• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
    ... Трэба доўга пеяць Гэту песьню маю, Каб усё паказаць, Што за сэрцам таю.
    
    Ды аткуль мужыку Столькі часу дабыць, Каб пра гора сваё Доўгу песьню злажыць.
    
    ... Эй, хоць ты, родны звон, Празвяні за мяне.
    Можа будзе ляпей На душэ ў мяне.
    
    Буду ведаць тады 3 велькай радасьцю я, Што таксама жыве Абарона мая.
    
    
    ПАЭЗІЯ
    
    113
    
    He хачу
               He хачу быць я
               Hi царом, ні героям, ні панам, Hi ідыотам, пыхай напханым, — А разумнай істотаю.
               He хачу меці я
               Hi багацьця, ні гучнае славы,
               Hi магчымасьці правіць дзяржавай, — А душу свабодную.
               He хачу змагаць я
               Hi гора, ні голад, ні зьдзекі, А нізкую рысу у чалавеку — Подласьць нягодную.
               He хачу шукаць я
               Hi несьвядомага шчасьця і долі,
               Hi несьвядомае дзікае волі, —
               А праўду свабодную.
               He хачу любіць я
               Светлыя вобразы з будучых дзён, А лепшую рысу натуры людзкой — Шчырасьць лагодную.
    
    114
    
    ПАЭЗІЯ
    
    Вымаганьне
    
    Вырві сэрца мне з грудзей, Вазьмі маё жыцьцё, — He ганьбуй душэ мае Тэстамэнты быцьця.
    
    Закуй мяне ў кайданы, Забяры ў няволю, — Ды пачуцьця не крані, He паруш ніколі.
    
    Калі хочаш душы, муч, Зьдзекуйся ў прымусу, — Ды сумленьня мне неруш Ганебнай спакусай.
    
    Маёй працаю гандлюй, Нажывай мамону, — Толькі шчырасьці маей He аддай нікому.
    
    He давай ты мне хадзіць Без тваіх даглядаў, — He прымусь мяне зьменіць На праўду паглядаў.
    
    
    Mary я ўсё трываць, Вынясьці ў жыцьці, — He магу жа я аддаць Моцы майго быцьця.
    
    Можна ў мяне адабраць Сілу і работу,
    Нельга ж толькі разарваць Мне маёй істоты.
    
    Чым гартуецца душа, Жыццё сэнс ў чым мае, — Без таго пражыці я He магу і ў раі.
    
    Як душа тварыць сябе Вольнаю істотай, Дык і пекла для мяне He мае страхоты.
    
    He хачу за гэта жыць Я шчасьлівым векам, А хачу я толькі быць У сэрцы чалавекам.
    
    
    ПАЭЗІЯ
    
    115
    
    Песьні сэрца
    He пяю я аб дзівах прыгожай прыроды, He пяю я аб долі й нядолі народа, — Я пяю аб імкненьнях вялікіх пачэсных, Я аб сэрцы пяю свае песьні.
    
    He пяю я ад імяні музаў і німфаў,
    Бо яны не даюць мне ні словаў, ні рыфмаў, Дзеля гэтага я абразоў не малюю, — Пяю тое, што ў сэрцы пачую.
    
    Мяне сьвет не зьдзіўляе нясметным веліччам I прырода сваім чарадзейным абліччам, — Захапляе мяне веліч людзкога сэрца, I аб ім сама песьня пяецца.
    
    Мяне сіла натхненьня не вельмі зьдзіўляе, Бо яе я ў сабе ані кроплі не маю, Калі жыцьця ў душэ ў сябе не пачую, Калі ў сьвеці без мэты гарую.
    
    Як адчую ў душэ я жыцьця развяртаньне, Тады знаю я мэту свайго істнаваньня, Тады цяжар і злосьць ад душы адлятае, Тады песня сама выплывае.
    
    
    116
    
    ПАЭЗІЯ
    
    
    
                ***
    
    
        Як пачуеш у сэрцы ты жыцьцё —
        He спыняй, бо ў ягоным разьвіцьці, У сіле сьвядомасьці й волі — Залог лепшае долі.
    
        Як пачуеш ты розуму мову —
        Уважай, бо у ісьціні новай, Што паўстане ў яе асьвятленьні — Есьць залог адражджэньня.
    
        Як пачуеш ты голас сумленьня —
        He здраджай, бо ў ягоным здзейсьненьні, У шчырай згодзі з яго дамаганьнем Твайго жыцьця схаваньне.
    
        Як пачуеш ў душэ сумневаньне —
        He прымушай сябе верыць без знаньня, Бо як ня знаеш да праўды імкненьня — Дык не ўбачыш збаўленьня.
    
    ПАЭЗІЯ
    
    117
    
    
    
                ***
    
    
    
                                Кахаць — гэта аддаць сябе, нічога не жадаючы ўзамен
    
    Бел. Адр. Кал. на 1926 г.
    
