Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
ПРОЗА
155
ніяк аднесьці іх да якого кольвечы разуменьня. Пыталіся ў Нямытага, што значыць гэты “лёзунг”, альбо “прынцып”.
— “Лёзунг? — казаў Нямыты, адвярнуўшыся да селян і паклаўшы рукі на брашурку — Лёзунг — гэта значыць тое, чаго асабліва хто хоча: жаданьне вельмі неабходнай рэчы.
Арцём Лапцевіч, якога чытаньне цікавіла больш за ўсіх, слухаў тлумача, падняўшы галаву, другія паспускалі голавы і хто калупаў пальцам у люльцы, хто глядзеў на парваныя лапці. Урэшці “лёзунг” такі зразумелі. Потым спатыкнуліся на “прынцыпі”.
Прынцып — тлумачыў Нямыты — будзе тое, дзеля чаго хто чаго хоча, напрыклад, вось ты прадаеш хлеб, каб купіць солі, дык гэта будзе твой прынцып.
Сяляне, якія ўсё роўна ня ведалі ніякіх прынцыпаў, згадзіліся з гэтым. Асабліва рады быў той самы Арцём Лап-цевіч, якому ад чытаньня, здавалася, неба адчыняецца.
Пасьля яшчэ зайшла гутарка аб “пазіцыі сацыял-рэва-люцыянераў”.
Сяляне ведалі, што “пазыцыя” бывае на вайне, дык не пыталі тлумачэньняў, бо ніхто ня быў на вайне і не ведаў — бы ўсё роўна, ў якой мейсцовасьці займаюць пазыцыю са-цыял-революцыянеры.
Чытаньне йшло далей, адчыняючы слухачом нешта вельмі дзіўнае, бо нікому незразумелае. Хоць Арцём Лапцевіч быў вельмі здаволяны, але Навум Забабона, наадварот, ўвесь час усьмехваўся, пазіраў неяк скоса на сялян ды ўрэшці сказаў:
— Э, што тут слухаць, давайце лепей будзем казкі казаць.
Арцём зірнуў на яго за гэтую гутарку як на вялікага грэшніка, другія паглядзелі на яго трохі мякчэй, як бы хацелі сказаць: “Усё роўна, ці Казка, ці праграма”.
Урэшце няцярплівы Забабона дачакаўся канца. Іншыя сяляне кашлялі, перхалі, храплі, як быццам перад гэтым ім нешта займала дух. Цераз паўгадзіны яны саўсім заспакоі-ліся і пачалі абгаворваць справу “Программы соцнал-рево-люцнонеров”. Хто казаў, што вельмі добра напісана, а хто — што лепей было-б, каб зямлі далі, а не праграмы нам пісалі. Розных дагадкаў і разважаньняў для гутаркі хапала. Толькі аднаму Арцёму нічога не трэба было, бо ён праграмай быў вельмі здаволяны.
156 ПРОЗА
Прагаманіўшы гадзін дзьве, селяне пачалі патроху апа-ражняць хату Кастусю і вяртацца ў звычайнае жыцьцё ад высокай “программы”.
Кожны ішоў да хаты з такім сумленьнем на душэ, як быццам ён зрабіў нешта вельмі важнае, або праслухаў абедню.
Зразумела, бо-ж сяляне чыталі...
ПРОЗА
157
Споведзь Беззямельнага
Адзінае права, якое прызнае яму закон, гэта хадзіць па вялікай дарозе да таго часу, пакуль ён не захістаецца ад зморы, бо ён не можа астанавіцца, але павінен хадзіць.
Грант Ален¹
Я радзіўся на зямле, але не маю права карыстацца ею, г.з. жыць на ёй. Мне пазволена толькі прайсьці па дарозе між палёў і лясоў, да якіх я не маю права дакрануцца. Я павінен ісьці, і скрозь, дзе не пайду, нідзе не знайду мейсца сабе, бо скрозь знойдзецца чалавек, які мяне пражане з “свае” зямлі. Есьць людзі, якія лічаць зямлю сваёю, а я не маю на гэта права, дзеля гэтага я выкінены на дарогу жыцьця і павінен ісьці і ісьці, бо немагчыма астанавіцца. Калі я стану на дарозе, дык мяне стопчуць, здратуюць; дзеля гэтага я павінен ісьці без канца.
А куды ісьці?
Шукаць праўды, бо інакшай мэты на нашым адвечным шляху не магчыма знайсьці. Калі ўжо немагчыма жыць на зямле, дык няхай наша векавечная дарога мае мэту і гэтым здыме з нас цяжар вечнае хады.
Мы пройдзем сьвет, але знойдзем праўду; знойдзем яе не за морам, не за гарамі, але ў пачуцьці крыўды, якую ўчынілі нам тыя, што пазбавілі нас зямлі.
