• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    На пачатку новага тысячагоддзя паэт выдаў яшчэ дзве кніжкі для дзяцей: «КАК МУРАВЬНШКА НШКА СЕБЯ НАКАЗАЛ» (2003) і «СКАЗКН ДОБРЫЕ ПОДСКАЗКН» (2007).
    He за снннмн морямн,
    He за снежнымн горамл, В Беловежской старой пуіце,
    Что местамн іцёткн гуіце, На поляне под кустом Муравьн сложнлн дом...
    («Как муравьншка Ншка себя наказал»)
    По весне, погуляв по бороздам, Прнннмаются птлцы за гнёзда. Поллвает лх дождь, ветер свліцет, Птлца каждая стролт жллліце.
    («О галчонке Каркуше, лентяе л копуше»)
    Гэтыя кніжкі прапануюць вясёлыя і цікавыя па сюжэце, сур'ёзныя па думцы вершы, казкі і мініяцюры, якія саграваюць светлымі праменьчыкамі непадробнай любові да дзяцей, значыць, і да жыцця.
    А ўсё пачалося тады, калі Іван Мельнічук паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут, дзе побач з ім набіраліся моцы Мікола Купрэеў, Васіль Жуковіч...
    Пасля заканчэння інстытута разам з Васілём Жуковічам, літсупрацоўнікам газеты “Заря над Бугом”, распачаў сваю журналісцкую працу і Іван Мельнічук. Тады ж ступіў і на літаратурную сцяжыну. Напачатку пісаў па-беларуску вершы, якія прываблівалі лірызмам, чысцінёю погляду на жыццё. Але пасля доўгіх пошукаў Іван Міхайлавіч нарэшце знайшоў сваё, асабістае пачаў пісаць для дзяцей на рускай мове. Аказалася, што на рускай мове атрымліваецца лепш.
    3 канца 1950-х гадоў паэт актыўна друкаваўся: яго творы змяшчалі не толькі абласныя выданні, але і рэспубліканскія газеты і часопісы ( “Чырвоная змена”, “Маладосць”). Высокую ацэнку творчасці нашага земляка давалі пісьменнікі Уладзімір Карызна, Мікола Федзюковіч.
    “Творчасць Івана Мельнічука адрасавана найперш дзецям дашкольнага і малодшашкольнага ўзростаў, але яна ўзрушае і дарослага чытача, робіць яго лепшым, вяртаючы ў шчаслівае дзяцінства. Творы пісьменніка тэматычна і жанрава разнастайныя. Гэта сюжэтныя вершы, пацешкі, пястушкі, гумарыстычныя, жартаўлівыя чатырохрадкоўі, вершы-загадкі, задачкі, невялікія казкі. У іх многа пытанняў, і, каб адказаць на іх, трэба быць уважлівым, кемлівым і знаходлівым. Большасць вершаў Івана Мельнічука ўводзяць маленькага чытача ў вялікі і прыгожы навакольны свет, свет прыроды, акаляючай рэчаіснасці. Гэта сапраўдная дзіцячая паэзія, якая без прынукі вучыць дзяцей быць назіральнымі, уважлівымі, любіць родны беларускі край, яго дзівосную, непаўторную прыгажосць.
    Еслл в травах гудят шмелл, Белым-белый туман у землл, Еслл ягод полно в лесах, Вспышкл молнлй на небесах, На лугах от цветов светло Значлт, лето уже прлшло.
    Запамінальна, вобразна, эмацыянальна паэт расказвае маленькім чытачам, як добры сонечны гуллівы праменьчык здолеў усіх сагрэць і развесяліць, як ледзяшы-капяжы звоняць-сумуюць аб доўгачаканай вясне, як летам лебедзі любуюцца прыгажосцю белай рачной лілеі...
    Маленькі герой вершаў Івана Мельнічука імкнецца быць лепшым, дужым, абаронцам слабейшых. Вершы нязмушана вучаць дзяцей быць сумленнымі і працавітымі”... піша Зоя Мельнікава. вядомы літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар.
    “У аснове творчасці паэта добрае, цудоўнае бачанне свету, у якім няма месца злу. Гэтым і кранаюць вершы Івана Мельнічука. Дзеці любяць, калі вакол іх усё ў добрым парадку, усё ў гармоніі з прыродай...” гаварыў паэт і празаік Мікола Купрэеў
    Нарадзіўся Іван Мельнічук 15 верасня 1939 года, на пятнаццаты дзень Другой сусветнай
    вайны, у сяле Носава (цяпер тэрыторыя Польшчы) у шматдзетнай сям’і Насты і Міхайлы Мельнічукоў. Цяжкі быў час. Пераехалі ў Украіну з надзеяй на лепшае жыццё. Там напаткалі яшчэ большыя цяжкасці і голад. Праз два гады апынуліся пад Брэстам у вёсцы Сычы. Тут Іван пайшоў у школу ў Воўчын, за тры кіламетры. У пачатковых класах пачаў пісаць вершы, пасылаць іх у газеты. У яго з’явілася патрэба выказаць усё тое, што віравала ў маладой крыві, імкнулася на свет.
