Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
“Купалле ”
СЯМЕННАЯ ВОСЕНЬ МАСТАКОУ
Імя Генадзя Вяля добра вядома ў Брэсце і далёка за яго межамі. Ён майстар малых графічных форм, лаўрэат прэмій прэстыжных еўрапейскіх конкурсаў у Бельгіі, Югаславіі, Галандыі, Германіі, Партугаліі, Польшчы, Францыі, Італіі, Расіі, уладальнік галоўнага прыза Міжнароднага конкурсу сучаснага экслібрыса ў літоўскім Шаўляі ў снежні 2005 года. Нядаўна Генадзь Ігаравіч атрымаў узнагароду ”3а дасягненні ў галіне кніжнага дызайну” міжнароднай федэрацыі экслібрыса FISAE.
Прафесіяналізм і бездакорнасць выканання адчуваюцца ў яго афортах розных гадоў: “Мая Джаконда” (1986г.), “Рыцар, смерць і д'ябал” (аўтаэкслібрыс, 1981г.), “Купалінка” (1989г.), “Квартэт” (1998г.), “Лукамор’е” (1996г.), “Прагулка” (2008г.). Захапляюць сваім майстэрствам выканання малюнкі “Аксана” (2006г.), “Кацярына” (2005г.), “Іна” (1990г.), “Сіні патэфон” (2007г.), “У каморы” (2007г.). Генадзь Іга-
равіч любіць працаваць над партрэтам і адкрываць асаблівасці чалавечай душы. Яму падабаецца сам працэс працы з мадэллю з натуры, дзе ён праяўляе сябе як мастак-псіхолаг. Таксама такая праца дае магчымасць адпачыць ад штодзённага, абстрагавацца ад непатрэбнага...
Святлана Вяль ў свой час вучылася сумесна з будучым мужам на мастацка-графічным факультэце ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Потым была працяглая больш за дваццаць гадоў праца выкладчыкам у сярэдняй школе з архітэктурна-мастацкім ухілам №10 горада Брэста. 3 2002 года Святлана Вяль дырэктар Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы. На новай пасадзе актыўна займаецца выхаваннем маладых мастакоў, паспяхова ўдзельнічае са сваімі вучнямі ў шматлікіх міжнародных выставах і конкурсах. He так даўно ў Балгарыі яна была ўзнагароджана медалём за вялікі ўклад у справу міжнароднай папулярызацыі дзіцячай выяўленчай творчасці.
Асаблівую цікавасць выклікаюць яе з густам выкананыя габелены “Фрыз Бетховена” (1998г.), “Дрэва II” (2007г.), “Рыба I” (1994г.), “Рыба II” (1996г.), “Паэт” (1992г.). Гэтыя творы захапляюць, уражваюць сваёй кампазіцыйнай дасканаласцю і колеравай насычанасцю. Іх можна лічыць узорамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Новым падыходам да ўвасаблення тэм вызначаюцца па-майстэрску выкананыя выцінанкі “Вакзал “Брэст-Цэнтральны” (2004г.), “Брэст. Свята-Сімяонаўскі Кафедральны сабор” (2004г.), “Брэст. Касцёл Уваздзвіжання Святога Крыжа” (2004г.), ‘Туканне вясны” (2002г.), “Надвячоркам” (2003г.). У выцінанках найболып яскрава Святлана Віктараўна раскрывае свой мастацкі талент. адносіны да роднага краю і горада, дзе нарадзілася і паспяхова працуе. I такіх твораў як мага больш хочацца бачыць на мастацкіх выставах.
Бацькі-педагогі ганарацца сваёй дачкой Алінай, якая з 2004 года паспяхова займалася ў мастацкай школе пад іх кіраўніцтвам. У свае юныя гады дзяўчынка ўжо з'яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў у Балгарыі, Полыпчы, Чэхіі. У 2005 годзе яна была стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Асобна можна вылучыць гравюры “Новы дзень” і “Паляванне”. Па іх бачна, што Аліна працуе ў патрэбным накірунку, з’яўляючыся прадаўжальнікам сямейнай традыцыі ў выяўленчым мастацтве.
