• Газеты, часопісы і т.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Селі ў вагоне разам, насупраць адзін аднаго, ворагі (некалі зварагаваліся, ужо і самі не помняць, з якое прычыны). У вагоне поўна народу, дык мусіш быць побач. А неўзабаве амаль усе выйшлі. Можна было б і разысціся па розных кутках. Ды не разыходзяцца. Нешта як не дае адарвацца адзін ад другога.
    КІШЭНІ ДЗІРАВЫЯ
    -	Вось пастаўлю вялізную цяпліцу, насею ў ёй гуркоў ды памідораў, пасля прадам і стану багацеем, выхваляецца вясковы лайдак ды выпівоха перад бабулямі, што паселі пад плотам на лаве, каб пагрэцца на сонейку.
    Тыя адно пасміхаюцца з гэтых слоў, а самая дасціпная згарнула сваё пытанне ў дудачку-трубачку дый прадудзела:
    -	Хлопча, ты ж тыя грошы як бач згубіш, бо ў цябе ж усенькія кішэні дзіравыя.
    ЗАПАЛЯНСКІ КРАЯЗНАУЦА
    Нашае знаёмства пачалося ў 2011 годзе з тэлефоннага званка. Дамовіліся сустрэцца ля пешаходнага маста па вуліцы Арджанікідзэ ў абласным цэнтры. Алесь Фаміч збіраўся выдаваць кніжку прозы “Дым з коміна”(апавяданні, лірычныя запісы, мініяцюры) і “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” (4000 слоў на 270 старонках, 35 гадоў працы вясковага інтузіяста), таму звярнуўся да мяне па дапамогу.
    Сустрэліся як было дамоўлена, і мне адразу падалося, што мы даўно знаёмыя, што толькі пэўны час не бачыліся. Гаварыць з Зайкам лёгка і цікава.
    Ураджэнец вёскі Заполле на Івацэвіччыне, заўзяты краязнаўца, літаратар, ён мае для такой працы адпаведны характар і настрой, што дапамагае яму доўгія гады збіраць па залатой пясчынцы матэрыялы для будучых кніг. Вось і ў 2012 годзе выдаў былы настаўнік яшчэ адну краязнаўчую кнігу “Населеныя пункты Івацэвіччыны”, чым у чарговы раз здзівіў і парадаваў землякоў і аматараў-краязнаўцаў Берасцейшчыны. У планах Алеся Фаміча выданне даведнікаў “Мікратапанімія Івацэвіччыны”, “Паселішчы Івацэвіччыны”, “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны”, “Прымаўкі і прыказкі Косаўшчыны” ды іншых.
    Алесь Фаміч заўжды працуе ў невялікім пакоі з кнігамі за прасторным сталом па загадзе свайго сэрца, карыстаючыся натхненнем радзінных мясцінаў. Давялося аднойчы і мне пабываць на ягонай радзіме ў вёсцы Заполле, увосень 2012 года. Уражанне ад тых мясцінаў, упершыню пабачаных, не пакідае мяне і дагэтуль. Тое паветра, настоенае на водары хвойных лясоў, квітнеючых палёў і лугоў, дае сілу і жаданне працаваць кожнаму, хто сюды трапляе.
    Алесь Зайка нарадзіўся ў Заполлі. У 1966 годзе ён скончыў Косаўскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Атрымаў дыплом і вярнуўся ў родную вёску, дзе працаваў настаўнікам спачатку фізкультуры, а потым беларускай мовы і літаратуры. Цяпер у роднай школе кіруе этнаграфічным музеем (найбольшае захапленне ў Алеся Фаміча збор этнаграфічных і краязнаўчых матэрыялаў).
    У працы настаўніку і краязнаўцу заўжды дапамагаў і дапамагае матацыкл, на якім ён аб’ездзіў увесь Івацэвіцкі раён, збіраючы матэрыяы для сваіх будучых кніг (захапленне Алеся Зайкі заўсёды маральна падтрымліваў і падтрымлівае да гэтага часу ягоны сябра, зямляк і аднакурснік паэт Алесь Разанаў). Канечне, з часам стан здароўя ўжо не дазваляе так прытка, як тое было раней, ездзіць па раёне, але напрацаванае за доўгія гады прымушае яго цяпер настойліва рыхтаваць і выдаваць кнігі па гісторыі роднага краю. I верыцца, што ўсе яго творчыя мары і планы абавязкова здзейсняцца. Інакш нельга.
    Алесь ЗАЙКА
    НЯВЕСТКА
    Доўга хадзіў у кавалерах. Усё дабіраў дзеўку. Але прыйшла пара, калі і выбіраць не было каго. Равесніцы павыходзілі замуж, а маладыя не хацелі за старога. А маці настойвае: жаніся ды жаніся. Старая. Цяжка адной. Пачала нават сватаць яму суседку: нічога, што разведзеная, а маладзіца спраўная. 1 ў рабоце, і з людзьмі пагаварыць умее. He схацеў і слухаць: не пайду на чужое дзіця...
