Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
ПРОЗА
151
Гісторыя аднае сьмерці
Калісь-то даўно, — як было яму гадоў восем, — чуў ён ад маткі і запамятаў некалькі эвангэльскіх навучэньняў. Матка ягоная была шчырая хрысьціянка-энтузіястка, але хоць была няграматная, умела цаніць тое сьвятое эвангэльскае, што чу-ла ад другіх і гэтага вучыла і свайго сына.
А сын, цяпер зачынены і замкнёны ў тоўстых сьценах вастрогу, пачаў успамінаць гэтае матчынае навучэньне.
Думкі яго ішлі і далей успамінаў ён усё з нейкай ра-дасьцю і дзіўнасьцю. Успамінаў ён тое, што малым чуў і як ён аб гэтым думаў. Успоміны гэтыя не прайшлі бяз сьледу.
Апрацівела яму хадзіць узад і ўперад па вастрожнай цэлі, ён лёг на сваю жорсткую пасьцель і заснуў. Прысьніўся яму дзіўны сон: быццам сам Хрыстос прышоў на вастрожны двор і пачаў вучыць, а ўсе арыштаваныя павыходзілі яго слухаць. Ззаду стаіць вастрожнае начальства і пазірае. Яму зрабілася добра і лёгка, і ён зсупальвае ўсю сваю памяць і сваё пачуцьцё і, як мага, стараецца ўглыбіцца ў значэньне таго, што гаворыць Вялікі Божы Вучыцель.
I вось Хрыстос кончыў і кліча яго пальцам да Сябе. Ен падходзіць.
— Што ж гэта ты доўга так разважаеш, але ня йдзеш да мяне?
— Я ўжо даўно хачу да Цябе... — адказвае ён — і пра-чынаецца... тоўстыя сьцены, краты, латка неба...
Ён доўга ляжыць, як адзервянелы, — потым раптам схопліваецца, плача і кідаецца да вакна з крыкам: “Божа! Я жыць хачу!.. Я хачу волі!.. Божа! Я хачу праўды! Дзе праўда?”.
А на дварэ яму крычыць штось вастрожнае начальства, але ён ня чуе. Тады ўваходзіць наглядчык і вядзе яго ў карцэр. Вечарам яго йзноў прывялі ў адзіночку.
Праз сон ён ізноў схапіўся, кінуўся да вакна, пачаў біць шыбы, хапіў краты, штось шаптаў і плакаў. Знізу штось крычалі даглядчыкі, але ён ня чуў іх.
I вось дзіўны сон яго ў чуцьці ўзбуранага і паднятага духа зышоўся — крыкнуў, заенчыў і ўпаў.
152
ПРОЗА
Ён пачуў, што кроў цячэ па целе і ён ляжыць на па-мосьце, але ня мог зразумець, што гэта значыць, пакуль не прышлі даглядчыкі і ня вынесьлі яго ў гошпіталь. Толькі тады ён зразумеў, якая яго спаткала ява, успомніў свой сон і апошнюю падзею.
На сэрцы ягоным зрабілася лёгка і неяк радасна. Ён усьмяхнуўся і падумаў: — Далі мне на вечную, але не на век. Цяпер я дастаў ужо сапраўды на вечнасьць...
Цераз гадзіну пасьля гэтага ён адышоў у праўдзівую вечнасьць...
***
А як-жа ён папаў сюды ў гэты вастрог?
Запалілася сэрца пачуцьцём помсты за несправядлі-васьць, за зьдзек, за махлярствы. Запала ў голаў неспакойная думка палючай помсты... і ён адамсьціў. Адамсьціў малады батрак несправядліваму гаспадару і ўцёк. Калі апынуўся ён за вёрст дзесяць ад месца сваёй помсты, тады ён пачуў волю і на волі пачаў разважаць.
Я-ж ня зьвер, а чалавек. Калі я бедны, дык гэта няш-часьце маё, але ніхто ня мае права таптаць маю чэсьць чалавечу. Я не рабіў гэтага дзеля свае карысьці, а калі замучыўся ў рабоце, дык ня ў меру і вол не пацягне — і ўсяму ёсьць канец. А калі ён у працы, над маім істнаваньнем зьдзе-куецца, дык маю права чалавека з болю заенчыць і застаг-наць — нішчыць яго і руйнаваць...
Гэткаю лёгікай апраўдываў сваё палажэньне бедны малады батрак. I ніхто не заступаўся за яго з тых людзей, што капашыліся ў панскім гаспадарстве, праклінаючы яго і жа-даючы яму праўдзівае кары. Але гэта кара яшчэ доўга пакуль што не прыткнулася яго.
