Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Больш сур’ёзнае далучэнне да паэзіі адбылося трошкі пазней, калі Аляксей скончыў васьмігодку ў Івацэвічах . Менавіта тады ў адной з суседніх вёсак спынілася Палеская гідрагеалагічная партыя, куды 14-гадовы падлетак наняўся на працу. Даследавалі землі ў Пінскім раёне у Лагішыне.Там і жылі хто ў намётах, хто па хатах. Вось ад геолагаў Аляксей і пачуў песні пра горы, вандроўкі, пра жыццё, аб якім раней і не здагадваўся.
“Пробы пяра”, якія пачаліся яшчэ ў школе, прадоўжыліся на Поўначы, куды Аляксей Белы падаўся пасля дзесяцігодкі. У сямідзясятыя першая практыка на судне, першыя публікацыі ў адной з раённых карэльскіх газет. Салавецкія астравы, куды заходзіў, стоячы за штурвалам парахода, Запаляр’е, песні Уладзіміра Высоцкага на зацёртых катушках...
Пасля войска пяць год працы памочнікам капітана цеплахода на рэках Беларусі у асноўным вазілі руду з Чарнобыля да Брэста. Але тады гэта быў зусім іншы Чарнобыль і іншая Прыпяць... Давыбуховыя.
Значны ўплыў на паэтычную творчасць Аляксея Белага зрабіла захапленне такімі паэтамі, як Сяргей Ясенін, Мікалай Рубцоў, Данута Бічэль, Уладзімір Някляеў... Менавіта іх паэтычны свет аказаўся такі блізкі да Аляксеевых паэтычных пачуццяў.
Стала пісаць вершы Аляксей пачаў пасля таго, як пераехаў у 1977 годзе ў Баранавічы. Тут было ў каго павучыцца: Валеры Ігнаценка, Венанцы Бутрым, Юры Мацюшка... 3 1983 года Аляксей працуе ў журналістыцы з год пабыў карэспандэнтам, амаль увесь астатні час рэдактарам. Гэта яшчэ болып наблізіла яго да тых, хто мае дачыненне да творчасці. Як вынік — пяць паэтычных кніг , шмат публікацый у перыядычных выданнях, калектыўных зборніках. Аляксей Белы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён пераможца літаратурнага конкурса аднаго верша ў гонар Паўлюка Багрыма.
Вершы паэта у асноўным лірыка. I невыпадкова многія з іх пакладзены на музыку. У прыватнасці, шмат песень на вершы Аляксея Белага напісала брэсцкі бард Вольга Сідарук.
А яшчэ Аляксей Белы шмат вандруе па свеце. He праблема для яго прайсці на катамаране па горнай рэчцы ці ўзысці на Гавэрлу, без вялікіх збораў з невялікім заплечнікам ён раптам можа апынуцца дзе-небудзь у Більбао ці Барселоне альбо пастаяць каля дамка вялікага кампазітара ў Зальцбургу. Ды і яго юначая мара узняцца на Эйфелеву вежу даўно збылася. Зрэшты, у цікавых вандроўках ён і чэрпае сваё паэтычнае натхненне.
Аляксей БЕЛЫ
КВЕТКІ Ў СТАГАХ
Шлях над Альпамі да Барселоны, Белы снег на калючых вяршынях.
I гудзіць самалёцік стамлёна, To апусціць яго, то ўскіне.
Ну а я бы адзін. Бо чытаю
Пра каханне, самоту і ласку.
Вецер зноў над аблокамі дуе...
3 Блатуном я Сымонам бядую: “Ты ж лугоў гаспадыня і знаеш: У нас кветкі не дораць стагуюць, Застагую і я свае краскі...” Тры гадзіны і пальмы прыгнуцца Штучны вецер калыша галіны.
I няма болей небу даверу.
Бы ў казку адчынены дзверы,
1 сцвярджэннем і добрай апорай: “Паўзуць чарапахі на бераг...”
ПАРОМ
Затхнуліся за вёскаю баяны, I вераб’і паснулі ў страсе.
Ах, прыгажуня, вы такая п’яная, Куды, скажыце, вас на ноч нясе?!.
Над гэтай пераправаю паромнаю Ліхтар да розных рознасцяў ахвочы. Такія вашы вочы бессаромныя, Ну, хто ў іх сёння зазірнуць захоча?
Таполі ў ваду глядзяцца вежамі, Давайце вашу тонкую руку.
Вы ж не адсюль, я бачу, вы прыезджая, У джынсіках і модным світарку.
Як добра тут збягаюцца дарогі, Як мы далёка ад жыццёвай прозы. Я б адпусціў і вас, і вашы ногі, Але ж і я таксама нецвярозы!
