• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    школьныя вершы, якія ён чытаў, рабіў крытычныя заўвагі. Тыя два блакноты з “аўтографамі” настаўніка (на вокладках было друкарскім шрыфтом пазначана “Для вершаў”) захоўваю і сёння як самую вялікую каштоўнасць. Вялікі дзякуй яму за навуку! Цялічка быў першы з сапраўдных паэтаў, хто разбіраў мае пробы пяра...
    Акрамя таго, што Мікалай Рыгоравіч часта выступаў у школе перад вучнямі па запрашэнні настаўніц беларускай і рускай мовы і літаратуры Антаніны Васільеўны Башчук і Маі Мікалаеўны Васільевай, ён арганізоўваў для нас літаратурныя сустрэчы з вядомымі берасцейскімі і ўкраінскімі літаратарамі. На ўсё жыццё запомнілася паездка да паэтэсы і перакладчыцы Ніны Мацяш у Белаазёрск вясною 1973 года.
    Мікалай Рыгоравіч Цялічка былы афіцэр-франтавік (у 22 гады ён быў ужо капітанам). I вершы яго пра вайну, пра цяжкія салдацкія будні, выпрабаванні, пра сяброў-афіцэраў, франтавікоў. У шэрагу твораў раскрываюцца гераічныя старонкі абароны Брэсцкай крэпасці, службы пагранічнікаў. Прысутнічаюць у яго і лірычныя матывы...
    Ннстнтут учнтельскнй кончаю. Мне шннель солдатская пальто. На коленях мальчнка качаю, По-отцовскн важен, как ннкто.
    Я н сын (уже весны участннк) Греемся на солнечном тепле... У меня в руках такое счастье, Без какого страшно на земле.
    А нарадзіўся Мікалай Цялічка ў сям’і ваеннага ўрача, таму яму часта даводзілася пераязджаць з аднаго месца на іншае. Пачатковую школу закончыў у мястэчку Носаўка Чарнігаўскай вобласці. Затым жыў і вучыўся ў Ленінградзе, Сталінградзе, Махачкале. Першыя яго вершы былі апублікаваны ў сталінградскай абласной піянерскай газеце яшчэ ў 1938 годзе.
    Вялікую Айчынную вайну Мікалай Рыгоравіч сустрэў у горадзе Брады Львоўскай вобласці. У 1942 годзе паступіў у ваеннае вучылішча, пасля заканчэння якога ўдзельнічаў у баях на многіх франтах, у тым ліку на 2-м і 3-м Беларускіх. Прымаў удзел у вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Крыма, Беларусі і Прыбалтыкі. Быў паранены, мае баявыя ўзнагароды.
    Пасля вайны, працуючы настаўнікам у Кобрыне, ён закончыў завочна літаратурны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута, потым завочна вучыўся на лагапедычным факультэце ў Маскве. Увогуле, увесь пасляваенны час жыве на Берасцейшчыне. Толькі ўжо пасля 85-ці гадоў пераехаў жыць на Украіну да сваіх дачок, але часта наведваецца ў Брэст, дзе пахавана яго жонка. Апошнія нячастыя сустрэчы з Мікалаем Рыгоравічам заўжды прымаю як падарунак лёсу...
    У 1963 годзе выйшла першая кніжка вершаў Мікалая Цялічкі “Добрый лнвень”, потым -
    зборнік “Дерево в бору”, кніжкі вершаў “Соль на касках”, “Следы времён”, «Веіцнй свет» і іншыя.
    Сталы чалавек, грамадзянін, паэт Мікалай Рыгоравіч Цялічка і зараз застаецца ў страі. Напярэдадні свайго 85-гадовага юбілею ён стаў членам грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
    Для мяне са школьных гадоў Мікалай Рыгоравіч Цялічка быў і ёсць прыкладам мужнага і творчага чалавека, які, дажыўшы да 90-гадовага юбілею, не перастае плённа працаваць і займае у жыцці вартую грамадзянскую пазіцыю.
    Атрымалася так, што перад яго 90-гадовым юбілеем дочкі прыязджалі самі, без бацькі. Давялося праз іх перадаваць віншавальны адрас ад нашага абласнога аддзялення СБП і жывапісны партрэт Мікалая Рыгоравіча, які я зрабіў да гэтай падзеі ў падарунак паэту-франтавіку. Праўнучак паэта, шасцігадовы Саша, пасля таго, як я ўжо пайшоў ад іх, спытаў у сваёй мамы: А гэта зараз да нас прыходзіў Тарас Шаўчэнка?!. (Тады было яшчэ холадна, і я прыходзіў у сваім чорным скураным паліто і папасе.)
