Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Ніна МАЦЯШ
СЯБРЫНЕ
He знадзейвайся. Перажыві. Хоць якая, ды ёсць патоля: Намарозіць радня па крыві Адагрэе радня па долі.
Скруха-зашмаргай... Перарві. Ёсць лагода на боль, на скруху: Адрачэцца радня па крыві Паратуе радня па духу.
Праўду гэту як ёсць прымі Да сцяжыны далейшага руху. Будзь здарова, радня па крыві. Будзь бяссмертна радня па духу!
ЛЮБОЎ
Той час, як прасякнуты табою... Адно ў той час бываю я жывою.
Адно тады напэўна знаю я:
He марна доля доўжыцца мая.
He марна выпрабоўвае сурова:
Ты зерне ў ёй.
Астатняе палова.
КАМЕНЬ
Зласліва кінеш камень у крыніцу I зразу скаламуціцца вада, Знікае зоўны воблік таямніцы, Узвірваецца ўсякая бяда.
Але па часе мут зноў ападае,
Зноў плынь празрыста-вабная бяжыць, На камень той ужо і не зважае.
А камень той, як на душы, ляжыць.
ДАРОГА
Інаку Мікалаю
Табе ўсё адно, ступакі цябе мераюць, колы ці капыты.
Табе ўсё роўна, хто ці што ў таварыстве тваім пясок, мурог, лес ці скалы, разумныя ці неразумныя, і ці ўхвальваюць цябе, ці гудзяць.
Стаяць пры табе і вучэльня, ібалаган, тут храм, а там крама, ды няма табе справы да гэтага, бо твой клопат злучаць, а не залучаць, звязваць, а не навязваць.
I дзяліцца з усімі праўдай сваёй, як сёння са мной: як нескладана і як прыгожа! быць адзінымі ў існаванні, адзінымі
і памкнёнасцю, і пакліканнем.
Бо не ў табе раздарожжа. Памажы, Божа!
***
Лёгкі шоргат і ціша...
Хто знянацку заспець мяне хоча?
Азірнулася: апалым лістком восень глянула ў вочы...
СЛОВА ПРА УЛАДЗІМІРА КАЛЕСНІКА
Упершыню пачуў пра Уладзіміра Андрэевіча Калесніка з вуснаў сваёй настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Антаніны Васільеўны Башчук. Яна была добра знаёмая з ім, супрацоўнічала, таму нам, вучням, неаднойчы расказвала пра знакамітага вучонага і пісьменніка на ўроках літаратуры. Да таго ж абяцала мяне (тады пачынаў тое-сёе рыфмаваць) пазнаёміць з ім. Шкада, асабістага знаёмства так і не адбылося... Хаця, вядома ж, я неаднойчы бачыў і чуў Уладзіміра Андрэевіча на шматлікіх гарадскіх мерапрыемствах.
Прозвішча Уладзіміра Калесніка ўвайшло ў
маю памяць, калі прачытаў кнігу “Я з вогнен-
най вёскі...”, якая была напісана трыма аўтарамі: Алесем Адамовічам, Янкам Брылём і Ула-
дзімірам Калеснікам. Гэта стала падзеяй.
Уладзімір Калеснік з’яўляўся і застаецца асобай у літаратурным жыцці Берасцейшчыны і Беларусі ўвогуле. Ён быў выдатным пісьменнікам, культурным і грамадскім дзеячом, настаўнікам, даследчыкам літаратуры, дарадцам маладых талентаў, светлым чалавекам...
Уладзімір Андрэевіч меў энцыклапедычныя веды ў галіне літаратуры і мастацтва, адкрыў нікім не распрацаваны магутны пласт заходнебеларускай літаратуры. Ён па-бацькоўску ставіўся да моладзі, усімі спосабамі падтрымліваў тых маладых творцаў, хто меў жарынку таленту. Уладзімір Калеснік быў збіральнікам творчай моладзі Берасцейшчыны, ініцыятарам стварэння і першым кіраўніком абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “Берасцейскае вогнішча”. Ён нястомна выводзіў на літаратурную арбіту новыя маладыя таленты, сярод якіх былі Ніна Мацяш, Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Зінаіда Дудзюк ды іншыя...
