• Часопісы
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    На тых абласных выставах жывапісныя творы Уладзіслава заўжды цікавілі наведвальнікаў, прыхільнікаў ягонай творчасці. Запамінальнымі сталі такія палотны як “Марафон”, “Люстэрка”, “Провады птушак”... He менш цікавымі былі і графічныя работы алоўкам (памятаецца ранні алоўкавы партрэт маёй аднакласніцы Ларысы Дабрадомавай, якая таксама жыла непадалёк ад сям’і Куфко).
    Былі ў нас і творчыя спрэчкі, але я не прапусціў ніводнай з ягоных карцін, бо яны заўсёды былі вынікам напружанага пошуку.
    Апошнія творы мастака працяг папярэдніх: даследаванне “сцяны”, дзе ён бачыць не толькі сучаснае графіці, але і папярэднія для чалавецтва наскальныя малюнкі сцяны, за якой зорны космас, а перад ёю рэаліі быцця сучаснага і мінулага.
    “Стварэнне свету ”
    “Крылы матыля ”
    “Вандроўка ”
    РУПЛІВЫ ТВОРЦА
    Мне пашчасціла пазнаёміцца з вядомым мастакоммастацтвазнаўцам у 1981 годзе, калі Міхась Фёдаравіч прыязджаў у Абласны навукова-метадычны цэнтр культасветы і народнай творчасці, дзе на той час я пачаў працаваць пасля заканчэння інстытута.
    Цікавымі былі ягоныя аповеды пра творчыя экспедыцыі па Беларусі, пра сустрэчы з людзьмі, каторыя шмат цікавага расказалі пра народнае адзенне, звычкі і побыт беларусаў... Па яго прапанове крыху пазней прайшоў рэспубліканскі конкурс-выстава нацыянальных строяў, у якім давялося ўдзельнічаць і мне з эскізамі народнага касцюма роднай Кобрыншчыны.
    У той жа 1981 год была выдадзена цікавая па сваім змесце і афармленні кніга-альбом Міхася Раманюка “Беларускае народнае адзенне”, якая раскрыла вочы беларусам і гасцям рэспублікі на адзенне нашых продкаў, пераканала, што на-
    роднае адзенне з’яўляецца яркім здабыткам нацыянальнай культуры, а яго гістарычнае развіццё адбывалася ў непасрэднай сувязі з прыродна-кліматычнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця.
    Народныя строі Заходняга Палесся, Усходняга Палесся, Прыдняпроўя, Цэнтральнай Беларусі, Панямоння і Наддзвіння наглядна дэманструюць высокі мастацкі густ беларусаў. Міхась Раманюк першым у Беларусі правёў раянаванне нашай краіны па рэгіянальных асаблівасцях традыцыйнага нацыянальнага адзення беларусаў.
    “Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць”... пісаў Міхась Фёдаравіч у прадмове да сваёй кнігі.
    У 1983 годзе выйшаў першы нумар часопіса “Мастацтва Беларусі”, часопіса, які даў вельмі значны штуршок для прапаганды беларускага выяўленчага мастацтва, для прапаганды ўвогуле беларускай культуры. Адбылося тое, чаго вельмі доўга чакалі. I гэтая значная падзея ўскалыхнула мастакоўскае і культурнае асяроддзе Беларусі.
    Ужо крыху пазней Міхась Раманюк склаў у асобную кнігу матэрыялы пра яшчэ адзін набытак беларусаў: крыжы (25 гадоў займаўся іх вывучэннем). Кнігу-альбом “Беларускія народныя крыжы” (змяшчае ў сабе 303 фотаздымкі і 83 графічныя малюнкі) у 2000 годзе выдаў сын Міхася Фёдаравіча Дзяніс, які прадоўжыў справы свайго бацькі.
    Дзяцінства і юнацкія гады Міхася Раманюка прайшлі ў вёсцы Старынка, куды маці пасля вайны пераехала з чатырма дзецьмі з вёскі Кавалі на Брагіншчыне (бацька, Фёдар Раманюк, загінуў на фронце) да сваякоў.
    Міхась рос вельмі дапытлівым хлопчыкам, любіў маляваць, добра вучыўся ў школе, дапамагаў маці па гаспадарцы. Яму былі ўласлівы добразычлівасць, ветлівасць, павага да старэйшых.
    Пасля школы юнак скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум, а пасля службы ў арміі Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аспірантуру. 3 1989 года і да канца жыцця працаваў у Акадэміі мастацтваў загадчыкам кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў. Кіруючы кафедрай, Міхась Фёдаравіч паспяваў усюды. Вялікая частка жыцця вучонага і мастака прайшла ў экспедыцыях, куды ён браў з сабой і сына Дзяніса.