    Вось і зноў у 2013 годзе прыехаў ён у Дзень Перамогі ў Брэст са сваімі дочкамі Святланай і Галінай і запрасіў нас, берасцейскіх літаратараў, да сябе. I шмат гаварыў Мікалай Рыгоравіч, і шмат успамінаў пра ваенныя гады, пра гады пасляваенныя, пра творчыя набыткі...
    Мікола ЦЯЛІЧКА
    СЛУШАЯ НВОЛГУ
    Выгнулось небо над садом, как зонт, Немец попятнлся за горнзонт.
    Н на прнвале рота во сне, как в глубоком провале, Там не метался я в полубреду, нволгу слушал в станнчном саду. Как она пела!..
    .. Лпхо звезда над станнцею спела...
    Слушая нволгу, думал о том, что посажу я на месте пустом яблоню с грушей.
    С девушкой встречусь, с самою лучшей.
    Выстрою дом протнв юных дерев. Душу в нём счастьем свонм обогрев, вешней порою свнсту заленому окна открою.
    Так в сорок третьем неіцадном году вернл, что выжнву, с фронта прнду, гнбель отступнт, время солдатскне болн прнтуішт. Слушая нволгу, думал о том, что посажу я на месте пустом яблоню с грушей.
    Сыну скажу: «Нволгу слушай...»
    АПОШНІЯ АУТОГРАФЫ НІНЫ МАЦЯШ
    Памятаецца, як у 1973 годзе, мы, вучні і настаўнікі 16 й брэсцкай школы, што на Граеўцы, былі ў гасцях у Ніны Мацяш.
    Незабыўная паездка да паэткі з няпростым лёсам адбылася ў траўні. Нас, аматараў роднай мовы і літаратуры, набралася чалавек пятнаццаць. Ніна Язэпаўна расказала нам пра сябе, пра сваю творчасць. Чытала вершы, новую паэму “Алекса Доўбуш”, адказвала на нашы пытанні. Я ўвесь час уважліва слухаў паэтку і з яе дазволу рабіў алоўкам накіды на лістках паперы, стараючыся
    добра рабіць сваю мастакоўскую справу. Потым два аркушы паперы з найбольш выразнымі накідамі я падараваў Ніне Язэпаўне на ўспамін.
    Пасля па сваіх накідах я намаляваў два жывапісныя партрэты паэткі. Вельмі ўжо мне карцела зрабіць гэта да заканчэння школы. У школе застаўся першы, зроблены алейнымі фарбамі партрэт, а другі, на якім Ніна Язэпаўна разам з нашай настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Антанінай Башчук, я ўручыў сваёй настаўніцы на выпускным вечары.
    I цяпер, праз гады, нярэдка прыгадваю гадзіны сустрэчы з вядомаю берасцейскаю паэтэсай, успамінаю незабыўную паездку ў вёску Нівы ля Белаазёрска. Дагэтуль гучаць ува мне тыя вершы Ніны Мацяш:
    Вучуся ў дрэў.
    У нізкае ракіты -
    Глыбей у глебу
    весці карані,
    А у бярозы, восенню адкрытай, -
    Вяртаць лістотай
    сонца з вышыні.
    Вучуся ў дрэў.
    1	навучыцца б толькі
    Пранесці праз усё
    маё жыццё
    Бясстрашнае такое ж,
    як у вольхі-
    Зялёнае і ў лістапад, -
    лісцё.
    А ўжо апошняя наша сустрэча адбылася 6 верасня 2008 года, няпярэдадні шасцідзесяціпяцігоддзя Ніны Мацяш, у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Тады я папрасіў паэтэсу пакінуць свой аўтограф у альбоме з фотаздымкамі берасцейскіх літаратараў. Ніна Язэпаўна распісалася яшчэ ў дыпломах Берасцейскай мядовай літаратурнай прэміі за 2008 год для Кастуся Жмінько і мяне. Гэта былі апошнія аўтографы Ніны Мацяш у Берасці. Гэта была, на вялікі жаль, наша апошняя сустрэча. Асабіста для мяне ўсе сустрэчы і размовы з Нінай Язэпаўнай сталі незабыўнымі. Я заўсёды буду памятаць яе словы пра тое, што трэба падтрымліваць адзін аднаго і рабіць добрыя справы дзеля Беларусі. I як бы ні было цяжка, неабходна захоўваць у душы высокія пачуцці.
    На той час я ўжо працаваў над новым вялікім партрэтам паэтэсы паводле аднаго з фотаздымкаў, які мне асабліва спадабаўся. Калі прасіў дазволу, яна адказала: ’’Добра, Лявоне, малюй. Толькі без крылаў!”