Уладзімір Андрэевіч Калеснік зведаў як шчаслівыя і незабыўныя дні дзяцінства і юнацтва, так і глыбокую ўнутрысямейную драму, што пакінула цяжкі след у ягонай душы на ўсё астатняе жыццё. Ён быў чалавекам складанага і драматычнага лёсу, спазнаў радасць сяброўскай еднасці і боль здрады, шчасце першага кахання і трагічную смерць блізкіх і дарагіх яму людзей...
Прайшло нямала часу з таго дня, як не стала Уладзіміра Андрэевіча, але яго імя і справа працягваюць жыць. Жыве памяць пра Уладзіміра Андрэевіча, якую свята аберагаюць ягоныя калегі, паплечнікі і вучні. Да 85-годдзя з дня нараджэння Настаўніка была выдадзена кніга “Пасланец Праметэя”, у якой сабраны ўспаміны сучаснікаў пра Уладзіміра Калесніка, а таксама творы, прысвечаныя яму.
90-гадовы юбілей Уладзіміра Андрэевіча, які адзначалі 17 верасня 2012 года ў культурна асветніцкім цэнтры, што носіць яго імя, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя A. С. Пушкіна, даў новы штуршок, каб звярнуцца да ягонай спадчыны навукоўца, літаратара і мастака. За два гады да юбілею быў зроблены капітальны рамонт у памяшканні цэнтра, набыта новая мэбля, абноўлена экспазіцыя, прысвечаная Настаўніку выкладчыку-прафесару, крытыку, літаратуразнаўцу і пісьменніку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа...
Пасля таго, як навукоўцы, літаратары і работнікі бібліятэк з’ездзілі на магілу Уладзіміра Калесніка, пабывалі ля мемарыяльнай дошкі на доме, дзе ён жыў, праехалі па вуліцы імя Уладзіміра Калесніка, распачалося мерапрыемства ў самім Цэнтры, на якім прысутнічаў і рэктар універсітэта Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі. Завітаў са сталіцы і былы студэнт Калесніка Алесь Разанаў.
Ніна Мацяш у апошнія гады жыцця шмат рупілася аб захаванні памяці пра Настаўніка: пісала лісты да гарадскіх і абласных уладаў, тэлефанавала. Быў момант, калі пры праектаванні і абмеркаванні рабочай мадэлі помніка 1000-годдзю Брэста ішла размова аб увекавечанні постаці Калесніка на ім. Ды толькі потым усё памянялася: улады пайшлі па “саўковым” шляху, зацвердзіўшы абагульненыя постаці Салдата-пераможцы і Сялянкі-жняі. Лічу гэта вялікай
памылкай, бо помнік атрымаўся эклектычным, а дзве абагульненыя постаці “выпадаюць” з агульнага шэрагу герояў.
Уладзімір КАЛЕСНІК
(з кнігі ўспамінаў “Доўг памяці”)
***
...Mae партызанскія сябры шмат панапісвалі і нават панадрукоўвалі пра гэты рамантычны перыяд свайго жыцця, але рабілі гэта нібыта для таго, каб давесці тым, хто ўмее бачыць і памятаць, што ўспаміны пішуцца спачатку тымі, хто хоча падправіць праўду ў сваю карысць, a потым ужо прыходзіць чарга на тых, хто хоча пераказаць нашчадкам ды і самому сабе, хоча проста лепш усвядоміць праўду, каб яшчэ раз зрабіць з яе нейкі, напэўна ж, некпрыемны вывад. Бо якой бы вялікай і велічнай ні была праўда, яна заўжды, на жаль, вучыць толькі сваімі памылкамі. Жыццё патрабуе ад людзей, якія сапраўды гатовы ўдзельнічаць у справе прагрэсу, не паўтараць памылак. I памыляюцца тыя, хто лічыць, быццам гісторыя патрабуе ад сваіх удзельнікаў паўтараць подзвігі бацькоў. Подзвігі непаўторны... Перад кожным пакаленнем гісторыя ставіць новыя, непаўторныя задачы.
***
На нарах у душнай партызанскай зямлянцы мне прыгадвалася даўняе сямейнае жыццё ў нашай утульнай, пахнучай смолкай хаце.
