• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Дзівую і радуюся своеасаблівасці мастацкага мыслення і прыродзе абагульнення адначасова мастаком і паэтам ад Бога Лявонам Валасюком. Лірыка-філасофскі тып мыслення гэтага каржакаватага, дужага і дужа ўраўнаважанага палешука з-пад Кобрына падкрэслівае нават назва першага раздзела кніжкі “філасофская прастора”. He думка, не лінія, не штрых, не сфера, а прастора, з якой своеасаблівы талент мастака праз лінію, штрых, сферу, струмень, адценне колеру, святло і цень люструе, стварае неабсяжнае жыццёвае багацце. Паэтычныя мініяцюры двух апошніх зборнікаў “Леаніды” і “Чырвоная вежа’’ арыгінальна-суб’ектыўныя, абагулены лірычнаю тэмаю, прасякнуты светла-тужлівым пачуццём і шматфарбнасцю, як дні і ночы, вёсны і зімы, гады і імгненні зямнога жыцця.
    Кніжкі гэтыя адмыслова адрэдагаваў чуйны да слова і радка, выключнай адказнасці і патрабавальнасці да сябе і творцы ўвогуле Алесь Каско, які ва ўступным слове да “Леанідаў”, як і Сяргей Грышкевіч ў прадмове да “Чырвонай вежы”, даў сціплую памерамі, але грунтоўную зместам ацэнку мастацкім і грамадскім вартасцям твораў. Адзначаны “адметны ўласны почырк радкоў, што ненавязліва напаўняюць і кранаюць душу... іскрынкамі памяці, знічкамі імгненняў быцця” (Алесь Каско)... “Вясёлкавы калейдаскоп мігатлівых агеньчыкаў. Яркіх успышак і пераліваў. I разам з тым дзіўная лёгкасць і разважлівасць, пульсацыя думкі, вобраза жывога, імклівага, пераканаўчага...” (Сяргей Грышкевіч).
    Пад сузор’ем Стральца
    У хаце
    На ўскрайку вёскі Пясценькі
    У прыцемку
    Снежаньскага ганку Маці
    Мне адчыніла сені...
    Са шматлікіх паэтычных іскрынак, што ствараюць творчы набытак Лявона Валасюка, я прывёў гэтую мініяцюру, каб падкрэсліць матыў любові да Радзімы, які не пакідае ўстрывожаную душу паэта. Менавіта гэты матыў падкрэслівае спракавечную выснову: літаратура праяўленне народнага духу. У адрозненне ад так званых “развітых літаратур свету”, беларуская літаратура і асабліва літаратура Палесся нязменна былі люстэркам глыбока ўнутранага жыцця народа. Грамадства час ад часу мяняе сваё аблічча, ідэалы, набіраецца чужых, прыблудных памкненняў, гібее і ўваскрасае, пра што сведчыць і наша сучасная гісторыя. А народ вечны ў моцы духу свайго, калі ён не страчвае звычаяў, веры і мовы продкаў сваіх. Лявон Валасюк падкрэслівае сваю адказнасць за гэтую неўміручасць.
    Крыж сумлення, Адчаю і болю, Крыж небяспекі, нуды Чорна-шэрыя крылы Расправіў над полем На ўскрайку бяды...
    I тым большая заслуга паэта, што свае памкненні, жаданні і мары, не абыходзячы акалічнасцей рэальнага жыцця, ён даносіць да свайго ўдумлівага чытача наватарскімі паэтычнымі сродкамі, адметнаю вершабудовай сваёй “маладой ліры”.
    3 кожным новым радком, вершам, кнігаю званчэюць матывы і мелодыі паэзіі Лявона Валасюка, усё выразней гучыць у іх водгалас спеву паляшуцкай душы.
    ДУША ДА ДУШЫ
    На світанні дапісваю даўно задуманае слова пра Валю Куксу «Кнігаўкі лёс» і ўсё нешта муляе, непакоіць, усё пакутую, не выкіну з галавы думку, што сярод пералічаных мною паэтаў, якіх любіла і часам клала іхнія вершы на ноты Валіна заўчасная памершая дачка Ганначка, адна Ніна Мацяш жывая. Нават закрэсліць збіраўся, ды чамусьці пакінуў.
    Паставіў кропку, забыўся на хвілю на канапцы, накрыўшыся кажухам... Лякае тэлефонны званок. Валя Кукса:
    Бяда, Лявонка, бяда Ніначка Мацяш сярэдначы раптоўна да Ганначкі маёй адышла!..
