Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

Непрыдуманыя партрэты

Лявон Валасюк

Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
123.53 МБ
Лявон ВАЛАСЮК
... У кожнага мастака, паэта павінна быць граніца яго незалежнасці, за якую ён не павінен нікога пускаць. Xoifb для самога яго ніякіх абмежаванняў быць не павінна.
( Максім Танк )
Лявон ВАЛАСЮК
ттрэты
МАСТАКІ I ЛІТАРАТАРЫ, НАРОДНЫЯ МАЙСТРЫ I ДОЙЛІДЫ БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ
ААТ «Брэсцкая друкарня»
УДК 75(476)(092)
ББК 85.103 (4Беі-4Брэ)-8
В15
У выданні выкарыстаны фотаздымкі Аляксея Андраюка, Лявона Валасюка, Льва Вайткоўскага, Георгія Грыцука, Аляксея Ганчука, Юрыя Кускова, Георгія Ліхтаровіча
Валасюк Л. Ф.
В15 Непрыдуманыя партрэты: Мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. 284 с., фотаздымкі.
ISBN 978-985-524-166-0
У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў аўтар, сам літаратар і мастак, піша з нязменнай удзячнасцю і павагай.
УДК 75(476)(092)
ББК 85Л03 (4Беі-4Брэ)-8
ISBN 978-985-524-166-0
© Валасюк Л. Ф., 2014
© Афармленне. ААТ “Брэсцкая
друкарня”, 2014
АД АЎТАРА
Недзе ў 9-10 гадоў трапіў з бацькам летам у Брэсцкую крэпасць. Перад Холмскімі варотамі, збоку ад цяперашняй Плошчы Цырымсгніялаў, нейкі брэсцкі мастак (I. Крупскі, П. Данэлія, I. Фяцісаў, А. Ламакін-?) стаяў яерад эцюднікам і пісаў алейнымі фарбамі на грунтаваным кардоне крапасныя руіны: ён то падыходзіў да эцюдніка, рабіў мазок пэндзлем, то адыходзіў зноў, углядаючыся ў натуру.
Я падышоў зусім блізка, каб лепш разгледзець эцюд. Тое, што паспеў зрабіць майстар пэндзля, уразіла. Але хутка ён папрасіў мяне адысці далей (цяпер здагадваюся, што мая белая сарочка перашкаджала яму ўспрымаць чырвоны колер цэглы). 3 бацькам мы адышліся крыху ўбок і яшчэ доўга назіралі за чарадзейнымірухамі мастака.
Крапасчы пейзаж адбіўся ў маёй дзіцячай памяці назаўжды. Шкада толькі, не “вылічыў” таго мастака пазней, калі стаў дарослым, калі сам стаў пісаць карціны ...
Слова “мастак ” у адносінах да сваёй асобы я ўпершыню пачуў з вуснаў настаўніцы Людмілы Кліменцьеўны Федарук — яна вучылаў пачатковых класах.
Перамаляваў, памятаю, з кніжкі Сафійскі сабор у старажытным Кіеве. Настаўніца мяне пахваліла, паставіла адзнаку “выдатна” і падахеоціла да далейшаіі працы. Я пачаў з яшчэ большым стараннем капіраваць кніжныя ілюстрацыі. Часам дабаўляў “свае” дэталі. Пазней пачаўмаляваць з натуры.
Цяпер, праз паўвека, не раз думаю пра тое, які моцны падмурак для майго далейшага жыцця, для майго творчага сталення заклала першая настаўніца.
А першая “персанальная ” мая выстава адбыласяў дзясятым класе: лабарантка кабінета хіміі Раіса Пятроўна Буланда павесіла ў калідоры на другім паверсе школы пятнаццаць маіх карцін. Адтуль, са школы, вытокі маёй мастакоўскай і літаратурнай творчасці.
...А жыццё не скупілася на сустрэчы з цікавымі людзьмі майстрамі слова і пэндзля. Усе, пра каго пойдзе гаворка ў гэтай кнізе, нямала зрабілі для літаратуры і выяўленчага мастацтва роднага краю. Ганаруся тым, што з многімі сябраваў, многіх ведаў асабіста, у кожнага нечаму вучыўся. Цешу сябе надзеяй, што маё слова будзе пачутым.
3 ПЛЕМЕНІ НЯСКОРАНЫХ
Мне заўжды было прыемна сустракаць яго, вітацца. Ён быў маім суседам па Граеўцы, жыў на вуліцы Мірнай. Хаця мірна жыццё мастака Эдуарда КУФКО праходзіла далёка не заўсёды.
