• Часопісы
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Што дала вам праца ў камбінаце “Мастацтва”?
    У брэсцкі камбінат “Мастацтва” ўладкаваўся ў 1964 годзе. Мастацка-вытворчая праца патрабавала густу ў афармленні будынкаў, залаў, выстаў... Быў амаль увесь час старшынёй прафкама. Паралельна займаўся творчасцю. Прымаў удзел ва ўсесаюзных, рэспубліканскіх выставах. Захапіўся колерам, бо жывапіс без колеру не ўяўляецца. Трэба было сябе сцвярджаць працай... За поспехі ў развіцці выяўленчага мастацтва ў 1994 годзе быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
    Праца ў камбінаце давала задавальненне і незадавальненне. Але трэба было зарабляць грошы. А сапраўдны жывапіс гэта запатрабаванне душы.
    Якое ўражанне атрымалі ад знаёмства са старэйшымі мастакамі?
    У Брэсце быў створаны сапраўдны творчы калектыў з тых асоб, што прайшлі вайну, былі адданыя мастацтву. На аснове гэтага згуртавання ўзнік Брэсцкі філіял Беларускага саюза мастакоў (Васіль Шыкін, Мікалай Чураба, Пётр Данэлія, Іван Фяцісаў...).
    Гэты асяродак майстроў клікаў нашы маладыя душы да працы, да творчасці, да мастацкага стварэння і мастацкага выяўлення. Хацелася гэтага ці не, але калектывам кіравала натхненне і захапленне працай. Уплыў на творчасць аказалі такія асобы, як Іван Рудчык, Пётр Данэлія, Мікалай Чураба , Эдуард Куфко, Іван Фяцісаў і іншыя.
    Што хацелася б сказаць сучаснікам напярэдадні свайго 75-годдзя?
    Сказаць нешта суайчыннікам адказна і няпроста. Развіццё сучаснага жывапісу выйшла на фармалізм, мадэрнізм, на прымітывізм. Цяпер сапраўдны акадэмічны жывапіс з’яўляецца рэдкасцю нават у Еўропе. Але мне здаецца, што ён ніколі не згіне, як не згіне архітэктура і скульптура, бо гэта асноўныя візуальныя мастацтвы, якія вечныя. Вучыцца трэба ў акадэміі, у прыроды, у самога сябе. Гэта заўсёды было маім жыццёвым дэвізам. У нейкім сэнсе балюча і шкада, што многія напрамкі мастацкай творчасці вельмі абстрактныя, і нават незразумелыя. Зараз у нас у Брэсце засталося чатыры “акадэмісты”, калі так можна сказаць. Гэта Пётр Данэлія, Іосіф Крупскі, Леанід Салаўёў і Пётр Зарэцкі. Дай Бог ім натхнення і моцы трымацца!
    “Зубры ”
    “Камянец. Царква Сімяона-столпніка ”
    “Бацькоўская хата ”
    “Малдаўскі дворык”
    “Эцюд ”
    ГЕНАДЗЬ ГЕНАДЗЬЕВІЧ САКАЛОУ-КУБАН
    Краязнаўца, мастак, мастацтвазнаўца... Генадзь Генадзьевіч Сакалоў-Кубай быў чулым, добразычлівым чалавекам, які нёс іншым свае перакананні, жаданне перадаць усё багацце сваіх ведаў, шчырасць сяброўскіх адносін.
    Апошні раз я сустрэў яго ў мінскім Палацы мастацтваў восенню 1997 года, калі ездзіў уступаць у Саюз мастакоў. Побач з ім была тады жонка Ніна, таксама са сваімі творамі. 3 часу нашай папярэдняй сустрэчы прайшло амаль пятнаццаць гадоў... Але ён заставаўся такі ж светлы, чуллівы. Прыемна было зноў бачыць яго, гутарыць пра знаёмых, пра мастацтва... I так нечакана і балюча было пачуць пра яго заўчасны адыход у іншы свет... Цяжка было паверыць, што яго ўжо няма сярод нас...
    Генадзь Генадзьевіч быў высокаадукаваным чалавекам, валодаў энцыклапедычнымі ведамі. Усё яго свядомае жыццё гэта няспынны шлях адкрыцця забытых ці аддадзеных іншым культурам нацыянальных скарбаў у мастацкіх
    вобразах, у навуковых даследаваннях, у лекцыйнай практыцы.