Г. Вяль “Поўдзень паэта”
С. Вяль “Нацюрморт з яблыкам ”
ПРАЗ РАКУ ЖЫЦЦЯ
Менавіта ў жанры пейзажа найбольш яскрава праявіліся асаблівасці творчага почырку Леаніда Салаўёва: шырокая манера пісьма, стрыманы каларыт, абагульнены вобраз краявіду. Жывапіс мастака, акварэлі прывабліваюць сваім колерам, напоўненасцю дабрынёй і пяшчотай. Асабліва калі на іх восень, веснавое абуджэнне прыроды плямы белага снегу і сінеча чыстага неба з адбіткамі яго ў талай вадзе. Леанід Мікалаевіч імкнецца ўзвышана-паэтычна ўвасабляць на палатне краявіды Берасцейшчыны, якія сталі яму роднымі.
Леаніда Салаўёва, як мастака, ведаю даўно: яшчэ са школьных гадоў прывабліваў ягоны жывапіс, калі заходзіў у выставачную залу па вуліцы Савецкай, што размяшчалася непадалёк ад вуліцы Маякоўскага (так бы мовіць, у мастакоўскім квартале). Пазней маё знаёмства з творцам і чалавекам Леанідам Салаўёвым перарасло ў добрыя сяброўскія адносіны, хоць ён і старэйшы за мяне... Але гэта ніколькі не
перашкаджала нам сустракацца, весці размовы пра творчасць, хуткаплыннае жыццё...
Нарадзіўся Леанід Салаўёў у вёсцы Дзюнава Валагодскай вобласці. Але жыццё павярнулася так, што летам 1945 года маці Аляксандра Дзмітрыеўна з дзецьмі пераехала ў Брэст (бацькі тады ўжо не было: загінуў на вайне). Тут, у прыгранічным горадзе, Леанід пайшоў у першы клас сярэдняй школы №8. Тут прайшло амаль усё яго свядомае жыццё.
Скончыўшы ў 1958 годзе мастацкае вучылішча імя М. Самокіша і адслужыўшы ў Савецкай Арміі ў Грузіі, мастак працуе і потым працягвае вучобу ўжо ў Украінскім паліграфічным інстытуце імя I. Фёдарава ў Львове, які паспяхова скончыў у 1984 годзе.
Сціплы, душэўны чалавек, апантаны мастак Леанід Мікалаевіч займаецца жывапісам, нягледзячы ні на якія жыццёвыя перашкоды, што пасылаюць усім нам пераломныя эпохі... Асабліва цяпер, калі ўжо колькі гадоў з’яўляецца пенсіянерам. А за спінаю засталіся доўгія гады плённай працы ва ўнітарным прадпрыемстве “Мастацтва”.
Леанід Мікалаевіч чулы і ўважлівы чалавек. 3 ім побач заўсёды лёгка сябе адчуваеш: ці то ў сяброўскай размове, ці ў нейкай сумеснай працы. Прыпамінаюцца нашы паездкі ў прыгожы драўляны домік з зялёным дворыкам на вуліцы Брэсцкіх дывізій да яго старэнькай ужо тады маці. Аляксандра Дзмітрыеўна заўсёды ветліва нас сустракала, частавала смачнай ежай і гарбатай. Бывала, што налівала і чарку добрага віна за сустрэчу...
Добры, чулы чалавек, выдатны майстар пейзажнага жывапісу, Леанід Мікалаевіч заўсёды ў выдатнай творчай форме. Надоўга запомніліся такія яго жывапісныя творы, як “Партрэт студэнткі”, “Партрэт польскай дзяўчыны”, “Нацюрморт з бэзам”, “Рака Лясная”, “Вясенні блакіт”, “Брэсцкая крэпасць”, “Усмешка-восень”. Асабліва ўражвае вялікіх памераў пейзаж “Стары масток”, які быццам абагульняе ўсе яго папярэднія палотны, дадае значны філасофскі сэнс творам мастака. Масток паміж мінулым і сённяшнім, паміж сённяшнім і будучыняй праз раку жыцця.
Побач з мастаком Леанідам Салаўёвым заўсёды яго верны сябар жонка Вера Сцяпанаўна і двое сыноў. Якія ж могуць быць перамогі без надзейнага тылу?..
“Зіма”
“Вясенні блакіт ”
Я ЖЫВЫ!
“Я жывы!” так назваў сваю апошнюю жывапісную работу мастак Юрый Татарнікаў, які нечакана памёр 5 мая 2005 года, не паспеўшы паўдзельнічаць у выставе, прысвечанай 60-годдзю Перамогі, да якой сур’ёзна рыхтаваўся, бо тэма той вайны праходзіла праз яго творчасць скразной лініяй.... Пра вайну шмат расказваў яго бацька, засталіся незабыўныя ўспаміны пра пасляваенную Брэсцкую крэпасць...