Да вайны Эдуард Станіслававіч паспеў скончыць толькі два курсы Яраслаўскага мастацкага вучылішча, потым былі служба ў арміі, вайна, фронт, палон... Гітлераўскія канцлагеры. А пасля лагераў вызваленне і ... зноў калючы дрот, вышкі з пражэктарамі, ахоўнікі з сабакамі цяпер ужо ў савецкім ГУЛАГу... На долю маладога мастака Эдуарда Куфко выпалі цяжкія фізічныя і духоўныя выпрабаванні.
У Брэсце Эдуард Станіслававіч апынуўся ў 1955 годзе і адразу пачаў плённа працаваць як жывапісец. Удзельнічаў у выставах такіх жа, як і сам, мастакоў-франтавікоў з 1956 года (рэабілітаваны ў 1957 годзе). Пасля вайны ў горадзе сабралася дзейсная суполка мастакоў. Гэта і ўдзельнік Фінскай і Вялікай Айчынай войнаў Пётр Данэлія, франтавы разведчык Іван Фяцісаў, кавалер польскіх і савецкіх узнагарод палескі партызан Іван Рудчык, Мікалай Чураба... Усе яны стаялі ля вытокаў абласной мастакоўскай арганізацыі.
Каб сцвердзіць сябе ў мастацтве, Эдуард Станіслававіч шмат працаваў. Маляваць даводзілася ўсё тое, што малявалі і яго калегі. Гэта былі партрэты перадавікоў сацыялістычнай вытворчасці, членаў Палітбюро ЦК КПСС, ветэранаў вайны, мастакоў і літаратараў Берасцейшчыны, увогуле цікавых людзей, сяброў. Вынікам плённай працы стаў, нарэшце, прыём у члены Саюза мастакоў.
Першыя буйныя палотны мастака Эдуарда Куфко з’явіліся ў канцы 50-х пачатку 60-х гадоў і былі прысвечаны антыфашысцкай тэме, з іх пазней склаўся цыкл прац “Вязні фашызму” (“He забудзем”, “Антыфашысты”, “Праўда”, “Асвенцым”, “Вызваленне”). Творчай удачай сталі палотны “Праклён фашызму”, “Няскораны”, “Пабег”, прысвечаныя людзям, чые дух і воля не былі зломлены цяжкімі выпрабаваннямі фашысцкіх лагераў. Мастак апавядаў пра жахі фабрык смерці па праве чалавека, які праз гэтае пекла прайшоў сам. Там сустракаў ён мужных людзей, якія знаходзілі сілы, каб не толькі маральна не згубіць сябе, але яшчэ і процістаяць фашызму. Тэму завяршыла кампазіцыя “Памяці вязняў Ламсдорфу”, якая з’яўляецца напамінам-перасцярогай жывым.
Гады савецкіх лагерных выпрабаванняў таксама не прайшлі дарэмна. Эдуард Куфко ўсё часцей звяртаецца да тэмы ГУЛАГу (першы твор новага жывапіснага цыклу “Іван Дзянісавіч” убачыў свет ужо ў сярэдзіне 80-х). Каб ніколі лагерныя жахі не паўтарыліся ў жыцці людзей, мастак пераносіць на палотны свае ўспаміны аб перажытым, свае хваляванні, думкі. Так стварылася серыя жывапісных работ “ГУЛАГ”.
Гэта быў абагулены вобраз няскоранага героя апавядання былога вязня Аляксандра Салжаніцына і самога мастака-аўтара ў лагерным адзенні...
У 1992-96 гадах з вялікім поспехам прайшлі выставы карцін Эдуарда Станіслававіча ў ЗША. Яго творы пераязджалі з горада ў горад, з галерэі ў галерэю, расказваючы горкую праўду пра жахі сталінскага таталітарнага рэжыму.
Творы Эдуарда Куфко ў сваёй большасці прысвечаны ваенна-лагернай тэматыцы. Таму і адметныя сваім спецыфічным каларытам, манерай выканання. Але Мастак не абмежаваўся толькі гэтым напрамкам. Насуперак усяму, ён верыў у прыгажосць, пісаў цудоўныя пейзажы, светлыя, запамянальныя партрэты, нацюрморты. Любіў кветкі, якія клапатліва вырошчвала жонка...
Эдуард Станіслававіч захапляўся літаратурай, шмат чытаў. Мо таму ў сваёй творчасці неаднаразова звяртаўся да стварэння жывапісных партрэтаў берасцейскіх літаратараў, з якімі любіў сустракацца, гутарыць, дыскутаваць. У спадчыне засталіся партрэты Уладзіміра Калесніка, Міхася Рудкоўскага, Міколы Пракаповіча, Алеся Каско, Мікалая Аляксандрава,
драматурга-празаіка Раберта Святаполк-Мірскага... Сярод іншых прац можна назваць яшчэ партрэты кампазітара Эдуарда Ханка, партызана Міхаіла Хлебнікава, пісьменнікаў Фёдара Дастаеўскага і Аляксандра Салжаніцына... На лірычных палотнах “Дзяўчына з Палесся”, “Партрэт жонкі”, “Ірына”, “Рая” мастак паказаў прыгажосць і душэўную ўзнёсласць жанчын муз і натхняльніц творцаў.