    Ён паспяхова скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аспірантуру інстытута мастацтвазнаўства АН Беларусі. Цікавасць да гісторыі мастацтва прыходзіць да яго ў 70-я гады мінулага стагоддзя. Генадзь Сакалоў-Кубай адным з першых у сучасным беларускім мастацтвазнаўстве пачаў даследаваць нацыянальную мастацкую спадчыну позняга сярэднявечча ў агульнаеўрапейскім кантэксце, вызначыўшы этапы ўзнікнення партрэтнага жывапісу на Беларусі і рэнэсансны характар беларускага партрэта XVI стагоддзя, дзе, як Генадзь Генадзьевіч пісаў, “увага да чалавека, яго ўнутранага свету паставіла яго асобу ў цэнтр мастацкіх інтарэсаў”.
    Ён быў глыбока перакананы ў тым, што беларуская мастацкая спадчына дае нам права ганарыцца веліччу здзяйсненняў нашых продкаў, што спадчына гэта багатая, напоўненая глыбокім патрыятычным і маральным пафасам. У сваіх шматлікіх выступленнях, лекцыях, артыкулах у часопісах і газетах, навуковых публікацыях Генадзь Генадзьевіч, адраджаючы накірункі навуковых пошукаў першапачынальніка беларускага мастацтвазнаўства Міколы Шчакаціхіна, адным з першых у канцы 70-х гадоў пачаў даследаваць старажытнае свецкае мастацтва Беларусі.
    Разам са сваімі паплечнікамі і аднадумцамі Генадзь Сакалоў-Кубай імкнуўся адрадзіць гістарычную памяць нашага народа. У тыя часы панавала заганнае афіцыйнае меркаванне, што Беларусь не мела ў мінулым свецкага мастацтва, што беларуская спадчына гэта выключна вясковая культура. Генадзь Генадзьевіч імкнуўся давесці беларусам, што Беларусь мае ў сваёй спадчыне не толькі народную творчасць, але і кулыуру іншага кшталту, якая існавала ў асяроддзі шляхты, магнатарыі, пры вялікакняжацкім двары, і ад гэтай спадчыны мы не маем права адмаўляцца, аддаваць яе іншым народам. Свае перакананні, свае веды ён нёс шматлікім вучням у рэспубліканскім ліцэі мастацтваў, у мастацкай вучэльні, ва ўніверсітэце культуры і Акадэміі мастацтваў.
    У 1980-я гады Генадзь Генадзьевіч узначаліў аддзел выяўленчага мастацтва Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці, дзе выявіў сябе як выдатны знаўца нацыянальных традыцый і арганізатар шэрагу семінараў народных разьбяроў у Гродне, Наваградку і іншых мясцінах, дзе зараз знаходзяцца арыгінальныя комплексы драўлянай скульптуры, створанай пад яго кіраўніцтвам.
    У 1990-я гады Генадзь Сакалоў-Кубай не застаўся ўбаку ад працэсаў дэмакратызацыі жыцця, уключыўся ў шырокую грамадскую дзейнасць, узяў на сябе адказныя абавязкі ў таварыстве беларускай мовы імя Ф. Скарыны па падтрымцы беларускіх школ.
    Генадзь Генадзьевіч, як мастацтвазнаўца, найперш звяртаў увагу на нашых асветнікаў,
    адраджэнцаў, ім прысвячаў свае грунтоўныя артыкулы Міколу Купаву, Міхасю Раманюку, Яўгену Куліку, Міколу Селешчуку і іншым. Дзе б ні працаваў ён заўсёды працаваў на Беларусь, на яе будучыню, якую ён бачыў праз адраджэнне гістарычнай памяці народа.
    Генадзь Сакалоў-Кубай многага не паспеў, але час вызначыць яго месца ў гісторыі беларускай культуры, час узродзіць тое зерне беларускасці, якое імкнуўся пасеяць ён у сэрцах сваіх землякоў.
    Памёр Генадзь Генадзьевіч Сакалоў-Кубай 18 кастрычніка 1998 года на 57 годзе жыцця.
    На выставе ДПМ. А. Перапяліца, К. Калодзіч, Л. Валасюк, Я. Маньякоў
    На адкрыцці выставы ДПМу Брэсце. 1982 год
    ПАД ЗНАКАМ ПРЫГАЖОСЦІ I ЛЮБОВІ
    Колькі ведаю, толькі і памятаю Уіадзіміра Дзмітрыевіча Тулупава як светлага чалавека, добрага суразмоўцу... Пражытыя гады не мяняюць творчы стан асобы, што крочыць па шляху да вясёлкі, да той вясёлкі, што яскрава зіхаціць на палітры мастака, на даляглядзе ў высокім блакітным небе.