Вас, што заўладалі вялікімі абшарамі зямлі і пазбавілі нас гэтым спакойнага жыцьця на ёй, мы імянем свае крыўды і імянем векавечнае Праўды пытаем: на якой падставе Вы пазбавілі нас права карыстацца зямлёю? Пакажэце той тэстамент, паводле якога прырода адабрала ад нас права жыць на зямле. Дакажыце сваё права перад векавечным законам жыцьця; які заложаны у нашым сэрцы. Мы адчуваем права карыстацца зямлёю і патрабуем яго, дык значыць, пры-рода нас гэтага права не пазбавіла. Бо каб яна нас пазбавіла права карыстацца зямлёю, дык адабрала-б ад нас патрэбу гэтага права і адчуцьце яго. Калі ж мы гэтую патрэбу і гэтае
158
ПРОЗА
адчуцьце маем у сабе, дык значыць мы не пазбаўлены права законна. Вы беззаконна пазбавілі нас нашага законнага права і на мейсцы законаў прыроды паставілі свой закон, закон гвалту, і гвалтам думаеце скасаваць законы прыроды.
Але дарэмна... Мы трэбуем права жыць на зямле і мы адчуваем гэтае права, і ніякі гвалт ваш не скасуе гэтае патрэбы і гэтага пачуцьця, значыць, не скасуе нашага права жыць на зямле. Дык рана ці позна сіла гвалту ўступіць мейсца сіле натуральнага закону, бо натуральнае заўсёды дужэй ад ненатуральнага, якімі-б сіламі зброі і гвалту яно не баранілася.
ЛІСТАВАННЕ
ЛІСТАВАННЕ
161
ЛІСТ У “БЕЛАРУСКУЮ КНІГАРНЮ'¹ АД 21 ЛЮТАГА 1922 ГОДА-
21 лютага 1922 г.
Паважны грамадзянін!
Шчыра дзякую Вам за Ваш ліст на мае запытане ў Вашу кнігарню. Дзякую Вам таксама за газэты. Яны хоць трохі асьвяцілі дзеля міне тое, што робіцца ў сьвеце і на нашай пакрыўджанай зямле.
Я, як быў яшчэ ў Расеі, паслаў у Маскоўскі “Нарком-прос” ў выдавецтва некулькі казак. Можа Вам ведама ці яны надрукаваны, ці не.
Цяпер я пачынаю пробаваць сваю моц, тварыць што кольвек пабеларуску. Пасылаю ў гэтам лісьце дзьве вершы. Калі яны пакажуцца Вам не заўсем кепскімі, то прашу Вас перадайце іх у беларускія газэты...
АІСТ У БЕААРУСКАЕ ВЫДАВЕЦКАЕ ТАВАРЫСТВДі АД 28 СТУДЗЕНЯ 1924 г.
Скідзяль 28 студзеня 1924 года.
У Беларускае Выдавецкае Таварыства.
Звяртаюся да Вас з сваею пякучаю патрэбаю збаўлень-ня. Ад Вас я атрымаў два гады назад першыя прамені прась-вету ў сваім цёмным кутку пад Полыпчаю, цяпер звяртаюся да Вас, каб Вы далі мне сьвету болып. Прыкладаю тут “Уступ” да вялікага твору “Бо ёсьць”. Гэты твор я пішу па-расейску, але пераклаў уступ па-беларуску. Ня ведаю, ці задаволіць Вас пераклад, не кажучы аб сэнсе твору. Я ведаю, што памылак орфографічных і памылак мовы будзе вельмі шмат. Але за гэта не абвінеця, бо гэты пераклад я зрабіў не прачытаўшы ніводнага радку беларускага правапіса, навучыўшыся пер-шым адзнакам беларускае мовы чытаньнем беларускіх газэт з дапамогаю аднаго “Маскоўска-беларускага слоўніка” Гарэц-кіх. Апрача гэтага “слоўніка” да беларускіх газэт я амаль ніц ня чытаў, што вядома, вельмі мала дзеля азнакамленьня з беларускаю моваю. Але я ў гэтым не вінаваты. Я маю пякучае жаданьне як найлепей азнаёміцца з беларускаю літэратураю, асабліва з беларускімі народнымі творамі. Кожны народ наагул цікавіць мяне сваёю сфінксаваю загадкаю свае душы,
162
ЛІСТАВАННЕ
якую я [неразборліва ў рукапісе — рэд.] разгадваць у творах народу. Гэтакую разгадку я яшчэ ў 1921 гаду зрабіў над душою расейцаў у сваім твору “Незаметный велнкан”. На жаль я пасьпеў толькі напісаць дзве часткі гэтага твору (I аб народзі, II аб прыказках) а трэцяй не пасьпеў зрабіць затым што хутка выехаў да Польшчы (III аб народным творстві) і тут ужо няма дзе ўзяць гэтага творства, каб растлумачыць яго. Але найбольш цікавяць мяне пытаньні, якія я выкладаю ў твору “Бо ёсьць”. Выкладаньне гэта даволі цяжка для мала-дога хлопца (мне цяпер 19 гадоў), атрымаўшага малую аду-кацыю (скончыў I год другое ступені ў савецкай школі) ды апрача гэтага без ніякае дапамогі добрых кніжак. Аднак я спраўляюся аднаею любасьцю да свае працы і пішу вельмі хутка, гэтак II разьдзел (крыху большы за уступ) напісаў бадай за 4 гадзіны 26 студзеня.
