Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Вячаслаў Бурдыка пачынаў шлях у літаратуру з вершаў, якія, аднак, нідзе, акрамя насценных газет, не публікаваў. Першыя празаічныя спробы рабіў яшчэ ў юнацкім узросце. Праўда, таксама, як і ў паэзіі, не зусім удала. Напэўна, таму, што тады аддаваў перавагу рускай мове.
Цяпер піша толькі па-беларуску, і толькі прозу, пераважна апавяданні. Вельмі рэдка замахваецца на аповесць. Адна з іх «Газета. Made in Belarus» прысвечана журналістыцы, гэта своеасаблівая творчая справаздача аб сваёй працы. Апавяданні публікаваліся ў абласных і рэспубліканскіх газетах, у часопісах «Маладосць», «Неман», «Вожык», альманаху «Жырандоля», асобнымі выданнямі выйшлі дэтэктыўны раман «Яхта смерці» і дакументальная аповесць «Каманда Кобрыншчыны нашай». Цяпер Вячаслаў Бурдыка працуе над аўтабіяграфічнай аповесцю пад умоўнай назвай «Радня», дзе спрабуе расказаць пра свой род. I правільна робіць!
Вячаслаў БУРДЫКА
BI31T У ТРАЦЦЯКОЎКУ
Апавяданне
Пабываць у Траццякоўскай галерэі брэсцкі мастак Міхаіл Касец марыў з маленства. I мог гаварыць аб ёй доўга і шмат, бо ведаў пра гісторыю яе стварэння і развіцця літаральна ўсё. Сябры мастака ў размове з Касцом старанна абыходзілі тэму Траццякоўкі, таму што на ўласнай скуры і не аднойчы! паспелі пераканацца: Мішка ўчэпіцца ў суразмоўцу як клешч і не выпусціць, пакуль не вываліць на галаву таго ўсю наяўную інфармацыю аб самай вядомай, так ён лічыў, мастацкай галерэі свету. Прычым учапіцца стараўся не ў пераносным, а ў самым прамым значэнні слова у гузік на пінжаку. I круціў гэты гузік, і цягнуў на сябе, быццам правяраў на трываласць.
Мікалай Монцік, маскоўскі прадпрымальнік, гаспадар буйной будаўнічай фірмы, ведаў аб гэтай слабасці вядомага майстра мальберта і пэндзля: ён вырас з Касцом у адным двары. Сустракаліся цяпер не часта адзін-два разы за год, калі Монціку ўдавалася выбрацца на дзень-другі ў Брэст. У родным горадзе ён адразу ішоў у майстэрню сябра на набярэжнай Мухаўца. Узнімалі за сустрэчу чарку. А потым размовы, размовы, размовы... У іх Мікалай Фадзеевіч знаходзіў «момант ісціны», прызнаваўся, што і прыязджаў уласна дзеля гэтых душэўных размоў «адцягнуцца на поўную катушку».
Ты ведаеш, Мішка, у Маскве зусім іншы рытм жыцця, пачынаў споведзь Мікалай звычайна пасля другой чаркі. Падумаць некалі, спыніцца, азірнуцца, асэнсаваць зробленае... Вар'яцкі дом, а не горад! Грошы аб’екты грошы... Кожны дзень як віхура, як навальніца. Максімум паўгода вытрымліваю... А потым, адчуваю, трэба дадому, у Брэст. Аддыхацца, з табой гарэлкі папіць. I назад... Слухай! А што гэта ўсё я ды я да цябе прыязджаю? Давай калі-небудзь і ты да мяне... У Траццякоўку тваю сходзім, ты ж з дзяцінства марыш... Давай, Мішка, памрэш хутка, так і не ўбачыўшы калекцыю братоў Траццяковых...
3 табой сходзіш, бадай што, толькі ў кабак ці ў казіно, уздыхнуў Касец. Ведаю я цябе, мільёншчыка!
Клянуся! Ніякіх рэстаранаў і казіно, стукнуў сябе кулаком у грудзі Монцік. Толькі ў Траццякоўку... Я, дарэчы, быў там аднойчы. Нічога цікавага... Але дзеля сябра зноў пайду. Давай, Міша, я цябе прашу! А грошай на білет дам. I туды, і назад. Яшчэ і сутачныя выплачу...
Здзекваешся, так? Сорамна мне ў цябе грошы браць!
Ну, дурань, знайшоў чаго саромецца?! Мікалай грукнуў кулаком па стале. Заўжды рускіх мастакоў мецэнаты падтрымлівалі. Тыя ж браты Траццяковы хоць бы... Вось і я ў цябе буду тыпу фундатара... Галерэю сваю адкрыць — машна не дазваляе пакуль. А на паездку ў Маскву грошы дам. Трымай аванс! Монцік дастаў з кішэні партманет, выцягнуў адтуль некалькі «зялёных» і палажыў на стол:
Зваротны білет у Маскве вазьму. Калі Траццякоўка надакучыць...