    Калі чую ці чытаю прозвішча Тулупаў, дык адразу ў памяці ўсплываюць яго жывапісныя творы “Партрэт народнага майстра Веры Гаўрылюк”, “Зялёная школа”, “Партрэт Міхаіла Талмачова”, “Ноч у крэпасці”... Гэтыя палотны з’яўляюцца ягонай візітоўкай. Менавіта ў іх Уладзімір раскрыў сваю сутнасць мастака, грамадзяніна, педагога і гэтымі творамі пазначыў сваё месца ў мастацкім асяродку Берасцейшчыны і Беларусі.
    Уладзімір Тулупаў працуе ў розных жанрах жывапісу: партрэт, тэматычная карціна, пейзаж... У апошнія гады болып займаецца акварэллю, шмат эксперыментуе з ёю.
    Схільнасць да малявання рана праявілася ў Валодзі, але
    толькі ў 15-гадовым узросце юнак трапіў у студыю выяўленчага мастацтва абласнога Дома піянераў і школьнікаў. Як і дзясяткі іншых таленавітых берасцейскіх хлопчыкаў і дзяўчынак, ён вучыўся выяўленчаму мастацтву ў заслужанага педагога Беларусі Міхаіла Сяргеевіча Талмачова, які быў знакавай асобай у творчым асяродку горада над Бугам.
    Пасля заканчэння Растоўскага мастацкага вучылішча і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута Уладзімір Тулупаў больш за 30 гадоў прысвяціў працы ў Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе. Колькі маладых творцаў прайшло праз яго рукі, цяжка палічыць. Ён пачынаў працаваць яшчэ ў старым драўляным памяшканні на вуліцы Пушкінскай, калі дырэктарам там быў вядомы мастак-акварэліст, заснавальнік школы Аляксандр Алонцаў. Менавіта ў той дзіцячай мастацкай школе Уладзімір Тулупаў павышаў свой прафесійны ўзровень мастака і адначасова набываў вопыт педагагічнай працы.
    Галоўная якасць Тулупава-педагога гэта здольнасць стварыць спрыяльны асяродак для творчага працэсу, раскрыць лепшыя якасці юных талентаў. Для яго ўсе дзеці таленавітыя, патрэбна толькі падабраць ключык да душы кожнага.
    Праца педагога падабаецца Уладзіміру Дзмітрыевічу, хоць, маючы сціплую зарплату, даводзіцца нярэдка шукаць і нейкія іншыя сродкі для жыцця, бо трэба разлічвацца за арэнду майстэрні, за матэрыялы для творчай працы. Усё мае свой кошт.
    Штодня мастак-педагог Уладзімір Дзмітрыевіч Тулупаў спяшаецца на заняткі ў Дзіцячую мастацкую школу па вуліцы Леванеўскага горада Брэста. Ён баіцца спазніцца да таленавітых дзяцей, якія сталі для яго сэнсам жыцця.
    “Акварэлька ”
    “Народны майстар саломапляцення В. I. Гаўрылюк ”
    “Ноч у крэпасці ”
    ДАСЛЕДАВАННЕ СЦЯНЫ
    Імя гэтага мастака даўно на слыху брастаўчан, жыхароў Беларусі, былога СССР, і не толькі. Яго добра ведаюць нашы бліжэйшыя суседзі ў Польшчы, Германіі, Галандыі, Украіне, Расіі... Ён рана заявіў пра сябе як цікавы, неардынарны мастак са сваім асабістым поглядам на мастацтва, на жыццё ўвогуле.
    3 Уладзіславам Эдуардавічам мы жывем на суседніх вуліцах. I ведаю я яго з першага класа, калі пайшоў у брэсцкую школу №16 па вуліцы Чырвонагвардзейскай на Граеўцы. Бацька Уладзіслава Эдуард Станіслававіч быў на той час вядомым мастаком не толькі ў Брэсце, але і ў былым Савецкім Саюзе. Памятаю Уладзіслава-школьніка з альбомам у руцэ, з алоўкамі. Пасля заканчэння 8-га класа ён паступіў у Мастацкае вучылішча імя А. Глебава ў Мінску.
    Ужо шмат пазней, калі я сам скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інынерна-будаўнічага інстытута і пачаў працаваць у культуры, то заўжды чакаў адкрыцця чарговай
    абласной выставы берасцейскіх мастакоў у зале па вуліцы Савецкай, каб пабачыць новыя жывапісныя творы мастакоў Куфко: бацькі Эдуарда Станіслававіча і сына Уладзіслава. I не толькі таму, што мае суседзі, а таму, што гэта былі мастакі з вялікай літары: кожны са сваім стылем, сваёй творчай біяграфіяй, сваёй філасофіяй жыцця...