• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    “He знікай!!!”
    Анатоль ДЭБІШ
    ***
    Пакіньце мяне аднаго
    У гэтым пустым пакоі. Хай будзе са мною Бог, Надзеі мае і мроі.
    Хай будзе са мною ноч
    I свечак на небе ззянне, Яе светлы цень наўзбоч Маё незямное каханне.
    Хай будзе са мною сон, Салодка-мярэжны і вечны, Што возьме мой дух у палон, I розум, і боль чалавечы.
    Хай будзе ў мяне ўсяго Адно толькі доля ізгоя Пакіньце мяне аднаго У гэтым пустым пакоі.
    ***
    Можна знішчыць любую красу Сенажаць, хлеб, надзею, каханне.
    Што, скажыце, з сабой панясу Я ў халоднае золкае ранне?
    Боль? Ці бруд, што ляжыць на двары, Што з’явіўся вясною з-пад снегу?
    Ці свой горб анямела-стары?..
    He прыдбаю я хуткага бегу.
    Мне б дабрацца адно да мяжы
    Хоць паўзком ці знясіленым крокам, Той мяжы, што за хатай ляжыць...
    Ды ісці да яе так далёка.
    ***
    На месцы тым, дзе сад квітнеў, Трава пажухлая і вецце.
    Ваўком галодным вые вецер На месцы тым, дзе сад квітнеў.
    На месцы тым, дзе сустракаў 3 табою разам я світанні, Крыжы струхлелыя, бы здані, Там, дзе світанні сустракаў.
    Які б ні быў мой шлях кароткі, Я там застаўся маладым, I пацалунак твой салодкі Пячэ агнём на месцы тым.
    ***
    Збіраю лёсу камяні, Да мазалёў сцёр далані.
    Так дзень пры дні.
    Так дзень пры дні.
    “He варта так старацца, Сцвярджаюць мне дарадцы, Твой камень для якіх патрэб? Ты лепей бы выпрошваў хлеб”.
    А я збіраю камяні, Да мазалёў сцёр далані. Так дзень пры дні. Так дзень пры дні.
    СТРАЛА ЖЫЦЦЯ
    АЛЯКСЕЯ ФІЛАТАВА
    Неяк напрыканцы дзявяностых гадоў у кніжнай краме “Нскра”, што на рагу вуліц Пушкінскай і Карла Маркса, трапіла на вочы кніжка прозы “Дарога” (палескія аповесці) берасцейскага аўтара Аляксея Філатава, якую я тут жа і набыў. Неўзабаве пачуў ад знаёмага літаратара, што адбылася і яе прэзентацыя на вуліцы Савецкай у Доме ветэранаў.
    Такім чынам я быў загадзя падрыхтаваны да знаёмства з вядомым берасцейскім празаікам Аляксеем Філатавым, якое хутка адбылося. Тады ж даведаўся, што доўгі час Аляксей Георгіевіч, калі працаваў на чыгунцы, жыў непадалёк ад
    мяне на Граеўцы ў Брэсце. А з часам ён і кватэру атрымаў на вуліцы Асіпенка, побач з 16-й школай. Такая вось атрымалася гісторыя майго знаёмства з Аляксеям Філатавым чалавекам
    няпростага жыццёвага лёсу.
    Мне чамусьці хочацца называць яго мастаком, мастаком слова. Ён увогуле, як чалавек эмацыйны, неабыякавы да самых розных праяў жыцця, уражвае кожны раз пры сустрэчы сваім здаровым зарадам той энергетыкі, якая трымае ў добрым працаздольным тонусе чалавека-творцу. Я бачу заўсёды пры сустрэчы шчырага, моцнага духам і целам чалавека сапраўднага беларуса. Аляксей Філатаў падаецца мне гэтакім рэактарам энергіі, якая выліваецца на паперу ў выглядзе запамінальных празаічных твораў, за якія мы паважаем і любім пісьменніка. Здаецца, што чалавек, які з самага маленства апынуўся ў невыносна цяжкім віры жыцця, страціў бацькоў, прайшоў праз страшнае ваеннае і пасляваеннае ліхалецце, не зможа так моцна любіць тое самае жыццё, глядзець на яго вачыма з вясёлым жыццесцвярджальным агеньчыкам, які не-не ды і калі-нікалі ад успамінаў крыху цяжэе, гасне. Пісьменнік, нягледзячы ні на што, мае тыя моцныя жыццёвыя карані, якія жывяцца заўсёды народным непахісным духам, вераю ў лепшае будучае.
