• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    таміўся. Адпачнем пакуль, а заўтра з раніцы паедзем культурныя каштоўнасці спажываць.
    ...Міхаіл паціху апрытомнеў. За акном толькі-толькі пачынала світаць. Галава быццам пад прэс трапіла. Успаміналіся кавалкі нейкіх невыразных малюнкаў: то мастаку здавалася, што Іван Грозны не сына свайго Івана дапытвае, а яго, Касца, то бачыў сябе вярхом на чырвоным кані ў карціне Пятрова-Водкіна. «Што за навала такая?! Во, дапіліся мы з Колькам, напалохаўся Касец. Так недалёка і да белых конікаў... А дзе ж сам Колька?»
    На стале стаяла недапітая бутэлька «Смірноўскай», а пад сталом валяліся «раз... два... пяць...дзесяць...» парожніх бутэлек з-пад «Маскоўскай».
    — Нічога сабе! — усхапіўся Мішка. — Няўжо гэта мы ўдвух з Колькам? А ў Траццякоўку я так і не трапіў!
    Як гэта не трапіў?! абурыўся недзе побач Монцік. Учора наведалі! Ты яшчэ лекцыю чытаў аб ролі асобы Паўла Міхайлавіча Траццякова ў развіцці рускага выяўленчага мастацтва.
    Брэшаш! ахнуў Касец. Быць такога не можа, каб я не помніў наведвання Траццякоўкі... Пра Монціка хадзілі чуткі як пра аматара розыгрышаў, і каму як не Мішку аб гэтым
    ведаць.
    А ты не помніш? здзіўленне сябра выглядала шчырым. Мы ж з раніцы ўчора пахмяліліся і адразу ў Траццякоўку паехалі. Я казаў, не трэба па п’янцы... А ты: у самы раз, маўляў, пад лёгкім кайфам дойдзе лепш... Няўжо нічога не помніш?
    Пайшоў ты, Колька, ведаеш куды? пакрыўдзіўся Касец. Зноў ты са сваімі розыгрышамі! Нікуды мы не ездзілі... Скажы, што жартуеш!
    Дзівак-чалавек... Навошта мне жартаваць? Монцік працягваў недаверліва глядзець на сябра. А можа, гэта мне прыснілася? Можа, мы і сапраўды нікуды не ездзілі? Прасядзелі тут, за гэтым сталом, два дні... Але чаму ж я так выразна памятаю, як ішлі ў галерэю, як аддавалі курткі ў гардэроб, як ты расказваў супрацоўніцы гісторыю Траццякоўкі, спрачаўся з ёй адносна карціны Пятрова-Водкіна «Купанне чырвонага каня»...
    Адчуўшы няўпэўненасць у голасе Монціка, Касец пачаў пакрыху супакойвацца. Вядома ж, гэта Колька ўсё пераблытаў, ні ў якой галерэі яны не былі, а прап’янствавалі двое сутак у кватэры... Такое з імі і раней здаралася, Монцік так «адрываўся» ў Брэсце ад сваіх бізнесклопатаў.
    А гэта што?! бадзёры голас Колькі вывеў Касца з задумлівасці.
    -Што?
    Вось! На табе, Монцік падсунуў пад нос Мішку два серабрыстыя металічныя кругляшы, на якіх чорнай фарбай былі напісаны лічбы 13 і 14. Жэтоны з гардэроба. Мы курткі свае ў Траццякоўцы пакінулі!
    Hi фіга сабе!..
    Касец раптоўна замоўк, насупіўся, яго думкі віхурыліся недзе недасягальна далёка. Паехалі ў Траццякоўку. Усё было горш, чым думалі. Гардэробшчык расказаў, як учора яны ў зале скульптуры пілі на брудэршафт з бронзавым Пятром Першым, як патрабавалі, каб прынеслі чаркі выпіць «у грэчаскай зале-у грэчаскай зале»... Ахоўнік хацеў выклікаць міліцыю, але дзяжурны адміністратар Ганна Іванаўна не дазволіла, таму што беларускі мастак здзівіў яе сваімі ведамі па гісторыі Траццякоўкі, называючы такія падрабязнасці, якіх нават яна не ведала.
    Ганна Іванаўна прасіла вас зайсці сёння, сказаў гардэробшчык. Як толькі, маўляў, прыйдзеце адразу каб да яе.
    Але Касец ужо выбег на вуліцу. Монцік забраў у гардэробшчыка курткі і дагнаў сябра за два кварталы ад Траццякоўкі. На тым не было твару, аглядваўся па баках, не пазнаваў Монціка, мармытаў пад нос нейкія незразумелыя словы і настойліва шыбаваў у напрамку Беларускага вакзала. Перад самым адпраўленнем цягніка ён, нарэшце, цвяроза зірнуў Мікалаю ў вочы і прамовіў:
    Усё, Коля, больш ні-ні!
