Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Што мне асабіста цікава было даведацца ў дзень нашага знаёмства, дык гэта тое, што Вінцэсь Вашэка у свой час, калі скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута, працаваў у маёй 16-й школе на Граеўцы. Першая сустрэча пакінула добрае ўражанне, і мы пачалі
бачыцца часта, асабліва калі Вінцэсь ужо працаваў журналістам у газеце “Брестскнй курьер»...
Пісаць Вінцэсь пачаў яшчэ ў школьныя гады, а на час нашага знаёмства быў найперш вядомы як аўтар “афганскіх” вершаў: вайсковая служба ў тым рэгіёне наклала значны адбітак на яго творчасць. Плёнам працы стала выданне кнігі вершаў “Лампаднае святло”, якую арыгінальна аформіла брэсцкая мастачка Настасся Фяцісава. У вершах Вінцэсь кранае вечныя тэмы кахання, сяброўства, любові да родных мясцін. Роздум над сэнсам жыцця прысутнічае ў ягоных паэтычных радках, як роднае паветра. Эмацыйна насычаныя, часам падсвечаныя светлым смуткам, ягоныя сціслыя і ёмістыя вершы не пакідаюць чытача абыякавым.
Імя Вінцэся Вашэкі вядомае таксама і аматарам бардаўскай песні. У свой час ён прымаў удзел у фестывалі “Новы горад” у Магілёве, дзе нават трапіў у фінал. На той час Вашэка быў кіраўніком брэсцкай студыі аўтарскай песні “Вежа”.
Апошняя наша сустрэча адбылася ў снежні 2011 года ў Жабінцы на 60-гадовым юбілеі паэта Алеся Каско і 50-гадовым юбілеі паэта-пчаляра Міколы Папекі. На той час Вінцэсь Вашэка ўжо жыў у родных Івацэвічах, куды пераехаў з Брэста па сямейных абставінах.
Вінцэсь ВАШЭКА
БЕРАСЦЕ
На світанні, залітым скрухаю, У сутоцы пад кронай бераста, Затаіўшы дыханне, слухаю Спевы рэчак тваіх, маё Берасце. Пагляджу ў твае вочы волкія, Да цябе прытуліцца спяшаюся. Ты адзіны, мой горад золкавы, Я заўсёды сюды вяртаюся.
Хай часы асыпаюцца росамі На муры твае пасівелыя, Ды ў жыцці ты не ведаеш восені Ты ўзыходзіш над Руссю Белаю. Хай панікнуць вякі пераможана I табе прысягнуць у вернасці... Ззяе зоркаю маё Берасце.
ВЕЧНАСЦЬ
У парку холадна.
Дрэвы-шпалеры прыклеены да небасхілу.
Агідна: да ног прыліпае золата, Атрэсенае з галін плата
за незалежнасць.
I цішыня намотвае нас на сьцяжынкі, Хоча спыніць яго бег.
Дарэмна.
Бо вечнасць у тым, што ніколі Хвіліны не могуць спыніцца. Бо бездань і вымяраецца толькі Бясконца зьнікаючым часам. Таму і ў парку туманным холадна, Што лета цяпер у бездані.
Мы кахаем адно аднаго.
Ды ведаем, што гэта не вечна.
Таму такія шчодрыя На ўзаемныя падарункі.
I моўчкі молімся,
Каб час
Ня быў такі пасьпешлівы, Каб так хутка
He наблізіўся зыход.
***
Адзіная. Спакуса. Прага. Наталенне. Трымценне мроіва. Спякотнае зіхценне. Ціхмяная. Твой крок над навальніцай.
Пагляд. Няможна не схіліцца.
1 пальцы трапяткія каля вуснаў... Спакой самотны, сіні морак душны. Дажджом наўскос закрэсленыя вокны. Дым цыгарэты. Твой абрыс намоклы.
САПРАУДНЫ ПАЛКОУНІК
На адной з абласных мастацкіх выстаў звярнуў увагу на жывапісны партрэт палкоўніка міліцыі (мастак Леанід Салаўёў). Крыху было незразумелым: з якой нагоды партрэт міліцыянера трапіў на выставу? Ды хутка высветліў, што гэта — Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько берасцейскі паэт, мастак, цудоўны чалавек. Тады ж і пазнаёміўся з ім праз паэта Алеся Каско.
Канстанцін Фёдаравіч нарадзіўся ў ліхую гадзіну пачатку вайны ў вёсцы Пугачова, якая з 1979 года ўвайшла ў межы горада Брэста. 3 часам скончыў брэсцкую сярэднюю школу № 4. Працаваў электрамантажнікам, служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля тэрміновай службы працаваў мастаком у кінатэатрах Брэста, мытнікам. Адначасова вучыўся на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна, які скончыў у 1967 годзе.