    Аповесці, апавяданні, лірычныя замалёўкі і гумарэскі Аляксея Георгіевіча кранаюць чытача сваёю каларытнаю моваю, жывапіснасцю, запамінальным сюжэтам... Проза літаратара захапляе своеасаблівасцю з густам намаляваных жыццёвых сітуацый. Аляксей Філатаў у сваіх творах моцна трымаецца праўды народнага жыцця людзей Палесся як берасцейскага, так і суседняга валынскага. Ён выступае не толькі як сведка апісаных падзей, але і як іх удзельнік. Гэта адлюстроўваецца заўсёды і ў той народнай мове, якую Аляксей Георгіевіч удала выкарыстоўвае ў сваіх празаічных творах.
    Арыгінальная манера пісьма, праўдзівасць апісання роднага краю, яго побыту, гаворкі надае творам пісьменніка непаўторнае атачэнне, каларыт. Працуючы не так даўно над мастацкім афармленнем яго прадапошняй кніжкі “Страла жыцця” (2007 год), якая складаецца з мініяцюр, апавяданняў, гумарэсак, я вельмі ўважліва перачытваў усе тэксты, каб як мага мацней адчуць душу аўтара, яго адносіны да герояў сваіх твораў. I недарма гэтая кніжка была адзначана ў тым жа годзе літаратурнай мядовай прэміяй, якая ўручаецца пчаляром-паэтам з Пружанскага раёна Міколам Папекам. Асаблівую цікавасць у гэтай кніжцы выклікае раздзел “He забуду вас, хлопцы”, у якім шмат аповедаў пра сяброў-пісьменнікаў. Некаторых ужо няма з намі, але Аляксей Філатаў па-чалавечы не забывае пра іх... Таму так пранікліва і чула піша пра жабінкаўскіх паэтаў Васіля Гадульку, Васіля Сахарчука. якія заўчасна пайшлі з жыцця, пакінуўшы запамінальную паэтычную спадчыну. 3 любоўю піша пра такіх літаратараў як Васіль Жуковіч, Мікола Сянкевіч, Аляксей Бакуменка, Сцяпан Крываль... Дамінантай творчасці старэйшага пісьменніка Берасцейшчыны з’яўляецца любоў. Любоў да роднага краю, да жанчыны, маці, да дзяцей, увогуле да жыцця.
    3 цеплынёй і ўдзячнасцю Аляксей Філатаў успамінае літаратурныя “чацвяргі” пасяджэнні літаратурнага аб’яднання пры абласной газеце “Заря” ў Брэсце, дзе вучыліся адзін у аднаго Мікола Засім, Уладзімір Калеснік, Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў (некалі сказаў у прыват-
    най размове: ”Ты, Філатаў, не празаік! Ты мастак, ты паэт!”), Васіль Жуковіч, Іван Мельнічук, потым Мікола Пракаповіч, Алесь Каско і іншыя.
    Ім было ўтульна знаходзіцца побач. Маладыя паважалі старэйшых, а старэйшыя па-бацькоўскі адносіліся да маладых. Было што паслухаць, на каго паглядзець, бо што ні чалавек то асоба.
    Анарадзіўся Аляксей 13 мая 1939годаўвёсцыБабінічы Віцебскагараёна. Сям’я Філатавых пераехала на Берасцейшчыну пасля вераснёўскіх падзей 1939 года. Маці, Фядора Восіпаўна, пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута працавала ў Брэсцкім педвучылішчы. Бацька, Георгій Фёдаравіч, атрымліваў вышэйшую адукацыю ў Маскве, адкуль і трапіў на фронт.
    Аляксей з маці жылі ў Маларыце ў цёткі Марыі Восіпаўны, якая працавала завучам Маларыцкай сярэдняй школы №1. У першыя ж гадзіны вайны Аляксей асірацеў: маці загінула ад нямецкага снарада, які разарваўся ля школы. Хлопчык, паранены ў галаву. трапіў у мясцовы шпіталь, які ў хуткім часе захапілі немцы. Так для будучага пісьменніка пачалася вайна. Быў у яго жыцці і фашысцкі канцлагер.
    Усынавіў малога Аляксей Нічыпаравіч Афанасьеў дырэктар Ляхавецкай школы. Сям’ю Афанасьевых Аляксей Георгіевіч заўсёды ўспамінае з пяшчотай, бо найлепшыя чалавечыя якасці ў яго былі выхаваны там.
    Ужо пасля школы Аляксей Філатаў закончыў Брэсцкі чыгуначны тэхнікум. Вучыўся завочна на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1971 годзе. Тут у яго завязалася шчырае сяброўства з Уладзімірам Калеснікам і Аляксеем Майсейчыкам.