    У 1965 годзе стаў пераможцам конкурсу газеты “Піянер Беларусі”. Поспех натхніў юнага паэта да напісання новых твораў.
    Шмат выпрабаванняў прайшоў хлапчук і падлетак, перш чым выйшаў у людзі.
    Пасля заканчэння школы вучыўся ў педагагічным інстытуце ў Брэсце, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у партыйных і савецкіх органах...
    Нягледзячы на ўзрост, белагаловы і рухавы Іван Мельнічук увесь у працы, у творчым пошуку. Яму ўдалося захаваць і пранесці праз гады не толькі свой адметны паэтычны талент, але і Богам і бацькамі дадзены дар дабрыні і любові. I сёння Іван Міхайлавіч не пакідае сваіх маленькіх сяброў-чытачоў. Яго вершы вучаць дзяцей думаць, радавацца, любіць.
    “3 добрым хваляваннем чытаю кожны новы верш паэта-земляка Івана Мельнічука, з радасцю сустракаю яго кніжкі для дзяцей. Яны з’яўляюцца жывой школай пазнання навакольнага свету, вучаць любіць прыроду, людзей, працу, тварыць дабро, дапамагаць бліжнім...”
    (Васіль Жуковіч)
    Іван МЕЛЬНІЧУК
    ЗАГАДКА ДАЛЁКАГА ВАНДРОЎНІКА
    Той вялізны скураны чамадан прыляцеў у прыбужскі горад аж з Амерыкі разам з групай настаўнікаў, якія павінны былі вывучаць у нас практыку выкладання замежных моў.
    Калі яго гаспадароў Джо і Элен размеркавалі на часовы прытулак у сям’ю дзесяцікласніка Кастуся, той незвычайна ўзрадаваўся: ужо колькі гадоў вывучае “інгліш”, а ні з кім з чужаземцаў на іх мове пагаварыць не давялося.
    Джо адзіны ў группе мужчына хадзіў у джынсах і світары, насіў вялізную, кранутую срэбрам бараду і знешне нагадваў вядомага амерыканскага пісьменніка Хемінгуэя.
    Яго жонка Элен, невысокая, статная, бы лялечка, жанчынка, была таксама ў джынсах, хадзіла ў светленькай блузачцы, нагадвала дзяўчынку-старшакласніцу, з твару яе не сыходзіла адкрытая, прыемная ўсмешка.
    Размаўляць з гасцямі было няпроста: з іх гутаркі Косцік разумеў толькі асобныя словы і выразы, затое сам спакваля “канструяваў” сказы і засыпаў прыезджых пытаннямі.
    Хутка ён даведаўся, што жывуць яны ў штаце Арэгон, што ёсць у іх сын Эндзі і прыёмная дачушка Саманта, што маюць яны ўласны асабняк і вілу на моры, некалькі аўтамабіляў...
    Адно, чаго Кастусь не адважыўся спытаць, хоць і вельмі карцела, што нябедныя амерыканскія настаўнікі прывезлі ў агромністым, грувасткім, як куфар, чамадане, які праз паўсвету даперлі сюды, у беларускі Брэст?
    Косцік, высокі і няхілы хлапчына, спачатку наважыўся несці гэты «скарб Орэгона» дамоў сам, бо жыў побач са школай. Але калі ўздумаў узняць, дык ажно прысеў: штанга, што падымаў у спартзале, была значна лягчэйшай. Паклікаў на дапамогу дружбака Віцю, высокага, шыракаплечага. Удвух яны, раз-пораз спыняючыся, ледзьве давалаклі чамадан у брэсцкую трохпакаёўку.
    -	Цяжэнны, бы цэглы ў яго напакавалі, разважаў Віцька.
    -	Цэглы як цэглы, а кніжак якіх замежных дык, пэўна, напіхалі, зазначыў Косцік.
    -	А можа, падарункаў ці орэгонскіх дароў прыроды, выціраў з ілба пот Віцька.
    -	Падарункі ручкі ды алоўкі, мы ў класе атрымалі, кнігі школе перадалі, а садавіну яны сюды з Амерыкі наўрад ці тарабанілі б пагніе ўмомант...
    He разгадаў загадку скуранога чамадана Кастусь і вечарам, калі пачаліся сяброўскім перамовы. Бацька за вячэрай паставіў на стол бутэльку і запытаў, як называецца гэты напой у Амерыцы. Здзівіўся, што там ён мае аднолькавую назву «водка». А яшчэ больш здзівіўся гаспадар, калі госці наадрэз адмовіліся паспытаць нашай гарэлкі. Нават «капульку» не пажадалі ўзяць у рот.
