• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Ён ніколі не губляў аптымізму, верыў у здзяйсненне сваіх планаў і памкненняў. Віктару Чарнавокаму верылася ў шчаслівую зорку, якая заўжды адбівала святло ў яго блакітных вачах.
    ~]Мая прапіска Брэстчына
    АБ ЧЫМ МАРЫЦЬ «АПАЛОН»?
    У студыі з назвай грэчаскага бога дзеці розныя, як і малюнкі, але яднае іх у адну сям’ю кіраўнік Віктар Чарнавокі з яго грандыёзнымі задумкамі
    ...3 самых першых хвілін, чк Віктар Францавіч сябе іамятае, яго цягнула маля-
    ная, у душы прыроджаны матэматык, вось толькі не давялося вучыцца нічога
    чыцца і стане старшынёй у сваім калгасе, а Лёня, малодшанькі, у суседнім.
    Віця загарэўся, тут жа вы лаў свой пейзаж з бяроз вым гаем. Якім жа неўз
    
    У Тальмінавічах, у сям’і простыхлюдзей, нарадзіўся хлопчык. У сямЧ два сыны—будучыя памочнікі! Бацька адразу вырашыў, што Лёня і Віця будуць не абы-хто, а старшыні калгасаў — адзін свайго, другі— суседняга... Ды толькі стаў прыкмячаць, што Віктар мае схільнасць да малявання: як толькі вольная хвіліна, ён бяжыць у лес з фарбамі ці алоўкамі. / amf ваецца ў хлопца ладна. "Але ж ці гэта занятак для будучага мужчыны" — абураўся бацька і выкідваў малюнкі ў печку. Праз газету "Пйонерская правда"паслаўВіктар Чармавокі свойтвор на судміжнародных экслертаў. Называўся малюнак “Бярозаеы гай ія”.І што б вы думалі, атрымаў дыплом, фарбы, пэндзлі і луцёўку на адпачынак у піянерскі лагер “Артэк”. Калі вярнуўся, бацька ўзяў сына за руку і павёз у Баранавічы: аж на 150 рублёў накупіў яму фарбаў, паперы, алоўкаў. Гэта было першае прызнамне таленту юнага мастака, бацькава прызнанне. Але ўсё ж такі мара вывучыць сына на “старшыню калгаса” не прапала: ласля школк' абодва хлолцы паступілі ў сельгасакадэмію.
    не толькі грэчаскі doe
    — Віктар Францавіч, ведаю, што ўсяго ў вас 2 дыпломы аб заканчэнні ВНУ, асвоены курсы па пэўных спецыяльнасцях. Гэта пошук сябе ці жаданне праявіць схільнасці
    леча, якая толькі магла трымаць у руках пэндзаль, ішла ў нашу студыю. А пасля некалькіх заняткаў ужо было відаць, хто на што здольны. Быў вельмі йікавы выпалак. які хаоакта-
    цыях. Зараз у планах выдаць каталог гэтых работ-пераможцаў. Дарэчы, і падчас гэтай міжнароднай выставы ў Ляхавічах, спецыяпіпты Вкпмайапі пяблты "япаплыайням” іыяй_
    ДЫХАННЕ ЗЯМЛІ МАЁЙ
    Пятра Сцяпанавіча ведаю з пачатку 80-х гадоў, з таго часу, як пачаў працаваць у “культуры” і праводзіць выставы самадзейных мастакоў Берасцейшчыны сумесна з Канстанцінам Калодзічам. 3 таго часу і звярнуў увагу на цікавага самабытнага мастака і цудоўнага чалавека Пятра Сцяпанавіча Мысліўца...
    Выстава мастака з Драгічына не дарма мела назву “Дыханне зямлі маёй”, бо незлічоную колькасць узыходаў сонца давялося яму сустракаць з мальбертам у полі! Ды і ўвогуле ўвесь ягоны лёс звязаны з зямлёю, якую ён па праву называе сваёй.
    Дзяцінства Пятра Мысліўца адабрала вайна. Бацька, драгічынскі майстар мірных цяслярскіх спраў, не вярнуўся дахаты з вайны. Малыя ў шматдзетнай сям’і гадавалі адзін другога.
    Поле стала калыскай Пятра. Цэлымі днямі быў ён сярод каласкоў і валошак. Бачыў, як маці, не разгінаючы спіну, працавала ў полі. I ўсё гэта ўваходзіла ў яго плоць і кроў, як уваходзяць сокі зямлі ў маладое дрэўца.
    У школу Пётр Мыслівец пайшоў у 1945 годзе. Цяжкі гэта быў час. Думалася пра лусту хлеба. Хацелася паесці яго з соллю. Пабачанае і пражытае пакідала глыбокі адбітак у свядомасці, наводзіла на роздум пра хлеб як галоўную ў жыцці каштоўнасць.
