• Часопісы
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Сярод сваіх жывапісных твораў Марат Клімаў лепшымі лічыць пейзажы “Ветраны дзень” і “Ля заходніх межаў”, “Натхненне” партрэт сына Алега. На гэтых палотнах, па меркаванні аўтара, удала спалучаецца задуманае і створанае. Да іх больш ляжыць душа.
    Шмат жывапісных твораў прысвяціў Марат Клімаў і спорту. У свой час ён сам актыўна трэніраваўся, а сын Алег стаў з часам вядомым футбалістам, гуляў у брэсцкім “Дынама”. Таму палотны “Хакеісты”, “Востры момант”, “Разборка” дакладна адлюстроўваюць свет спорту, яго складанасці, гармонію і прыгажосць. У 2007 годзе мастак быў нават адзначаны дыпломам Нацыянальнага алімпійскага камітэта за ўдзел у конкурсе творчых прац “Алімпійскі спорт у мастацтве”.
    Апошнім часам Марат Рыгоравіч падрыхтаваў шмат эскізаў для палоцен, прысвечаных на-
    родным святам. У блізкім будучым плануе правесці персанальную выставу. А да кожнага са сваіх чарговых юбілеяў мастак Клімаў адносіцца па-філасофску: гады бягуць у нябыт. а творчыя працы застаюцца.
    “Ветраны дзень ”
    "Восень. Рака Мухавец”
    МАСТАК-ПЕДАГОГ ТАЛМАЧОЎ МІХАІЛ СЯРГЕЕВІЧ
    Настаўнік па прызванні, цудоўны чалавек, франтавік... У студыі выяўленчага мастацтва Брэсцкага гарадскога Дома піянераў і школьнікаў, у студэнцкіх аўдыторыях Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (цяпер тэхнічны ўніверсітэт) Майстар увесь час быў сярод дзяўчат і хлопцаў, якіх вучыў асновам выяўленчага мастацтва, вучыў быць сумленнымі і адказнымі ў сваёй творчай працы і ў жыцці ўвогуле...
    Маё знаёмства з Міхаілам Сяргеевічам адбылося ў школьныя гады, калі я прыйшоў да яго ў студыю выяўленчага мастацтва і пачаў мэтанакіравана займацца малюнкам і жывапісам. Вельмі падабалася напрыканцы заняткаў рабіць накіды з каго-небудзь са студыйцаў, хадзіць увесну і восенню на эцюды ў парк, што месціўся адразу за сценамі нашага Дома піянераў і школьнікаў.
    Мне падабаліся ўважлівыя, бацькоўскія адносіны з боку Міхаіла Сяргеевіча да нас, студыйцаў. Бо вучыў ён не толькі
    граматна авалодваць малюнкам, акварэллю ці гуашам, але і арыентавацца ў жыцці, рабіць свой адзіна правільны выбар. Калі я папрасіў у Настаўніка парады наконт далейшай вучобы, дык ён параіў мне паступаць на архітэктурны факультэт нашага Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Тады, ў 70-я гады мінулага стагоддзя, шмат хлопцаў і дзяўчат, што прайшлі праз студыю Талмачова, прыйшлі на архітэктурны факультэт, дзе на той час выкладалі творчыя дысцыпліны выдатныя педагогі-мастакі Мікалай Чураба, Яўген Шумовіч, Мікалай Бялоў, Ларыса Храпунова, Канстанцін Калодзіч...
    “У інстытуце вядуцца заняткі па малюнку, па скульптуры, па жывапісе, гаварыў мне Міхаіл Сяргеевіч, таму атрыманне вышэйшай адукацыі, спецыяльнасці архітэктара пры жаданні,
    пры дастатковай для гэтага працы паспрыяе развіццю выяўленчых здольнасцей”. Так і адбылося далей. He дабраўшы палову бала пасля школы, я паспяхова паступіў у інстытут, калі вярнуўся з войска. На той час (а было гэта ў 1976 годзе) і сам Міхаіл Сяргеевіч стаў працаваць тут выкладчыкам малюнка і жывапісу.
    На нашым факультэце Міхаіл Сяргеевіч быў членам партыйнага бюро. I так здарылася аднойчы, што прадметам разбору сталі паводзіны аднаго з дацэнтаў. У маю адсутнасць (я быў старастам групы) дацэнт Болбас, які выкладаў палітычную эканомію, прапанаваў дзяўчыне з Расіі Альбіне Рубіс рэферат, для напісання якога неабходна было дасканала ведаць беларускую мову. Ён павёў сябе не зусім адэкватна: выпхнуў дзяўчыну за дзверы, калі тая папрасіла памяняць тэму. Скончылася ўсё тым, што група пакінула заняткі і напісала паперу на імя дэкана...
