• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Ужо ў новым 2013 годзе Эдуард Акулін (разам з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком”) ізноў наведаў Брэст, сустрэўся з аматарамі прыгожага пісьменства, прэзентаваў свой кампакт-дыск “He магу жыць без крыл...” і два паэтычныя зборнікі: “Малітва воч” і “Святая ноч”.
    На першай сустрэчы ў БрДУ імя А.С. Пушкіна (у адукацыйна-асветным цэнтры імя У Калесніка) берасцейцы зачыталі паэту віншавальны адрас, уручылі кветкі. Асабіста я меў шчаслівую нагоду падарыць госцю яго жывапісны партрэт, які напісаў яшчэ ў мінулым годзе.
    Анатоль Вярцінскі ў прадмове да зборніка паэзіі Эдуарда Акуліна “Святая ноч” так вызначыў паэтычную сутнасць юбіляра:
    “У паэзіі Эдуарда Акуліна гарманічна сумяшчаюцца, дапаўняючы адно аднае, зямное і нябёснае, асабістае і грамадскае, рацыянальнае і пачуццёвае... Бо Слова для яго паэта, барда і грамадскага дзеяча не што іншае як Малітва. Нездарма ж заключны раздзел кнігі з бліскучымі перакладамі ўкраінскіх, літоўскіх, балгарскіх, славенскіх, македонскіх і польскіх творцаў Эдуард Акулін заканчвае вершам польскага паэта Яцэка Любарта Кшысіцы “Слова”.
    Малітвай Да Бога, Малітвай Да Сонца, Малітвай да Беларусі”.
    “...Эдуард Акулін анёл з выгляду, аднак мае характар зубра!
    Цвёрды характар у адстойванні беларускага слова, і, не сумняваюся, характар мяккі у сямейных адносінах...” Так характарызуе свайго сябра паэт Леанід Дранько-Майсюк.
    Эдуард АКУЛІН
    ЛЁН
    Ахвярую Алесю Бяляцкаму
    Мне прыснілася сёння Доля, Запаветны, як Слова, сон. Мы з Сысом у нябесным полі Разам жалі блакітны лён.
    Разам жалі, ды раптам серпам
    Я адняў галаву вужу, 1 цярновыя слёзы свербам Разарвалі маю душу.
    Я заплакаў з такім адчаем, На які толькі ў сненні змог;
    Як па брату забітым Каін, Як Пілат ля Хрыстовых ног...
    I сказаў мне на гэта Толя:
    Плачаш, значыць грахом жывеш... Вуж скрываўлены ў белым полі Гэта мой развітальны верш.
    I замоўк. I пайшоў няспешна, Аж пакуль між аблок не знік.
    Над вужом, над забітым вершам Лён гайдаўся, як сіні німб.
    ЗДЗІЧЭЛЫ САД
    Здзічэлы сад, як племя іудзеяў, насуперак асенняй Кабале у свет, як у пустэчу, па надзею пайшоў з цярноўнікам-Майсеем на чале.
    Сляпым пагладам молячы абсягі, карэннямі абмацваючы дол, брыдуць скрозь восень яблыні-бадзягі, сузор’і яблык сеючы наўкол.
    I на мяжы адчайнае знямогі, спаймаўшы ў кроны віфліемскі дым, перажагнуўся тройчы на дарогу здзічэлы сад і стаўся залатым.
    СТОМЛЕНЫ ПАРЫЖАМ
    Ураджэнец Давыд-Гарадка Леанід Дранько-Майсюк даўно карыстаецца заслужанай павагай і любоўю ў берасцейскіх аматараў прыгожага пісьменства. Яго прыездаў заўжды з нецярпеннем і хваляваннем чакаюць прыхільнікі высокай паэзіі. Апошнія гады Леанід Васільевіч часты госць горада над Бугам. У Брэсце і ў Давыд-Гарадку ён заўсёды дома.
    Даўно захапляюся яго вершамі, маючы шмат паэтычных зборнікаў у сваёй дамашняй бібліятэцы...
    Пэўна, цікавасць да паэтычнай творчасці Леаніда Васільевіча трымаецца ўсе гады не толькі таму, што ён выдатны беларускі паэт, але і таму, што ён наш зямляк... што Леанід.
    Прэзентацыя 15-га па ліку зборніка паэзіі “Кніга для спадарыні Эл” адбылася ў Брэсце напрыканцы 2012 года. Гэтая кніга вельмі “мінская” (шмат вершаў прысвечана сталіцы з яе непаўторнымі праспектамі, вулачкамі і завулкамі).
