• Часопісы
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Тады мы разам працавалі над афармленнем гандлёвых аб’ектаў Брэстчыны, нават удзельнічалі ў Рэспубліканскім конкурсе ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, на якім атрымалі прызавое 3-е месца.
    Падчас нашай сумеснай працы Аляксандр Грыгорьеў творчай мастакоўскай працай не займаўся па розных прычынах. Але распаўся СССР, ліквідавалі рэкламны камбінат, які стаў непатрэбным кіраўніцтву Аблспажыўсаюза. I толькі калі паўстала пытанне далейшай працы, Грыгор еў накіраваўся ў суседнюю Польшчу, дзе пачаў працаваць мастаком, рабіць выставы і неяк крыху падзарабляць. Больш таго, вырашыў стаць чальцом Саюза мастакоў Беларусі. Пра тое, як ён рыхтаваўся да гэтага, я асабліва не ведаў, хіба толькі са слоў нашых агулызых сяброў-таварышаў. Але ў канечным выніку ён падрыхтаваў жывапісныя творы для сваёй персанальнай выставы, якая адбылася ў 1997 годзе на вуліцы Набярэжнай імя Францыска Скарыны ў мастацкай галерыі “БелАрт” (трэба дадаць, што Аляксандр Грыгор’еў не мае ніякай мастацкай адукацыі). Тыя творы мяне ўразілі, хоць і было ў іх шмат спрэчнага. Яшчэ адзін бар’ер быў узяты, бо зрабіць персанальную выставу гэта не ў грыбы схадзіць. Яшчэ некалькі гадоў мы працавалі разам: вазілі свае творы на рэспубліканскія выставы ў Мінск, рабілі сумесную выставу Зеркало ў малой выставачнай зале па вуліцы Савецкай. Адным словам, сябравалі. 3 розніцай у адзін год мы сталі сябрамі Саюза беларускіх мастакоў... А потым кожны пайшоў сваім шляхам.
    Аляксандр Грыгор’еў болыл працуе як графік. У свой час ён супрацоўнічаў з газетамі “Брестскнй курьер”, “Бегемот”. Тыя газеты цікава было браць у рукі, гартаць, разглядваць малюнкі... Крыху пазней Аляксандр Грыгор’еў вырашыў паспрабаваць сябе ў графіцы, якой паспяхова займаўся Леў Алімаў. 3 цягам часу ў яго гэта стала атрымлівацца. Але ж, як казаў сам Алімаў, гэтай працай трэба было заняцца Аляксандру на гадоў дзесяць раней.
    Можна смела сцвярджаць, што Аляксандр Грыгор’еў адшукаў сваю нішу ў выяўленчым мастацтве. Да таго ж ён яшчэ і з поспехам афармляе спектаклі ў лялечным тэатры, “дабраўся” і да “вялікага” тэатра...
    Трэба адзначыць выключную працаздольнасць Аляксандра Грыгор’ева, яго імкненне не спыняцца на паўдарозе да мэты, што прымушае адносіцца да творцы з вялікай павагай.
    А яшчэ ў біяграфіі мастака была паездка ў ЗША, у Нью-Йорк, дзе ён пражыў з жонкаю паўгода. Ладзіў там свае выставы, прадаў жывапісныя работы.
    Апошнім часам Аляксандр Аляксандравіч заняўся выставачнай дзейнасцю: правёў у брэсцкім гатэлі “Эрмітаж” першую на Беларусі Міжнародную выставу-конкурс малых форм графікі і экслібрысу “Белавежская пушча 600”, прысвечаную 600-годдзю Нацыянальнага парка. Гэтае, як яго называюць, біенале знайшло працяг у 2013 годзе яно мела назву “Гульні цароў” і было прысвечана 400-годдзю Дома Раманавых.
    “Нявеста ”
    “Зона-55-56"
    САЮЗ ФАРБАУ, ВАДЫ I ПАПЕРЫ
    Яго творы ўпрыгожваюць інтэр’еры ўстаноў культуры, бальніц, паліклінік, будынкаў вытворчага прызначэння, прыватных дамоў і кватэр...
    Першае ўражанне, якое атрымліваеш ад твораў Аляксандра Алонцава манументальнасць і лірычнасць. Манументальнасць ад нязвыклых памераў, ад стылізаванасці пейзажаў, нацюрмортаў і партрэтаў... Іх заўжды пазнаеш па лірычнай манеры выканання мастака, па яго тэхніцы (“Палявыя кветкі”, “Восеньскі букет”, “Кветкі радзімы”, “Палёўкі”, “Водар лета”, “Іду на навальніцу”, “Бабіна лета”, “Навальніца”, “9 Мая”, “Партрэт дачкі”, “Развітанне з дзяцінствам”, “Францыск Скарына", “Мама”, “Сустрэча” (“Аўтапартрэт”), “Я і Марс”. Назвы гэтых твораў гавораць пра тэматычную рознабаковасць творчасці майстра акварэлі...
