Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Багатай школай і вытокам натхнення для Івана Рудчыка было само жыццё. На працягу многіх гадоў ён моцна трымаў у руцэ мастакоўскі пэндзаль. Творчасць майстра з’явілася адлюстраваннем не толькі асабістага жыцця, але і часткі гісторыі нашага народа. Яна прасякнута вялікім пачуццём любові да роднай зямлі (“На старым Мухаўцы”, “Бярозаўская ГРЭС”, “Песня партызан”, “На вялікую зямлю. Пераход партызан”, “Чаплі на балоце”, “Лясное возера”,
“Прыбужжа”, “Народныя мсціўцы”, “Партызанскі лагер” ).
У 1949 годзе Іван Рудчык стаў членам Беларускага саюза савецкіх мастакоў і быў адзначаны Камітэтам па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў СССР Ганаровай граматай як удзельнік Усесаюзнай выстаўкі народнага выяўленчага мастацтва. Іван Дзям’янавіч адзін з заснавальнікаў абласной арганізацыі Беларускага саюза савецкіх мастакоў. Многія творы яго знаходзяцца ў музеях Беларусі.
Іван Рудчык мастак-рэаліст. I ў гэтым сэнс яго творчасці, яго жыццёвая праўда. Палітра творцы сціплая, гарманіруе з навакольнай прыродай. Таму ў яго найлепш атрымліваліся лірычныя пейзажы ( “Раніца”, “Пасля навальніцы”, “Праз брады”, “На Днепра-Бугскім канале”).
Мастак Іван Дзям’янавіч Рудчык глядзеў на свет чыстымі, яснымі вачыма дзіцяці, быццам і не было ваеннага ліхалецця, цяжкіх пасляваенных гадоў. У яго быў унікальны вопыт жыцця ў мастацтве. I скразной лініяй праз ягоную творчасць заўсёды праходзіла партызанская тэма... 3 ёю мастак жыў да апошніх сваіх дзён.
"Песні партызан ”
‘‘Жыта’’
СІМФОНІЯ АБЛОКАУ ПЯТРА ДАНЭЛП
Пётр Аляксеевіч на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя з гумарам сказаў пра мяне: Гэты малады чалавек не хоча стаць мастаком!..
Шматзначныя словы вядомага беларускага мастака з Брэста засталіся ў маёй памяці як баявы заклік: каб стаць і быць мастаком, трэба шмат працаваць...
Пётр Аляксеевіч пражыў больш за 90 гадоў. I да апошніх сваіх дзён (а памёр ён восенню 2012 года) плённа працаваў, вёў актыўнае жыццё як асоба, як творца...
“Пётр Данэлія чалавек, на якога павінны маліцца... Таго, што ён зрабіў для Беларусі як мастак і педагог, не зрабіў ніхто...”, так выказаўся Віктар Каральчук, народны мастак Украіны, які ў свой час займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў Пятра Аляксеевіча.
Дзяцінства і юнацтва Данэліі прайшлі ў горадзе Махачкала ў Дагестане і на радзіме маці Валгаградчыне. Каўказ у эмацыянальнай памяці юнага Пятра адбіўся на ўсё жыццё
як адвечны гімн магутным сілам прыроды. Расія раскрыла перад ім глыбокія вытокі рускай класічнай школы пейзажа. Атрымаўшы такі духоўны старт, мастак прагна ўвабраў у сябе і лепшыя здабыткі нацыянальнай культуры Беларусі.
Любімы герой у пейзажных карцінах Пятра Данэліі неба, непаўторныя, дзівосныя аблокі. Гэтая ўлюбёнасць невыпадковая. Яна дазваляе свабодна ўносіць у карціны эмацыянальную аснову задумы. Нязменная прысутнасць вобраза неба, тое значэнне, якое надае мастак яго стварэнню, выпрацавалі за доўгія гады свой жывапісны почырк, склалі асаблівасць “данэліеўскага пейзажа”, “данэліеўскіх аблокаў”. Яго творы пазнаеш нават без подпісу.
Мастацтва Пятра Аляксеевіча заварожвае: ён выбіраў цікавыя, змястоўныя сюжэты і матывы, напоўненыя звонкаю навізною пачуццяў, абвостраным адчуваннем сучаснага жыцця. Усёй мастацкаю душою ён прымаў тое новае, што ўваходзіць няўхільна ў нашу рэчаіснасць, нязменна паказваючы пры гэтым сваё тонкае і глыбокае разуменне прыгожага. Яго далучэнне да прыроды, да гісторыі, да жыцця чалавека-творцы давала разнастайнасць тэм і сюжэтаў. Уменне бачыць прыгажосць і значнасць прыроды гэта традыцыя беларускага нацыянальнага пейзажнага жанру.
