• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху  Пётр Сяўрук

    Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

    Пётр Сяўрук

    Памер: 251с.
    Мінск 2008
    179.98 МБ
    
         Пранясі, каб я мог у сваей сіле Закружыць і падняць цэлы сьвет I нясьціся свабодна, пічасліва Да душой улюбляных мэт.
    
    
    126
    
    ПАЭЗІЯ
    
               Песня ратая-беларуса
          Як засею я лубінам поле, Загару яго й жыта пасею, — Дачакаю я лепшае долі, Як уродзіць на лубіне жыта. Узыдзе жыта, як шчотка густое, Дасць бог дожджык і ніву прамочыць, Дык пайдзе расьці жыта ў ropy I налета мне жыта уродзіць. Загараў я свой лубін й засеяў Жыта буйнае шчодрай рукою, Узышло жыта на ніве, аж міла, Вясной дождж паліваў яго шчыра. Урадзіла мне жыта густое;
          Колас важкі на землю валіўся, — У прадбачаньні лепшае долі Я зусім-такі ўжо памыліўся: Прадаў жыта сваё за бязцэнак, Аддаў грошы на розныя рэчы, На падаткі, на соль і на газу, Ды сам голы й галодны астаўся.
    
    ПАЭЗІЯ
    
    127
    
    Як сум ў душэ маей таўпіцца
         Як сум у душэ маей таўпіцца, — He магу тады маліцца, А тады малюся Богу, Як здыму з душы зьнямогу;
         Бо зьнямогшы просіць ў Бога Выбаўленьня ад зьнямогі, I чакае боскай волі Як варунак лепшай долі. Але Бог не дасьць нічога Тым, хто просіць ўсяго ў Бога, Бо хто просіць і чакае, Сілы той ў сабе не мае.
         А бессільны мець ня можа Над сабою ласкі Божай, Бо пад боскай добрай воляй Ен не знойдзе лепшай долі: Доля лепшая залежыць He ад Бога, а належыць Тым, хто мае сілу волі He чакаць дабра ніколі I тварыць сама сабою Жыцьце вольнае, сьвятое.
    
    128
    
    ПАЭЗІЯ
    
    Маё...
        Мой прастор — не бязмежжа палёў, Дзе хвалюецца ніва прыгожа, — Мой прастор — гэта думкі палёт.
        Што не знае нідзе бездарожжа.
    
        Дзе я з думкаю сьмелай пайду, Хоць там будзе і цемра, і холад, — Я-ж свой шлях, сваё шчасьце знайду: Розум вольны ўсё ператворыць.
    
        Мая хата — не сьцены муроў, He палацы на горах высокіх, — Я жыву ў душэ ў раю, Між учуцьцяў сваіх сьветлавокіх.
    
        Мая сьцежка не йдзе да дарог, Разначынным народам стаптаных, — Я іду паміж зла і трывог
        Да вялікіх сваіх ідэалаў.
    
        Маё царства — унутраны сьвет, Дзе сумленьне дыктуе ўказы;
        У сваім Царстві я вольны, як след, I не знаю ня зла, ня прынады.
    
    
    ПАЭЗІЯ
    
    129
    
    
    
                ★ ★*
    
    
        Самае лепшае ў жыцьці тое,
        Да чаго чалавек імкнецца, Бо нічога вялікага сваімі слабымі сіламі Ен ня можа зьдейсьніць.
        Толькі мэта, да якой ён ідзе,
        Робіць шляхотнымі і прыгожымі яго высілкі, Дзеля чаго нават тагды, калі ён нічога не дапне, Яго жыцьцё не страціць сэнсу.
        Трэба толькі мерыць сваё жыцьцё
        Шчырасьцю сваяго імкненьня
    
    
    
    У касьбу
        Пад размахам рук чутны звоны кос У такт жалобных шэптаў скошанай травы, I кладзецца ў роўны, правільны пакос Лоўкім узмахам узяты мураг лугавы. А навокал звоняць песьнямі сваімі Птушкі адначасна з музыкай касьбы Усход зіяе ярка агня-жоўтым пасам У аправе хмарак дзіўнае разьбы.
        Урачыста сонца ўстае з-за лесу, Ласкавым аблікам вітаючы ўсіх, Хто яму ад сэрца шчырага падносіў Звоны цяжкай працы й здольнасцей сваіх.
    
    130
    
    ПАЭЗІЯ
    
    Мне не страшна...
                Мне не страшная тая часіна, Калі сэрца ірвецца ў грудзёх, Калі хочацца жыцьцё пакінуць, Каб не бачыці зла ў людзёх. У гэты момант я чую, што сэрца Агнём жыцьця і праўды гарыць: I ніякая сіла на сьвеці He здалее яго патушыць. Я баюся маркотнай гадзіны, Калі сэрца не можа любіць, Калі жыцьце не можаш адкінуць I не можаш, як следуе жыць. Бо ў той момант у душэ замірае Выбух жыцьця ў ахвярным агні I на месца яго выплываюць Без пачуцьцяў пражытыя дні.
    