3 нагоды 70-годдзя з дня яго нараджэння адбыўся вечар творчасці, адкрыццё персанальнай выставы “Подых памяці” ў Мастацкім музеі ў Брэсцкай крэпасці (10 жніўня 2011 года), куды прыйшло шмат сяброў, калег, вучняў і проста тых, хто добра ведаў Юрыя Іванавіча.
Памятаю нашу першую сустрэчу ў 1981 годзе ў Дзіцячай мастацкай школе, што месцілася па вуліцы Пушкінскай абласнога цэнтра ў старой драўлянай пабудове. Юрый Іванавіч
з барадою, добрай усмешкай на твары... Заўжды заварожвала яго сціпласць, спагадлівасць.
А нарадзіўся Юрый Татарнікаў 10 жніўня 1941 года ў горадзе Ліўны Арлоўскай вобласці. У 1945 годзе, пасля таго, як бацька закончыў службу ў арміі і выйшаў у адстаўку, сям’я пераехала ў Брэст. Ужо ў Брэсце ў 1958 годзе Юрый скончыў 13-ю сярэднюю школу. У школьныя гады паспяхова займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці пад кіраўніцтвам Пятра Аляксеевіча Данэліі. Там і выявіўся яго талент, упартасць і настойлівасць у дасягненні мэты. Потым была служба ў Савецкай Арміі, пасля чаго скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Адтуль ужо Юрый Іванавіч вярнуўся ў родны Брэст разам з жонкаю Валянцінай Аляксандраўнай, аднакурсніцай, і маленькай дачкой Святланай. 3 1969 па 1975 год працаваў настаўнікам у брэсцкай СШ№19, наступныя чатыры гады-у Брэсцкім тэхнікуме чыгуначнага транспарту. 3 1979 года выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе.
У свой час мастаком была створана цікавая серыя жывапісных твораў “Лёс”: “Лета жыта”, “Восень. Дарогі”, “Зіма — уцёкі”, “’’Вясна — спакой”, “Доўгая ноч , “Я — жывы ; трыпціх акварэляў “Транспарт”. Юрый Татарнікаў шмат працаваў не толькі як жывапісец, але і як акварэліст, ствараючы запамянальныя вобразы гарадскіх краявідаў (“Гандлёвыя рады”, “Новабудоўлі”, “Вуліца Савецкая”, “Старая сцяна”, “Зіма”, “Стары двор”, “Плошча Свабоды’, “Поле”). Брэст быў для мастака-педагога Юрыя Татарнікава, як і для многіх іншых мастакоў, галоўным месцам натхнення ў творчасці.
3 1973 года Юрый Іванавіч актыўна ўдзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх выставах. Вынікам шматгадовай творчай працы стаў прыём у члены грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (у 1997 годзе, сумесна з сынам Паўлам і жонкай Валянцінай Аляксандраўнай).
Юра пісаў своеасабліва. Ён ніколі ні з кім не раіўся, нічога не пытаў, спадзяваўся толькі на сябе самога. I ў выніку ствараў цудоўны жывапісны твор. У яго добра атрымліваліся і акварэлі, і карціны алеем, казаў пра калегу Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў, былы дырэктар Дзіцячай мастацкай школы.
“Я — жывы ” (“Гармоня ”)
“На вуліцы Савецкай Брэста ”
ЗАЛАТЫЯ ЯБЛЫКІ ПАУЛА ТАТАРНІКАВА
Павел Татарнікаў нарадзіўся ў сям’і мастакоў Валянціны і Юрыя Татарнікавых. Вучыўся ў СШ №20 горада Брэста. Потым, у 12-гадовым узросце, быў прыняты ў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя I.Ахрэмчыка. У 1995 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 3 1997 года Павел Татарнікаў з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Адзіны ў Беларусі ўладальнік прэстыжнай узнагароды “Залаты яблык” (двойчы!) Міжнароднага біенале ВІВ-2001 у Браціславе (Славакія).
Упершыню я пазнаёміўся з творамі маладога мастака-графіка ў родным горадзе на сямейнай выставе Татарнікавых “60x30” (бацьку на той час было 60 гадоў, а сыну 30). Потым гэтае знаёмства мела працяг. Я заўжды атрымліваю вялікае эстэтычнае задавальненне ад кніг, якія ён аформіў.