Нічым не будзе гэты час азмрочаны, Кругі не разыдуцца па вадзе.
Паромшчыку за ўсё ўжо заплочана, Ён далікатна вочы адвядзе.
Як добра, што запал душы не згас, Што сёння нам і мора па калена!
Але нашто, скажы, дурны калгас Пакінуў тут пад восень столькі сена?
ГАЛОУНЫ РЭДАКТАР МІКАЛАН АЛЯКСАНДРАУ
Першая сустрэча з таленавітым паэтам і журналістам Мікалаем Аляксандравым адбылася восенню 1981 года ў былым памяшканні рэдакцыі абласной газеты “ЗАРЯ” на другім паверсе дома па вуліцы Камсамольскай у Брэсце. Пасля вайны тут працаваў паэт Мікола Засім, маецца і адпаведная шыльда на фасадзе. Цяпер у гэтым доме рэстаўрацыйныя майстэрні.
Сумесна з сябрам і калегам па працы ў абласной “культуры” Раманам Тарашкевічам пасля адной з камандзіровак у Лунінецкі раён мы прынеслі матэрыял пра творчасць самадзейнага паэта і кампазітара Андрэя Гурбановіча. Раман на той
час ужо добра ведаў Мікалая Аляксандрава, прапаноўваў у друк матэрыялы пра падзеі ў культурным жыцці вобласці.
3 таго часу наша супрацоўніцтва працягваецца, толькі ўжо даўно Мікалай Аляксандраў не загадчык аддзела культуры ў “Зары”, а галоўны рэдактар незалежнай газеты “Брестскнй курьер».
У тыя 80-я гады, калі савецкая беларуская культура перажывала ўздым, Мікалай Аляксеевіч часта сустракаўся з творчымі асобамі, шмат пісаў пра мастакоў, літаратараў, народных майстроў. Мне падабалася чытаць тыя нарысы, якія вызначаліся багатай вобразнай мовай. Адчуваўся талент журналіста-паэта, прафесійная кампетэнтнасць. Яго заўжды запрашалі на адкрыццё мастацкіх выстаў, ён з задавальненнем выступаў з прамовамі... Мікалай Аляксандраў стаў неад’емнай фігурай усіх культурных мерапрыемстваў.
Пазней, калі Мікалай Аляксандраў стаў галоўным рэдактарам незалежнай газеты “Брестскнй курьер”, мне пашчасціла аднойчы аформіць навагодні нумар газеты, іншы раз рабіў застаўкі да матэрыялаў. Мікалай Аляксеевіч нярэдка друкаваў у газеце мае вершы. Такое творчае супрацоўніцтва не перапынялася, нягледзячы на тое. што галоўнаму рэдактару перыядычна даводзілася мяняць памяшканні для газеты.
Ужо напрыканцы 90-х гадоў, калі рэдакцыя знаходзілася па вуліцы Пушкінскай, я атрымаў магчымасць правесці тут сваю персанальную мастацкую выставу...
Час ішоў, і новае тысячагоддзе дало магчымасць Мікалаю Аляксандраву для рэдакцыі газеты атрымаць будынак па вуліцы 17-га Верасня, адрамантаваць яго, зрабіць утульным. Апошнім часам сустракаемся там даволі часта па самых розных справах. Галоўны рэдактар Мікалай Аляксандраў заўжды сустракае ветліва ў сваім кабінеце на другім паверсе.
Толькі ніколі не турбую без прычыны занятага чалавека журналіста і паэта, цудоўнага суразмоўцу Мікалая Аляксеевіча Аляксандрава.
Мікалай АЛЯКСАНДРАЎ
***
Плеіцут над Брестом нюльскне грозы Жаркнм крылом.
После дождя городскне берёзы Пахнут селом.
Н прнблнжаются, словно спросонок, Детскне днн:
Звук бубенцов, белолобый телёнок,
В поле огнн...
Всё было так недавно н давно:
В снренн выходяіцее окно, Н женскнй смех на этаже вверху, Н облако на белнчьем меху.
Рассеянный, чуть воспалённый свет, Егцё мннута дня простыл н след.
Всё было так недавно дождь ночной Угас в лнстве всё было так давно: Колеблюіцнйся влажный аромат, Н тёмное мерцанне оград.
Н на свету мелькнувшнй жёлтый плаіц, Н женскнй смех,
Уже не смех, а плач.
ВЯСЕЛЛЕ
Гой, ды з дзедава завулка распляскалася вяселле! Ты гуляй, мая рачулка, гамані, хмяльное зелле!
Прыгажуня вішня
Сёння замуж выйшла.
Будзем таньчыць мы да скону дня, пакуль зара не згасне.
