• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
         Дык вось здаецца скарочаны колазварот думкі, якая хутка ў адзін дзень навярнулася, дзякуючы Вашаму пада-рунку. Вы адклікнуліся, хоць і праз 7 тыдняў. Я чакаў чакаў і ды перастаў чакаць, спадзяваючыся, што пісьмо нейдзі прапа-ла. Я забыўся, што ёсьць людзі якім шмат, за лішня, работы, — а я дык вось і марнею так сабе. Сколькі я не думаў, сколькі не думаю, сколькі ўсяго напісаў у кароткі час сваяго думань-ня але ўсё нікому невядома. Асабліва значны твор па багаць-цю думкі „Бо ёсьць”. Пісаны па расейску. Я ўсё пішу па расейску, бо лепш уладаю гэтаю мовай і ў ёй болыпае багаць-це словаў. Гэтак напр. у нашай, так сама даволі багатай мове німа адпаведнага дзеля расейскага благо. Ды і наагул я добра ня уладаю беларускаю мовай.
         Дык вось: дзякуючы Вашай ахвоце адказваць мне я ў Вас прашу адказаць: ці не знойдзецца якое расейскае выдавецтва, каб магло выдаць мае творы, хоць тое “Бо ёсьць.” Можа я залішне вялікую сьмеласць дапушчаю сабе, у такім выпадку выбачайце. He ведаю, мо я іду нават супроць перака-
    
    ЛІСТАВАННЕ
    
    169
    
    наньняў, — але я ня магу цярпець. Адносна Вашага прапа-наваньня дастаць мне працу ў горадзі ня магу Вас запэўніць. У мяне німа пашпарта, а Вы ведаеце, якая цяжкая справа пашпарт. У кожным выпадку ніц аканчальна ня ведаю. Яшчэ раз выбачайце і яшчэ раз дзякую за Ваш ліст і Вашу кніжку. Выбачайце, я прасіў-бы і адказу хутчэй, бо надта цяжка чакаць у невядомасьці.
                            Выбачайце і дзякуй. 3 шчырай Пашанай. Скідзяль 29 красавіка Пётр Сяўрук.
    
    
    ЛІСТ АД АДОЛЬФА ЗЯНЮКА¹ АД 4 ТРАЎНЯ 1925 г.
         Вільня, 10.V.25.
    
         Паважаны Грамадзянін.
    
         Усе В. лісты і матэрыялы да Студэнцкае Думкі² Рэдак-цыя атрымала, аб чым паведамляем Вас цераз Крыніцу³,у аддзеле карэспандэнцыі.
         Мой ліст да Вас яшчэ з 1924 г. быў вызваны дзеля вось якіх прычын: у эскізе, друкаваным у Nel “С.Д.”⁴ рэдакцыя ўбачыла думку, зьверненую ў бок соцыяльных разважаньняў, прычым матэрыял да гэтае думкі пачарпнулі Вы з адвечнае крыніцы клясавых “непаразуменьняў” у ўкладзе сучаснасьці, даючы чытачу заданьне разважаць, увайсьці ў прычыны апісыванага здарэньня і задумацца над аформляным “пра-вам” укладам сёньняшніх дзён. Другое, што ў гэтым-жа эскізе коратка, характэрна і прыгожа наштрыхаваны быў “эпізод” з жыцьця, ці ляпей сьмерці. Убачылі мы тое, чаго ў нашай літаратуры, асабліва ў празаікаў — а іх на жаль так мала у нас — спатыкаемо рэдка: гэта мастацтва.
         Як Вы ужо пэўне прыкмецілі “Ст[удэнцкая] Думка” мелася выходзіць на 3-х лістох, але нехват грошай і малая ўвага падпісчыкаў, ляпей ізноў нехват іх змусілі агранічыцца да 2-х лістоў. Вось прычына, чаму болей нічога Вашага ня зьмесьцілі. Пры тым ня ўсё да студэнцкае часопісі падходзіла — апошні апокрых да гісторыі саўсім бы надаўся, але ня маем пэўнасьці, ці стане нам сілы выдаць якіх [неразборліва ў рукапісе].
    
    
    170
    
    ЛІСТАВАННЕ
    
         Цяпер, вяртаючыся да Вас, як беларускага працаўніка, ад імяні рэдакцыі прашу Вас і раджу працаваці над сабою, бо талент у Вашых словах відаць. Трэба толькі дзьвух рэчаў: 1) пазнаньня грунтоўнага беларускае мовы і літэратуры і 2) учытвацца ў сусьветную літаратуру, дзе пачэрпнеце шмат-лікія прыклады і разшырыце свой літэрацкі кругазор. Мы як студэнты, занятыя асабліва цяпер работаю, дый людзі з малым жыцьцёвым досьледам, мо не надаемся на літэрацкіх кіраўнікоў Вас, а вось становішча “рэдактара” кажэць напі-саць Вам гэтыя словы. Раіў бы ад сябе зьвярнуцца з лепшымі Вашымі творамі да грам. Антона Луцкевіча з просьбай, каб ён даў сваю ацэнку і параду, гэта найлепшы наш крытык, а мо й стыліст.
         Усё-ж ня помніце нас ліхам, а калі з восені мы йзноў прыймемся за выдавецтва, ня трацьце з намі кантакту.
    3 пашанай Адольф Зянюк.
    
