Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Пётр Сяўрук
Памер: 251с.
Мінск 2008
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫ ЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
95
могуць мець пасьпеху, як не меў пасьпеху расейскі волат Сьвятагор⁴, што стоячы на зямлі хацеў падняць яе. Ад гэтага высілку ён сам улез у зямлю, але ня мог яе падняць, бо каб падняць яе трэба ведаць тое, што ведаў адзін разумны старадаўні грэк [неразборліва ў рукапісе]⁵, які сказаў: “Дайце мне пункт апоры і я перавярну сьвет”. Каб перавярнуць сьвет, каб перавярнуць сьветапагляд, каб перавярнуць стан Чала-века, трэба мець пункт апоры не на тым грунце, які ляжыць ў межах таго, што мы хочам перавярнуць: трэба знайсьці пункт апоры ў іншым мейсцы, на якім можна стаяць цьвярдзей чымся на грунце таго, што мы хочам перавярнуць, і тагды наш высілак нам лёгка ўдасцца.
He разумеючы гэтага ўсялякія высілкі ў змаганьні зь сілаю, на якой мы грунтуемся, будуць мець вынікі падобныя здарэньню зь Сьвятагорам. Дзеля таго што ў змаганьні з п’янствам гэтыя здарэньні паўтараюцца, бадай, з усімі ба-рацьбітамі цьвярозасьці, нам трэба ўрэшце ўцяміць тое, што п’янства ёсьць не той цяжкі і ганебны стан, у якім знахо-дзіцца чалавек ужываючы гарэлку, але п’янства ёсьць пад-става сьветапагляду ці лепш кажучы сьветабезпагляду, якая вядзе чалавека безупынна, як загіпнатызаванага, па тым шляху, на якім ён добра бачыць і разумее яўную згубу і адчувае паніжэньне свае чалавечае годнасьці і нягледзячы на гэтае ня можа стрымацца.
П’янства адбірае ад чалавека волю, тое галоўнае, што кіруе жыцьцем чалавека, дзеля гэтага чалавек аддаючыся п’янству, астаецца жыць без кіраўніцтва ці, лепш кажучы, кіруецца п’янствам. Дык ці ж дзіва, што чалавек кіруючыся п’янствам, ня можа стрымацца каб не паддавацца ягонай сіле, і ці ж не дзіўна што барацьбіты цьвярозасьці хочуць перамагчы кіраўнічую сілу безпрынцыпнага, разьбітага п’янствам, жыцьця чалавека, нейкімі пекнымі разважаньня-мі аб тым, што лепш не піць, што гэта карысьней і лепей для здароўя чалавека. Гэтыя пекныя разважаньні і перакананьні разам з пекнаю радаю не піць не маюць ніякага ўплыву на чалавека, бо гэта ён сам без радаў і без тлумачэньняў разу-мее, але не можа зьдзейсьніць, бо каб здзейсьніць іх трэба мець сілу волі, аб якой не спамінаюць чысьленныя бараць-біты цьвярозасьці. Яны лічаць што ў гэтым выпадку можна чалавека пераканаць, і перакананьне пераменіць ягонае жа-даньне ды пакіруе чалавека на іншую дарогу, але не бачаць,
96
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
што п’янства адбіраючы ад чалавека сілу волі робіць не-магчымымі ніякія ўплывы перакананьня на волю чалавека, бо няма сілы волі ў чалавека, а ёсьць адна толькі сіла — сіла п’янага стану, а на гэтую сілу перакананьне не патрапіць мець ніякага ўплыву. Гэтая сіла перамагаецца не ўплывамі жаданьняў, а станоўчаю сілай волі, якую чалавек можа ўзга-даваць у сабе і якую ён узгадаваць павінен, каб быць чалаве-кам, г. зн. разумнаю самастойнаю істотаю, а не папіхачом якогась згубнага нахілу, накшталт п’янства. Бо што падпа-радкуе чалавека п’янству? Адсутнасьць сілы волі. Гэта адна толькі прычына п’янства, і да таго ж нікім сур’ёзна не заўва-жаная. У барацьбе з п’янствам стараюцца пераканаць чала-века ў шкоднасьці п’янства, але ніхто не паможа яму, ніхто не пакажа яму тэй сілы, якая змагла б перамагчы ягоны п’яны пахіл.