Пётр Данэлія ўмела, высокапрафесійна працаваў з алоўкам, фарбамі. Яго творы нясуць толькі пазытыў. А самая каштоўная іх якасць заключаецца ў тым, што яны створаны на высокай духоўнай аснове, музычна-паэтычным ладзе кампазіцый, на вялікай любові да роднай зямлі, яе гісторыі...
Лепшым пейзажным палотнам “Восеньская звонкасць”, “Над цішынёю”, “Расставанне”, “Дзень, які адыходзіць”, “Румянец у срэбры”, “Успаміны”, “Любімая пара”, “Абуджэнне”, “Гераічны матыў” уласцівы эмацыянальнасць, рамантычная ўзнёсласць, эпічнасць. Яны глыбока сучасныя, нібы выпраменьваюць рытмы сённяшняга дня. Ды творчы дыяпазон мастака не абмяжоўваўся толькі пейзажамі. Мы ведаем Пятра Аляксеевіча і як тонкага партрэтыста, майстра фігурнай карціны, як мастака-манументаліста “Роздум. Партрэт дачкі”, “Партрэт паэта Алеся Каско”, “Мастацтва акрыляе”.
Творца не толькі накіроўваў сваіх вучняў да мастацкіх адкрыццяў, але і сам імкнуўся пераўтвараць канкрэтныя ўражанні ў вобразныя абагульненні. А ў пасляваенныя гады ён арганізаваў першыя мастацкія выставы пры абласным Доме народнай творчасці ў Брэсце. Пётр Аляксеевіч належаў да пакалення тых сапраўдных мастакоў, хто стаяў ля вытокаў пасляваеннага беларускага пейзажнага жывапісу. Ён заўжды знаходзіўся ў авангардзе бурлівага і напружанага мастацкага жыцця. Вакол яго заўсёды было шмат людзей.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Пётр Данэлія заўжды быў поўны аптымізму і творчага натхнення. Майстэрства ў гэтага чалавека хапала, каб зрабіць выдатны малюнак, падабраць на палітры патрэбную фарбу для перадачы характару твора. Талент мастака і педагога
дазваляў яму на адкрыцці шматлікіх выстаў знаходзіць патрэбныя словы для кожнага творцы і маладога, і сталага. 3 ім заўсёды цікава было сустракацца, размаўляць як пра жывапіс, так і пра навакольнае жыццё ўвогуле...
Пётр Аляксеевіч быў добра вядомы на Берасцейшчыне і ў Беларусі. Ён доўгі час выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарсавета (1947-1967), дзесяць гадоў працаваў галоўным мастаком горада (мелася раней такая патрэбная пасада), шмат гадоў кіраваў Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза мастакоў Беларусі.
На цяперашні час нелыа ўявіць сабе выяўленчае мастацтва Беларусі без непаўторнага майстра Пятра Данэліі, жывога, вясёлага і прынцыповага чалавека-творцы, які цалкам аддаў сваё жыццё служэнню высокаму мастацтву.
‘Тераічны матыў”
“Навальнічны неспакой”
ХВІЛІНА МАУЧАННЯ
Мікалай Селяшчук быў з тых людзей, пра якіх кажуць: “сам сябе зрабіў”. Ён вельмі любіў жыццё ў яго прыгожых, эстэтычна дасканалых формах, імкнуўся нават у бытавых дробязях заставацца самім сабою. Яго цікавілі людзі неардынарныя, дзейныя. А яго такт і далікатнасць, напэўна, былі прыроджаныя і пазней свядома развітыя.
Мінула ўжо шмат гадоў, як Мікола Селяшчук нечакана загінуў на Цірэнскім моры ў Італіі, за сорак кіламетраў ад Рыма. Марская хваля стала для яго смяротным саванам. У росквіце жыцця, творчага таленту і славы пайшоў ад нас чулы чалавек і неардынарны мастак. Ён лічыўся візітоўкай беларускага выяўленчага мастацтва 1970 1990 -х гадоў, самым “модным” мастаком беларускай сталіцы. Яго творчасць была прагрэсіўнай, наватарскай, прарывам у беларускім жывапісе і графіцы. Мікола Селяшчук першым з беларускіх мастакоў асмеліўся зрабіць стаўку не на дзярж-
закупку, а на прыватнага пакупніка. Аднойчы нават адмовіўся прадаць сваю карціну Міністэрству культуры не зышліся ў цане. Ён ведаў сапраўды кошт свайму мастацтву, цаніў сваю творчасць, шмат працаваў
Трынаццацігадовым вясковым хлопчыкам Мікола ўпершыню ў жыцці пабачыў намаляваны на палатне букет кветак, які прынёс у хату малады вайсковец з надзеяй прадаць яго гаспадыні. Хлопца раптам апаноўвае неадольная прага фарбаў, незразумелае спачатку нават самому сабе жаданне тварыць сваімі рукамі такую ж прыгажосць, на кавалку паперы або палатна паказаць тое, што ён бачыць і адчувае. 3 усмешкай успамінаў усё гэта пазней Селяшчук. Прыгадваў, як цягнуў з хаты кавалкі мешкавіны, малярскія фарбы. Потым бацькі давалі грошы і на сапраўдныя, “мастакоўскія”, фарбы. А калі пераехалі з хутара ў вёску Пугачова, непадалёку ад Брэста, хлопец паехаў у горад шукаць сабе настаўніка.