    Так, бяда, бяда для нашага «вогнішча», найцяжэйшая пасля смерці Уладзіміра Андрэевіча Калесніка. Вось і не вер цяпер, што, як сказала вялікая Дачка «з палескай той раўніны» Ніна, «душа да душы» прамаўляе.
    ЧУЛАЯ ДУША
    На лаўцы ля тралейбуснага прыпынку з Купрэевым адпачываем. Ён прапускае рэйс за рэйсам: цяжка дыхаецца, глуха кашляецца, ногі гэць адмаўляюць служыць. Нарэшце праводжу чалавека да вакзала. Крыж святы, надакучыў з тым “святым”, выклятым заняткам, які і мяне трымае ва ўчэпістым, цяжкім палоне. Ды сумуецца нечага, цяжка на сэрцы, асабліва калі скосіш сваё ў ягонае, бы ў ягняці, вялікае блакітнае вока. Нават сарвалася з вуснаў:
    Мой друг дзяцінства, любы вяз,
    Ужо час развітвання з табою. I ты прабач, што я пайшоў, Прабач, што ты не змог пайсці са мною...
    Т-а-а-а-к-с-с-с, прыжмурыў вочы, ацёр бараду, задраў галаву ў неба, два разы хітнуў зверху ўніз. Прыкурыў, па-панску, ад сябе запаліўшы сярнічку, выпусціў дым і, разглядаючы пракураныя дарэшты пальцы, нібы мімаходзь пытае: Тваё?
    -	He, называю аўтара.
    -	Ну што ж, часам і ён нешта народзіць, і ён мае шчырую душу,... Усё! На наступны сядаем. Да прыгараднага неяк дапнемся. Ну а там, а там як мінулы раз, Лёня, у вагон занясеш...
    He раз я вас, хлопцы, Міхась і Мікола, і вадзіў, і насіў, а сёння сам “класікам” станаўлюся: на абедзьве нагі пачынаю кульгаць...
    Я ТУТ ЗАПОЕМ ЗНОУ ПІШУ...
    Мой зямляк Іван Арабейка родам з Жабінкаўскага раёна, з вёскі Хмелева. Будучы ўжо пенсіянерам, пераехаў з жонкаю з горада ў суседнюю вёску Жыцін у векавую хату жончынай радні, дзе адкрыў для сябе простую ісціну: паэзія можа нараджацца і ў вёсцы, тым больш на радзіме. У гэтай хаце з’явілася на свет жонка Вольга, адсюль пайшла замуж за Івана Арабейку і падарыла яму двух сыноў. Тут разам яны гаспадараць на зямлі, каб і жыта нарадзіла, і бульба была на зіму... Да гэтага апошнім часам паэтычная Муза не здраджвае Івану Сяргеевічу, ён знаходзіцца ў добрай паэтычнай форме, плённа працуе, піша вершы, пры-
    мае актыўны ўдзел у літаратурным жыцці Берасцейшчыны. I нядаўні 70-гадовы юбілей надаў яму новыя сілы і моц для творчай працы: выйшла доўгачаканая кніжка паэзіі. Гэта вельмі радуе сяброў па літаратурным цэху і аматараў паэтычнага таленту самабытнага творцы.
    Вершы Івана Арабейкі ўпершыню пабачыў і прачытаў на старонках абласной газеты “Заря”. На той час я быў вучнем 16-й брэсцкай школы, а ў паралельным класе вучыўся мой сябар-сусед Віця Арабейка, які таксама пісаў вершы. Дык мне напачатку падумалася, што гэта сямейнае, але, як аказалася, памыліўся. Толькі прозвішча Арабейка ўжо прысутнічала ў падсвядомасці. Пазней, калі працаваў пэўны час на заводзе “Газаапарат”, дык каляжанка Ірына шмат гаварыла пра Арабейку як спецыяліста і паэта. Праўда, многае з таго было мне знаёма. I толькі ўжо на пачатку новага стагоддзя-тысячагоддзя лёс звёў мяне з маім земляком-паэтам, які пасля доўгага перапынку пачаў зноў вяртацца да роднага слова...