Эдуард Куфко любіў жыццё, любіў людзей, з ім заўжды было цікава знаходзіцца побач. Ён быў чалавекам-легендай. Такім і застаецца ў памяці мастакоў, літаратараў і ўсіх тых, хто добра ведаў яго як няскоранага духам Чалавека і Мастака.
“Асвенцым ”
“Аляксандр Салжаніцын ”
МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ МАРАТ КЛІМАЎ
Маё першае знаёмства з Маратам Клімавым адбылося ў школьныя гады: Марат Рыгоравіч ляжаў у адной палаце абласной бальніцы з маім стрыечным братам Анатолем Марозам. Пасля мы яшчэ не адзін раз сустракаліся ў цэнтры горада, па вуліцы Гогаля, дзе ён на той час працаваў і жыў. Далей было знаёмства з жывапіснымі творамі Марата Клімава ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай: спачатку ў старым цагляным будынку, а потым і ў новым, у той прасторнай зале, якая і цяпер гасцінна прымае шматлікія выставы мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Берасцейшчыны.
Марат Рыгоравіч і папрафесіі. і папрызванні-мастак-манументаліст. Ён майстар палотнаў вялікіх памераў: як пейзажаў, так і партрэтаў. Велічнасць яго твораў ідзе ад вялікай любові да магутных сіл прыроды, да родных краявідаў. Ён і вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на мастака-манументаліста, вучыўся працаваць маштабна.
Можа, таму ад яго карцін зыходзіць да нас адчуванне спакою, упэўненасці ў будучым.
Спакой і велічнасць на ўсіх творах мастака Клімава (“Замкавая гара ў Навагрудку”, “Восень. Рака Мухавец", “Родная зямля”) . На яго жывапісных палотнах, напоўненых святлом, галоўная дзеючая асоба — прырода роднай Берасцейшчыны. Яе трапяткую душу мастак адчувае і перадае фарбамі з аднаму яму ўласцівай любоўю і майстэрствам (“Восеньскае золата”, ‘Маладыя сосны”, “Зімні дзень”). А яшчэ мастак любіць маляваць ваду, якая, быццам жывая, адлівае на шматлікіх палотнах серабрыстым колерам, да яе так і хочацца дакрануцца далонню (“Абвадны канал у крэпасці”, “Гаць”, “Рака Лясная”). He цураецца Марат Рыгоравіч і партрэта, які атрымліваецца ў яго велічна-манументальным, багатым колерам, змястоўным. Такім атрымаўся некалі партрэт старэйшага сына Алега, які мастак назваў “Натхненне”.
Як і ва ўсіх мастакоў, у творчасці Марата Клімава ўсё некалі пачыналася з дзяцінства. Потым была мастацкая вучэльня ў Мінску, па заканчэнні якой пашчасціла патрапіць на вочы новаму рэктару Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута Паўлу Масленікаву, які адабраў сем маладых талентаў, сярод каторых апынуўся і Марат Клімаў. Так вось з часам і стаў мастаком-манументалістам, правучыўшыся пяць гадоў у вышэйшай навучальнай установе...
За час працы ў камбінаце “Мастацтва” Марат Рыгоравіч стварыў шмат манументальных работ для розных прадпрыемстваў (у тым ліку і сумесна з мастаком Уладзімірам Нікалаевым): вітражы для Брэсцкага музычнага вучылішча, кінатэатраў “Беларусь”, “Мір”, Дома культуры прафсаюзаў у Брэсце, мазаіку на фасадзе Дома кулыуры, сграфіта на фасадзе БПТУ №88 у Пінску, на Доме культуры ў Маларыце, на фасадах дзіцяга садка ў Кобрыне... Яго вясёлкавыя вітражы, сграфіта, мазаікі ўпрыгожваюць і да гэтага часу пералічаныя будынкі, ствараюць непаўторную атмасферу ўтульнасці інтэр’ераў і экстэр’ераў у розных кутках нашай вобласці і горада Брэста. Марат Рыгоравіч, працуючы ў камбінаце “Мастацтва”, 7 гадоў (з 1982 па 1989-ы) быў старшынёй Мастацкага савета. Творча-вытворчы плён яго працы быў адзначаны ў свой час высокай дзяржаўнай узнагародай ордэнам “Знак Пашаны”.