    
    ЛІСТ АД МІКАЛАЯ МАРЦІНЧЫКА¹ АД 4 ВЕРАСНЯ 1926 г.
         Грам. Сеўрук!
    
         Пісьмо, дэклярацыі і сяброўскія складкі ад Вас атры-малі і высылаем Вам сяброўскія білеты, паведамленьне і статут старосце.
         Вы пішаце, што ў Вас некаторыя не могуць уступіць у Т-ва з прычыны сяброўскіх складак; хай гэта не будзе ім перашкодай, гурток хай напіша нам, што такія-то і такія то маламожныя і ня могуць плаціць 50 гр[ошай] і Галоўная Управа пастараецца зьменьшыць складку або нават зусім звольніць.
         Сяброўскія білеты выдае толькі Галоўная Управа.
         Т-ва Беларускае Школы для нова адчыніўшайся бібліятэкі дае толькі беларускія кніжкі на льготных варунках, — другія — расейскія і польскія — нават каб і хацела даць, то ня мае іх. За кніжкі трэйцюю частку грошай трэба ўнясьці адразу а дзве трэйція — у працягу году.
         На публічныя рэфэраты, як Вы самы пішаце, — трэба дазвол. А вось як Вы зарганізуеце гурток свой і будзеце мець ад нас пасьведчаньне, што Вас зацьвердзіла Галоўная Упра-ва, то тады Вы, будучы залегалізованым гуртком можаце для
    
    
    ЛІСТАВАННЕ
    
    171
    
    сваіх сяброў чытаць лекцыі на тэмы культурна-асьветныя, літэратурныя, аб мастацтве і іншым без дазволу і нават без паведамленьня, але ляпей на ўсялякі выпадак паведаміць паліцыю.
         4.ІХ.26 г.
    Сэкрэтар М. Марцінчык.
    
    
    АІСТАДАЮДВІКІ ВОЙЦІК (ЗОСЬКІ ВЕРАС)¹
    АД 6 КРАСАВІКА 1927 г.
         Вільня 6-га красавіка
         1927.
    
         Паважаны Грамадзянін.
    
         Падпіску на “Заранку” ад Вас атрымала. He памята-ючы, ці 1-шы нумар — “пробны”, быў Вам высланы ці не, па-сылаю яго.
         Чула я шмат ад Вашым заінтэрэсаваньні справай дзіця-чай асьветы і дзеля гэтага пастанавіла зьвярнуцца да Вас з просьбай быць супрацоўнікам “Заранкі” — прысылаць для ДРУКУ Ў ёй адпаведныя матэр’ялы і апроч таго заахвочваць Вашых знаёмых дзяцей, каб прысылалі разгадкі “круціга-ловак” і задач, зьвярталіся з рознымі пытаньнямі, каб даць пачатак шырокай перапісцы “Заранкі” з яе чытачамі, ды пры-сылалі свае працы: запісаныя казкі, прыпеўкі, ды дзіцячыя сьмяхотныя песьні, дзеля друкаваньня іх у аддзеле: “Працы нашых чытачоў”.
         Такім чынам навяжэцца цесны і моцны кантакт паміж рэдакцыяй “Заранкі” і нашымі дзяцьмі, пры якім змагу пра-цаваць у пэўным, самымі дзяцьмі і іх духовымі патрэбамі, намечаным напрамку; і такім чынам паставіць “Заранку” на патрэбную вышыню. Маю вялікую надзею знайсьці ў Вашай асобе рупнага і спагадлівага супрацоўніка якіх мне вельмі, вельмі нехапае.
         Адказу чакаю з нецярплівасьцю.
         3       пашанай рэдактарка Л. Войцікава.
         Калі ласка пішэце на адрас Вільня. Віленская 12-6.
         рэд. “Заранкі”
    
    
    172
    
    ЛІСТАВАННЕ
    
    ЛІСТ АД ЛЮДВІКІ ВОЙЦІК (ЗОСЬКІ ВЕРАС) АД 17 ЛІПЕНЯ 1927 г.
         13/VII. 27 г.
    
         Паважаны Грамадзянін.
    
