• Часопісы
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Іосіф Крупскі адносіцца да таго пакалення мастакоў, творчы шлях якіх пачынаўся пасля Вялікай Айчыннай вайны. Творчасць аднаго з вядучых мастакоў Берасцейшчыны з’яўляецца неад’емнай часткай беларускага выяўленчага мастацтва. Іосіф Крупскі па складзе свайго таленту лірык, лірык у жывапісе. Лепшыя ягоныя карціны гэта хвалюючае сыноўняе слова пра родны, дарагі край, пра светлых і добрых людзей...
    Бліц-інтэрв 'ю з мастаком Іосіфам Крупскім:
    Іосіф Рыгоравіч, з якім настроем сустракаеце сваё 75-годдзе?
    Настрой добры у гэтым сэнсе ўсё выдатна. Адчуваю сябе няблага. Сачу за станам здароўя. шмат працую. Надышла залатая пара восень, у прамым і пераносным сэнсе. Шкада толькі, што многіх маіх сяброў ужо няма на гэтым свеце. Адчуваецца адзінота, хаця жонка Аляксандра ды сыны Руслан і Мікіта заўсёды побач...
    Калі іяк пачалі працаваць?
    — Mae старэйшыя браты вучыліся яшчэ пры Польшчы. Мне падабалася глядзець на іхнія школьныя малюнкі алоўкам (асабліва ўразіў малюнак гуся). Пачаў і сам маляваць бярозкі, елкі... 3 бацькам хадзіў у царкву, глядзеў на іконы — і самому хацелася маляваць такія ж. Але першапачатковае ўяўленне пра складаныя законы жывапісу прыйшло падчас вучобы ў сярэдняй школе. Настаўнік Мікалай Андрэевіч Манюк, наколькі мог, "паставіў руку” і параіў паступаць у Мінскае мастацкае вучылішча.
    Чым займаецеся як мастак?
    — Зараз працую над трыпціхам, прысвечаным Брэсту. А дакладней, хачу аб’яднаць у адну кампазіцыю гарадскія пейзажы са Свята-Мікалаеўскай царквой па вуліцы Савецкай і Свята-Сімяонаўскім кафедральным саборам на праспекце імя Пятра Машэрава. Апошнім часам звярнуўся да біблейскай тэматыкі — “Адам і Ева”, “Выгнанне з раю”, “Апошнія дні Святога Іосіфа”, “Раство Хрыстова”... Калі надвор’е спрыяе малюю эцюды непадалёк ад свайго дома ў скверы...
    Ці задаволены сваёй творчасцю?
    Творчасцю сваёй задаволены, але дрэнна тое, што застаўся без майстэрні на цяперашні час. Вялікія па памерах палотны ўжо не магу пісаць, як калісьці. 3 таго часу, як прыехаў жыць і працаваць у Брэст, шмат зрабіў манументальных работ і жывапісных палотнаў, прысвечаных гораду над Бугам... Mae творы пазнаюць, а гэта значыць. што я мастак са сваім уласным почыркам, каларытам, тэматыкай, так сказаць, маю свой твар. I зараз яшчэ хочацца рухацца наперад. Задаволены тым, што пакуль захаваў сябе як асобу, творцу. Люблю працаваць на прыродзе, прапускаць праз сябе, праз фарбы яе стан, хараство. Люблю восень свята залатой лістоты, вясну свята квецені... Увогуле, магу толькі тады пісаць, калі адчую мелодыю колеру, калі ён захапляе мяне, хвалюе...
    “Партрэт жонкі Аляксандры ”
    “Тры грацыі”
    “Абарона Брэсцкага вакзала. 1941 год”
    МАСТАК ЛІРЫЧНАГА ПЕНЗАЖА
    12 красавіка 2013 года адзначыў свой 60-гадовы юбілей вядомы на Берасцейшчыне і за яе межамі мастак, педагог Канстанцін Канстанцінавіч КАЛОДЗІЧ, чые творы вылучаюцца пранікнёнасцю, тонкім лірызмам, паэтычнай насычанасцю. Ён дорыць аматарам і прыхільнікам выяўленчага мастацтва сваё самае патаемнае, асабіста перажытае, глыбока абдуманае. Працуе ў жанры пейзажа і нацюрморта, не цураецца партрэта. Асноўнымі матэрыяламі ў творчым працэсе з’яўляюцца папера і пастэль.