Быць вольным працаўніком, які зарабляе сабе на хлеб працаю свабоднаю, ён ужо ня мог, бо над ім павіс цяжар закону, закону паноў, закону багатых і вялікіх — які аба-вязаны быў пакараць яго за варункі ягонае помсты.
Кара спаткала яго цераз два гады.
Два гады таму назад ён адамсьціў за зьдзек і крыўду, a цяпер на жыцьцё глядзеў, як на дарэмнае праваджэньне часу і для яго жыцьцё было бяз сэнсу і вагі — усё роўна: здабываць сабе яду на жыцьцё, катарга ці сьмерць.
dlrf^ Уі^^ Ц4 to rtIfм /ІМа0^
Фрагмент першай старонкі рукапіса П.Сяўрука.
Адна з паштовак беларус-кага дзеяча Ігната Даар чанінада П.Сяўрука.
Дэнлярацыя.
Л ні*гі н^ніс'ічыіая)---- ^ ₍ ^ ^ ^-----------гў.гмадзянін (кв) Пол^
, tear Рі^йміпалінчй. Аггяргсхш накыяна іькаеьці. жыхаў. _~—__
І>*мУ Meal «•cm
- ,_«_> — -^, _„----------" *«““ - "* - «м««
чянун дчцяш -<кяшй у шкох^чым ягку лJ (м ыкмі) (,„ xwjjt
*’ . —— - _----- -------—— __ „ _
ча tta&ma* аўтыкулу j уетаву з )t мння 1934 t., зьмяшчаючага шкано/тя пжта-w аб аўмнцацыі шка йнттза ,Ds U. R. Р. дГу^ ^г J&). жа^аю ўвжім^ня
1 ісмнуючую~маючу>о аіікўыцца чуб.йчную наўоОную шкалу у __
(■іларуска» выкла^овш мцзы. <я****
А*л------—_____________193__». _
(}»*<«»;;,•»< -♦»•>•«) Да Шкопмага Інспэктара f ________________________
<•*»-.» >М>«)
»АГЛ У гмсм* ,,. .,- ,^, _,,„„^.м. <ₛ,ₘ ,*.,«<„,«, Дууамяа * 1UMM Ka*-- «_ ,<мЖ
Бланкзаявы з патрабаваннем вучыцьдзяцей па-беларуску. Сярэдзіна 1920-х г.
Сястра Пятра Сяўрука Вольга Якаўлеўна. Пасля смерці брата ўзначаліла скідзельскі гуртокТБШ. У ліпені 1943 г. загінула ў спаленай фашыстамі вёсцы Пузавічы (фота з сямейнага архіву Марга-рыты Францавай).
Сястра Пятра Сяўрука Марыя Якаўлеўна. Мена-віта дзякуючы ёй захаваліся рукапісы Пятра. Зды-мак 1928 г. (фота з сямейнага архіву Маргарыты Францавай).
Скідзельскія хлопцы на Каляды 1939 г. Чацверты і шосты злева малодшыя браты Пятра Сяўрука Уладзімір і Іван (фота з сямейнага архіву Валянціны Фёдараўны Сяўрук).
Пляменнік Пятра Сяўрука пісьменнік Міка-лай Іванавіч Дзелянкоўскі - сын малодшай сястры Пятра Надзеі і актывіста ТБШ і КПЗБ Івана Дзелянкоўскага.
Бацька Пятра Сяўрука Якуб Восіпавіч з сынам Іванам, нявесткамі Любай і Валянцінай і ўнукамі Верай і Мішай.
1951 г. (фота з сямейнага архіву В.Ф.Сяўрук).
Ilin
Сем'і Сяўрукоў і Чабатарэвічаў у Скідзелі. У другім радзе крайняя злева маці Пятра Сяўрука Юля Міхай-лаўна. Канец 1950-х гадоў (фота з сямейнага архіву В.Ф.Сяўрук).
Сябры скідзельскага гуртка ТБШ і прыхільнікі “талстоўства": (злева направа) Вольга Сяўрук, Даніла Скварнюк, Рыгор Быцкевіч, невядомы нам, Марыя Сяўрук. Здымак 1930-х гадоў (фота з сямейнага архіву
Маргарыты Францавай).
Прыхільнікі філасофіі непраціўлення злу насіллем. У першым радзе злева направа: Даніла Скварнюк, не-вядомая нам пацыфістка з Варшавы, Іван Шмойла. У другім радзе: Вольга Сяўрук, Аляксандр Мазалеўскі, Марыя Сяўрук.
