Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Леанід Рацько нарадзіўся ў вёсцы Кель Мінскай вобласці. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат музыкі і выяўленчага мастацтва імя I. Ахрэмчыка. Некаторы час вучыўся ў Віцебскім педінстытуце. У Брэст быў накіраваны як выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Акадэмія мастацтваў), дзе спецыялізіраваўся на кафедры мастацкай апрацоўкі металу. Асноўным відам яго працы было афармленне інтэр’ераў і экстэр'ераў грамадскіх будынкаў. Ды толькі заўжды адпачываў духоўна, працуючы з фарбамі, займаючыся жывапісам. Апошнія гады, калі не стала “манументальных” заказаў, актыўна працуе як жывапісец і графік.
Жанравы дыяпазон мастака жырокі: побач з лірычнымі пейзажамі суседнічаюць нацюрморты з кветкамі, партрэты... Яго творчасць вылучаецца своеасаблівай, непаўторнай манерай пастознага мазка пэндзлем.
Жывапіс і металапластыка гэта не адзіныя напрамкі творчасці Леаніда Рацько. Ён актыўна і натхнёна працуе як графік, дызайнер, займаецца афармленнем інтэр’ераў і экстэр’ераў грамадскіх пабудоў. Леанід з’яўляецца неаднаразовым лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў у архітэктурным праектаванні (сумесна з вядомым брэсцкім архітэктарам Аляксеем Андраюком). Сябры сталі лаўрэатамі Усесаюзнага конкурсу “Галоўны манумент Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве”, удзельнічалі ва ўсесаюзным конкурсе па праектаванні помніка да 1000-годдзя Хрышчэння Русі, міжнародным конкурсе “Тэрмінал міжнароднага порта ў Йокагаме (Японія)” (1994г.), атрымалі першую прэмію ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект мемарыяла ахвярам і героям Чарнобыля (1996). Леанід Рацько ўзнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.
Калі ўважліва глядзець на жывапісныя творы Леаніда Рацько, дык зачароўваешся яго багатаю палітраю, якая напамінае творчасць мастакоў-імпрэсіяністаў. Апошнім часам творца смела працуе чыстымі фарбамі, асабліва гэта характэрна яго партрэтным работам. Леанід Рацько заўжды знаходзіцца ў пошуку, мае багаты творчы патэнцыял, што абяцае новыя запамінальныя сустрэчы з яго палотнамі.
“Зімовы пейзаж ”
“Жаночы партрэт ”
“Дарога ”
ЗА БРАМАН МАУЧАННЯ
Час няспынна рухаецца наперад. Нават не верыцца ў тое, што сярод нас даўно ўжо няма мастака і пісьменніка Івана Іванавіча Сычыка, які заўчасна пайшоў з жыцця ў росквіце свайго творчага таленту.
Ен нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Здзітава на багатай літаратурнымі і мастакоўскімі талентамі зямлі Бярозаўшчыны — 25 красавіка 1954 года. 3 дзяцінства Іван любіў маляваць, пісаў вершы і абразкі. Першыя спробы пяра дасылаў у газеты “Піянер Беларусі”, “Зорька”, часопіс “Бярозка”. Некаторыя з іх былі апублікаваны. У юнацтве давялося папрацаваць у калгасе, на лесараспрацоўках і будоўлях.
У 1970 годзе збылася мара Івана — паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя 1. Глебава. Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны ў Брэст — у вытворчыя майстэрні мастацкага фонду БССР. 3 гэтым горадам было звязана ўсё астатняе жыццё пісьменніка і мастака. Аформіў шмат сацыяльна-культурных аб’ектаў на Берасцейшчыне. А ў 1984
годзе быў прыняты ў аб’яднанне маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў пры Саюзе мастакоў СССР. Іван Іванавіч шмат пісаў жывапісных твораў, актыўна ўдзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх і замежных выставах, пачаў сур’ёзна займацца прозай.
У 1990 годзе Іван Сычык дэбютаваў з чатырма апавяданнямі ў часопісе “Маладосць”. Друкаваліся творы і ў часопісах Родная прырода”, “Вожык”, у газетах “Літаратура і мастацтва”, Чырвоная змена , у абласных газетах. У тым жа 1990 годзе стаў удзельнікам рэспубліканскага семінара маладых літаратараў “Іслач 90”.