    Міхась Раманюк добра ведаў адметнасць мовы розных регіёнаў Беларусі, таму і знаходзіў заўжды кантакты з людзьмі, меў адметны талент размаўляць з вяскоўцамі, заўсёды спрацоўвала і яго добразычлівая ўсмешка.
    Трымаючы ў руках ягоныя дзве кнігі-альбомы, якія я маю ва ўласнай бібліятэцы, заўжды думаю і ўспамінаю руплівага працаўніка, збіральніка народнай творчасці. Тую справу, якую ён зрабіў для Беларусі, можна параўнаць з подзвігам дзеля Бацькаўшчыны. Многія даследчыкі, навукоўцы і сёння адзначаюць, што па шырыні і маштабнасці даследванняў у галіне этнаграфіі Міхась Фёдаравіч Раманюк не мае сабе роўных.
    БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КРЫЖЫ
    ПАМІЖ НЕБАМ I ЗЯМЛЁЮ... МАСТАКОЎСКІ ДУХ
    У 2009 годзе баранавіцкі мастак Алесь Фалей ладзіў юбілейную выставу да свайго 50-гадовага юбілею ў зале абласнога цэнтра па вуліцы Савецкай.
    Яе адкрыў член ГА “Беларускі саюз мастакоў” Міхаіл Канькоў, які адзначыў, што выстава Алеся Фалея вельмі сучасная па сваім змесце, па сваёй форме і пабудове. Яе ўнікальнасць у наяўнасці твораў, зробленых з рэчаў, якія паасобку не маюць мастацкіх каштоўнасцей, але з думкаю, з душою і густам яны злучаны талентам мастака ў цікавыя мастацкія творы...
    Выстаўлена было пяцьдзясят работ. У экспазіцыі атрымалася цікавая колеравая гама. Карцела доўга і ўважліва ўглядацца ў творы. Экспрэсіўнасць работ мастака была не самамэтай, а сродакам выказвання яго светапогляду. Творы запрашалі гледача адчуць гармонію, эстэтыку жыцця. Ад іх
    зыходзіла станоўчая энергетыка. У кожнай рабоце прысутнічала асоба аўтара, які стварыў экспазіцыю з усяго таго, што знаходзіцца пад рукамі і нагамі, з непатрэбных ужо старых металічных вырабаў, кавалкаў тканіны, паперы...
    Трэба адзначыць, што такія арыгінальныя творы, як нацюрморт “Кветкі”, пейзажы “Мой горад”, “Дарога”, “Фарбы вечара”, “Цёплы дзень”, графічныя аркушы “Яны ідуць”, “Мой крыж”, “Сустрэча”, выступалі як своеасаблівы камертон выставы. Усё гэта было вельмі цікава. бо не кожны дзень, не на кожнай выставе можна пабачыць такія канструкцыі. Асабліва хочацца адзначыць аб’екты-кампазіцыі з металічных рэчаў "Бацькаўшчына”, “Анёл”, “Чарнобыльскі шлях”, “Прысвячаецца В. I. Сахно”, да якіх можна было дакрануцца і адчуць подых мінуўшчыны і адначасова подых сучаснасці, бо не бывае сучаснасці без спадчыны, без мінуўшчыны... I ў кожнай такой кампазіцыі можна было выявіць нешта для сябе новае, цікавае нешта СВАЁ...
    Добрыя словы на адрас віноўніка ўрачыстасці сказалі тады заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Пётр Данэлія, графік Леў Алімаў, мастачка Наталля Чорнагалова, галоўны рэдактар газеты «Брестскнй курьер» Мікалай Аляксандраў...
    Выстава атрымалася, выстава адбылася гэта быў галоўны вынік святочнага дня. Напрыканцы юбілейнай вечарыны Алесь Фалей сказаў:
    Даволі добра адчуваю сябе ў якасці мастака 50-гадовага ўзросту. Пакуль што ўзрост не адчуваю, таму што малады душою. На юбілейнай выставе пяцьдзясят маіх твораў, якія адпавядаюць майму цяперашняму ўзросту... Тут і графіка, і жывапіс, і аб’екты... Чаму назва “Паміж небам і зямлёю”?.. Тое, што я раблю, гэта яшчэ не неба, але ўжо і не зямля. Нешта такое памежнае.
    Мая творчасць гэта тое, з чаго і чым я жыву. Вобразы бяруцца з навакольнай рэчаіснасці...
    Напрыканцы студзеня наступнага 2010 года Алесь Фалей адзначыў свой юбілей персанальнай выставай у Палацы мастацтваў у Мінску. Было вельмі прыемна, што назіралася вялікая зацікаўленасць мінчукоў яго творчасцю.
