Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
He будзе спрэчкі калі, скажам тут, што каб зразумець праўду, трэба мець сьветлы і сільны розум, а каб адчуць жыцьцё, трэба мець разумнае і шчырае пачуцьце, а каб ра-біць дабро, трэба мець сільную свабодную волю. Калі чалавек імкнецца да разумнага, дык гэта значыць ён хоча лепей зразумець жыцьце, каб лепей адчуць яго, адным словам каб лепей пражыць свой век. Добра пражыць, свой век, г. зн. пражыць яго так, каб наша жыцьцё дало нам нейкае зада-вальненьне, каб мы не вынесьлі ад свайго жыцьця расчара-ваньня, але нешта разумнае і рэальнае. Згодна з гэтай асно-вай жыцьця, якая знаходзіцца ў сэрцы, — у прыродзе чала-века, — жывуць усе людзі, не ўважаючы на тое, ці жывуць яны кепска, ці добра, ці разумна ці неразумна. У гэтым разе розьніца выходзіць не ад розных асноваў жыцьця, але ад таго, што адну тую самую аснову людзі розна разумеюць, бо ўсе яны аднолькава імкнуцца да нечага лепшага, аднак не ўсе разумеюць, што лепшае ёсьць тое, што разумнае, бо вар’яцкае, бясспрэчна, лепшым ніколі не можа быць, а калі каму яно лепшае, дык зразумела, што яно лепшае толькі вар’ятам. Дзеля гэтага кожны чалавек, які хоць крыху мае здаровага розуму, заўсёды шукае лепшага ў тым, што паказ-вае яго розум, і ніколі не думае лічыць лепшым тое, што пярэ-чыць розуму. А п’янства не толькі пярэчыць розуму, п’янства і з’яўляецца тэй атрутай, якая фізычна атручвае у чалавеку здаровы розум і гэтым самым не толькі не бывае разумна, але нават наагул перашкаджае чалавеку дасканальней зразу-мець разумнае і адрозніць разумнае ад неразумнага.
Гэты факт настолькі яскравы, што яго не трэба даказ-ваць, бо нават безнадзейныя п’яніцы, для якіх п’янства ўжо
100
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
стала сьмяртэльнай хваробай, ад якой яны не могуць выле-чыцца, іншы раз добра разумеюць гэта, ведама, калі бываюць у цьвярозым стане. He разумеюць гэта хіба толькі тыя “цьвя-розыя” п’яніцы, для якіх п’янства яшчэ не стала хваробай, дзеля чаго яны кажуць, што п’янства у “меру” не шкоднае, г. зн. не шкодна крыху пашкодзіць яснасьці свае мысьлі. Гэта можа сказаць хіба толькі той, хто не адчувае тэй важнасьці, якую мае розум для жыцьця чалавека, як можа сказаць нечулы да болі чалавек, што пароць голкамі цела зусім не-шкодна.
Гэта мо’ й праўда: парнуць крыху голкаю цела мо’ й не шкодзіць, аднак ніводзін чалавек, які чуе боль ад гэткіх уколаў, не палічыць патрэбным пароць сябе голкамі. Гэтак-сама, калі чалавек ведае важнасьць свайго розуму для свайго жыцьця і яскрава бачыць тое, што п’янства пора гэты розум, прымушае яго, калі не хварэць, дык балець, — такі чалавек ніколі не пазволіць сабе ўжываць гарэлкі ніводнага кілішка ні за свой, ні за чужы кошт, хоць у апошнім выпадку “за кампанію” выпіўка зусім не прыносіць ніякай матар’яльнай шкоды, што і любяць рабіць тыя ўжывацелі гарэлкі, якія зразумелі утылітарную шкадлівасьць п’янства, але не зразу-мелі шкадлівасьці жыцьцёвай.