    
        Хто шчасьця жадае, Той шчасьця ня мае, Бо клопат за шчасьце ў душэ ён трывае. Хто жыцьце ў ахвяру Любоўнаму жару
        Дае, той на сэрцы ня мае цяжару.
        Хто хоча мець долю, Той гора ніколі
        He збудзе, бо ў сэрцы не мае спакою.
        Хто не жадае
        I ня шукае, Той долю ў спакоі унутраным мае. Хто хоча мець многа, Той у сэрцы нічога — Ніводнае кроплі не мае сваёго.
        Хто ўсё ў сабе мае, Той гора не знае, Бо шчасьце і волю ў сабе адчувае. Няшчасьце, нядоля
        I нэндза й няволя
        У тым, што ў душэ не дае нам спакою, — У жаданьні, якое Ірвецца ад болі
        I даць нам ня можа нічога ніколі.
        У ім — сымвал пустоты Людское істоты,
        Якую схаваць трэ ў спаўненьні ахвоты;
        Яно — залог гора Душэ нашай хворай, Якая ў сабе не знаходзіць прастору.
    
    118
    
    ПАЭЗІЯ
    
      Чые сэрца поўна
      Да праўды любоўю,
      Той быці ня можа ў сабе неспакойны,
      У сабе ён усё мае,
      Што з гора збаўляе,
      Што моц і сьвядомасьць жыцьця разьвівае.
      Знаць жыцьця ў ахвяры
      Любві на алтары,
      Імкненьня да праўды душэўнага жару; — Вось у гэтым і доля,
      У гэтым і воля,
      У гэтым няшчасьце не будзе ніколі.
      Любі, каб ня была
      Ніводнае хвілі
      Жаданьня пагарды цяпер ці ў магілі, Тады будзеш мець ты
      У сэрцы істоту,
      Якая не знае ніякіх клапотаў.
      Як з сэрца адпадуць
      Усе мары і прынады,
      Тады яно шчасьце пазнае без рады.
      Як гэта не стане —
      Дарэмна жаданьне: —
      Яно растраўляе жыцьця адчуваньне.
    
    ПАЭЗІЯ
    
    119
    
    
    
                *★*
    
    
          Хто хоча мяне зразумець, Хай ня просіць у мяне тлумачэньняў, Бо ніяк немагчыма ўмець Выкладаць свайго сэрца імкненьні. Што схавана ў душэ ў глыбіне, Тое будзе для ўсіх ўсягды тайнай, — I ніякай не скажаш радне Сваіх думак й пачуцьцяў ты яўна, Бо душа ці істота твае —
          Гэта ёсьць цэлы сьвет істнаваньня, I ніхто не дапне да яе, Каб убачыць яе кіраваньне, Каб убачыці воблік яе, Каб адчуць пачуцьцё яе жыцьця, Як мы чуем пачуцьце свае, Як мы бачым у самым сабе быцьцё. Німа ў сьвеці ніякіх дарог
          I ніякае рады на гэта.
          Каб хто ў поўнасьці й цэласьці мог Перадаці вам быт свайго сьвету. Калі ж хочаце ж вельмі адчуць Вы чужое душэ істнаваньне, Паспрабуйце ў сэрцы разьвіць Шырыню сваяго пачуваньня.
          I тады ў пачуваньні сваім Вы адчуеце кожнае сэрца I ўбачыце тое ў ім, Як там праўда і жыцьце кладзецца.
    
    120
    
    ПАЭЗІЯ
    
    Здавальненьне
    Чым вы можаце сэрца маё задаволіць, Чым вы можаце душу маю супакоіць, Калі я не жадаю нічога —
    Hi дабра, ні спачуцьця людзкога, А ніякага шчасьця містычнага раю, А ні багацьця, ні роскашы й славы, Hi магчымасьці правячай улады. Hi гардзіцца дабром сваіх родаў?
    Я здабыць бы сабе мог прыхільнасьць людзкую, Каб пяяў я за імі іх песьню любую Аб іхнім бязмэтным жаданьні, Аб іхнім глухім пачуваньні.
    Але пець не магу я “адвечнае” песьні,
    Бо не бачу прыгожасьці ў затхласьці й плесьні; Толькі праўда прыгожая вабіць мяне Дык люблю ўсей душою яе.
    Што ёсьць шчасьце далёкага дзіўнага раю, Дзе бязмэтны спакой, — я аб гэтым не знаю, Толькі ведаю пэўна ў душэ: Любасьць к праўдзе ей шчасьце нясе.
    Дык нашто мяняць шчасьце душэ свае пгчырай На багацьце, здабытае дзікаю сілай?
    Бо ад праўдзівае добрае працы He здабудзеш багатых палацаў. Нашто мяняць шчасьце праўдзівага сэрца На славу, здабытую крывёю і мечам, На пыху ўладаючых клясаў, На гордасьць — багатых прыкрасу?
    He хачу й не магу я нічым валадаць, Толькі шчырасьць душы я хачу захаваць, Каб астацца на век прад сабою Разумнай істотай людзкою.
    Я імкнуся к таму, чаго даць немагчыма, Што, таксама, ніхто ад мяне не адыме, Бо знаходзіцца ў сэрцы маім,
    
    ПАЭЗІЯ
    
    121
    
    Дзе яго не закранеш нічым.
    Як нічым не здаволіце сэрца ўласьцівасьць, Дык і шчасьця яго адабраць немагчымуць, I яно застанецца перад сабою Сьвядомай істотай людзкою.
    