    Непаўторныя імгненні нашага жыцця адбіваюцца на аркушах паперы мастака каляровым цудам, а вялікая колькасць кветак, пейзажаў уражвае гледачоў. У яго вялікай майстэрні акварэлі былі дакладна развешаны для агляду, нібыта ў музеі ці галерэі.
    Характэрным прыкладам для акварэльнай творчасці мастака Алонцава, на маю думку, з’яўляецца нацюрморт “Палёўкі”, у якім дакладна сумясціліся матывы беларушчыны: нацыянальныя бел-чырвоныя ручнікі на стале і мноства палявых кветак валошак, рамонкаў, макаў. На гэтым акварэльным аркушы дыхае паветра палёў, гучаць галасы дзяўчат, народныя песні. Твор радасны, натхнёны аптымізмам, пачуццём палёту. I кветкі, кветкі, кветкі... У акварэлі ўсё прасякнута радасцю жыцця, кахання, любові да народных крыніц. Гэты каларыстычны твор давялося не адзін раз бачыць, таму, калі прагортваю альбом-каталог мастака “Родны мой край”, выдадзены не так даўно да юбілею творцы, затрымліваю заўжды погляд на фотарэпрадукцыі акварэлі “Палёўкі”. Падабаецца...
    Асобна варта звярнуць увагу і на акварэльны партрэт “Мама”. Манументальны твор-карціна прысвечаны цяжкаму лёсу самага дарагога чалавека роднай маці, якой давялося перанесці цяжкія пакуты вайны ў канцэнтрацыйным лагеры. Таму так і выдзелены, прапісаны рукі жанчыны-маці з чорна-сінімі лагернымі лічбамі, яе твар. Лёс кожнага чалавека заўжды паласаты: цёмныя і светлыя палосы прысутнічаюць у жыцці... I гэтая акварэль, як даніна памяці, як напамін пра нашае няпростае жыццё, пранізана, як лёсавызначальнымі ніцямі, светла-цёмнымі палоскамі лагернага адзення, палоскамі складанага лёсу, палоскамі паветра радзімы, палоскамі роднай зямлі...
    У мяне ёсць магчымасць бачыць таксама і жывапісныя творы мастака Алонцава, якія ён напісаў у пару сваёй мастакоўскай маладосці ў майстэрні Дома культуры чыгуначнікаў на Граеўцы (стары раён горада, які размяшчаецца паміж шматлікімі палотнамі чыгункі). Адразу пазнаеш руку Алонцава-акварэліста, бо яны з тым жа манументальным ухілам, абагульненасцю форм натуры. Заўжды цікава бачыць старыя жывапісныя палотны, якія некалі стварыў Аляксандр Алонцаў, у цяперашнай майстэрні мастака Анатоля Сямёнава. Нібы трапляеш у сярэдзіну мінулага стагоддзя, гартаеш старонкі гісторыі роднага горада...
    Ураджэнец Брэста, сапраўдны патрыёт свайго горада, Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў у свой час прыклаў шмат намаганняў, каб адкрыць Брэсцкую дзіцячую мастацкую школу, якой і кіраваў 25 гадоў (1976 2001), спачатку па вуліцы Пушкінскай у старым драўляным будынку (перад гэтым была няўдалая арэнда двух памяшканняў), а потым у новым цагляным, па вуліцы Леванеўскага. У тым, што такая школа з’явілася, вялікая заслуга таксама тагачаснага начальніка аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама Паўла Жмайліка. Побач было шмат педагогаў-аднадумцаў: Канстанцін Калодзіч, Яўген Маньякоў, Вера Нешына, Мікалай Якімовіч, Наталля Чорнагалова, Юрый Татарнікаў, Мікалай Нерадзюк, Уладзімір Тулупаў, Тамара Дзянісава ... Малады дырэктар быў патрабавальным у плане дысцыпліны і парадку да такіх жа маладых педагогаў, да слова, аднойчы нават Канстанцін Калодзіч за спазненне на працу
    атрымаў вымову... Але тыя гады засталіся незабыўнымі як для былога дырэктара, так і для вучняў і педагогаў, бо ў сценах старога будынка дзеці ўваходзілі ў свет прыгожага, вучыліся маляваць, а побач з імі шліфавалі свой педагагічны талент іхнія маладыя настаўнікі. Ніхто з былых вучняў і педагогаў не забудзе той час, што быў праведзены ў драўляным будынку пад шатамі высокіх старых дрэў, у новым будынку па вуліцы Леванеўскага.