    Мастак сваё слова стрымаў. Да цяперашняга часу ён ні разу больш так і не дакрануўся да гарэлкі такое моцнае ўражанне аказаў на яго візіт у Траццякоўскую галерэю...
    ГРАФІЦІ НА СЭРЦЫ
    Ведаў Ярыну Дашыну як паэтку па публікацыях у абасным і рэспубліканскім друку, а пазнаёміўся з ёю зноў жа на Наганава.
    На той час Ярына пачала працаваць у аддзеле краязнаўства абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
    Аднойчы ў 2007 годзе я сустрэў Ярыну нечакана ў ЦУМе. Яна запрасіла мяне на прэзентацыю сваёй першай паэтычнай кніжкі ‘Трафіці на сэрцы”, выдадзенай мінскім выдавецтвам “Літаратура і мастацтва”. Мне было прыемна атрымаць запрашэнне ад маладой паэтэсы, і я загарэўся жаданнем зрабіць яе жывапісны партрэт да такой
    важнай падзеі. У мяне якраз было загрунтаванае палатно на падрамніку і вольны час. Некаль-
    кі разоў я прыходзіў да Ярыны ў бібліятэку, фатаграфаў яе і працаваў над партрэтам, які да патрэбнага дня і быў гатовы. Толькі вось, на вялікі жаль, папрысутнічаць на свяце яе першай кнігі ў мяне не атрымалася: падвяло здароўе. А так хацелася ў той вечар прэзентаваць і яе жывапісны партрэт... У хуткім часе яго можна было пабачыць на чарговай мастацкай выставе па вуліцы Савецкай.
    Ярына Дашына рана набыла паэтычнае імя ў беларускай літаратуры. Як толькі яе адметныя вершы пачалі з’яўляцца ў абласным і ў рэспубліканскім друку, іх тут жа заўважылі вядомыя літаратуразнаўцы і крытыкі. Плёнам творчай працы стала выданне кніжкі паэзіі. Парупіўся пра гэта вядомы паэт і крытык Леанід Галубовіч, які і прадмову напісаў да зборніка вершаў ‘Трафіці на сэрцы”.
    Чытача, прыхільніка паэзіі, вершы гэтай кніжкі ўражваюць найперш сваёй арыгінальнасцю, філасофскім асэнсаванні падзей мінулага і сучаснасці, зваротам да будучыні. Вечным для таленавітай паэткі застаецца каханне, любоў да родных і блізкіх людзей, да Радзімы...
    Цяпер, калі Ярына Дашына стала маці, калі набыла новы жыццёвы статус, мы яшчэ з большым нецярпеннем чакаем ад яе новых паэтычных адкрыццяў, новых паэтычных здзяйсненняў.
    Ярына ДАШЫНА
    ***
    Дзень, у якім не быў раней, раптам настае аднойчы.
    Ува мне зашмат мяне ціхіх вершыкаў прарочых. Хочацца на дно, на дне разграбаеш бруд агульны. Ува мне зашмат мяне... моташна й няўтульна.
    
    Пакіньце мяне ў спакоі, і я абярнуся ракою, глыбокай і неўміручай, за небакрай бягучай... Я ведаю, за небакраем па-іншаму паміраюць, шчасліва й звонкагалоса ўліваючыся ў нябёсы... Магчыма, за небакраем ёсць брама раю?..
    ***
    Я гукала цябе...
    Чыйсьці позірк ціхутка мільгануў і спыніўся. Чырвонаю хусткай захінуўся, як восень у засмужанай высі. Трапяткою лістотай Захлынуўся ў журбе... Мой дарагі, я гукала цябе, адазваўся другі.
    КВЕТКА
    Ты ведаеш, мама, у гэтым вянку я кветка, зламаная ў пазванку, схілілася долу
    пакорліва.
    Повязь усіх і ўсяго мы нейтралізуем адно аднаго і робім бясполымі...
    Мама!
    Здаецца, тут бачыцца дно, здаецца, што мы памерлі даўно ў гэтым спляценні.
    Здаецца,
    мяне ў купальскім вянку спусцілі, зламанай у пазванку, уніз па цячэнні...
    ІВАНАУСКІ “НАПАЛЕОН” АНАТОЛЬ КРЭНДЗІЧ
    У 2006 годзе Анатоль Крэйдзіч, наш малады літаратар, журналіст, часта званіў мне: запрашаў уступіць у новы, альтэрнатыўны існуючаму, Саюз пісьменнікаў Беларусі. На той час я быў ужо кандыдатам у сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, бласлаўлёны самой Нінай Мацяш.