Калі ёсьць людзі, якія сур’ёзна бароняць ужываньне гарэлкі і даказваюць, што “ў меру” ўжываць яе не шкодна, дык ці ж магчыма даказаць ім нешта адваротнае. Калі чалавек гатак гаворыць і гэтак думае, дык немагчыма пера-канаць яго думаць інакш, бо гэтая думка не свабодна з’яўля-ецца ў яго, але паўстае з жаданьня апраўдаць сваё ўжыва-ньне гарэлкі. У гэтым выпадку гаворыць не розум чалавека, не шчырае перакананьне, а адно нешчырае жаданьне абара-ніць сябе, абяліць сябе ў сваіх уласных і ў чужых вачох. Калі чалавек няшчыра думае і няшчыра гаворыць, дык яго не пераканаеш, бо шчыры п’яніца сам добра ведае згубнасьць п’янства, аднак п’е бо не можа стрымацца і не хоча апраўд-вацца.
Дзеля гэтага пекныя словы барацьбы з п’янствам ёсьць бессэнсоўнай гутаркай дзеля таго, што яна нікога не пера-конывае: ні тых, якія добра ведаюць шкоднасьць п’янства, але п’юць, бо не могуць стрымацца, ні тых, што ўжываюць гарэл-ку, не маючы згубнага нахілу да яе, але ўва імя таго, што яна карысная. Пераканаць іх у нечым адваротным няма магчы-масьці, ніякімі прыкладамі, ніякай статыстыкай, бо яны кажуць што толькі п’янства шкоднае, а ўжываньне гарэлкі “ў меру” не толькі не шкоднае, але нават карыснае. I гэта зусім праўдападобна, бо чалавеку заўсягды бывае карысным тое, чаго ён жадае, дзеля чаго спрачацца з чалавекам у гэтым вы-падку, даказваючы адваротнае, ніяк не магчыма, не пера-носячы справы на такі грунт, на якім карыснае і некарыснае
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
97
не маюць ніякага сэнсу і над чалавечым розумам пануе думка аб тым, што павінна быць.
Разважаньні аб карысным і некарысным гэта ёсьць дзяцінныя разважаньні, у якіх ніяк немагчыма знайсьці лягічнай пасьледавальнасьці дзеля тых самых прычын, аб якіх было гаворана, што карысным і некарысным бывае толькі тое, чаго чалавек хоча альбо не хоча. Але ў чалавека павінна быць сіла, якая кіруе ўсімі жаданьнямі — гэта сіла волі, без якой чалавек не можа называцца чалавекам дзеля таго, што ён не будзе самастойнаю істотаю.
Калі ў чалавека ёсьць гэтая сіла волі, якая вядзе яго к таму, што павінна быць ад таго, што павінна быць, тагды ўсе думкі і жаданьні чалавека становяцца на простай лініі пасьледавальнасьці, прычым карыснае і бескарыснае ў гэтым выпадку губляюць сваё кіраўнічае значэньне, таксама як губляюць сваё кіраўнічае значэньне магчымае і немагчымае, думка аб чым мае такую страшную сілу над людзьмі слабымі воляй. Чалавеку ўласьціва імкнуцца і да немагчымага, калі ён лічыць, што яму павінна імкнуцца да яго, ды калі чалавек пачуе ў сабе сілу волі — сілу павіннасьці, тагды разважаньні аб магчымым і немагчымым адпадаюць дзеля таго, што чалавеку, які адчувае ў сабе гэтую сілу, — няма немагчымага. Немагчыма для чалавека толькі тое, чаго ён не хоча, а калі над жаданьнем чалавека стаіць сталёвая сіла волі ў сьвядо-масьці доўгу, дык усе магчымасьці і немагчымасьці стано-вяцца на адну простую лінію, па якой ідзе чалавек.
Якая ж ёсьць простая лінія па якой чалавек і ўсё чалавецтва ідзе і йдзе спакон вякоў?
Чалавек таксама як і чалавецтва безупынна ідзе і йдзе да нечага лепшага, а да чаго іменна гэтага нельга точна абазначыць, затым што адносна гэтага пытаньня ёсьць шмат розных заключэньняў. Аграмадная большасьць рашае, што чалавек імкнецца да шчасьця, і з гэтым можна было б зга-дзіцца, каб шчасьце людзкае мерылася адной меркай, але бяда ў тым, што мераю шчасьця з’яўляецца людзкае жадань-не, значыць, ёсьць на сьвеце столькі меркаў шчасьця, колькі ёсьць на сьвеце людзей, альбо розных груп чалавецтва, бо ўсе людзі падзелены на некалькі групаў, з якіх кожная мае аднолькавыя паняцьці і жаданьні.