    122
    
    ПАЭЗІЯ
    
    Памяці Казімера Сваяка
            Душа, пазбаўленая жыцьця У сьвядомасьці ўласнай моцы, He можа знаць у сабе пачуцьця Свае здаровае істоты.
    
            Душа, якая мае шчырасьць, Нашто збаўленьне гдзесь шукае, Калі ўва ўнутранай істоці Яна свае збаўленьне мая.
    
            Імкненьне з унутранага схову Кудысьці ў вобласьць містыцызму, Вядзе душу да раскладаньня, Да растраўленьня нашай сілы.
    
            У выніку замест збаўленьня Спаткае згуба Вашу душу, Бо вы тады ў сваім імкненьні Адчуеце адну пакуту.
    
    
    ПАЭЗІЯ
    
    123
    
    
    
                       *★★
    
    
    На кожную справу кіруй цэлае свае сэрца
    Бел. Адр. Каляндар на 1926 г.
    
    Найвялікшая ў жыцьці людзкая задача;
    Каб дазнаць аб самым сабе поўную праўду, Бо без гэтага ніяк іначай Ўвайсці ў жыцьці да ладу.
    Аб самым сабе праўду дазнаці ня лёгка: — Найцяжэйшага ў сьвеці небудзе нічога;
    Хоць мы ад сябе не далёка,
    Але ўвайсьці ў сябе як без дарогі.
    Ўвайсьці ў глыбіню душы ёсьць немагчыма,
    Дык пазнаііь сябе трэ інакшай дарогай, Трэба жыцьце пражыць сваё шчыра, He шкадуючы праўдзе нічога.
    Трэба ў кожную справу ўкладаць усю душу,
    Усю вартасьць любві, усё шчырае сэрца,
    Тады ў жыцьці, як у люстры, Істота душы адаб’ецца.
    Разам з гэтым прымаецца наша істота,
    Чым мы споўнім у жыцьці свае назначэньне,
    I тады ніякая брыдота
    He парушыць жыцьця здаваленьня,
    I тады ўжо ніякая сіла на сьвеці
    He парушыць нам шчасьця жыцьцёвага стану,
    Бо воля ўнутры — у істоці, Навокал усё асьвятляе.
    
    124
    
    ПАЭЗІЯ
    
                   Прыкметы
            Хто праведны ў працы, He збудуе палацаў;
            Хто найбольшы ў свеці — У ropy ня прэцца;
            Хто павагу мае, Нікім не пагарджае; Хто сэрца сьвятога — He неволіць нікога; Хто праўды жадае — Нікім не карыстае; А хто шчырасьць мае, Нікога не абсуджае. Хто цану сабе знае, Пахвалы не жадае; А хто розум мае, Пяршынства не шукае; Хто ў сэрцы сьвядомы, Зла ніхоча нікому;
            Хто зумленьне мае, Зайздрасьці не знае; А хто праўду любіць — Аб сябе не трубіць, Хто ў слове праўдзівы, He будзе баўтлівы;
            Хто даброту любіць, Хваліцца не будзе; Хто жыць хоча праўдзіва, Быць не хоча шчаслівы; Хто ж найвышэйшы ў сьвеці, Такога вы не знайдзеце, А хто ў сэрцы сябе знае, Той ўсех вышай бывае.
    
    ПАЭЗІЯ
    
    125
    
    
    
                      ★ ★*
    
    
         Пранясі мяне, лёт, па-над сьветам, Дай заглянуці ў кожны куток, Каб я кожную хібу прыкмеціў, I дабро адзначаць усюдых мог.
    
         Пранясі мяне, думка, між людам, Што працуе й без працы жыве, Каб я ў гэтым свабодным прысудам Мог адзначыць дарогі свае.
    
         Пранясі мяне, сіла, свабодна Паміж тым, што захоча трымаць Яе волю — уласьцівасць сьвятую, Адлічаючы кожны абман.
    
        Пранясі, каб ніякая сіла,
         He стрымала палётаў тваіх, He звярнула тваёга нахілу Да пашаны адзнакаў чужых.
    
         Пранясі мяне ў жыцьці ўраганам, Каб ніякая сіла трымаць
         He магла мяне ў стане паганым, Кладучы мне на душу печаць.