    Той партрэт цяпер можна пабачыць у гарадской бібліятэцы ў Белаазёрску, якой далі імя Ніны Мацяш.
    “ ХАН BAM СВЕТЛА БУДЗЕ ЎСІМ, КАГО ЛЮБЛЮ... “
    Сонечным, крыху ветраным днём 6 кастрычніка 2010 года, у сераду, упершыню адбылося запамінальнае мерапрыемства паэтычныя чытанніі "БАБІНА ЛЕТА Ў БЕЛААЗЁРСКУ РАЗАМ 3 НІНАЙ МАЦЯШ Тое, што сапраўды ў Белаазёрску ў той дзень было бабіна лета, адчувалася як і ў самім горадзе, так і ў па-святочнаму аформленым, прасторным памяшканні Дома культуры, дзе праходзіла вечарына.
    Арганізатарамі-ініцыятарамі чытанняў былі настаўніца беларускай мовы і літаратуры, сяброўка Ніны Мацяш Галіна Скарына, дырэктар бібліятэкі імя Ніны Мацяш у Белаазёрску TaMapa Кузняцова і малодшая сястра славутай паэткі Алена Язэпаўна. Падтрымалі ініцыятыву землякоў Ніны Мацяш губернатар Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар, абласная бібліятэка імя М. Горкага, загадчыца кафедры беларускага мовазнаўства БрДУ імя A. С. Пушкіна Марыя Новік, пісьменнікі Берасцейшчыны.
    Шматлікія госці, літаратары з Мінска, Брэста, Бярозы, Іванава напачатку наведалі магілу Ніны Мацяш, усклалі кветкі, а пасля пабывалі ў кватэры паэткі, дзе гартаваўся яе дух, дзе ўсё засталося так, як і было ў апошнія дні жыцця Ніны Язэпаўны. Шматлікіх гасцей сустракаў пляменнік Руслан. Смуткам і жалем поўніліся вочы Алеся Разанава, Анатоля Вярцінскага, Васіля Жуковіча, Сяргея Панізьніка... родных і блізкіх. Вялася размова, каб гэтую кватэру ператварыць у музей, каб устанавіць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыла Ніна Язэпаўна, а з часам і помнік мужнай паэтцы. А для гэтага так неабходна дапамога мясцовых уладаў, важкае слова кіраўніка Брэсцкай вобласці. Памяць абавязвае...
    Адкрыў Першыя паэтычныя чытанні пляменнік паэткі Руслан, які з надзеяй зазначыў: “Бабінаму лету жыць!” Чула, пранікнёна вялі вечарыну Святлана Варонік з Брэста і Галіна Скарына з Белаазёрска.
    Амаль тры гадзіны доўжылася размова з Нінай Мацяш у Доме культуры, мяняліся фотаздымкі паэткі на экране, гучалі яе словы. Было што сказаць кіраўнікам пісьменніцкіх аддзяленняў Брэсцкай вобласці Івану Мельнічуку і Анатолю Крэйдзічу, навукоўцам БрДУ імя А.С.Пушкіна Генадзю Праневічу і Міколу Аляхновічу, паэтам Міхасю Скоблу, Алесю Разанаву, Анатолю Вярцінскаму, Міколу Папеку... паэты чыталі свае творы, выконваліся песні на вершы Ніны Мацяш.
    Алесь Пашкевіч, на той час старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, упэўнена выказаў думку, што Ніна Мацяш з’яўляецца паэтэсай не толькі беларускай зямлі, але і агульнаеўрапейскага асяродку...
    Сястра паэткі Алена Язэпаўна ў сваім выступленні адзначыла, што Ніна была светлым агеньчыкам, да якой цягнуліся ўсе. Паважала, любіла сваю пісьменніцкую сябрыну, а таксама сваіх родных і блізкіх. Яна не баялася смерці, бо ведала, што такое вечнасць. Адчувала сябе свабоднай у сваёй уладкаванай кватэры, якую атрымала пры дапамозе мясцовых уладаў.
    Генадзь Праневіч успамінаў, што Ніна Язэпаўна ставілася да кожнага, з кім звязваў яе лёс, як да бліжняга, што яе любоў да чалавека не мела межаў. I дадаў, што Белаазёрск шчаслівы горад, бо мае сваю легенду. Вуснамі Ніны Мацяш загаварыў увесь Белаазёрскі край, усё беларускае Палессе.
    “Быць адзіннымі! Адзіннымі духам, адзіннымі ў справах нацыянальнага адраджэння краіны...” Гэта былі словы як наказ, як запавет з апошняга ліста ЕІіны Мацяш да Анатоля Крэйдзіча, адказ каторага яна ўжо не паспела прачытаць.