    У свой час загадчык кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка БрДТУ прафесар Анатоль Кудзіненка назваў дацэнта Канстаціна Калодзіча філосафам. I меў рацыю, бо мастак-выкладчык шмат чытае вядомых паэтаў свету, любіць кнігі філосафаў, літаратуру па мастацтве. (Даўжыня паліц толькі з паэтычнымі зборнікамі ў дамашняй бібліятэцы Канстанціна Канстанцінавіча ў суме складае больш за 15 метраў.)
    Адна з найбольш цікавых работ мастака “Памяці Фёдара Фёдаравіча Скачкова” (Фёдар Фёдаравіч, цесць мастака, быў па жыцці добрым чалавекам, да сваіх 78 гадоў працаваў качагарам у кацельнай, дабіраючыся туды на веласіпедзе). Мне адразу спадабаўся гэты начны пейзаж, калі толькі яго пабачыў, гучнасцю і напружанасцю каларыту. Справа яшчэ і ў тым, што гэтая пастэль была зроблена за адзін начны сеанс у лютым з балкона на вялікім эмацыйным уздыме.
    Аднак як творца Канстанцін Калодзіч усё ж пачынаецца там, дзе перадае ўражанні ад прыроды: ці то ранак на лецішчы за Жабінкаю, ці то ліловыя прыцемкі ў гарадскім акне... Мастак болыл схільны да роднага пейзажу з яго зменлівасцю, памежнымі станамі, лірычна-філасофскімі абагульненнямі. Яго пастэльныя творы перадаюць багацце ўзаемапранікнення фарбаў падобна да таго, як гэта адбываецца ў прыродзе. Вось чаму творы Канстанціна Калодзіча вылучаюцца яшчэ і вялікай мяккасцю, пяшчотнасцю колераў. Захапленне прыродай дазваляе яму глыбей зазірнуць сабе ў душу, у душу блізкіх людзей. I гэта дае адчуванне эмацыянальнага жыцця роднай зямлі, яе непаўторнай шчырасці і цеплыні.
    Асаблівае месца ў творчасці мастака займаюць нацюрморты, у якіх ён абагульняе пражытое, бачанае, прачытанае ў кніжках. Нацюрморты носяць зусім іншы характар, чым пейзажы, хаця выкананы ў тым жа матэрыяле пастэлі. Яны, як і карціны, маюць канкрэтную тэму і сюжэт, як, напрыклад, ранні твор Канстанціна Канстанцінавіча “Адзіноцтва”, на якім мы бачым кінутую старую дзіцячую цацку драўлянага коніка на драўляных калёсіках ля агароджы балкона недзе на восьмым-дзявятым паверсе пад начным небам з першымі зоркамі.
    Цікавасць да малявання ў будучага мастака з’явілася недзе ў 3-м класе: пачаў змалёўваць са старых манет рэльефы. Паступова набіраўся вопыту. Настаўніца малявання Раіса Максімаўна Хургель запрашала яго ўпрыгожваць залу да Навагодніх і іншых святаў. Менавіта яна дала той неабходны штуршок, які прывёў да захаплення жывапісам.
    Ужо ў 8-м класе Косця трапіў у студыю выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў да Марыі Канстанцінаўны Івановай. Асаблівае ўражанне на будучага мастака аказвала гарадское асяроддзе старога Пінска з яго чырвонымі чарапічнымі дахамі, будынкам калегіума, касцёла, зялёнымі скверамі, паркам, ракой Пінай...
    У Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інсттытуце на архітэктурным факультэце Канстанцін Калодзіч сустрэўся з выдатнымі педагогамі-мастакамі Мікалаем Чурабам, Мікалаем Бяловым, Уладленам Бяловым, Мікалаем Пракаповічам. Гэта былі майстры высокага класа, якія ў свой час прайшлі выдатную школу выяўленчага мастацтва. Канстанцін Канстанцінавіч часта ўспамінае іх добрым словам, як і першага рэктара Ігара Дзмітрыевіча Белагорцава, які з асаблівай любоўю адносіўся да студэнтаў будучых архітэктараў. На першым курсе Канстанцін з аднакурснікамі пазіраваў Мікалаю Чурабу для будучай карціны пра абаронцаў Брэсцкай крэ-
    пасці. Тады ўбачыў “зблізу” няпростую працу мастака. Адзін з эцюдаў Мікалай Дзмітрыевіч потым падпісаў і падарыў Калодзічу (Канстанцін Канстанцінавіч увогуле лічыць Мікалая Чурабу, які атрымаў выдатную класічную мастакоўскую адукацыю ў Маскве, вучыўся ў сусветна вядомых педагогаў У. Фаворскага і К. Істоміна, найлепшым мастаком Берасцейшчыны).