Траццяковы!.. Што вы, «новыя рускія», аб іх ведаеце?! пасля трох чарак «Московской» Мішка «паплыў», і яго па звычцы пацягнула на любімую тэму. А тут яшчэ Монцік сам яе закрануў. Ты хоць ведаеш, чаму Павел Міхайлавіч Траццякоў сваю мастацкую галерэю вырашыў стварыць? Яму толькі-толькі споўнілася 28 гадоў, калі набыў першыя некалькі карцін рускіх мастакоў на распродажы, які арганізаваў адзін з маскоўскіх мецэнатаў таго часу Кокараў. Гэта былі «Сутычка з фінляндскімі кантрабандыстамі» Худзякова і «Спакуса» Шыльдэра. Чаму менавіта гэтыя творы? Таму што яны адпавядалі яго разуменню «праўды жыцця». Павел Міхайлавіч цаніў у выяўленчым мастацтве перш за ўсё мастацкую праўду і шчырасць. Дарэчы, такая вось цікавая дэталь... Адмаўляючы ў набыцці замоўленага моднаму маскоўскаму мастаку Гараўскаму яшчэ ў 1856 годзе пейзажа, Траццякоў так растлумачыў прычыну свайго рашэння: «Мне не патрэбна ні багатая прырода, ні выдатная кампазіцыя, ні эфектнае асвятленне, ніякія дзівосы... дайце мне хоць брудную лужыну, але каб у ёй праўда была. паэзія, a паэзія ва ўсім можа быць, гэта залежыць ад мастака...»
Ціха-ціха! Монцік, пратэстуючы, выцягнуў перад сабой абедзве далоні. Я ж сказаў, што нічога ў гэтым мастацтве не разумею. Падабаецца табе Худзякоў глядзі на Худзякова. He падабаецца Пікасо не глядзі на Пікасо... Мне асабіста па барабану. Лепш адкажы, прыедзеш да мяне ў Маскву ці не?
He! Касец шырока ўзмахнуў рукой парожнія чаркі і талеркі з закускай пасыпаліся са стала на падлогу. Таму што ты варвар!.. He гавары аб тым, чаго не разумееш... Худзякоў, Пікасо... Траццякоў збіраў толькі карціны рускіх мастакоў, прыхільнікаў рэалістычнага і кры-
тычнага накірунку ў мастацтве. Ніякіх іншаземцаў, ніякіх імпрэсіяністаў-мадэрністаў! Сорак гадоў бесперапыннага падзвіжніцтва... Сорак гадоў высакароднай працы дзеля рускай творчасці... Ён аддаў на пакупку карцін і ўтрыманне галерэі больш за паўтара мільёна рублёў! Ты ўяўляеш, колькі гэта многа?! Важкіх царскіх рублёў! А потым перадаў галерэю ў дар гораду Маскве. Бясплатна. Знойдзецца сёння мецэнат такой велічыні ў Расіі? Вы ўсе толькі сабе... Замкі пад Парыжам... Залатыя сарціры ў Маскве... Футбольныя клубы ў Лондане... Здзіўляюся, як не падавіцеся.
Ты чаго гэта, Мішка? Мікалай аслупянеў ад такога націску. Я тут пры чым? У мяне няма залатога сарціра. I клуба футбольнага таксама не маю. Hi ў Лондане, ні ў якім іншым горадзе свету. He кіпяціся! Будуць яшчэ мецэнаты. I новыя Траццяковы будуць, і новыя Марозавы таксама.
— He! — спалохана ўскінуўся Касец. Толькі не Марозавы! Хопіць нам рэвалюцый, даволі эксперыментаў на шматпакутнай рускай зямлі. Лепш бы Марозаў купіў некалькі лішніх карцін у бедных мастакоў, чым даваў мільёны на рэвалюцыю! Бальшавікам! Мецэнат перароблены!!