    Працаваў пісьменнік майстрам на чыгунцы, галоўным інжынерам на дарожным будаўніцтве, журналістам і настаўнікам гэта дало багаты жыццёвы вопыт і матэрыялы для шматлікіх празаічных твораў, для будучых кніг. Да таго ж Аляксей Георгіевіч доўгі час працаваў выкладчыкам фізкультуры і трэнерам па лёгкай атлетыцы, сам быў спартсменам. Усё гэта дазваляе яму і зараз знаходзіцца ў добрай фізічнай форме, плённа працаваць, выжываць у няпросты цяперашні час.
    Аляксей Філатаў даўно жыве ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна, дзе працаваў настаўнікам да выхаду на пенсію. Але пра родныя Ляхаўцы ў Маларыцкім раёне гаворыць, што гэта была не проста вёска, а нейкі цуд: нешта першароднае і непаўторнае"... Менавіта таму галоўным аб’ектам творчасці празаіка сталі родныя мясціны, землякі-маларытчане. А кніжка Ляхавецкая торба” (1992 г.) “парадніла” ляхаўчан з сусветнавядомымі габраўцамі. У сваіх творах, блізкіх да анекдотаў, пісьменнік натуральна выкарыстоўвае жывую гутарковую мову вяскоўцаў.
    Першыя творы Аляксея Філатава былі надрукаваны на старонках маларыцкай раённай газеты “Сельскае жыццё” (у 1958 годзе апавяданне “Зышліся”).
    Кніга аповесцяў “Дарога” (1997 г.) удзячнае слова сапраўдным настаўнікам, якія сустракаліся пісьменніку на жыццёвым шляху. Набыў яе ў кніжнай краме за 44 тысячы рублёў, калі яшчэ не быў асабіста знаёмы з аўтарам. Менавіта з гэтай кнігі і пачалося маё знаёмства з творчасцю Аляксея Філатава.
    Зборнік “Адарваць ад сэрца” (2000 г.) уганараваны прэміяй “Берасцейская зорка 2000". Ён прасякнуты шчымлівымі ўспамінамі пра родную і прыёмную маці, якім пісьменнік абавязаны многім. Увогуле ўся біяграфія Аляксея Філатава змешчана на старонках яго кніг.
    Празаічны зборнік “Жывая зямля” (2001 г.) складаецца з лірычных мініяцюр і гумарыстычных апавяданняў, у якіх па-майстэрску адлюстроўваецца жыццё роднага краю і яго жыхароў. У больш “маштабных” апавяданнях — усё тая ж “філатаўская’ назіральнасць, увага да чалавечага лёсу.
    За грунтоўныя кніжкі прозы Аляксей Філатаў уганараваны ў 2007 годзе дыпломам імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка берасцейскай філіі СБП, які атрымаў з рук Ніны Мацяш, у той час старшыні абласнога аддзялення.
    На пачатку 2013 года была выдадзена нарэшце доўгачаканая кніжка прозы Аляксея Георгіевіча “Жывому жыць” (Споведзь качагара) у сталічным выдавецтве “Кнігазбор” (у “Кнігарні пісьменніка”, выпуск 38). Гэтая кніга стала адзінаццатай па ліку ў творчым багажы Аляксея Філатава. Яна, як напісана ў анатацыі, працяг папярэдніх. Асноўныя тэмы: Радзіма, маці, мова, каханне, складаны асабісты лёс і лёс пабрацімаў-творцаў, жыццё...
    У прозе Аляксея Філатава мы зноў сустрэліся з лірычнымі замалёўкамі родных мясцін,
    трагікамічнымі аповедамі пра землякоў. Мы зноў сустрэліся з сыноўняй любоўю да роднай зямлі, да людзей, якія жывуць побач, сталі сведкамі іх радасцяў і нягод... А пісьменнік падкрэслівае, што ўсё яшчэ не перастае здзіўляцца нараджэнню новага дня, бо кожны новы дзень прыносіць асалоду назірання за жыццём, новыя творчыя набыткі...
    Аляксей ФІЛАТАЎ
    ПРАЗ ПОЗІРК МАСТАКА
    Зазімкавай поўначчу, каб даць адпачынак натомленым вачам, выключыў святло, падышоў да вакна, адгарнуў штору і зачаравана здзівіўся чорнаму небу, якое сеяла на сцішаную зямлю “зеленаколерны снег ад Леанід”.
    Нейкае містычна-магічнае пачуццё нарадзілася ў душы: сам Леанід, чытаю Леанідавы (Лявонавы) “ЛеанідьГ і яшчэ раз упэўніваюся, што ёсць не толькі беларуская ўвогуле літаратура, а менавіта ўвабралася ў моц і нашае, паляшуцкае, берасцейска-валынскае прыгожае пісьмо.