ПРОЗА
153
Калі яго прывялі на суд і пачалі дапрашываць і абвіна-вачываць, дык яму нават, як быццам, было дзіўна: чаго яны хочуць, гэтыя людзі, бо справа саўсім простая. Калі не патрэб-на, каб ён жыў, дык вяроўку на шыю і... ўсяму канец. Але судзьдзі пастанавілі іначай і асудзілі яго на вечную “адзі-ночку”.
Пад суровым канвоем прывялі яго за вастрожныя сьце-ны, апісалі з ног да галавы, пасьля завялі яго ў маленькае памяшканьне з адным вакном, з моцнымі кратамі, з жалез-нымі дзьвярмі. I вось гэтак будзе яму да сьмерці.
Як прасядзеў ён адзін дзень у вастрозе, дык пабачыў, што ляпей сьмерць, чым гэткая няволя. I нават ён зрабіў бы сабе сьмерць, каб было чым.
Прабыўшы нядзелю, ён як-бы звыкся з становішчам і яму здавалася, што воля бяз радасьці — тое самае, што жыць-цё бяз волі. Якую карысьць ён меў з волі, калі трэба было жыць цаною цяжкіх непасільных ахвяр нейкаму кравапіў-наму “бажышчу”, а жыцьцё ягонае аберагалі ў няволі вас-трожнай даглядчыкі — шмат даглядчыкаў.
Ен памалу звыкся з тоўстымі сьценамі, з цэмантовым памостам, з моцнымі кратамі, з жалезнымі дзьвермі, з дзе-сяцьмі мінутамі спацэру ў круг па двары вастрогу, з дрэннай стравай і г. д.
Жыцьцё не кацілася, а пхнулася, але жыць прыходзіцца і ніякія абставіны ня могуць яго стрымаць, пакуль у сэрцы б’ецца кроў. Жыцьцё ідзе сваім шляхам, пакідаючы ў баку тое, паміж чаго яно ідзе.
У маладой яго галаве пачалі роіцца дзіўныя думкі і злажыліся свае асабістыя пачуцьці да моцных тоўстых сьцен, строгага каравулу і латачкі неба, якая віднелася з ваконца з кратамі...
I так малады батрак адышоў у праўдзівую вечнасьць.
Такая гісторыя аднае сьмерці.
154
ПРОЗА
Чыталі
У хаце селяніна Кастуся Чапенкі сабралася вялікая грамада сялян.
— Што яны там робяць? — спытаюць людзі — Мо так сабе?
He ... чытаюць.
Міхал Нямыты, які, як кажуць, быў у горадзі і за горадам, і ў турме і за турмою, чытае ім “Программу соцнал-революцнонеров”.
Перш-на-перш сяляне ніяк не цямяць, што значыць гэта “Программа соцнал-революцнонеров”. Нямыты, хоць разумее ў гэтым нябольш, як усе, але дзеля таго, што ён адважнейшы за ўсех, бярэцца тлумачыць тое, чаго ніхто не разумее.
— Праграма, — кажа ён — калі нехта нечага хоча, на-прыклад, вось ты захочаш нажаць летам збожа і прадаць, дык гэта і будзе твая праграма.
— Ага! — гукнуў Арцём Лапцевіч, як быцца ён адразу ўсё уцяміў як трэба.
— Але што гэта “соцыал-революцнянеры”? — пытаюць другія.
Тут нават сам Нямыты не ведаў, што адказаць, і трохі запнуўся, не ведаючы, на што адважыцца. Потым адважыўся.
— Соцыал-ревалцыянеры, гэта бачыце што... Цяпер такі сьвет пашоў, што ўсе разбіліся на партыі, або на гурткі. Дык вось тыя, што хочуць таго, што паказана ў гэтай прагра-ме, завуцца сацыял-революцыянеры.
— Добра, — згадзіўся з гэтым той самы Арцём Лапцевіч.
Іншыя сяляне, хто перхнуў, хто люльку выстукаў, апаражніў ад згарэлага тытуню і папхаў новым. Адным словам усе гатовіліся уважна слухаць.
Слухалі добра, але цямілі слаба, бо словы у праграме былі такія, якія сяляне чулі ў першы раз. Мо, калі быў хто ў судзе, дык даводзілася яму чуць гэтае самае, але ўсе роўна напэўна ніхто ня ведаў, што як трэба разумець, і толькі дагадвалі, што як трэба, вядома, кожнаму была поўная воля разумець ўсе, што захоча, так як ён сам захоча. Дзеля гэтага чытаньне было вельмі цікавае, толькі часам трапляліся такія словы, якія ўжо зусім не лезлі ў галаву, бо сяляне не маглі