    “Маці”
    “Палёўкі ”
    СЦЯЖЫНКА ПРАЗ ЖЫТНЯЕ ПОЛЕ
    Як мастака, Івана Дзям’янавіча Рудчыка я ведаю з далёкіх школьных гадоў, калі выставачная зала знаходзілася па вуліцы Савецкай у старым будынку, на тым месцы, дзе цяпер гандлёва-адміністрацыйны цэнтр з гатэлем. Запомніўся яго твор “Лотаць цвіце” лірычны палескі пейзаж, на якім першыя вясеннія кветкі на лузе-балоце, кветкі майго маленства. Уражанне ад таго пейзажа не пакідае мяне і да гэтага часу уражанне чысціні прыроды, водару вясны, галасоў птушак і, канечне, квітнеючая лотаць сонечныя промні вясны на абуджанай зямлі продкаў...
    На пачатку васьмідзясятых гадоў, калі сам пачаў удзельнічаць у абласных мастацкіх выстаўках, я пазнаёміўся з Іванам Дзям’янавічам і яго творамі значна бліжэй і паўней.
    Калі заходзіш у Брэсцкі абласны мастацкі музей у крэпасці, то першае, на што звяртаеш увагу вялікая карціна “Жыта”. На ёй залацістыя жытнія хвалі ля дарогі, раскве-
    чаныя блакітнымі валошкамі і беласнежнымі рамонкамі, a праз жытняе поле вядзе да небакраю вузкая сцяжынка. Гэтая сцяжынка, на мой погляд, і ёсць дарога да чалавека і мастака Івана Рудчыка. Яго палатно размешчана тут нездарма. Яно адразу стварае добразычлівы, радасны настрой перад сустрэчай з цудоўным светам мастацтва берасцейскіх творцаў
    Іван Дзям янавіч — мастак са сваёй індывідуальнай рэалістычнай манерай пісьма, са сваёй адметнай філасофіяй жыцця, складанасць якога ён спазнаў спаўна з самага маленства. калі пачаў пасвіць кароў, дапамагаць па гаспадарцы бацькам. У той жа час праявіў цікавасць да выяўленчага мастацтва: пачаў капіраваць малюнкі з паштовак. Безумоўна, пэўны ўплыў на юнака зрабіў родны дзядзька, які быў іканапісцам.
    У дзяцінстве будучы мастак разам з бацькамі пазнаў ліха ў бежанцах у Расіі пад Уфой, адкуль сям я вярнулася на радзіму ў 1919 годзе. Пасля службы ў Войску Польскім Іван Рудчык паступіў у Кракаўскую школу мастацтваў. Але скончыць яе не паспеў, бо па палітычных матывах быў арыштаваны ў 1933 годзе і два гады правёў у польскай турме, дзе, калі выпадала магчымасць, рабіў замалёўкі.
    Першая карціна “Пратэст вязняў КПЗБ” была прададзена ў 1936 годзе за 100 злотых на той час вялікія грошы. А пакупніком стала Варшаўская міжнародная арганізацыя пралетарыяту.
    3	1940 года пачаўся новы этап у жыцці Івана Рудчыка: уступленне ў суполку маладых мастакоў, вучоба ў Мінску, а потым вайна... Яна застала яго ў Брэсце. У час вайны быў падпольшчыкам, потым перайшоў у партызанскі атрад. За баявыя заслугі быў узнагароджаны ардэнамі і медалямі СССР і Польшчы.
    Адразу пасля вайны ў Брэсце быў створаны Дом народнай творчасці, які аб’яднаў мастакоў у суполку. Іван Дзям’янавіч актыўна ўключыўся ў працу. У 1947 годзе ў горадзе прайшла першая абласная мастацкая выстава народнай творчасці, у якой прымаў удзел і Рудчык. Яго палотны адразу звярнулі на сябе ўвагу чысцінёй фарбаў і пранікнёнасцю. Жывапісная манера мастака фарміравалася як у даваенны час, так і ў першыя пасляваенныя гады. Рэалістычная манера прыцягвае ўвагу набліжэннем да роднай прыроды, да народнага жыцця, да партызанскай маладосці ( Дарога ў лесе”, “Лета”, “Беларускі лес”, “Зноў вясна”, “Партызанскае вогнішча , Партызанскія зямлянкі , Гаворыць Масква”, “Крэпаць над Бугам”, “Цярэспальскія вароты”, “Раніца 22 чэрвеня 1941 года”).