Памятаю, як аднойчы ў выхадны дзень таго ж 1990-га сустрэў Івана Сычыка на вуліцы Адама Міцкевіча ля аўтобуснага прыпынку. Толькі што выйшаў жнівеньскі нумар “Маладосці з яго кароткімі апавяданнямі. Іван быў радасна ўсхваляваны, калі я аклікнуў яго. Ён трымаў у руцэ часопіс, паказаў яго мне і завярнуў ў памяшканне “Саюздруку” набыў яшчэ нумар для мяне і падпісаў на ўспамін. Я быў рады за яго, удзячны за ўвагу і падарунак.
Вынікам карпатлівай працы над словам стала выданне кніжкі “За брамай маўчання” ў бібліятэцы часопіса Маладосць . У яе ўвайшлі аповесць “Бацькаўшчына” і шэраг апавяданняў, дзе галоўнымі героямі з’яўляліся сучасныя юнакі і дзяўчаты з высокімі маральнымі і духоўнымі памкненнямі, якія моцна знітаваныя са сваёй роднай зямлёй Бацькаўшчынай. Аўтар праўдзіва паказаў нялёгкі шлях чалавека да спрадвечных каштоўнасцей: кахання, сяброўства, узаемапаразумення паміж людзьмі.
У тыя гады развалу былога Савецкага Саюза, калі наша краіна набыла сваю незалежнасць, калі пачаліся цяжкасці з працаю (яе амаль зусім не стала), Іван Сычык шмат пісаў У асноўным прозу. Калі-нікалі мы працавалі сумесна як мастакі-дызайнеры ў новай гарадской паліклініцы, у сярэдняй школе №17 на Граеўцы, калі дырэктарам там быў цудоўны чалавек і педагог Іван Маркавіч Дрыгайлоўскі. У той час Сычык ужо жыў непадалёку ад мяне. Таму многія жыццёвыя і творчыя праблемы мы сумесна абмяркоўвалі ці ў мяне дома, ці ў ягонай кватэры. Але ж шмат чаго ён не паспеў сказаць, недапісаў у сваіх празаічных творах...
У апошнія гады жыцця Іван Сычык шмат працаваў. Ім былі напісаны раман-дылогія '‘Шлях да святла , невялікія раманы Крыж пакут і надзей”, “Покліч бездані”, “Водгулле мінуўшчыны”, “Цені спакусы”, “Храм выратавання”, аповесці “Поле засеянае”, “Вяртанне да зямлі”, Палеская балада , Воі духоўныя”, “Подых свабоды “ ды іншыя... На вялікі жаль, яшчэ пры жыцці Івана Сычыка рукапісы дзвюх ягоных кніжак доўгія гады праляжалі ў сталічных выдавецтвах безвынікова: абяцанае выданне іх ўсё адкладвалася і адкладвалася, пакуль увогуле творцы не стала. Мо таму так заўчасна і пайшоў Іван Сычык з жыцця, што вельмі блізка прымаў усё да сэрца. Ужо й анонсы ў друку былі пра выданне яго твораў, але правінцыя заўжды далёка была ад сталіцы пры любой уладзе. Так і не дачакаўся Іван Сычык сваёй новай кніжкі і пакінуў гэты неспакойны свет, каб вярнуцца пасмяротнай кніжкай “Крыж пакут і надзей”,
пра выданне якой парупіліся яго сябры берасцейскія пісьменнікі і мастакі.
Берасцейшчына багатая на паэтычныя таленты. Талент празаічны быў страчаны на пачатку новага стагоддзя, новага тысячагоддзя. He змог чалавек-творца Іван Сычык пераадолець тую жыццёвую мяжу эпохі, не змог данесці да чытача свае празаічныя творы.
Словамі вядомага беларускага празаіка Уладзіміра Дамашэвіча можна дадаць, “што характэрная рыса твораў Івана Сычыка гэта адданасць яго герояў роднай зямлі, роднаму дому, моцная повязь з бацькоўскімі каранямі, з усім тым, што мы мелі і маем...”
“Бярозы ”
"Восень ”
АПАНТАНЫ МАСТАК I КРАЯЗНАУЦА
Свой творчы шлях будучы мастак распачаў у вёсцы Сабалі Бярозаўскагараёна,уякойнарадзіўсяў 1960-мгодзе. Актыўна пачаў займацца жывапісам пасля заканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1982 годзе, калі вярнуўся на малую радзіму і пайшоў працаваць выкладчыкам у школу ў суседнія Сігневічы.