    У школе Пеця маляваць не асабліва любіў, але з задавальненнем разглядаў рэпрадукцыі карцін вядомых мастакоў. У дзявятым класе маці купіла яму набор акварэльных фарбаў. I цішком, быццам саромеючыся свайго занятку, Пётр пачаў капіраваць карціны Левітана, Саўрасава, Шышкіна і дарыць сваім родным.
    Але на гэтым і скончылася захапленне. Затым была Пінская аўташкола. Машыны, рамантыка дарог. Маляванне адышло на другі план.
    Хутка Пётр паступіў у вучылішча механізацыі (СПТУ-29) у Драгічыне. Атрымаўшы спецыяльнасці трактарыста, слесара, камбайнёра, па камсамольскай пуцёўцы паехаў асвойваць цалінныя землі Казахстана. Дзяржаве патрэбен быў вялікі хлеб.
    Шмат соцень гектараў казахскага стэпу ўзараў за два гады, з 1957 па 1959, трактарыст Пётр Мыслівец. Шмат соцень цэнтнераў зерня першых цалінных ураджаеў намалаціў ён, працуючы на камбайне.
    Пасля ночы, праведзенай на трактары, выканаўшы норму, ён любіў прысесці на свежаўзараную зямлю і назіраць непаўторна зменлівыя фарбы ранішняга стэпу. У гэтыя хвіліны адыходзіла стомленасць ад начной працы.
    Потым, у вольны час, Пётр спрабаваў адлюстраваць свае ўражанні, малюючы сонца, узаранае поле. Хацелася захаваць у фарбах і лініях адкрытую ім прыгажосць жыцця, зберагчы яе магутную плынь ад распылення і забыцця.
    Прыйшоў час служыць у войску. Далёкі Усход. Жывапісныя краявіды Прымор’я. Асеннія сопкі, тайга, рэкі і азёры некранутага краю усё гэта хвалявала сэрца салдата. У вольны час Мыслівец рабіў замалёўкі.
    А потым было вяртанне ў родны Драгічын, праца шафёрам.
    Жывапіс усё больш захапляў Пятра Мысліўца, і ён паступіў на факультэт станкавага жывапісу і графікі Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў імя Надзеі Крупскай. 3 удзячнасцю ўспамінае Пётр Сцяпанавіч цяпер свайго педагога Азімана, які сумеў даць належны накірунак яго здольнасцям.
    Галоўнай тэмай жывапісу Мысліўца стала тэма зямлі. Так з’явіліся работы “У пясчаным кар’еры”, “Восеньская ралля”, '‘Працоўныя будні”, “Вясна прыспешвае хлебароба”, “Вечар на полі”.
    Мянялася родная зямля, пераўтвараўся звыклы пейзаж. Ля старых хатак палешукоў паўсталі блакітныя вагончыкі меліяратараў, трактары і экскаватары.
    Мастак заўважае ўсе гэтыя перамены. Сюжэты абнаўлення роднага краю ўваходзяць у яго жывапісныя палотны: “На меліярацыйным аб’екце Старамлына”, “Зямля Іванаўшчыны”, “Балота адступіла”, “Снежаньскі снег”, “Рэчанька”, “Ранак у Дубавым”, “Пейзаж з буслом”.
    Знайшла адлюстраванне ў творчасці Мысліўца і вайна. “Партызаны”, “Вясна ў крэпасці”, “Зямлянка” гэтыя палотны напамінаюць людзям аб тым, як патрэбен мір для асенніх і веснавых палёў, для буслоў і жаўрукоў, для ўсіх людзей, старых і малых.
    Пётр Мыслівец удзельнік шматлікіх выстаў. Яго палотны выстаўляліся і за межамі роднай Беларусі. У іх ягоны лёс. I лёс зямлі, дыханне каторай вечнае, як само жыццё.
    “Адлёт буслоў”
    “Буслы прыляцелі”
    ДОБРАЕ I ШЧЫРАЕ СЭРЦА МАСТАКА
    Зямля Берасцейшчыны багатая на таленты. I чарговым сведчаннем гэтаму для мяне стала адкрыццё творчасці мастака з Драгічына Міхаіла Майбарадзіна. 3 самадзейным мастаком я пазнаёміўся ў 1983 годзе, калі рыхтаваў і праводзіў адкрыццё яго персанальнай мастацкай выставы ў Брэсце. Жыццё сонечнае і вясёлкавае такое ўражанне атрымаў ад жывапісных твораў драгічынскага мастака.
    У моцным на выгляд мужчыну і мастаку адразу спадабаўся яго аптымізм і кранальныя адносіны да роднага наваколля, у якім мастак Міхаіл Майбарадзін выбіраў любімыя краявіды для жывапісу. Часцяком здаралася так, што за дзень рабіў шмат эцюдаў, эксперыментуючы ў паказе колеру і настрою надвор’я ў розную пару. I ў яго гэта атрымлівалася, a тыя напрацоўкі ў маёй памяці захоўваюцца і дагэтуль.