    Анатоль тады не змог мяне пераканаць, як не змог бы гэтага зрабіць ніхто іншы на яго месцы.
    Самому ж Анатолю Крэйдзічу абласныя чыноўнікі прапанавалі пасаду рэдактара брэсцкай раёнай газеты “Заря над Бугом”, пасаду кіраўніка абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, службовы офіс... А з другога боку: ці быў у яго выбар?..
    Тое, што мы апынуліся ў розных літаратурных саюзах, не перашкодзіла мне ў 2008 годзе распрацаваць дызайн “Літаратурнай карты Берасцейшчыны”, своеасаблівай энцыклапедыі літаратуры Брэсцкай вобласці. (Да слова, за тое дызайнерскае афармленне я не атрымаў ніводнага экзэмпляра кнігі. Такі вось красамоўны факт!)
    Творы Анатоля Крэйдзіча пачалі з’яўляцца ў друку ў сярэдзіне 90-гадоў мінулага стагоддзя. Першай была кніга прозы “Права на ўсмешку”, затым “Параненыя мары”, дакументальная кніга “Анатоль Клімец. Жыццё і лёс”, “Палескі Напалеон”...
    У апошнія гады Анатоля Крэйдзіча можна сустрэць у Брэсце надзвычай рэдка, бо прыязджае ён сюды толькі па рабоце.
    У 2012 годзе пісьменнік выдаў кніжку прозы ’’Роднае, шчымлівае”, дзе сабрана мастацкая дакументалістыка. Асноўнае месца займае ў ёй аповесць “Богаў сон” аб працэсе творчага станаўлення мастака з Моталя Іванаўскага раёна Янкі Рамановіча. У гэты ж год выйшаў і “Зборнік прозы” (сумесна з Анатолем Глушаковым), за які Анатоль Крэйдзіч быў ганараваны літаратурнай прэміяй імя Ул. Калесніка. Дарэчы, гэтая прэмія, як мне здаецца. з цягам часу губляе свой прэстыж. Ці не таму, што яе ў вельмі значнай ступені “прыватызавала” абласное аддзяленне СПБ. А так не павінна быць.
    Выхад адразу дзвюх кніжак прозы Анатоля Крэйдзіча ў дзяржаўных выдавецтвах стаў заўважнай падзеяй у літаратурным жыцці Берасцейшчыны. Рады за калегу, за новыя, таленавіта напісаныя кнігі. I ўсё ж...
    Анатоль КРЭЙДЗІЧ
    МІНІЯЦЮРЫ
    ***
    Куфаль піва на стале. Керамічны. Руды. Чым больш выпіваеш, тым больш ён падобны да вежы. Вось ужо ён сапраўдная старажытная абарончая вежа. Там, усярэдзіне, войска, якое падрыхтавалася адбіць варожую атаку. Перакульваю вежу ў сябе, высыпаю ў сябе войска. Цяпер я магутны, непераможны. Ува мне ў сярэдзіне войска, здольнае адбіць любую атаку любога ворага. Я ўжо сам непрыступны мур.
    ***
    Прадзіраюся з кошыкам па лясным гушчары. Раптам ажына сваім вострым шыпам зрабіла на руцэ каля задаўненага следу ад дзіцячай прышчэпкі невялічкі надрэзік, а з лісціка на яго ўпала празрыстая кропелька. Прырода зрабіла мне чарговую прышчэпку. Балючую. Няйначай, каб не хварэў на абыякавасць да навакольнага хараства.
    Адзін пісьменнік напісаў твор, у якім спачатку ярка вымаляваў асалоду ад п’янства і распусты (маўляў, прыцягну, заінтрыгую, падчаплю, як рыбіну на прынаду, чытача), а пасля, у другой частцы, паказаў гэтак жа маляўніча, якая яна падманлівая, такая асалода. I... гібельная.
    Чытач першую частку прачытаў як бач, а другую ледзь пачаў куды толькі тая цікавасць падзелася.
    ПАЭТ
    Ідзе скрозь войны, кроў, смерць... Наступіў на лісточак: Вой, я лісток растаптаў!
    сюжэт
    А што, калі іншапланецяне вырошчваюць нас, зямлян, як мы вырошчваем, скажам, жывёлу? Адно што мы выкарыстоўваем жывёл для атрымання мяса, а яны нас для атрымання пачуццяў, якіх у саміх няма. Яны папросту насалоджваюцца імі, нібы якімі бясшкоднымі (а ці нават і шкоднымі) наркотыкамі.
    ПРЫЦЯЖЭННЕ