    Маці праз Косціка-перакладчыка высвятляла, як будзе па-англійску «каша», «яечня», «мяса», як жывецца настаўнікам бадай самай багатай краіны свету...
    Чамадан прынародна ў той вечар не адкрывалі. Так і заставалася гэта загадкаю ці глыбокай тайнаю да раніцы.
    Толькі на наступны дзень, калі Кастусь вярнуўся дамоў пасля заняткаў, пачуў ад маці пра таямніцу далёкага вандроўніка.
    -	Гэта ж трэба, даводзіла яна, з Амерыкі цягнулі гэтую гарміду, набіўшы бутэлькамі мінеральнай вады! Нашай вадой нават умывацца не асмельваюцца: баяцца, што яна рыдыяцыйная.
    3	першага дня і да ад’езду госці прывазной вадой толькі і карысталіся. На развітанне кватаранты і гаспадарам некалькі бутэлек ахвяравалі, як маці зазначыла, у якасці сувеніра.
    «Думаюць і клапоцяцца людзі пра сваё здароўе», зрабіў выснову бацька.
    Кастусь жа, калі даведаўся, што яго разам з мамай-настаўніцай госці запрасілі да сябе ў Амерыку, пацікавіўся толькі: «А колькі ж вады нам браць з сабой?.. »
    РАССАКРЭЧАНЫ ПРЫВІД
    Мама ўпершыню дазволіла Саньку аднаму паехаць у вёску да бабулі.
    -	Раніцай сядзеш на электрычку і праз якую гадзіну там будзеш. Разам у грыбы паспееце скочыць.
    Санька ездзіў раней да бабулі з бацькамі і ведаў, што да вёскі ісці было недалёка, але трэба пераадолець хмызняк, затым масток праз нешырокую рачулку. Дзесьці ў тых мясцінах у вайну, як казалі, пахавалі нямецкіх лётчыкаў, і хадзілі чуткі, быццам там нешта палохае.
    Каб адолець страх, Санька ўспамінаў, як дзед-ветэран распавядаў пра вылазкі ў тыл ворага, пра тое, як неаднойчы даводзілася пераадольваць страх.
    Дзед змог і я змагу, цвёрда рашыў хлопец і, сышоўшы з электрычкі, у ранішнім паўзмроку рушыў наперад.
    Але ледзь толькі ён наблізіўся да мосціка, перад ім раптоўна, як з-пад зямлі, вырасла высачэзная, нібыта захінутая ў белае радно фігура. У хлопца трывожна закалацілася сэрца, перахапіла дыханне.
    «Няўжо і сапраўды прывід?» пранеслася ў галаве.
    «Чаму быць, таму быць», успомніў прымаўку дзеда Санька і, не спыняючыся, накіраваўся да мосціка.
    3 кожным новым крокам той прывід павялічваўся, разыходзіўся ўшыркі, а потым канчаткова зліўся са светлым ранішнім небам, у напрамку да якога рухаўся хлапчук.
    «Вось дык прывід! вырвалася здзіўленне. Гэта ж так выглядае светлае ранішняе неба ў вузкім прасвеце паміж цёмнымі, ахутанымі паўзмрокам дрэвамі».
    Калі Санька расказаў бабулі, як разгадаў загадку дзіўнага прывіда, тая адзначыла:
    -	Малайчына, што дзядулю ўспомніў. Ён быў адважным разведчыкам і табе прыклад падаў: ніколі ў жыцці ніякіх страхаў не баяцца.
    КВЕТКІ У СТАГАХ АЛЯКСЕЯ БЕЛАГА
    Знаёмыя мы асабіста, можна сказаць, зусім нядаўна: недзе з пачатку новага стагоддзя-тысячагоддзя. Хаця пра паэтычную творчасць Аляксея ведаў значна раней. Апошнія гады часцей сталі сустракацца, размаўляць па тэлефоне. Вось і мінулы з’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў у снежні 2011 года даў нам магчымасць пазнаць адзін другога бліжэй.
    У вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна, дзе нарадзіўся Аляксей Белы, настаўнічаў бацька Міколы Купрэева, Сямён Іванавіч. Таму ўжо ў дзяцінстве хлопчык шмат што ведаў пра беларускіх літаратараў, пра творчасць Міколы. Першы настаўнік Аляксея вельмі ганарыўся тады сваім сынам, расказваў пра яго вучням “пачаткоўкі”, паказваў Міколавы малюнкі. Гэта потым у іх нешта разладзілася і Мікола ў бацькі дома не бываў... Але ж як бы там ні было, і Мікола, і Сямён Купрэевы пахаваныя на адных могілках, у Міхнавічах, дзе, дарэчы, ляжаць і блізкія Аляксея Белага бацька, маці, дзед, бабуля...