    Мастак Алесь Фалей член ГА “Беларускі саюз мастакоў”, член Міжнароднай акадэміі графікі працуе, малюе... Ён марыць, ён у пошуку, ён жыве і стварае.
    “Кампазіцыя N”
    "Пачатсік”
    БАРВОВАЯ РАБІНА ЛЯВОНЦІЯ ДОУБУША
    У першы дзень восені ў Лявонція Андрэевіча Доўбуша берасцейскага мастака, пра якога нібыта пачалі ўжо забываць, успамініючы толькі зрэдку пры нейкай нагодзе, дзень нараджэння. Я згадваю яго, старэйшага таварыша, кожны раз, калі праходжу ці праязджаю па вуліцы 17 Верасня абласнога цэнтра, на якой знаходзілася ўтульная творчая майстэрня мастака, якраз насупраць цяперашняй рэдакцыі газеты “Брестскнй курьер». Нахіляючыся долу, стаіць там рабіна высокая, прывабная сваёй прыроднай прыгажосцю і ўжо чырвоная, кідкая. Яна да гэтага часу захоўвае ў сваёй памяці гукі крокаў мастака Лявонція Доўбуша, які любіў няспешнаю хадою блукаць па старых вулачках цэнтра горада ў белым кепі, азіраючы навакольны свет сваімі блакітнымі вачыма...
    Неаднаразова даводзілася бываць у майстэрні ў гасцях у Лявонція Андрэевіча з архітэктарам Леанідам Валахановічам, заходзіць з якой простай прычыны самому. Мінаючыся
    з той рабінай, заўсёды запыняў на ёй увагу.
    Лёс звязаў Лявонція Доўбуша з Берасцейшчынай у 1957 годзе: спачатку ў Кобрыне ён працаваў выкладчыкам чарчэння і малюнка ў школе, потым кіраваў Дзіцячай студыяй выяўленчага мастацтва ў Доме піянераў і школьнікаў, а з 1963-га стаў жыхаром горада над Бугам. У гісторыі выяўленчага мастацтва Берасцейшчыны гэтае імя застанецца найперш таму, што Лявонцій Андрэевіч шмат сваіх графічных твораў прысвяціў роднаму гораду старым вулачкам, дварам, дамам. Мастак у сваіх акварэлях дакладна перадаў дух таго пасляваеннага часу, калі старыя пабудовы не знішчаліся, як цяпер, пад прыкрыццём “рэканструкцыі цэнтра горада”. У іх жылі людзі, якія аднаўлялі Брэст, будавалі новыя раёны, людзі, якія па-сапраўднаму любілі і шанавалі родны горад.
    Гледзячы на невялікіх памераў графічныя аркушы, не перастаеш здзіўляцца таму, як любіў мастак “стары” горад, яго цэнтр. Відаць, не дарма ён жыў у цэнтры Брэста.
    “Двор па вуліцы Савецкай”, “На рагу вуліц Савецкай і Будзёнага”, “Двор ля кінатэатра “1 Мая”, “Дом на рагу вуліц Савецкай і Пушкінскай”... Гэтыя творы заварожваюць гледача дасканаласцю выканання, духам старога горада, укладзенай у іх тонкай душою і трапяткім сэрцам. Мастак стварыў рамантычны вобраз Брэста больш як на ста акварэльных аркушах. Асабліва зараз, калі ўжо шмат якіх куточкаў старога горада не стае, тыя акварэлі набылі асаблівую гістарычную каштоўнасць. На адной з іх сам аўтар, які дакладна вымалёўвае гарадскі дворык. Такім мы і памятаем Лявонція Доўбуша — мастака ў белым адзенні з сівой акуратнай бародкаю і такімі ж сіва-белымі валасамі. Ён праходзіў па вулачках і дварах як анёл-вартаўнік, анёл-ахоўнік і сваёй прысутнасцю ўтвараў асоблівую аўру горада.
    Лявонцію Андрэевічу было што паказаць, калі вяртаўся з паездак у Індыю, Мексіку, на Кубу на той час далёкія і маладаступныя для савецкіх людзей экзатычныя краіны. Тыя акварэлі і накіды. замалёўкі былі як чарговая справаздача, водгук на ўражанні, якімі ўзбагаціўся пад час паездак за мяжу: “3 кубінскіх успамінаў”, “Па Індыі”, “3 мексіканскага альбома”, “Балгарскія замалёўкі”, “3 румынскага альбома”, “Вільнюскія эцюды”... Геаграфія яго вандровак здзіўляла. Здавалася, што ён працуе не ў абласным тэатры мастаком-дэкаратарам, а ў нейкім экскурсійна-турыстычным бюро. Уражанняў ад замежных паездак у Лявонція Доўбуша хапала на доўгія гады творчай працы.