    ПАЭЗІЯ
    
    131
    
    Камбінацыя думак М.Багдановіча
        (“Пантамэтры” і “Калі ў сакавіку”)
        У той час, калі нас спаткае нешчасьце ў жыцьці, Мы не можам адчуць глыбіні тэй справы, I толькі тагды, як ад нас гэты час аддаліцца, Мы ўбачым ў ім жыцьця законную зьяву, Бо ў працягу даўжэйшага часу пасьпее Ператварыцца гэты “кавалак” грубага жыцьця Сілай пачуцьця ў жэмчуг, — хоць перш Ен груба крануўся да нашага сэрца.
    
    
    
    Міхасю Васільку
             У вашых вершах шмат ёсць смеху, Але шмат таксама жалю
             Аб сваёй роднай старонцы, Што гібее пад цяжарам Злой нядолі.
             3 грудзей рвецца крык пратэсту Разам заклікам к змаганню, Бо душа баліць і рвецца Ад балючага жадання Лепшай долі.
             Гэту боль я разумею, Бо не раз быў ёй прабіты I не раз гарэў надзеяй Знайсьці шлях агульнай мэты Вызваленьня.
             Толькі я цяпер не маю Гэтай лёгкае надзеі, I ўсімі сіламі шукаю Непарушнае ідзеі Адраджэньня.
             Я з даследу думак вольных, Пасьля доўгае развагі
    
    132
    
    ПАЭЗІЯ
    
             Зразумеў, што сіла волі Нас збаўляе іншым шляхам Ад нядолі.
             Трэба стаць душою вышэй Усех трывог жыцьця ліхога, Знайсьці ў сэрцы сваім сілу, Утрымаць сваю свабоду Між няволі.
             Як не зломяць сілы духа Ніякія крыўды жыцьця, Як ніякая разруха
             He парушыць у нас пачуцьця Вольнай сілы.
             Дык тады нішто на сьвеці He забье ў душэ свабоды, Нашу волю патрывожыць I ў душы нашай зламаці Дух свабоды.
    
    ПАЭЗІЯ
    
    133
    
    
    Вязьням
           Мой родны край, дзе бор, балота Ляжаць шырока паміж ніў, У тваіх разлогах чую шэптаў Спакойна сумны пераліў Паміж чароўна сумных згукаў, Што напаўняюць родны край. Яшчэ я чую стогны мукі, Што льюцца з турмаў цераз край, Пранікшы ў даль з-за сьценаў моцных, 3-за кратаў сумных, з-за замкоў. Яны дапялі ў краі родным Да самых схованых куткоў.
           I скрозь, дзе толькі стогны тыя Пачуюць вушы бедака, Уздымаецца ў душэ трывога I сэрца сьціснецца ў грудзях. I хаця гэта боль нямая, Што сэрца нашае грызе, He можа быць аружжам нашым I не паможа мо ў бядзе, Але няхай баліць нам сэрца, За тых, чый стогн да нас ляціць, Каб іхнюю ліхую долю Пачуцьцем нашым асвяціць. Няхай яны пры згуках нудных, Ад лязгу дзікага замкоў, Пачуюць наша спачуваньне 3 усіх, з усіх радных куткоў.
    
    134
    
    ПАЭЗІЯ
    
    Памяці Максіма Багдановіча
              Мкнецца да берага мора магутнае, Дзіка і грозна равець...
              Хіба мо думы сэрца пакутнага Хоча яно зразумець.
    
              Хвалі бягуць чарадою да берагу, Вечна шумяць і шумяць, Але пачуцьці сэрца балючага Ці-ж могуць яны пераняць.
    
              Тое сэрца ніколі да іх не зьвярталася, Іх гоман яго не чапаў,
              Калі прад вачыма яны разьбіваліся, Хвалюючы ў грозным навале.
    
              Ад гэтага гулу, ад гэтага гоману Далёка лятункі няслі, Туды, дзе абапал прыгожага Нёмана Разлогамі пушчы ляглі.
    
              Дзе вечна разважна, спакойна і ціха Шумяць верхавіны сасон, Дзе людзі не могуць пазбавіцца ліха, Й не ведаюць шчасьця спакон.
    
              Вось гэтыя шумы спакойна развагай Маглі б тое сэрца згадаць, Маглі б яго думы цяжкія разважыць I боль маладую уняць.
    
              Згаілі б у магілі жыцьцёвыя раны, Спакоілі-б смагу яны...
              Але далёка бядак пахаваны Ад роднай сваёй стараны.
    