         Зьвяртаюся да Вас, як да прыхільніка “Заранкі”. Ужо даўны пасол Баран¹, узяў у мяне 100 экз[эмпляраў] “Заранкі” і, як кажа, даў нейкаму вучыцялю прадаваць. Гэта ўжо меся-цы са тры цягнецца. Тымчасам цяпер “Заранка” апынулася ў гэтакім палажэньні, што ёй кожны грош шмат значыць. Адда-дзена ў друк 5-6-я кніжка, а выкупіць нізашто, а надалей мо і зусім перастане выхад. Я ўсю віну прыпісваю Т[аварыст]ву Беларускай Школы, бо ні Галоўная Управа ні Акружныя не дбаюць, каб гурткі “Заранку” выпісвалі ў свае бібліятэкі. Такую маленькую падпіску, як 1 залатоўка на квартал кожны Гурток змог-бы прыслаць. 3 Галоўнай Управай мне ужо Іава-рыць надаела. Да другіх Акружн[ых] Упр[аў] не зьвяртаюся, бо не знаю якія там людзі сядзяць, ці адклікнуцца на маю просьбу; а ўся надзея на Вас, як на чалавека маладога, зна-чыцца энэргічнага і рупнага. Думаю, што Вы, карыстаючыся сваім палажэньнем старшыні Управы захочаце пастарацца, каб усе Гурткі Вашай акругі “Заранку” выпісалі і прыслалі падпіску; а таксама каб стараліся здабыць нам падпішчыкаў сярод школьных дзяцей. Апроч таго будзьце ласкавы даве-дайцеся які там вучыцель “Заранку” прадае і папрасіце каб атрыманыя грошы неадкладна мне выслаў. He шмат там гэтага будзе алеж і крышка не пашкодзіць, а паможа. Маю вялікую надзею, што зьвернеце увагу на маю просьбу і пастараецеся яе выпаўніць. Чакаю хуткага адказу.
         3       пашанай Л. Войцікава
         рэдактарка “Заранкі”.
         Вільня
         Віленская 12-6.
    
    
    
    АІСТ АД ВАСІЛЯ СІТКЕВІЧА¹ АД 30 МАЯ 1927 г.
         Паважаны гр[амадзянін] Сеўрук!
    
          Пры гэтым пасылаю Вам заяву аб дазвол на спэктакль і п’есу для адцэнзурованьня. Прашу асабліво прылажыць усе стараньні і дастаці нам дазвол, бо сябры сьпяць цяжкім сном,
    
    
    ЛІСТАВАННЕ
    
    173
    
    трэ іх зварушыць, іначэ ані працаваць адзінкам няможно, ані сяброўскіх складкаў сцягнуць, так цяпер патрэбных. Ведаеце нават адчота даць па гэтым пытаньням цяпер няможам. Пачтоўку Вашу, ад 25.V., я атрымаў. Дзякую! Дазвол на спэк-такль у в[ёсцы] Княжеводцах² (аб яком Вы пішаце) дастаньце на 19.VI.27. Будзем Вам удзячны. Ехаць да Горадні асабіста пакуль немаям магчымасьці, бо німаем грошаў.
    3 пашанай В. Сіткевіч.
         30.V.27 г.
         P.S. Дазвол перашліце поштаю альбо мы прышлем 7.VI. да Скідля чалавека.
    
    
    ЛІСТ АД ВАСІЛЯ СІТКЕВІЧА АД 26 ЧЭРВЕНЯ 1927 г.
         Вел[ьмі] Пав[ажаны] Грам[адзянін] Сеўрук!
    
         Найперш выражаю Вам падзяку за тыя турботы, якія Вы мелі з атрыманьнем нам з Староства дазволу на спэк-таклі. Аля я ізноў зьвяртаюся з такою просьбаю, як калісьці і маю надзею, што ні адкажаце нам. 24.VI.27 намі пасланы палецоным пісьмом да Акружное Управы аж дзьве паперкі на дазволы на спектаклі. Ha 3.VII. у в. Запольле¹ хочам паста-віць “Ня розумам сьцяміў, а сэрцам”² а на 10.VII. і 12.VII. “Пан Міністар”³ 3 дазволам на першую п’еску думаю будзе лягчэй, але з другою цяжэй, бо ніведамо ці яна цэнзурована, a на адцэнзурованьне мы кніжкі не паслалі, дык прашу Вас хоць часово ўзяць дзе ў Горадні кніжкі⁴. Калі б што вельмі мешалоб атрыманьню дазволу на другую (п’еску) камэдыю, дык пастарайцеся дастаць хоць на першую, і, калі няможна на ўказаны тэрмін, то можаце змяніць яго на 7, 10 альбо 12 ліпня. Мімаходам скажу пару слоў пра прошлы спэктакль. Глядзельнікаў было так многа, што аж лаўкі паламалі, нігле-дзячы, што многае перашкаджала. Выручано 26 зл[отых], расходавано 15,75 зл[отых]. Білеты да 10 гр[ошай]. Яшчэ мімаходам скажу, што быў у мяне вядомы Вам Луневіч⁵ аб якім, думаю, калі нібудзь, пры аказіі, пагаворым.
    3 пашанаю В. Сіткевіч
    
          26.VI.27.
    
    
    174
    
    ЛІСТАВАННЕ