Дык вось нельга згадзіцца з тым, што людзі імкнуцца да шчасьця, бо шчасьцем для чалавека бывае тое, чаго ён хоча, a
98
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
жаданьні ў людзей маюць вялікую розьніцу між сабой, значыць ёсьць вялікая розьніца між рознымі паняцьцямі аб шчасьці, напрыклад, адзін хоча піць гарэлку, а другі не. Значыць, і шчасьце бывае розным. А калі людзі рашаюць, што для іх адна мэта — лепшая доля, — дык яны самы яшчэ не ведаюць добра таго, да чаго яны йдуць, а дзеля гэтага не могуць напэўна сказаць, што вось іх мэта і ёсьць гэткая. I ніколі ніхто не можа сказаць, што мэта людзкая вось гэткая ці інакшая, бо з усяго відаць, што людзі безупынна імкнуцца да зразуменьня: да зразуменьня жыцьця, да зразуменьня праўды і да зразуменьня сваёй мэты.
Зразумець праўду аб усім чыста, што сустракаецца ў жыцьці — вось той ідэал, да якога тым ці інакшым шляхам ідзе чалавецтва, нават тады, калі людзі кажуць, што яны йдуць да нечага іншага. Бо калі чалавек запраўды йдзе да чаго іншага, дык рана альбо позна ён на досьледах сваіх памылкаў, на досьледах сваіх расчараваньняў дазнае аб фальшывасьці свае мэты і мусіць будзе зразумець, што ра-зумная мэта шуканьня праўды самая лепшая з усіх мэтаў чалавецтва.
Мо’ хто скажа, як гэта часта чуваць кажуць, што праў-даю, альбо ведаю жыць не будзеш. Гэта звычайна кажуць тыя людзі, якія, як грудныя дзеці, усё, што ім пападзецца ў рукі, хутчэй цягнуць да рота, будзе гэта хлеб, ці камень, ці нож, ці атрута — ўсё роўна, бо для іх ёсьць адна толькі мера утылі-тарнасьці — жыватовая. Толькі ж людзі дарослыя, людзі разумныя сьвядомыя ведаюць тое, што сказаў Ісус: не хлебам адным жыве чалавек, бо каб з чалавечага жыцьця зрабіць адно толькі марнаваньне хлеба, дык гэткае жыцьцё было б нічым іншым як тым катухом, у якім перад Коляды адкорм-ліваюць сьвіней на забой. Хіба ўжо бяспрэчна тое, што гэткае жыцьцё вельмі незавіднае і пэўна чалавек, які хоць троху мае чалавечую, не сьвінскую натуру, не захоча адкормлівацца на сьмерць і лепей будзе жыць галадаючы, але вольным жыць-цем чалавека.
Дык вось утылітарныя доказы проці п’янства не могуць быць падставай барацьбы з ім, па першаму, затым, што п’яніца можа лічыць карысным сваё п’янства, дзеля таго, што ён лічыць выпіўку не кепскаю справаю. Бываюць жа такія здарэньні, іншы чалавек шкадуе марнаваць грошы на гарэлку, але калі хто дасьць, дык з ахвотаю вып’е, бо лічыць,
У ПОШУКАХ СЭНСУ ЖЫЦЦЯ: ФІЛАСОФСКІЯ РАЗВАЖАННІ П.СЯЎРУКА
99
што выпіўка добрая рэч. Гэтак жа ёсьць скупыя асобы, якія галадаюць не затым, што не маюць, але шкадуючы марна-ваць багацьце. Па-другому ж, утылітарныя доказы, каб яны нават мелі сілу, вядуць чалавека не на той шлях, на які трэба, бо калі чалавецтва [йдзе] не да шчасьця, але да зразуменьня праўды, дык п’янства, як гэткае, шкодзіць перш-наперш не шчасьцю людзскому (наадварот, п’яніца шчась-лівы, калі дападзе да гарэлкі), але толькі зразуменьню праўды — тэй разумнай мэты, якая дае падставу існаваньню чалавека.
Як адбіваецца п’янства на гэтым імкненьні чалавец-тва — вось што можа высьвятліць нам, што такое п’янства.