    
    ПАЭЗІЯ
    
    135
    
    
    
                ★ ★★
    
    
             Чаго сэрца баліць,
             Як убачыць васеньнія фарбы, Калі сонца глядзіць
             Неяк нудна й халодна з-за хмараў?..
             Можа, чуе, яно,
             Што жыццё навакол замірае, Калі нудна ў вакно
             Віхура мокрым холадам грае?
             Мо вядома яму,
             Як прырода сумуе па летку, 3 якім сумам зіму Спатыкаюць завяўшыя кветкі.
             У сапраўднасці мо
             Сэрца чуе падобныя тоны, Але-ж хіба яно
             He прадбачыць вясеньняга звону?
             Яно верыць: вясна
             Прыдзе з ласкай сваёй чарадою, Але-ж вера сама
             He развее жалобных настрояў.
             Бо каб радасць пачуць, Трэ дазнаці і горач ад суму, I жыцьцё трэба ўсё скалахнуць Новай смагаю, новаю думай.
             Трэба даці яму
             Для падняцьця пачуцьцяў прычыну, Бо жыцьцё — ня к чаму
             Без імкненьняў, учуцьцяў і чынаў.
             I як стане гарэць
             Уся істота ад думаў і мараў, Дык не будзе балець
             Наша сэрца ад выгляду хмараў.
    
    136
    
    ПАЭЗІЯ
    
    ***
    
               Гляне сонца з-за хмараў На родныя абшары Й усьмяхнецца прыгожаю ласкай, Нашым вольным разлогам, Нашым пушчам-аздобам
               I лугам, што ўтапіліся ў красках, Бо раўніны-разлогі Наказуюць дум многа — Вабяць сэрца таемнай развагай; А ў пушчах гушчары Вабяць песьняю чараў
               Й паляць сэрца разумнаю смагай. Хараство сенажацяў Гоіць дух ад пракляцьцяў I нясе яго ў вышу да сонца... Аднак сонечным ласкам Душы, песні і краскі Выяўляюць сум нашай старонкі. Чаго-ж край наш сумуе, Калі бачыць і чуе
               Столькі думаў, і песняў, і чараў?.. Бо народ тут нешчасны: Ен не бачыць дзён ясных I слязьмі палівае абшары Сваіх ніваў разлогаў, Сваіх пушчаў аздобаў
               I лугоў, захаваных у красках, Дзеля гэтага сонцу Сумам вее старонка — У адказ на ягоныя ласкі.
    
    ПАЭЗІЯ
    
    137
    
    Адказ па пытаннне Максіма Багдановіча
    
                     Упалі з грудзей пана бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор і гэтак маркотна і пільна На край наш нядольны глядзяць... Што ж чуюць яны там, што бачаць? Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?...
    
    М.Багдановіч
    
         Там чуецца стрыманы гоман Шырока разлёгшых лясоў, Спакойна там коціцца Нёман Між пушчаў, балотаў, палёў. I пушчы схіляюцца ціха Да вольных люстраных грудзей Спакойнага Нёмна, каб ліха Яму растлумачыць свае. Ен стрымвае бег сваіх хваляў. Каб чуць, што гамоняць лясы, Каб угледзецца ўважна ў далі Раскошнай, хоць сумнай красы. Каб помніць убогія вёскі, Якія навокал стаяць, I ціхія тыя бярозкі, Што іхні спакой старажаць, Каб ведалі долю ліхую, Якую народ тут цярпіць, Ды каб у люстраных, магутных Грудзях сваіх усё затаіць. А посьле, як дойдзе да мора Яго таямнічы разьліў, — Паведаці нашае гора, Каб сьвет ўвесь аб ім гаманіў. Ды сонца купае праменьні
    
    
    138
    
    ПАЭЗІЯ
    
            Ў блакітнай яго глыбіне, I тайну грудзей яго ясных Для зорных вачэй дастае. А зоры маркотна і пільна На край гэты сумны глядзяць... Яны да сябе яго клічуць — Аб долі яму гаманяць...
    
    ***
    
    Розныя колеры вясёлкавай дугі
    Гэта — адзін промень, раскладзены хмарамі... Таксама пачуцьці і думы душы, Як пройдуць між буднёвым цяжарам, Зіхцяць перайманьнем жыцьцёвай красы, Робяцца нейкаю дзіўнаю дугою, У якой, як ў вясёлцы, агні-паясы Увесь сьвет аздабляюць сабою
    
    
    
             На магілу М.Багдановіча Засыпалі зямлёй цяжкай Памёрлыя грудзі, Але твае песьні вечна Жыць між намі будуць. Захавалі ў цёмнай ямі Крышталь сьветлых вочаў, Але сьвецяць яго думы Нам пасярод ночы.