    Так склалася па жыцці, што архітэктарам быць Канстанціну Калодзічу давялося мала. Шмат працаваў выкладчыкам малюнка і жывапісу ў мастацкай школе Брэста, педагагічным інстытуце імя А.С. Пушкіна, політэхнічным інстытуце. Адзін час загадваў аддзелам абласнога навукова-метадычнага цэнтра ўпраўлення культуры аблвыканкама, куды і мяне запрасіў на працу, калі я яшчэ працаваў над дыпломным праектам па рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада Пінска ў 1981 годзе.
    Важнае месца ў жыцці мастака заняў “жабінкаўскі” перыяд. Напачатку 90-х гадоў Кастусь з жонкай Раісаю набылі стары драўляны дамок-хатку за Жабінкаю, навялі там парадак і завялі, як і належыць вясковым жыхарам, жыўнасць. Садзілі агарод, працавалі на зямлі. Ну a мастацтва заўжды прысутнічала побач. За плотам пачыналася дарога, палі, рачулка. Кастусь Калодзіч у тыя гады шмат рабіў пастэляў, чытаў кніжкі, што прывозіў з гарадской брэсцкай кватэры, набываў новыя. Часцяком у госці да Калодзічаў прыязджаў вядомы брэсцкі мастак Эдуард Куфко. У тыя цяжкія “развальныя” гады гаспадарка, мастакоўская праца і кніжкі дапамагалі перажыць стрэсы, адсеяць усялякую непатрэбшчыну. Было створана шмат выдатных жывапісных твораў...
    У апошнія гады Канстанцін Канстанцінавіч значна менш займаецца творчасцю. Пасля лецішча пад Жабінкаю цяжка працавалася ў гарадской кватэры. Тым не менш калі ў 2006 годзе ён выставіў свае работы ў цэнтральным Доме мастакоў у Маскве, адна з галерэй “LES OREADES” набыла іх. I гэта быў вельмі прыемны момант у жыцці творцы.
    Найвялікшая любоў мастака кнігі. Канстанцін Калодзіч сабраў адну з найлепшых прыватных бібліятэк у Брэсце. Там можна пабачыць шыкоўныя альбомы і манаграфіі па жывапісе і малюнку, падпісныя выданні рускай, беларускай і замежнай класікі. Ён выдатны знаўца паэзіі. Сабрана і вялікая калекцыя кінафільмаў, дыскаў з класічнай, джазавай і сучаснай музыкай. Таркоўскі і Бандарчук, Феліні і Бергман, Бетховен і Моцарт, Бах і Грыг, Мандэльштам і Аненскі, Хлебнікаў і Забалоцкі гэта тое, чым заняты зараз час берасцейскага мастака Канстанціна Калодзіча.
    Часта заходзяць былыя вучні-студэнты, не даюць сумаваць, дзеляцца сваімі творчымі і жыццёвымі навінамі. Бываюць і калегі-мастакі...
    Па бацькоўскай дарозе пайшлі дзеці: дачка Алена працуе мастацтвазнаўцам-культуролагам, а сын Фёдар скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта, вучыцца ў аспірантуры.
    Творчае жыццё ў сям’і Канстанціна Калодзіча працягваецца! Дай Бог на доўгія гады ўсім ім моцнага здароўя і творчага натхнення!
    “Апошні промень ”
    “Памяці Фёдара Скачкова ”
    “Вячэрні нацюрморт ”
    “Зімовы краявід ”
    “Аўтапартрэт ”
    БЕЛЫ КВАДРАТ ЛЕАШДА РАЦЬКО
    Пазнаёміўся ў свой час з манументальнай творчасцю мастака Леаніда Рацько ў кінатэатры “Мір” па вуліцы Пушкінскай роднага Брэста ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Там знаходзілася дэкаратаўна-манументальная кампазіцыя металапластыкі з медзі, якая пасавала да інтэр’ера хола другога паверха кінатэатра.
    На той час у кінатэатрах было шмат наведвальнікаў-гледачоў, таму было на што пакласці вока, а асабліва цікаўным абмеркаваць металічныя “ўпрыгожванні”. Так і я даведаўся пра аўтарства тых работ. Потым, канечне, я ўбачыў і іншыя творы мастака-манументаліста, мастака-жывапісца, бліжэй пазнаёміўся з ім як з чалавекам і творцам.