобаў, якія лічаць, што свабода ёсьць магчымасьць рабіць усё, што ўлезе ў галаву. Свабода не ёсьць свабода ад усялякіх законаў і абавязкаў,
    
    
    У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РДЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
    
    107
    
    свабода ёсьць свабода ў сваіх законах і абавязках. Калі чала-век цьвёрда зразумее той шлях, па якім яму належыць прайсьці ў жыцьці, ды няўхільна будзе трымацца тых абавязкаў і правілаў, якія паказвае яму ўласны розум, дык тагды ён будзе свабодны, свабодны не ад закона, але свабодны ў законе, бо ягоны закон, ягоны шлях жыцьця будзе згодны з свабоднай думкай яго. Хто хоча іншай свабоды, той заўсягды будзе ў няволе, бо ў жыцьці трэба мець кірунак, і калі мы не вызначым яго свабодна, ды прымушаны будзем карыстацца незразумелым варункам.
    Прамэтэй
    
            Права на зямлю
    
        У нас існуе такі парадак, што абшарнікі валодаюць аграмаднымі абшарамі зямлі, а частка сялян зусім не маюць зямлі, не кажучы ўжо аб вялікай колькасьці малазямельных, якія не маюць права зачапіць абшарніцкай зямлі. Склада-ныя і хітрыя законы аб зямельнай рэформе ў сутнасьці не вырашаюць справы, але зацягваюць яе. Яны яшчэ раз ставяць пытаньне аб нейкіх правах і патрэбах зямлі, як быццам не ведаюць, што на зямлю мае права кожны той, хто яе патрабуе і хто на ёй працуе, ды ён жа і адчувае гэтае права. Дык ніякая сіла на сьвеце не пазбавіць чалавека таго права, якое ён адчувае, дзеля чаго разумны закон не павінен абмяжоўваць яго, але толькі ўпарадкаваць агульнае права на зямлю.
    
    Прамэтэй
    
    ПАЭЗІЯ
    
    ПАЭЗІЯ
    
    111
    
    ***
    
    Селяне цёмныя пакутнай Беларусі,
    Дзе жыцьцё ёсьць нужа, а праўда ёсьць вастрог, Жадаем выйсьці ў сьвет з няволі і пакусы, Дык вось у нас бяда, каб хто нам дапамог. Хапіла-б ў нас сваіх жывых здаровых сілаў, Каб знялі з нас ярмо, разбілі ланцугі, Але ніхто ня дасьць нам гэтай долі мілай...
    Пануе ў нас няволя і лёс адзін благі.
    Адвеку ў нас дзяцей страшаць агнём пякельным, А тут нас сьцюжа жмець ў жалезныя кляшчы Ад пекла мы ўцячэм пастом ды і маленьнем, Дык дайце нам цяпер ад сьцюжы ўцячы.
    Зьнімеце з нас сваю адвечную няволю, Пусьцеце выйсьці ў сьвет з вастрогу і нужы, Здабудзем мы сваю сьвятую волю, Дзе жыцьце побач з праўдай вольна пабяжыць.
    
    112
    
    ПАЭЗІЯ
    
    Пра сваю працу
    
    Яшчэ толькі паны Ляглі ў подушкі спаць, А з саломачкі мне Ўжо трэба ўставаць.
    
    Трэба рана ўставаць Сваю долю будзіць I да цёмнай начы Без устаньня рабіць.
    
    Трэба дужа свае
    Цяжкай працай улажыць, Каб хоць мала паесьць I з пакутай пражыць.
    
    Трэба дужа цярпець, У Божу моц веру мець, Каб без мукі і слёз Сваю песьню пеяць.
    
    ...3 гэтай думай я ўстаў, Пайшоў коні будзіць, — Трэба ехаць у лес, Жыду дроў валачыць,
    
    
    Каб галоднай сямье Хлебу крыху дабыць, Каб на газу і соль Які грош зарабіць.