    Нарэшце ажаніўся. Узяў дзяўчыну з далёкага сяла. Ганарыўся: маладая ды прыгожая. Неяк пасля вяселля маладая гаспадыня пытаецца ў свекрыві:
    -	Як курэй у вас клічуць?
    Тая адказвае:
    -	Як у вас, так і ў нас.
    Прыгожая ды разумная нявестка выходзіць — і на ўсю вуліцу чуцён яе звонкі, чысты голас: — Як у вас, так і ў нас, як у вас, так і ў нас...
    Прыждала...
    ПАД ЛШКАЙ
    Век жывуць — век сварацца.
    Лета, ліпень. Нядзеля. Жанкі пасходзіліся да хаты Алены Хадосавай.
    У цяньку пад ліпкай чакаюць кароў з пашы. I яны абедзве тут. Нудзяцца прысутнасцю адна адной. Больш маўчаць. Толькі зрэдку ўставяць якое слова.
    Першая худзенькая, дробная жанчына:
    -	От, ад мух спасу няма.
    Другая мажная, павольная:
    -	А ў мяне нешта нямашака.
    Першая, адчуўшы ў гэтых яе словах нейкі падвох, злуе так, што аж жылы сінія выступаюць на шыі:
    -	Бо ў цябе няма на што садзіцца ім. А ў мяне дзе прыткнуцца, там і пажывяцца.
    Другая адразу навастрылася, тут жа знайшла, што адказаць. Але гаворыць спакойна:
    -	От, пагардзілася, багатырка. Бо нядбайліска. I місы не памыеш мухі ліжуць.
    I пайшло, паехала. Жанкі рагочуць. Прывыклі.
    А вазьмі спытай, чаго гэтыя кабеты ўядаюцца ўвесь век, то, дальбог, не прыпомняць самі. I ўсё гэта не так смешна, як сумна...
    МАЛАНКА
    Бацьку яго празвалі Маланкай. Хуткі, спрытны быў. На хаду лапці спляце. Стоячы на каленях у возе, дваццаць вёрст праедзе, не перастаючы махаць пугай. Няўрымслівы, хваткі і ў рабоце. Усё пачынаў першы: і араць, і сеяць, і касіць. Калі паміраў, і то сказаў жонцы: “He праводзь да крыжа: людзям вячэру гатуй”.
    Андрэй усё ўзяў ад бацькі. I мянушка гэта, як бацькаў кажух да плячэй, лёгка прыстала да яго. I праўда, Маланка увішны, жвавы.
    -	Жонка, давай хутко цёплае вады!
    -	Няма, Андрэйка.
    Злуецца:
    -	Давай хутко халоднае!
    Косіць цікава. Махне, не пераступаючы, разы два, скокне і зноў махне. Усё каб хутка...
    Сёння доўга назіраў за яго сынам. Меншым, Валодзькам. Гуляла дзятва на дзядзінцы ў футбол. He пастаіць і хвіліны. Увесь у руху. Падумалася весела: “Вось і яшчэ адзін Маланка расце”.
    БРЫГАДЗІР
    Калгасны брыгадзір. Адзіны, галоўны начальнік на ўсю пастарэлую вёску. Ідзе па вуліцы, рахманы, ацішэлы. I ступае неяк асцярожна, няцвёрда. Ідзе ды цікуе. Глядзіць выбірае. Як хто ў акне стаіць і ў верхнюю шыбіну стукае зазывае, значыць, «маскоўскую» сёння будзе ставіць, як у ніжнюю самагонкаю пачастуе. “Усё дакучаюць, ляніва, скрушна думае брыгадзір. To соткі ім дай, то сена, то каня па дровы. Але ж куды ты ад іх дзенешся, свае людзі...” I, крута павярнуўшыся, рашучай, упэўненай хадою ідзе і адчыняе веснічкі Андрэя Сыраежкі. “Гэты пачастуе на славу!” цешыць-лашчыць думкай сваю не зусім цвярозую з учарашняга дня галаву брыгадзір.
    НЕСЦІХАНАЕ РЭХА
    Калі я вучыўся ў дзявятым класе 16-й брэсцкай школы, да нас на практыку па роднай мове і літаратуры прыйшлі студэнты са сваім кіраўніком, Уладзімірам Ануфрыевічам Лебедзевым, выкладчыкам Брэсцкага педінстытута.
    Да гэтага часу памятаю студэнтак-практыкантак Галіну Феафанаўну Хаванскую і Таццяну Антонаўну Краўчук.