    У творчым “багажы” Івана Арабейкі да нядаўняга часу былі два паэтычныя зборнікі “Услед за сонцам” (1972) і “Асенні ранак” (1978), якімі ён сцвердзіў сябе як паэт. (У свой час выданне гэтых кніг стала значнай падзеяй у літаратурным жыцці Берасцейшчыны). Трэці зборнік “Сказаць хачу” быў выдадзены зусім нядаўна (у 2012 годзе), дзякуючы падтрымцы рэдакцыі газеты “Брестскнй курьер». А ў Саюз беларускіх пісьменнікаў Івана Арабейку прынялі ўжо ў 1979 годзе (у тыя гады стаць сябрам творчага саюза было ох як няпроста!). Першы верш Івана Арабейкі “Клён” быў надрукаваны ў далёкім 1963 годзе ў газеце “Чырвоная змена”, літаратурнае аб’яднанне пры якой будучы паэт актыўна наведваў, будучы на той час сталічным студэнтам. Там жа пазнаёміўся з выдатнымі майстрамі паэтычнага слова...
    Іван Арабейка нарадзіўся ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна ў ваенным 1942-м годзе ў сям’і, дзе было дзевяць дзяцей.. Пасляваенныя гады не былі лёгкімі. Недзе ў 8-м класе пачаў пісаць вершы, але па прапанове брата паступіў на хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, пасля заканчэння якога па размеркаванні працаваў на шклозаводзе “Нёман” у пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, а пасля на прадпрыемствах Брэста. У 1981-1983 гадах Іван Сяргеевіч вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах. Але неўзабаве зусім адышоў ад літаратурнай творчасці на доўгія 20 гадоў пасля таго, як у сярэдзіне 80-х у часопісе “Полымя” праз многа часу надрукавалі адзіны яго верш з нізкі дасланых. Паэт тады вырашыў, што могуць абысціся без ягоных твораў, таму і змоўк на доўгія гады. I толькі ўжо на пачатку новага веку прыхільнікі яго паэтычнага таленту і сябры па пяры нарэшце зноў пачулі моцны голас Паэта Івана Арабейкі, які таленавіта, па-майстэрску даносіць да чытача сваю любоў і павагу да роднага краю, да людзей-землякоў...
    Іван АРАБЕЙКА
    ДА НАЗВЫ ВЁСКІ ХМЕЛЕВА
    У карчме Марціна Цеслі Дым густы з сінечаю, He знайсці пустога месца: П’юць, гуляюць звечара. Хоць няма ў жывых Марціна, Але справы гожыя: Удава-карчмарка чынна Між сталоў паходжвае. Што за стан, якія рукі! Так да ласкі й просяцца... Абдымі і здымеш мукі, Прыгажуня Зосечка!
    А другі:
    Чаму ж ты, Зося, Гэтак заірдзелася? Зося ў такт: Каб лепш пілося Ды яшчэ хацелася!.. Трэці:
    Эх, вярнуць бы лета, Як была ты дзеўкаю! He хваліся. Я на гэта Адкажу прыпеўкаю: Коля коле, Паша паліць, Я ля грубкі грэлася. Аніколі не кахалі Гэтак, як хацелася б!.. Заспявала і кашмары Адначас зрабіліся: За прывабную карчмарку Дзецюкі пабіліся.
    Грэх пасля ў душы насілі, Колькі Богам велена...
    Звеку ў вёсцы хмель любілі I назвалі Хмелева.
    ***
    He, я не ўмёр, я ўглыб сябе зашыўся I слухаў свет дзівосны, дасканалы. Я ў Пушкіна гармоніі вучыўся, А болю і любові у Купалы.
    БЫУ Я СЦІПЛЫМ ПАЭТАМ...
    Пры першай нашай сустрэчы з Іванам Піліпавічам мне падалося, што вельмі даўно знаёмыя, толькі працяглы час не бачыліся. Пэўна, нашыя творчыя душы былі блізкія... 3 ім заўжды было прыемна тэлефанавацца, размаўляць пры сустрэчах. Іван Піліпавіч у маім разуменні быў сапраўдным беларусам: працавітым і добрым чалавекам, шчырым і мудрым, і да таго ж вельмі праніклівым лірыкам. Каб зразумець беларускую душу Івана Лагвіновіча, яго творчыя памкненні і думы,трэба ўдумліва чытаць лепшыя вершы паэта.
    Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць Ганцавіцкага раёна (за пяць кіламетраў ад сяла Малькавічы). Скончыўшы сем класаў школы, з’ехаў на працу ў Данбас.
    Пасля горнапрамысловага вучылішча служыў у Савецкай Арміі, працаваў на шахце і навучаўся ў вячэрняй школе, а таксама займаўся самаадукацыяй. Праца шахцёрам, якой Іван Лагвіновіч аддаў шмат гадоў, не вынішчыла ў яго душы ўспамінаў і мараў пра радзіму, аб якой яму сніліся каляровыя сны. Мо таму і родную мову Іван Піліпавіч не забыў і ў далёкім краі пісаў вершы па-беларуску...