У 1969 годзе Кастусь Жмінько быў накіраваны на службу ў праваахоўныя органы, дзе і даслужыўся да палкоўніка міліцыі і з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў выйшаў на пенсію ў 1994 годзе.
Кастусь Жмінько вядомы як паэт з 70-х гадоў мінулага стагоддзя па шматлікіх публікацыях у перыёдыцы. Болын актыўна пачаў выступаць у друку з 90-х гадоў. Яго вершы былі змешчаны ў калектыўным зборніку “Берасцейскія карані” (1993), а ў 1999 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік “Між вамі”. Пасля гэтага асобныя творы Кастуся Жмінько друкаваліся ў зборніках паэзіі Берасцейшчыны “Дзядзінец” (1999), “Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў” (2003), “Белой Вежн свет: Поэзня Брестчнны в переводах Валерня Грншковца” (2005), а таксама ў часопісе “Полымя” (2000, № 9). У 2008 годзе Кастусь Жмінько выдаў паэтычны зборнік “Наканаваны неспакой” і кнігу афарыстычных выслоўяў “Кастусь сказаў...”. У 2011 свет пабачыла паэтычная кіжка “Час палыноў і ранетаў”.
I верыцца ў тое, што гэта не апошнія кнігі паэта-берасцейца, што яго лірычныя вершы, творы выразнага грамадзянскага гучання будуць яшчэ доўга радаваць прыхільнікаў паэтычнага слова.
Кастусь ЖМІНЬКО
КРАЙ
Край надзеі, Край разрухі, I любові, і тугі, Спраў і слоў, і балбатухі, Край благі, і не благі.
Край Скарыны, Край Купалы 1 прыслужніцкай брыды, Край гісторыі апальнай I чарнобыльскай бяды.
Прынямоння Край азёрны, Край Калесніка, Брыля...
3 памяркоўнасцю, з пакорай Нескароная зямля.
Краю наш, жыві вякамі -
Волю ўваскрасі наноў!
Мы твой попел, мы твой камень Сціплы грунт для каранёў.
***
Карабель
не знае хваляў роўных:
Сцеражэ яго “падводны лёд”,
Што з-пад хвалі вытыркне раптоўна — Праклянеш свой чын і памяркоўнасць, Беларускі праведны народ.
БЯЗДОМНЫ
Яго жыццёвая дарога Цякла павольна, без падзей. Ад цеплыні сваёй “бярлогі” Ён адарваўся ў вір надзей.
Ды не знайшоў другога дому: Інакшы дом інакшы лад.
Назоўку Воўк далі чужому I не паклікалі назад.
Вось і брыдзе, як воўк па пожні, Шукае воўчы закуток, А поўня вокам, скрухі поўным, Высочвае слядоў уток.
Няўдачы цягнуцца; штоночы На поўню, хоць і чалавек, 3 вятрыскам вые ён па-воўчы, Бы просіць скончыць воўчы век.
А вы ўсё тыя, тыя, тыя,
На ланцужках, бы моль, блатныя, Усё ў “абойме”, у фаворы, I як, надарыцца, каторы Сфальшывіць спеў “ваімяйца” Пагаснуць зоркі на плячах...
Тут цемрадзь цемры сцеле шлях.
ЗАЛАТОЕ
СОНЦА ВЕРЫНАН САЛОМКІ
Гэтую жанчыну нашы суайчыннікі запомнілі па сонечнай усмешцы, па народным адзенні, у якое яна бывала апранутая, па чапцы на галаве, чырвоных пацерках... і побач з ёю вырабы з залацістай беларускай саломкі. Такой яе партрэт напісаў берасцейскі мастак Уладзімір Тулупаў, які пакінуў нашчадкам памяць пра цудоўную жанчыну майстрыцу саломапляцення Веру Ільінічну Гаўрылюк.
Яна нарадзілася ў 1904 годзе ў вёсцы Стараселле Беластоцкага ваяводства і пражыла жыццё даўжынёй амаль у стагоддзе. Калі малой было 9 гадоў, памёр бацька, пакінуўшы сіротамі дзевяць дзяцей семяёрых хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак.
Вера рана навучылася прасці, ткаць, вязаць карункі. Для гульняў братоў і сястрычак майстравала лялькі з саломы, не прадчуваючы нават, што менавіта гэты матэрыял і праца з ім зробяць яе знакамітай.