...I вось Касец прадаў сваю «Брэсцкую мадонну». Прадаў зусім выпадкова нейкаму іншаземцу ці то італьянцу, ці то мексіканцу. «Брэсцкая мадонна» падабалася і яму самому, у прынцыпе ён не збіраўся яе прадаваць яшчэ і таму, што лічыў незавершанай, трымаў у майстэрні, нават без рамкі, усё хацеў вярнуцца, нешта дарабіць, нейкай апошняй дэталі не хапала, апошняга мазка пэндзлем... А тут іншаземец, прынесла яго нялёгкая... Быў Міхаіл напярэдадні на адкрыцці выставы Даніка, выпілі пасля ўрачыстай часткі, там і пазнаёміўся з замежным аматарам выяўленчага мастацтва... Здаецца, Джаані?.. Ці Мучача? Якая розніца... Пасля таго, як усё выпілі ў Даніка, пасунуліся яшчэ некуды, зноў пілі, потым сярод ночы апынуліся ў майстэрні на Набярэжнай... I гэты Джаані-Мучача чамусьці паплёўся за ім... У майстэрні ўбачыў «Брэсцкую мадонну» і прыліп бы ліст бярозавы ў лазні: прадай ды прадай. Раніцай пахмяліўся і за трыста даляраў прадаў. Касец даўно ўжо не трымаў у руках такіх вялікіх грошай і ніяк не мог вырашыць, на што іх патраціць. I за майстэрню трэба заплаціць, і сыну ўжо год абяцае дапамагчы машыну адрамантаваць, і жонка просіць новыя чаравікі... Трыста даляраў яўна не хапала на ўсё гэта, і Касец плюнуў і на гарвыканкам, і на саюз мастакоў, і на блізкіх родзічаў. «А паеду-тка я ў Маскву, у Траццякоўку! мільганула шалёная думка. Тым больш што абяцаў Кольку, ды і аванс ён даў, які я паспеў праматаць...»
Пакуль не перадумаў, тут жа з’ездзіў на вакзал і купіў білет на бліжэйшы цягнік, нічога не сказаўшы ні жонцы, ні сыну. «Потым патэлефаную, a то не пусцяць». Ужо седзячы ў вагоне ўспомніў: у яго ж няма мабільнага тэлефона! «А-а! Няхай панервуюцца ім карысна», але тут Міхаіл уявіў пастарэлы твар жонкі, яе вечную лаянку з-за недахопу грошай і на імгненне пашкадаваў аб прынятым рашэнні. Якая, да д'ябла, Траццякоўка, калі дома есці нечага! Аднак цягнік ужо крануўся, за акном паціху паплыў перон, і Касец змірыўся з лёсам. Што-небудзь прыдумаецца... А патэлефанаваць жонцы можна будзе і ад Монціка з Масквы. «Але Колька нават не ведае аб маім прыездзе! А калі ён у камандзіроўцы?..» Ад такой перспектывы ў Касца ў роце перасохла: «Ідыёт бязмозглы! I што я ў гэтай Маскве рабіць буду? Hi знаёмых, ні родзічаў, ні грошай...»
Бадай, самым дзіўным ва ўсёй гэтай выпадковай гісторыі было тое, што Монцік знаходзіўся дома. Нягледзячы на «познюю» раніцу: пакуль Мішка дабраўся да Купчына, дзе жыў яго сябра, гадзіннік прапікаў дванаццаць.
Вачам сваім не веру! пахмурны «пасля ўчарашняга» твар Мікалая імгненна прасвятлеў.
Вельмі дарэчы разумееш, я ўчора аб’ект «закрываў» з заказчыкам, давялося злоўжываць... Толькі думаў палячыцца, а тут ты. Ну-с, што там у мяне ў халадзільніку завалялася?
— А як жа галерэя? — убачыўшы тое, што «завалялася» ў халадзільніку, слаба паспрабаваў супраціўляцца Мішка.
Паспееш! супакоіў Монцік. Куды яна дзенецца ад Масквы-ракі? Як стаяла ў Лаўрушынскім завулку, так і будзе стаяць. Малайчына, Павел Міхайлавіч Траццякоў, добрае месца для галерэі выбраў.
Ад здзіўлення Касец аж гарэлкай папярхнуўся ніколі раней яго сябра такімі ведамі па гісторыі мастацтва не валодаў.
Чаго твар скрывіў? пахрумстваючы салёным гурком, засмяяўся Мікалай. Я ж табе, Мішка, год таму ў Брэсце казаў, што да твайго прыезду рыхтаваўся і наведаў Траццякоўку. Для агульнага, так сказаць, развіцця. Каб не сесці ў лужу перад лепшым сябрам. 3 таго часу адрас у памяці і захаваўся. Я нават запомніў, што заснавана галерэя ў 1856 годзе, а перададзена гораду ў 1892-ім. А вось фасад яе, між іншым, пабудаваны значна пазней у 1902 годзе па праекце знакамітага рускага мастака Васняцова... Ладна, давай па другой, Мішка, сёння ўсё роўна ў Траццякоўку не пойдзем, я не ў тым стане, каб да мастацтва далучацца. Ды і ты з дарогі пры-