    “Плетью обуха не перепшбёшь...” сказаў мне потым Міхаіл Сяргеевіч наконт паводзін дацэнта. Думаю, што калі б я прысутнічаў на занятках, то канфлікту не адбылося б. Дарэчы, той жа Максім Фёдаравіч паставіў мне на экзамене “двойку” за тое, што нібыта я прыходзіў на кансультацыю нападпітку (пераблытаў мяне са старастам іншай групы і іншага факультэта).
    Міхаіл Сяргеевіч заўжды з павагай адносіўся да студэнтаў, да сваіх калег, цаніў у людзях дабрату і шчырасць. Ён заўжды быў стрыманым, меў здольнасць прыняць адзіна правільнае рашэнне ў любых абставінах. Галоўнай сваёй задачай мастак-педагог бачыў найперш за ўсё выхаванне самастойнасці ў дзяцей і студэнтаў, развіццё творчай індывідуальнасці.
    У свой час ужо пасля заканчэння інстытута быў прыемна здзіўлены пастэльнымі работамі Міхаіла Сяргеевіча. To былі незнаёмыя раней архітэктурныя помнікі старажытных гарадоў Сярэдняй Азіі. Дасканалае выкананне, каларыт пастэляў зачаравалі мяне. Мастак пісаў і выдатныя нацюрморты, якія былі, на маю думку, любімымі ў творчасці Міхаіла Талмачова...
    3 такім выкладчыкам і чалавекам, як Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў, заўжды можна было спакойна адчуваць сябе як на занятках, так і ў жыцці. Ён быў добрым дарадцам сваім студэнтам, былым студыйцам і ўсім, хто звяртаўся па дапамогу.
    М. Талмачоў “Палявыя квешкі”
    У дзіцячай студыі
    ПАРАЛЕЛЬНЫЯ ВОКНЫ
    МАСТАКА МІХАІЛА КАНЬКОВА
    Упершыню жывапісныя творы Міхаіла Канькова я ўбачыў у 1976 годзе, калі вярнуўся са службы ў войску, у доме маёй аднакласніцы Лізы Данілюк. Гэта былі яе партрэты, якія Міхаіл зрабіў да дня нараджэння дзяўчыны. Яны мне вельмі спадабаліся. У школе я і сам шмат маляваў, алоўкам рабіў на ўроках накіды аднакласнікаў і настаўнікаў, а ўжо дома пісаў невялікія алейныя партрэты на грунтаваным кардоне. Ліза аднойчы паказала іх сваяку мастаку Міхаілу Канькову. Той даў у цэлым станоўчы водгук, хоць і зрабіў нейкія заўвагі. Так мы пазнаёміліся, спачатку — завочна, а праз нейкі час і асабіста.
    Нарадзіўся Міхаіл Карнілавіч у вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі. Вучыўся ў прафесійна-мастацкім вучылішчы ў горадзе Кунгур Пермскай вобласці па спецыяльнасці “Мастацкая апрацоўка каменя”, служыў у войску ў Брэсце. Тут і застаўся пасля заканчэння службы, бо пакахаў мясцовую прыгажуню Ліду, з якой потым і ажаніўся... Працаваў метадыстам па выяўленчым мастацтве ў Абласным доме народнай творчасці, мастаком-афарміцелем на розных прадпрыемствах горада, галоўным мастаком камбіната “Мастацтва”. У 1994 годзе Міхаіл Канькоў стаў членам ГА “Беларускі саюз мастакоў”, а з 1995 года на працягу дзесяці гадоў быў старшынёй праўлення абласной арганізацыі гэтага саюза.
    У камбінаце ён доўгі час працаваў сумесна з Барысам Малахавым, які меў архітэктурную адукацыю. Вынікам іх сумеснай працы стала афармленне Музея выратаваных каштоўнасцей па вуліцы Леніна, Дома грамадзянскіх абрадаў, многіх школ, бальніц, паліклінік, палацаў культуры, дзіцячых садкоў у абласным цэнтры, Музея хлеба ў вёсцы Расна Камянецкага раёна.
    Але гэта ўсяго толькі адзін бок творчасці Міхаіла Канькова. Другі яго жывапісныя і графічныя творы.
    На рахунку мастака шмат палотнаў, якія пакінулі адметны след у беларускім выяўленчым мастацтве: “Снегапад”, "Патоплены карабель-Г’, “Патоплены карабель-П”, “Пейзаж з самотнаю лодкаю”, “Сёстры” (прысвячаецца мастаку Барысаву-Мусатаву), “Старое кафэ”.
    Міхаіл Канькоў мастак міфаў, ілюзій і асацыяцый... У фантасмагарычным калейдаскопе колераў, фарбаў, у скрыжаванні і паралелях колеравых ліній адлюстроўваюцца шматгранныя пачуцці аўтара, яго адносіны да сучаснасці, гісторыі, чалавека... I ў кожнай карціне заўсёды ёсць за што “зачапіцца” воку, каб адшукаць галоўную ідэю, адшукаць адпраўную кропку кампазіцыі, сэнсу мастацкага палатна. Гэта асабліва праяўляецца ў такіх творах, як “Шпацыр па асеннім парку”, “Радасць”, “Сон у летнюю ноч”, “Слёзы капалі”, “Прысвячэнне крэпасці”, “Мой горад”.