    Жывапісныя творы Міхаіла Майбарадзіна адразу звярнулі на сябе ўвагу цёплым лірызмам, сваім асаблівым бачаннем навакольнага жыцця, узвышанымі адносінамі да
    роднага краю. Такія палотны як “Бацькаўшчына”, “Вечар”,”Восень”, “Адліга”, “На рыбалцы” сведчаць пра тое, як імкнецца творчая душа мастака да сціплай прыгажосці родных мясцін.
    Міхаіл Аляксеевіч у свой час вучыўся ў Маскоўскім народным універсітэце мастацтваў імя Н. Крупскай. Прымаць удзел у мастацкіх выставах пачаў у далёкім 1976 годзе. Неаднаразова ўдзельнічаў у абласных і раённых выставах, рабіў персанальныя. Ён з’яўляецца лаўрэатам абласных і рэспубліканскіх фестываляў мастацтва. Узнагароджаны медалём і дыпломам 1-й ступені на Усесаюзным фестывалі ў Маскве. Узнагароджаны таксама дыпломам Саюза мастакоў СССР. Пазней Міхаіл Аляксеевіч павышаў сваю кваліфікацыю ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў.
    Творы Міхаіла Майбарадзіна знаходзяцца ў выставачным фондзе ўніверсітэта мастацтваў у Маскве, у выставачным фондзе ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, у прыватных калекцыях.
    3 2003 года Міхаіл Аляксеевіч працаваў выкладчыкам у Драгічынскай дзіцячай школе мастацтваў, загадваў мастацкім аддзяленнем. Творы навучэнцаў школы выстаўляліся на міжнародных конкурсах дзіцячага малюнка ў Венгрыі, Японіі, Расіі, на рэспубліканскіх конкурсах у Мінску. За метадычную і творчую працу Міхаіл Майбарадзін узнагароджаны шматлікімі дыпломамі. 3 2010 года ён з’яўляецца членам грамадскага аб’яднання аматараў мастацтва рэгіона “Белавежская пушча” і Брэстчыны “ТУР”.
    Мастак Міхаіл Майбарадзін заўжды знаходзіцца ў пошуку, яго не пакідае творчае натхненне. Ён шукае ўсё новыя сродкі, каб выказаць сваю любоў да роднага краю, да родных і блізкіх, да землякоў. Яго вялікае і добрае сэрца пакідае часцінку цеплыні і шчырасці ў кожным жывапісным творы.
    “Хлеўчык ”
    “Дарога ”
    “Перад мостам ”
    ТЭРАШЯ АЛЕННЫМІ ФАРБАМІ
    3 Канстанцінам Нікалайчуком я пазнаёміўся на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў санаторыі “Бярэсце”, дзе ён працаваў тэрапеўтам. На той час там адпачываў вядомы архітэктар з Мінска Віктар Мацвеевіч Волчэк (удзельнічаў у стварэнні мемарыялу “Брэсцкая крэпасць-герой”), з якім сябраваў мой тагачасны начальнік па працы ў “культуры” Уладзімір Іванавіч Кулін.
    Уладзімір Іванавіч дазваніўся да свайго мінскага калегі і вырашыў праведаць таго разам са мною. Віктар Мацвеевіч да таго ж папрасіў прывезці скрынку халоднага піва з горада (стаяла спякотнае летняе надвор’е).
    3 той незапамятнай пары мае сустрэчы з Канстанцінам Нікалайчуком сталі больш частымі і змястоўнымі. Ужо тады ён прафесійна працаваў з акварэллю і каляровымі алоўкамі, рабіў партрэты ветэранаў вайны і працы (“Думы мае, думы...”, “Светлы май”, Зімні вечар”), іншых людзей, што прыязджалі адпачываць у санаторый, папраўляць сваё здароўе (праз год мы ўрачыста адкрылі персанальгую выставу Канстанціна Нікалайчука ў брэсцкім кінатэатры “Беларусь”).
    Пасля нашы сустрэчы адбываліся даволі часта не толькі па прычыне творчых сувязяў, але і таму, што бацькі мастака-доктара жылі непадалёку ад мяне на рагу вуліц Лінейнай і Кіжаватава ў зялёным драўляным дамку, які я неаднойчы маляваў і алейнымі фарбамі, і акварэллю. Да таго ўжо падабалася тая хаціна-даміна, што не мог прамінуць яе, каб не перанесці на паперу цуд мясцовай архітэктуры. Так працавалася да таго часу, пакуль не стала бацькоў мастака, пакуль той дом не перайшоў у іншыя рукі і, перабудаваны, не страціў сваю былую прывабнасць.