Да гэтага трэба дадаць, што п’янствам бывае не адно ўжываньне гарэлкі, не, ужываньне гарэлкі гэта ўжо фізычнае п’янства, гэта, калі можна так сказаць, галава п’янства, але ўся істота яго створана не з аднаго алкагалізму. Разумеючы ў чым увесь сэнс згубнасьці п’янства, г. зн. тое, што п’янства шкодзіць розуму, мы з аднолькавым правам можам лічыць п’янствам і тое іншае, што шкодзіць чалавечаму розуму, што яго зацямняе і губіць. А гэткую функцыю выконывае не адзін алкаголь. Апроч алкаголю шкодзіць здароваму розуму ку-рэньне тытуну, шмат якія гульні, напрыклад скокі, пасьля, шмат якія брыдкія звычаі чалавека, да чаго нават “цьвя-розыя” людзі ў большасьці адносяцца, калі не прыхільна, дык нейтральна. А між тым нельга назваць цьвярозым чалавека да таго часу, пакуль ёсьць хоць адно што-небудзь, што можа яго вывесьці з спакойнага стану чалавека, ведаючага вар-тасьць сваіх здаровых паняцьцяў, г. зн. да таго часу, пакуль чалавек будзе знаходзіць нешта лепшае ці нешта добрае у тым, што адхіляе здаровую душу цьвярозага чалавека. He дарма ж кажуць іншы раз: ап’янеў ад пацехі, ці ад шчасьця ці
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
101
яшчэ як інакш. У гэткіх выразах п’янства разумеецца не ў пераносным, але ў абсалютным сэнсе, таксама, як у абса-лютным сэнсе разумеецца тое, калі пра чалавека кажуць, што ён мае на нешта цьвярозы пагляд. Цьвярозы пагляд г. зн. такі пагляд, калі чалавек падыходзіць да справы не з п’янай псыхалёгіяй, каб аддацца гэтай справе ці выкарыстаць гэтую справу ў п’яным сэнсе, г. зн. так, каб замуціць сабе жыцьце і пачуцьце хвілінай пацехі ці нават дзейнасьці, але калі ён падыходзіць да справы так, каб зразумець у ёй сэнс і праўду.
Дык вось чым у самай справе розьніцца п’янства ад цьвярозасьці. Для п’янства ўсё што ёсьць на сьвеце, ці то пацеха, ці то шчасьце, ці то дзейнасьць, ці нават ідэя, бывае толькі прычынай таго, каб на хвіліну замуціць сабе розум, зварушыць свае пачуцьці гэтак, каб не адчуць і не разумець жыцьця, якое для гэтакага розуму і для гэтага пачуцьця не можа мець ніякай асновы і ніякага сэнсу. Цьвярозасьць усё наадварот, у кожнай справе і ў кожнай рэчы ўзбуджае розум чалавека гэтак, каб ён зразумеў сэнс і праўду, а дзеля гэтага разумная і абаснованая дзея, гэтаксама як пацеха ці імкнень-не заўсягды маюць здаравейшы ўплыў на жыцьцё. Нездар-ма кажа англіец Джон Рёскін⁶, што ў меру выкананьня разумных дзеяў усё больш і болып жыцьця прыбывае ў чала-веку, гэтаксама можна сказаць, што ў меру выкананьня нера-зумных дзеяў усё больш і больш хваробы прыбывае ў чалаве-ку. П’янства і цьвярозасьць — гэта ёсьць той адбітак на чала-вечым жыцьці, які характарызуе неразумную і разумную дзейнасьць чалавека. Калі мы бачым, што пэўныя людзі ці пэўная кляса людзей усё болып і больш губляе здароўе, дык дзеля гэтага можам сьмела лічыць, што гэтыя людзі ці гэтая кляса жыве ў п’яных варунках, у абмяжованым сэнсе, зна-чыць, у алкагалізме, а [ў] шырокім, значыць, па-за цьвяро-зымі асновамі жыцьця. Сілаю рэчаў жыцьцё збудована так, што існаваньне можа мець толькі тое, што разумнае. Дзеля гэтага, зразумела, што ў імкненьні да жыцьця, у імкненьні да нечага лепшага людзі мусяць імкнуцца да таго што разумна, бо разумнае будуе жыцьцё, а неразумнае руйнуе яго. Дык калі чалавек шукае праўды, г. зн. разумнага, тады ён будуе жыцьцё, і калі чалавек шукае лепшага жыцьця, дык ён му-сіць шукаць праўды. Каб зразумець гэта, трэба прыпомніць тут знанае прыслоўе: “у здаровым целе здаровы дух”. А Тал-
102
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
стой кажа, што наадварот, здаровы дух робіць цела здаровым, бо маральнае разумнае жыцьцё ўключае ў сябе ўсе правілы гігіены. Калі ж мы злучым тое і іншае разам, дык у нас будзе такі выраз: разумнае жыцьцё ёсьць варунак здароўя, г. зн. тое самае, аб чым было сказана раней.