    3 таго часу я і ведаю гэтага сціплага на выгляд навукоўца і таленавітага педагога, цяпер ужо пенсіянера. Ад тых далёкіх школьных гадоў захоўваецца ў мяне і фотаздымак: Уладзімір Ануфрыевіч са студэнткамі-практыканткамі гутарыць у настаўніцкай нашай школы.
    Ужо значна пазней я даведаўся, што ў Брэсцкі педінстытут ён быў запрошаны Уладзімірам Андрэевічам Калеснікам (на той час Уладзімір Калеснік быў загадчыкам кафедры беларускага літаратуразнаўства) з Боркаўскай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна, дзе працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры (дарэчы, за поспехі ў навучанні малады настаўнік быў узнагароджаны медалём “За доблесную працу”).
    Уладзімір Лебедзеў як літаратар пачаў адкрывацца аматарам роднай літаратуры Берасцейшчыны пасля таго, як выйшаў на пенсію. I гэта не дзіўна: стала больш вольнага часу і творчыя задумы мінулых гадоў можна было ўвасабляць у вершах і прозе.
    Мы нярэдка сустракаліся і сустракаемся з ім на літаратурных вечарынах, прэзентацыях у бібліятэках, на філалагічным факультэце ўніверсітэта... Наша знаёмства стала больш блізкім калі я працаваў над афармленнем першай паэтычнай кніжкі Уладзіміра Ануфрыевіча “Восеньская ралля”(2004).
    Цікавую характарыстыку ў свой час даў калегу па працы прафесар Аляксей Майсейчык: “Уладзімір Ануфрыевіч чалавек эпічна разважлівы. Такі ён і пры чытанні лекцый, і ў сваіх шматлікіх навуковых даследаваннях. Але не ўсе ведаюць, што ў яго душы струменіць і сцішана-рамантычная плынь. He лічыць патрэбным Уладзімір Ануфрыевіч друкаваць свае вершы. Але як хораша гучаць яны ў яго ж дэкламацыі, калі ён асмельваецца чытаць іх сябрам...”
    На сённяшні дзень Уладзімір Лебедзеў плённа працуе з родным словам (апошні вершаваны зборнік “Несціханае рэха” выдадзены ў 2013 годзе да 75-годдзя з дня нараджэння), дорыць нам свае літаратурныя знаходкі ў паэзіі, прозе. Былыя студэнты ўспамінаюць пра любімага выкладчыка як пра чалавека энцыклапедычных ведаў, які заўжды шчодра дзяліўся імі з моладдзю. Працуючы на кафедры, ён быў і куратарам рэдкалегіі факультэцкай газеты “Станаўленне”, і кіраўніком навуковага студэнцкага гуртка беларускай літаратуры.
    He раз успамінаю той дзень, калі ў клас зайшоў высокага росту, з кніжкай у руках выкладчык з маладымі і прыгожымі студэнткамі-практыканткамі. Між сабою яны гаварылі толькі па-беларуску. Пэўна, і гэты нязначны, здавалася б, эпізод з майго жыцця дапамог у будучым прыйсці да роднага слова.
    Уладзімір ЛЕБЕДЗЕЎ
    ***
    Сіберны мароз
    Надоўга наваколле Холадам працяў.
    Здараюцца нягоды, Ратунак справа людзей.
    
    Дні позняй восені. Мароз Быў ноччу на агледзінах. Каб не заўважылі, атрос Паўночны пыл з адзежыны. Ды на pace той пыл асеў 1 выбеліў ваколіцу.
    Іду па ранішняй pace, Яна дзяцінствам колецца.
    Густы, моцны пах Вялай травы на лузе Чуем адразу.
    3 дзяцінства ў нас увайшлі Прыкметы роднай зямлі.
    Выган вясковы
    Зноў пераліваецца Вясёлкай-расой.
    Дотык да роднай зямлі Гоіць нам раны душы.
    ***
    Вярнуўся туды, Дзе нарадзіўся, вырас. Вакол цішыня.
    Каго дакараць, калі I сам вярнуўся госцем.
    * **
    Прагноз надвор'я: Пераменная хмарнасць, To сонца, то дождж.
    Настрой усіх залежыць Ад пераменаў жыцця.
    ЛАМПАДНАЕ СВЯТЛО
    Асабістае знаёмства з паэтам Вінцэсем Вашэкам адбылося ў памяшканні абласнога аддзяляння Саюза пісьменнікаў па вуліцы Наганава. Вінцэсь пад’ехаў туды на добрай машыне. На той час ён працаваў на мытні, адчуваў сябе няблага па жыцці. (Гэта ўжо пазней пачаліся розныя праблемы ў сяі’і і на працы...)