    “Ты гэтай кнігай ператварыў у аутсайдараў цэлую зборную літаратараў”, з доляй гумару сказаў пра зборнік сябра паэт-бард Эдуард Акулін.
    Леанід Дранько-Майсюк у свой час скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, але сваім настаўнікам у літаратуры найперш лічыць паэта Рыгора Барадуліна, з якім працаваў разам у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. А па вялікім рахунку усю беларускую літаратуру, якая давала і дае адказы на пастаўленыя жыццём пытанні.
    Апошнім часам паэт адчувае асалоду ад працы ў архівах, дзе адкрывае новае, невядомае пра такіх выдатных у гісторыі Беларусі людзей, як Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Дуж-Душэўскі...
    Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК
    ПАЭЗІЯ
    Паэзія мая начны анёл, Спакой маладзіковы, Сунічны дол у сэрцы і наўкол, I цені, як замовы.
    Няма жанчын пры мне, няма дзяўчат, I ўжо заснулі словы, 1 патанае старасвецкі сад
    У спеве цвыркуновым.
    I гэта ў ёй, паэзіі маёй, Мой кот стары, лянівы Спіць на акне пад фортачкай крывой I сніць, вядома, дзівы.
    НА КАЛЬВАРЫЙСКАЙ
    Люблю адзіноту.
    Люблю адзіноту скразную, Як рана былой маладосці... Люблю адзіноту, Люблю адзіноту, якую Сам Бог запрашае у госці.
    У той адзіноце Гучаць клавесіны і флейты, I цешацца добрыя эльфы; Паэт закаханы
    На дне беларускае мовы Шукае пяшчотныя словы.
    Той дзень блаславёны, Калі вас ніхто не турбуе Hi добраю весткай, ні злою; Той дзень бласлаўлёны Дае адзіноту, якую Заўсёды прымаю душою.
    
    Ты, як малітва да Бога, Недашаптаная мной, Чыстага снегу знямога Над беларускай зімой!
    Бачыць такое магчыма Хіба што ў райскім агні, Дзе не старэюць жанчыны I не канчаюцца дні...
    Ты і ў калядную сцюжу Шчодрая на цеплыню, Кідаеш майскую ружу Мне і марознаму дню.
    Ты ад нямоты збавенне, Мой пурпуровы ўзвіў.
    Знай і тваё нараджэнне Снег віфліемскі спавіў.
    ЛІТАРЫ НА ЛІТОУЦЫ МІКОЛЫ ПРАКАПОВІЧА
    Паэт Мікола Пракаповіч, з якім асабіста знаёмы са студэнцкіх гадоў (звёў нас мастак Віктар Чарнавокі), найперш для мяне з’яўляецца хросным бацькам у паэзіі, бо праз яго ў 1982 годзе ў абласной газеце “ЗАРЯ” быў упершыню надрукаваны мой верш “Озеро Гать” на расейскай мове. Мікола рэкамендаваў да друку некалькі маіх вершаў, адзін з якіх і з’явіўся на літаратурнай старонцы абласной газеты...
    Апошнія гады Мікола Пракаповіч кажа, што не піша вершы. Але мо толькі так гаворыць, бо душа ягоная не мае спакою... Выданне ў 2008 годзе зборніка вершаў “ТРОХПЕРСЦЕ” толькі пацвердзіла, што порах у паэта застаўся сухім...
    Душа непакоіцца за лёс краіны, за лёс беларускай мовы і культуры. Яго творчы набытак упрыгожваюць вершы, прысвечаныя гістарычным падзеям мінулага Беларусі, яе славутым асобам. У іх выразна праглядаюцца адносіны аўтара да роднай гісторыі, да лёсу суайчыннікаў.
    Нарадзіўся Мікола ў вёсцы Пугачова, якая на цяперашні час уваходзіць у склад горада Брэста. Там і жыве да гэтага часу.
    Да літаратурнай творчасці яго “падвёў” сусед кампазітар-аматар і паэт Дзмітрый Васільеў, які пазнаёміў хлопца з супрацоўнікамі абласной газеты “Заря”, паказаў яго вершы вядомаму на той час паэту Міхасю Рудкоўскаму...
    У 1966 годзе Мікола паступіў па філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута імя A. С. Пушкіна. У тым жа годзе ў абласной газеце “Заря” быў надрукаваны яго першы верш “Ранак”. У студэнцкія гады Мікола Пракаповіч плённа працаваў на паэтычнай ніве побач з такімі вядомымі пазней творцамі як Алесь Каско, Алесь Разанаў, Рыгор Сываратка, Алесь Зайка.