Дык з якога б боку мы ні падыйшлі да справы — адусюль мы абавязкова даходзім да вываду, што разумнае жыцьцё, гэта ёсьць варунак існаваньня чалавека, бо існа-ваньне чалавека заключаецца ў тым, што вядзе жыцьце да павелічэньня да палепшэньня жыцьця. Тое ж, што паступова касуе жыцьцё, не можа быць жыцьцёвым варункам, і нават тагды, калі некаторыя асобы будуць распінацца за тое, каб даказаць што не розум, а нешта іншае, як, прыкладам, барацьба за існаваньне кіруе жыцьцем, бяручы гэта з фактаў таго, што ёсьць, яны не магчымуць гэта даказаць. Калі людзі, напрыклад, і не жывуць паводле розуму, але па прыслоўю “хто каго можа, той таго грызе”, дык трэба сьцьвердзіць, што гэтакае жыцьцё вядзе да скасунку жыцьця, і калі ж жыцьцё аканчальна не касуецца, калі яно як сэрца Праметэя⁷ неперарыўна аджывае, дык яно аджывае якраз тым, што ў большай ці ў меньшай меры побач з вар’яцтвам людзей жыве разумнае імкненьне чалавецтва.
Якое ж ліха перашкаджае чалавецтву свабодна стаць на разумны шлях здаровага жыцьця? На першы пагляд зда-валася б так, калі што добрае, калі што разумнае, дык усе мусілі б пераканацца ім і ўласьцівіць сабе тое, што разумнае і добрае, аднак гэтага няма і часта нават людзі бачачы шкоднасьць ды паніжэньне неразумнага жыцьця, не могуць зьмяніць яго і не могуць стаць у нармальныя варункі. Якая ж прычына перашкаджае гэтаму? А ізноў — усё тое самае п’янства, ці, лепш кажучы, тыя ўласьцівасьці, якія ўзгадоўвае п’янства ў чалавеку. Каб зразумець гэтага, даволі зрабіць аналіз той прынады, якую мае ў сабе п’янства.
Нам усім вядома, што п’яніцы кажуць быццам гарэлка цягне чалавека. Калі вып’еш кілішак, дык хочацца яшчэ і яшчэ. Пабожныя містыкі пэўне лічаць, што ў гарэлцы сядзіць нейкая нячыстая сіла, якая вабіць да сябе чалавека, аднак для крытычных досьледаў вядома нешта іншае, зусім нату-ральнае, без ніякай нячыстай сілы. Справа ў тым, што п’ян-ства з’яўляецца як бы адваротнай асновай жыцьця, інакш кажучы, асновай уверх нагамі. Калі асновай разумнага жыць-
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
103
ця мы можам лічыць тое, што ўва ўсіх праявах жыцьця, ува ўсіх дзеях і жаданьнях чалавек імкнецца знайсьці нешта тры-валае, рэальнае, разумнае, жыцьцёвае. Інакш кажучы, разум-на жывучы чалавек шукае ў жыцьці таго, што пашырае, узь-вешчвае і ўдасканальвае жыцьцё; дык наадварот, адваротнай асновай неразумнага жыцьця бывае тое, што чалавек ува ўсім шукае нечага ап’яняючага, г. зн. не такога, што ўзрашчае жыцьцё, а такога што знішчае яго, кажучы па руску — “про-жнгает жнзнь”. У гэтым выпадку [неразборліва ў рукапісе] лермантаўскія “тры пальмы”⁸ з’яўляюцца добрым сымбалем. Яны не бачылі нічога добрага у тым, каб жыць для росту, дык мусілі задаволіцца спаленьнем на вогнішчы. Гэтаксама й людзі: якія не могуць жыць жыцьцём, тыя жывуць гарэньнем, г. зн. зьнішчэньнем жыцьця. А гарыць, як мы ведаем, тое, што сухое, г. зн. нежывое. 3 усяго гэтага нам зразумела, чаму чалавек, жывучы неразумна, шукае нечага такога, чым бы зьнішчыць жыцьцё, бо калі ён ужо, гэтак кажучы, засох, дык не можа ўжо расьці, не можа разьвівацца, але калі ён чуе ў сабе нешта такое, што імкнецца, што хоча жыць, дык мусіць аддацца гарэньню, па першаму, каб задаволіць сваю смагу шчасьця, а па другому, каб гэтым згарэньнем зьнішчыць жыцьцё і гэтую самую смагу, што імкне да жыцьця, калі жыць немагчыма.