    3 дапамогай свайго мастацтва Міхаіл Канькоў прабіваецца да сэрцаў людзей, стварае такі мастацкі асяродак, у якім можна было б уздзейнічаць на свядомасць чалавека, прыняць удзел у нетаропкай размове-роздуме.
    У апошнія гады выразна праявіўся і яшчэ адзін адметны бок творчасці мастака стварэнне абразоў. Тут найбольш значныя работы з серыі “Дакрананне да Дыянісія”: “Архангел Міхаіл”, “Божая Маці”, “Архангел Гаўрыіл”, “Дзмітрый Салунскі”.
    “Я жыву ў намаляваным свеце”, так вызначыў канцэпцыю свасй персанальнай выставы Міхаіл Канькоў. Яна яшчэ доўга будзе прыцягваць увагу сапраўдных прыхільнікаў яго творчасці. I пакуль “Начная птушка” зазірае ў ’’Паралельнае акно”, мы будзем уважліва ўглядацца ў карціны мастака, кожны раз знаходзячы ў іх нешта новае, нязведанае.
    ... У 2007 годзе, перад адкрыццём персанальнай выставы да 60-годдзя з дня нараджэння, Міхаіл Карнілавіч ласкава згадзіўся на кароткае бліц-інтэрв’ю, хаця так не хапала вольнага часу.
    Міхаіл Карнілавіч, аб чым Вы марылі ў дзяцінстве?
    — Марыў навучыцца маляваць, для чаго і паступіў потым у вучылішча. А пачыналася здзяйсненне мары з удзелу ў конкурсе ў шостым класе. Намаляваў зайца і атрымаў за гэта першую прэмію ды альбом для малявання і каляровыя алоўкі ў дадатак...
    Ці ёсць у Вас хобі?
    Хобі няма, бо не хапае часу...
    Самы шчаслівы дзень у Вашым жыцці?
    Дзень 30 красавіка 1967 года, калі сустрэў сваю будучую жонку, а яшчэ дзень, калі нарадзілася першая дачка...
    Як Вы сталі мастаком?
    Напэўна, яшчэ не стаў, бо працягваю вучыцца, бо даказваю гэта сабе і іншым у кожнай сваёй працы...
    Якім бачыце беларускае мастацтва ў будучым?
    Увогуле беларускае мастацтва дастаткова вядомае ў свеце, яно вечнае, бо прыходзяць маладыя таленавітыя мастакі. I ўзровень яго з часам толькі павышаецца...
    Каго з сучасных берасцейскіх мастакоў маглі б адзначыць?
    -Узровень берасцейскіх мастакоў дастаткова высокі, іх творчая актыўнасць дазваляе сцвярджаць, што нашы майстры не адстаюць ад сталічных. Хацелася б адзначыць Льва Алімава, Міколу Кузьміча, Наталлю Чорнагалову... А з маладых Янку Рамановіча, Аксану Гайдуковіч...
    -Якія сур’ёзныя праблемы бачыце ў сучасным мастакоўскім жыцці Берасцейшчыны?
    Зніжэнне творчай актыўнасці мастакоў, іх нячасты ўдзел у выставах. Віной таму найперш рыначныя адносіны. Расце кошт фарбаў, пэндзляў... Мастаку трэба рэалізаваць карціну, яле як і каму... У той жа час шмат што залежыць і ад саміх мастакоў...
    Што Вас больш за ўсё хвалюе ў жыцці?
    He хапае часу...
    “Чырвоныя яблыкі ”
    “Настальгія ”
    “Сёстры. Прысвячаецца Барысаву-Мусатаву”
    “Ля ваколіцы ”
    “Вячэрні букет ”
    АЛЯКСАНДР ГРЫГОР’ЕЎ
    Больш за 20 гадоў карыстаюся ў мастакоўскай справе палітрай, якую некалі падарыў берасцейскі мастак Аляксей Шышко, дарэчы, зямляк, родам з Кобрыншчыны. Той палітры быў наканаваны няпросты лёс, бо без майго ведама яе пад адпаведны настрой абрэзаў-закругліў іншы мастак, мой калега па працы ў рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза Аляксандр Грыгор’еў. Я тады напачатку быў незадаволены, што ён без дазволу так абкарнаў маю “маёмасць”, а пасля падумаў, што так яно, можа, і лепш. У свой час я сам запрасіў Аляксандра на працу ў рэкламны камбінат, калі там з’явілася вольнае месца. Было гэта напрыканцы 80-х напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, у сумнавядомыя “развальныя” для СССР гады... Хоць, шчыра кажучы, цяпер тыя гады ўспамінаюцца светла: быў незвычайны час, цікавая праца, мы былі адносна маладыя...