Выйдзі ў круг, дачка Лявона, ды ў зямлю абцасам лясні!
Прыгажуня вішня
Сёння замуж выйшла.
Зноў хустэчкі, як вавёркі, таньчаць з чобатамі ў згодзе.
Хай міргаюць з неба зоркі, як сяброўкі ў карагодзе!
Прыгажуня вішня Сёння замуж выйшла.
Гэта добрае вяселле разгулялася ды ў вёсцы!
Можа, заўтра на пахмелле паднясе нам чарку хтосьці.
Прыгажуня вішня
Сёння замуж выйшла...
СНЯЦЦА СЭРЦУ ВЯСЕННІЯ СНЫ
Першы зборнік вершаў «НАВСТРЕЧУ РАЗЛУКАМ» Валянціна Осіпава падарыла чытачам у 2000 годзе. Гэтая кніжка з фотапартрэтам аўтаркі на вокладцы прыемна радуе вока чытача, будзіць высокія пачуцці ўсіх тых, хто любіць паэзію...
Это трепет раннмой женской душн! Песнн надежды, отчаянья, веры...
Гэтымі радкамі аўтара можна коратка абазначыць змест тэкстаў паэтычнага зборніка.
Пісаць вершы Валянціна Осіпава пачала не
так даўно: першыя спробы пяра адносяцца да лета 1995 года. А ўсё началося пасля того, як прачытала Біблію з яе ўзвышаным вершам, настрой на які разбудзіў творчыя здольнасці. На той час падраслі і дзеці. Валянціна Дзмітрыеўна зразумела, што акрамя таленту неабходна карпатлівая праца. Шмат пісала для сябе, была строгім, прыдзірлівым крытыкам уласных радкоў. У 1998 годзе яна стала Лаўрэатам конкурсу «Наш дом — Беларусь». Тады ж пазнаёмілася з паэтам Алесем Каско, які стаў рэдактарам яе першай кніжкі.
Вершы Валянціны Осіпавай друкаваліся ў газеце «Женскнй калейдоскоп», «Двое-дайджест», у газетах «Беларусачка», «Рэспубліка», у «Народнай газеце», у літаратурным альманаху «Жырандоля»... У 1999 годзе паэтэса з Бярозы стала Лаўрэатам літаратурнага конкурсу, прысвечанага 60-годдзю Брэсцкай вобласці, у 2000-м пераможцай конкурсу, аб’яўленага газетай «Женскнй калейдоскоп».
Нарадзілася будучая паэтэса ў маляўнічым месцы беларускага Палесся на Гомельшчыне, у вёсцы Абакумы Лоеўскага раёна. 3 дзяцінства марыла пісаць кнігі, стаць пісьменнікам. Шмат чытала (у асноўным французскую класіку). Літаратура для Валянціны Осіпавай была віртуальной рэальнасцю школьніца жыла літаратурай. У 7 класе Валянціна стала наведваць факультатывы па рускай літаратуры, каторыя вяла жонка дырэктара школы, ленінградка, якая была знаёмая з многімі вядомымі літаратарамі горада на Няве. Будучая паэтэса карпатліва працавала над школьнымі сачыненнямі. Вельмі хацелася ствараць сваё. (У яе цяперашніх творчых планах рэалізацыя дзіцячай мары пачать пісаць прозу.)
Пасля заканчэння Пінскага тэхнікума мясной і малочной прамысловасці (так яна апынулася на Брэстчыне) атрымала накіраванне на Бярозаўскі сыраробны камбінат. Там працавала майстрам, інжынерам-мікрабіёлагам, а зараз інжынер транспартнага аддзела. Без адрыву ад вытворчасці скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут.
Праз чатыры гады пасля выдання першай кнігі паэткі прыхільнікі яе творчасці змаглі парадаваць сябе новай сустрэчай з паэзіяй Валянціны Осіпавай яе зборнікам «РАЗНОГОЛОСНЦА ДУШІІ». Другая кніга аўтара з Бярозы выйшла вялікай па аб’ёме і фармаце. Яна была дасканала аформлена графічнымі работамі мастака з Мінска Георгія Данеляна.
Вось што напісала ў прадмове да гэтай кнігі наша незабыўная Ніна Мацяш: «Разноголоснца душн» второй сборннк стнхов Валентнны Оснповой. Уже н первая её кннга «НАВСТРЕЧУ РАЗЛУКАМ» отчётлнво засвндетельствовала: автор не просто умная, снльная, горделнвая, т.е. с чувством собственного достоннства женгцнна, она талантлнвый поэт (не люблю умнлнтельно-умалнтельного слова «поэтесса»). Поэт с точным н сугубо ннднвндуальным образным