У 1987 годзе пасля конкурснага адбору Анатоль Жалудка стаў выкладчыкам выяўленчых дысцыплін у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя A. С. Пушкіна. Адпрацаваў там паспяхова 10 гадоў. Напрыканцы 1997 года быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў, пасля чаго перайшоў на работу ў вытворча-мастацкі камбінат “Мастацтва”.
У тыя часы Анатоль Іванавіч стварыў серыі жывапісных твораў паводле архітэктурных помнікаў Берасцейшчыны і Беларусі ўвогуле (“Манастыр у Бярозе Картузскай”, “Капліца ў Закозелі”, “Пінскі калегіум”, “Навагрудскі замак”...).
Натхняльнікам у такой працы для маладога мастака стаў Віталь Андрэевіч Клімчук, былы начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, які быў стваральнікам фонду імя Напалеона Орды, знакамітага нашага земляка.
Анатоль Жалудка тады шмат ездзіў на пленэры па Драгічынскім, Іванаўскім, Бярозаўскім і Пінскім раёнах, натхнёна маляваў краявіды. 3 таго ж часу захапіўся і гісторыяй роднага краю, краязнаўствам. Атрымаў, так сказаць, станоўчы зарад на адраджэнне Бацькаўшчыны. Боль і радасць роднага Палесся, яго краявіды, архітэктурныя помнікі, людзі вабяць і хвалююць мастака, які развівае гэту тэму ў сваёй творчасці.
Апошнія гады Анатоль Жалудка апантаны марай стварыць унікальны этнаграфічны музей народнай архітэктуры і побыту людзей Заходняга Палесся пад адкрытым небам на прыкладзе традыцыйнай забудовы неперспектыўнай вёскі ў сваіх родных Сабалях, набыў для гэтага хату, якая прыходзіла ў запусценне без гаспадароў.
Сама вёска Сабалі і навакольныя мясціны ствараюць спрыяльныя ўмовы для гэтага: побач знаходзіцца старажытнае гарадзішча, стаіць велічны металічны крыж на месцы пахавання паўстанцаў Рамуальда Траўгута ў 1863 годзе, непадалёк месца былога маёнтка польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага. А да 65-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі па ініцыятыве Анатоля Іванавіча ў цэнтры роднай вёскі на месцы былой школы з’явіўся памятны знак-помнік землякам, якія не вярнуліся з вайны. Мастак сам ажыццявіў сваю задуму, змясціў імёны дванаццаці вяскоўцаў на шыльдзе, прымацаванай да каменя-валуна...
Апошнія дваццаць гадоў Анатоль Іванавіч збірае старыя вырабы ганчарства, кавальства, ткацтва. вырабы з дрэва. Усе свае сілы ён накіроўвае на адкрыццё музея ў вёсцы. Мастак марыць стварыць экспазіцыю ад першабытных часоў, пра якія пісаў яшчэ Герадот, да савецка-калгаснага часу. Да таго ж драўляная архітэктура цяпер паціху знікае. А ўвогуле Анатоля Жалудка не пакідае думка сваю вёску ператварыць у музей, дзе знойдзецца месца драўлянаму млыну, каплічцы, карчме і іншым унікальным драўляным помнікам мінулага часу.
Мастак лічыць, што хопіць ужо вакол расстаўляць помнікі-танкі, помнікі-гарматы ды розныя “лініі”... Хопіць працягваць ваяваць! Беларусы — нацыя сялянская, якая заўжды арала, сеяла, вырошчвала хлеб, вяла мірнае жыццё, хаця і даводзілася шмат абараняцца ад чужынцаў-захопнікаў. Але сялянскіх музеяў бракуе на роднай зямлі, таму імкнецца Анатоль Жалудка зрабіць добрую справу, пакуль мае на тое сілы, настрой ды і дапамогу ад землякоў...
Са сваім сябрам паэтам і пчаляром Міколам Папекам мастак Анатоль Жалудка шмат вандруе па мясцінах, дзе раней стаялі маёнткі і хутары, збіраючы тое, што яшчэ захоўвае ў сваіх абдымках зямля. Так пазнаецца глыбей гісторыя роднага краю і краіны. Так захоўваецца, здавалася б, страчанае назаўжды...