    У 1979 годзе ў паэтычным зборніку “Нашчадкі” была надрукавана падборка вершаў “Белая вежа”, пазней выйшлі вершаваныя зборнікі “Неад’емнае” (1982), “На кругі свае” (1985), “Мяжа надзеі” (1993).
    У 1972 годзе Мікола, вярнуўшыся дамоў пасля службы ў войску, спачатку стаў працаваць на Брэсцкім абласным радыё, пазней працуе і да гэтага часу на абласным тэлебачанні.
    Шмат Мікола Пракаповіч знаёміць жыхароў вобласці з навінамі мастацка-літаратурнага і культурнага жыцця, апавядае пра знакамітых прадстаўнікоў творчага асяродку. Нязменную цікавасць выклікаюць перадачы пра самадзейныя народныя калектывы.
    У біяграфіі Міколы Пракаповіча ёсць і такая адметная з’ява, як літаратурны гурток пры студыі “Спадчына” Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці. Тут займаліся вядомыя цяпер паэты Максім Шчур, Ярына Дашына, Ірына Поўх, Васіль Барысюк, Марыя Лагодзіч... Бацькоўскае Міколава апекаванне маладымі творцамі дало выдатны плён.
    Мікола ПРАКАПОВІЧ
    ВОЎК
    Прысніцца:
    Ваўком абярнуся
    I, як Усяслаў Чарадзей,
    3 воляй да вас вярнуся, Да родных маіх людзей. А вам не патрэбна воля Збіліся ў дзікі шал I смешна, як вые ў полі Роспачная душа. Абкладзены, зацкаваны, Рвануся на чырвань сцяжкоў, I чалавекам стану, I застануся ваўком.
    Ды страшна вам, усё роўна, Ступіць у крывавы след, Знявераным і бязмоўным, Бязродным на цэлы свет. I боўтацца вам хаўрусам (абы не было вайны) 3 мянушкаю: “Белорусы co странной такой страны”.
    ...Прыкінуся тая ж пустка. I на чырвоны снег
    Я выпаўзу:
    па-беларуску Хоць слоўца скажыце мне.
    
    Язычнік я.
    Другой не маю веры.
    I, заварожаны, гляджу, Як тонкае лязо аеру Блішчыць у кропельках дажджу.
    Празрыстай сонечнай затокай Гайдае човен чараты, Дзе радасны бусліны клёкат Мяне вяртае з нематы.
    Тут шчырым быць я не баюся.
    I як далёкі прашчур мой, Я зноў надоўга застаюся Сам-насам з небам і вадой.
    Дрыжыць агеньчыкам цяпельца, Агорне цемрай у цішы.
    I цёпла-цёпла стане сэрцу,
    I лёгка-лёгка на душы.
    ПАЭТ-ФІЛОСАФ АЛЕСЬ РАЗАНАУ
    Цікавы аповед пра паэта Алеся Разанава пачуў у школьныя гады ад настаўніцы роднай мовы і літаратуры Антаніны Васільеўны Башчук: таленавіты паэт, наш зямляк з вёскі Сялец Бярозаўскага раёна (на той час студэнт Брэсцкага педінстытута) быў адлічаны з БДУ за патрабаванне выкладаць вучэбныя дысцыпліны на роднай мове...
    Ужо крыху пазней, каля трапіў на службу ў войска, побач апынуўся хлопец з вёскі Сялец Дзіма Бацула, які часам да слова расказваў пра сваю малую радзіму, пра вядомага паэта Алеся Разанава. Так перада мною паступова вымалёўвалася постаць чалавека, які з цягам часу стаў гонарам беларускай літаратуры.
    Пасля службы ў войску, будучы студэнтам, шукаў новыя зборнікі Алеся Разанава ў кнігарнях. Я адчуваў душэўную патрэбу чытаць вершы паэта. Было вельмі прыемна адчуваць сябе яго земляком.
    Асабістае знаёмства з Алесем Разанавым адбылося ўжо значна пазней, на пачатку новага XXI стагоддзя, на радзіме паэта. на Бярозаўшчыне, на паэтычных чытаннях “Бабіна лета ў Белаазёрску з Нінай Мацяш” у 2009 годзе. Радзіма Ніны Мацяш непрыкметна, але моцна аб’ядноўвала ўсіх літаратараў і аднадумцаў. Прысутнасць самой паэтэсы адчувалася ў сценах біліятэкі яе імя, дзе мы тады знаходзіліся. На пачатку 2011 года, калі абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў адзначала свой 30-гадовы юбілей, Алесь Разанаў прыехаў у Брэст са старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесем Пашкевічам. Я меў магчымасць падорыць яму свой паэтычны зборнік “Знакі на валуне”, які перад тым быў выдадзены ў брэсцкай друкарні.