Аднойчы я нечакана сустрэў у цэнтры горада Льва Алімава, той прапанаваў разам з’ездзіць на магілу Міколы Селешчука, які пахаваны на могілках у Камяніцы-Журавецкай. Быў сонечны асенні дзень. Мы ехалі да магілы чалавека, які так рана пакінуў гэты свет. Шкада,
мы не былі знаёмыя, хаця я даўно захапляўся яго творчасцю. Спачатку ўразілі аформленыя ім дзіцячыя кніжкі (“Рак-Вусач’' Я. Коласа, “Індыкала-Кудыкала” Р. Барадуліна і іншыя). Кожны раз, калі заходзіў у кніжную краму, пільна разглядваў дзіцячыя кніжкі: шукаў тыя, над якімі працаваў Мікола Селяшчук. Я набываў іх для малых пляменнікаў, для сябе, часта потым перачытваў, перагортваў. У тых кніжках мяне прываблівалі творчы густ мастака, таленавітасць, любоў да Берасцейшчыны. У яго было чаму павучыцца. Пра станаўленне мастака-графіка Міколы Селешчука я не раз чуў потым ад Льва Алімава, які добра яго ведаў.
...Магіла мастака на ўскрайку могілак, блізка ад шашы. Як бы і тут, у месцы апошняга
прытулку, яму дадзена магчымасць назіраць за жыццём землякоў, быць побач з роднымі мясцінамі. Адна з яго апошніх карцін называецца “Вяртанне на радзіму” (1996), яна быццам бы абагульняе ўсю творчасць Міколы Селешчука. Прыпамінаецца яшчэ адзін ранні выпадак “сустрэчы” з Селешчуком. У майстэрні мастака Анатоля Госцева па-добраму ўразілі Міколавы фотаздымкі твораў у часопісе “Маладосць". Выразныя постаці прыгожай дзяўчыны і маладога мужчыны, падзеленыя прасторай і часам , але з’яднаныя ў той жа час “кволым нервам” тэлефоннага шнура...
Наўрад ці можна Міколу Селешчука назваць улюбёнцам лёсу. Так, ён даволі рана і хутка набыў вядомасць як таленавіты мастак. Але яго шлях быў нялёгкі, за ўсімі поспехамі стаяла заўжды нястомная праца, цярплівасць. Мікола толькі з трэцяй спробы здолеў паступіць у Мінскае мастацкае вучылішча. Але не паспеў скончыць, бо прызвалі ў войска. Затое потым быў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Марылася пра аддзяленне жывапісу, але вучыўся на аддзяленні графікі.
Міколу шанцавала і на настаўнікаў, і на сяброў. Значную ролю ў яго жыцці адыграў Пётр
Аляксеевіч Данэлія, самы першы настаўнік мастак, з якім хлопчык сустрэўся ў Брэсцкай студыі народнай творчасці. Там і пазнаёміліся ў 1962 годзе Леў Алімаў і Мікола Селяшчук, там яны і пасябравалі на доўгія гады.
Час студэнцтва пакінуў незабыўны след у душы Міколы, бо гэта быў шчаслівы і крыху наіўны перыяд “вялікіх адкрыццяў”. Маладога мастака ўсё больш і больш не задавальняла тое, што ён бачыў на афіцыйных выставах таго часу. Хутка пачаў выстаўляцца сам. Ёмістую, неадназначную і праўдзівую інфармацыю неслі яго карціны “Матылькі тут не жывуць” (1982), “Бацька памёр” (1982 1984), “Вярнуліся” (1985), “Хвіліна маўчання” (1989). У гэтых творах мастак шукаў уласную форму выяўленчай публіцыстыкі, якая распавядала пра драматычныя моманты чалавечага жыцця.