У час вайны Вера Ільінічна стала ўдавою: фашысты расстралялі яе мужа. А дачку, якой не было яшчэ і 16 год, вывезлі на работы ў Германію. Пасля Другой сусветнай вайны жыццёвыя дарогі прывялі Веру Гаўрылюк у Брэст.
Вера Ільінічна магла стаць фермерам, удачлівым прадпрымальнікам, магла зрываць апладысменты на сцэне. Але лёс распарадзіўся так, што яна пачала ствараць узоры сапраўднага мастацтва з саломы і гэтым стала вядомаю, знакамітаю, праславіла сваю Беларусь і свой на-
род...
Выклікае цікавасць партрэт Веры Гаўрылюк, напісаны мастаком Уладзімірам Тулупавым (на той час Веры Ільінічне было 73 гады). Ён правёў 23 сеансы, працуючы над партрэтам, на якім жанчына ў традыцыйным народным адзенні займаецца сваёй звыклай справай. I хаця твар Веры Ільінічны вельмі часта асвятляла прыемная ўсмешка, мастак паказаў майстрыцу задумлівай, засяроджанай.
Вера Ільінічна Гаўрылюк была вясёлаю і, як часам гавораць, спраўнаю жанчынай. Ад сустрэчы з ёю заўсёды заставалася прыемнае ўражанне.
А яшчэ Вера Ільінічна была надзвычай таленавітым чалавекам: іграла на самадзейнай сцэне, умела спяваць, танцаваць, была цудоўнай апавядальніцай, валодала музычнымі інструментамі, умела шыць, вязаць, ткаць і працавала з саломкай... Праца з саломкай была справай інтымнай, бо ўсё адбывалася ў цішы адзіноцтва, калі нішто не перашкаджала. I толькі карпатлівая праца залатых рук майстрыцы з сонечнай саломкай, у выніку якой нараджаліся дэкаратыўныя пано, куфэркі, фігуркі звяроў, птушак, людзей, “павукі”, кветкі, розныя ўпрыгожванні...
Жанчына працавала нібыта вялікае дзіця, з асаблівай цікавасцю і жаданнем. Такі настрой яна захавала да скону свайго веку.
Веру Гаўрылюк лічаць адраджэнкай мастацтва саломапляцення. У 60-я гады мінулага стагоддзя яна была першай ў Беларусі, хто звярнуўся да працы з саломкаю. У той час жанчына трапіла на працу на Брэсцкую фабрыку мастацкіх вырабаў і вельмі ўдала пачала працаваць з гэтым матэрыялам (а ўсё пачалося з таго, што ў радні пад Брэстам пабачыла кніжку з аплікацыяй з саломкі на вокладцы). У Веры Ільінічны з’явіліся вучаніцы, і саломапляценне пачало буйна развівацца. У 80-я гады мінулага стагоддзя ў Беларусі працавала добрыя два дзясяткі майстрыц самага высокага ўзроўню.
У сталым ужо ўзросце, у 62 гады, жанчына паступіла ў Маскоўскі завочны ўніверсітэт мастацтваў імя Н. Крупскай, скончыла яго на выдатна ў 66 гадоў!
Вера Ільінічна ездзіла з выставамі ў Маскву і Польшчу, вучыла саломапляценню жанчын у Алма-Аце.
Калі параз’язджаліся дочкі, Вера Ільінічна засталася адна ў Брэсце ва ўтульным драўляным дамку ля чыгункі паміж гарадскімі раёнамі Граеўка і Рэчыца. Да глыбокай старасці трымала гарод, вырошчвала там сваю залацістую саломку, з якой працавала. Нікуды пераязджаць не захацела.
Пайшла з жыцця Вера Ільінічна Гаўрылюк у 1986 годзе. Апошні раз бачыў яе двума гадамі раней, калі праводзілі юбілейную персанальную выставу прызнанага народнага майстра да 80-годдзя з дня нараджэння. Была як заўжды вясёлая, жартавала... Такою і запомнілася.
Народны майстар саломапляцення В. I. Гаўрылюк
“Палешукі ”
РЭХА ЧОРНА-ГЛЯНЦАВЫХ ЗБАНОУ АНТОНА ТАКАРЭЎСКАГА
3 маленства перад вачыма чорныя “бунькі” з малаком, адкуль ласаваўся вяршкамі ў бабулі з дзедам. Збаны з драўлянымі накрыўкамі ад мух і катоў стаялі на падлозе ў цёмным куце ля сцяны. Толькі мне малому дазвалялася шчыраваць ля іх... Так упершыню я дакранаўся да вырабаў з гліны пружанскіх майстроў, апошнім з каторых пэўны час заставаўся Антон Рыгоравіч Такарэўскі...