Я сказаў, што вучыўся беларускае мовы чытаньнем газэт, дык вось цяпер я ў гэткім становішчы, што нават газэты няма за што выпісаць. Шукаючы выхаду з гэтага становішча я ўздумаў ізноў зьвярнуцца да Вас. Найдзеця выдаўца дзеля майго твору, або іншых твораў, бо ёсьць у мяне і апаведаньні, або друкуйце самы ці па беларуску, ці па расейску. У першым выпадку (мяркуйце па перакладу) я або сам перакладу, або нехай хто перакладзе. Ці можа надрукуеце яго ў зборніку “Заходняя Беларусь”², у апошнім выпадку я прасіў бы ў лічбу ганарару прыслаць I зборнік, бо выпісаць ня маю магчы-масьці. А калі не падыдзе да альманаху, дык у кожным выпадку можаце апублікаваць уступ у беларускае газэці у тым ці іншым сэнсі. Праз газету можаце і адказаць мне, каб не траціць коштаў.
Мой адрэс: miasto Skidel, pow. Grodzienski, Kolejowa, Piotr Siewruk.
У поўнай надзеі на Bac. Пётр Сяўрук.
ЛІСТ АНТОНУ ЛУЦКЕВІЧУ¹ АД 29 ЛЮТАГА 1924 г.
Skidel, ul. Kolejowa Р. Grodzienskiego. Piotr Siewruk
Пав. Грам. Луцкевіч!
Выбачайце мне за маю адвагу. Але вы хочаце ведаць хто я... Дык гэтак: Я малады селянскі хлопец 19 гадоў. Прайшоў курс навучаньня толькі I ступень савецкае школы, але най-
ЛІСТАВАННЕ
163
большае навучаньне я атрымоўваў ад свае уласнае смагі асьветы. Гэтая смага прымусіла мяне да чытаньня. Я чытаў шмат, але вось ужо трэйці год як не чытаю ніц. I гэта мяне душыць, як пятля. He магу жыць бяз кніжак, для гэтага шу-каю розных спосабаў, каб дапяць свае мэты. Але ўсё дарма на ўсе мае лісты, якія я пасылаю, не атрымоўваю адказу. Напэў-на што не даходзяць, бо тутэйшыя паштавікі мяне добра знаюць, дык ўсё, што пасылаю я да беларусаў напэўна ня пушчаюць. Нават на заказныя пісьмы няма адказу, напр[ык-лад] ў “Змаганьне”² ад 31/ХІІ — 23. Каб як адсланіць загароду я прыдумаў паслаць ліст на прыватны адрэс, і ў гэтым імкненьні мне дапамагла Ваша абвестка. Дык Выбачайця!
He гледзячы на тое, што няма кніжак, я не спыняю сваіх думак аб творстве. Ў апошні час напісаў твор “Потому что есть”, Уступ якога паслаў ў Беларускае Выдавецкае Таварыс-тва праз Беларускую Кнігарню. Але вось ужо месяц, а адказу няма. Дадаваемы тутакі кароценькі артыкульчык ёсьць толь-кі адна рыса да велікага твору, які я буду пачынаць “Человек і человечество” (Чатыры кніжкі). Гэты твор абыйме шмат новых паняцьцяў, кшталтам паняцьця аб нацыянальнасьці і патрыятызмі. Гэтыя крытэрыі я разглядзеў тады, як ствараў X разьдзел ў “Потому что есть” — разьдел аб паняцьцях. Тады я ўбачыў, што ёсьць шмат недарэчных паняцьцяў. Дзеля гэтага думаю нават стварыць вялікі “Слоўнік паняцьцяў” або “Межы”, ў якім зьмешчу паняцьці аб Богу, аб дабрэ, аб сіле, аб неабходнасьці, аб магчымасьці, аб прыгожасьці і шмат іншыя ў асьвятленьні сваяго крытычнага сьветапогляду.