Зямля, хоць благая, “лес, балота ды пясок”, як пісаў Якуб Колас, была асновай і апорай дабрабыту: сям’я не баялася ні голаду, ні холаду і раздзетай, разутай не збіралася хадзіць. Худа-блага, а хлеба на зіму нараблялі і сена каню ды карове перазімаваць нашыкоўвалі, саломы са стрэх скубці на прадвесні не даводзілася, каб хоць як дакарміць карову да свежай травы, ды кароў аслабелых падвязаць на вужышчы пад жываты да бэлек бацька не збіраўся, падсмейваўся з гультаяватых “зімагораў”, што пакладаліся на авось ды нябось. А тым, у каго сапраўды была ўважлівая бяскорміца, бацька не адмаўляўся дапамагчы цапкамі сена ці дзяругай мякіны. Маці таксама мела сваіх жанчын. якім сімпатызавала і памагала рэзгінамі мурагу ці кошыкам бульбы, не пытаючыся ў бацькі, каб не дражніць яго гаспадарскага самалюбства.
Вопраткі таксама хапала, маці з сястрой Марусяй упраўляліся напрасці і наткаць за зіму і кужалю ўсім на бялізну, то на ручнікі ды настольнікі, посцілкі, і зрэб’я мужчынам на анучы, нават гуньку кабыле жанкі выткалі, прытым адмысловую, цёплую, з суконнай ніткай на вуток, бо ведалі, што ў бацькавых гарачых руках кабыле даводзілася ўпарыцца да мыла, а потым раптоўна астываць.
А яшчэ ж кожны год назбірвалася штук па дзесяць аўчын, якія бацька вазіў у Мір і здаваў на выраб татарыну: сабе на чорны колер, а маці або Марусі на чырвоны. Кожны год шылі з гэтых аўчын кажухі... бацька меў кажух святочны і пару рабочых, адзін падходжвацца ля дому, а другі — доўгі вазацкі, у якім ездзіў у лес, апранаючы на яго ў вялікія маразы яшчэ суконную бурку з башлыком. Пад канец зімы маці ткала сукно з дамашняй воўны, якую бацька вазіў валіць ажно ў Гарадзішча і прывозіў гатовы матэрыял сабе на плытніцкую куртку, на зімовыя порткі і на бурку.
Верш “Слуцкія ткачыхі” нагадвае мне пра святочны настрой у нашай хаце, калі маці з Марусяй, закончыўшы ткаць зрэбнае і кужэльнае палатно, браліся за самае цікавае за “перабіранкі”...
ЧАЛАВЕК, ЯКІ РАЗБУДЗІУ СОНЦА
Першая кніжка беларускага паэта Івана Мельнічука “КТО РАЗБУДНЛ СОЛНЦЕ», якую выдала мінскае “Юнацтва” ў 1982 годзе, была адрасавана дзецям. Ад першага верша “В лесу” да апошняга “Снежннкн» ў кнізе рассыпаны каралі вобразаў, якія выхоўваюць у маленькім чалавеку добрыя пачуцці, развіваюць ягоныя кемлівасць, шчырасць, добразычлівасць...
Учнт галка галчат:
He треіцнте на весь сад, За едой не галдят, А тнхонечко сндят.
Кніжка, з густам аформленая, вялікага фармату, выйшла для цяперашняга часу фантастычным тыражом 100 000 экзэмпляраў і хутка была раскуплена.
“Мне падабаецца ўменне Івана Мельнічука весці гаворку з юным чытачом на роўных, без сюсюкання, і ў той жа час праблемна: амаль кожны верш апрача пазнавальнай нясе маральна-этычную нагрузку. Аўтар умела “высякае” словам шчырую ўсмешку, часам яго творы афарбаваны лёгкай іроніяй, ёсць цікавыя канцоўкі, нечаканыя паэтычныя павароты, як у вершы “Зловредный мяч”. Аўтар умее ў звычайных жыццёвых з’явах убачыць нешта адметнае і незвычайнае. Паэзія існуе вакол нас, трэба толькі ўмець яе разглядзець, зафіксаваць. Іван Мельнічук гэтым умельствам валодае...” пісаў Анатоль Грачанікаў у водгуку на паэтычную кніжку “Кто разбуднл солнце».
У тым жа выдавецтве “Юнацтва” пазней выйшлі яшчэ дзве кніжкі берасцейскага паэта: “САМН ДНВО СОТВОРНМ» (1992) і «ДОБРЫЙ ЛУЧНК» (1997).
Все людн заняты трудом,
Лншь солнышко встаёт:
Кто хлеб растнт, Кто стронт дом, Кто кннгу создаёт.
(“Подаю надежды”)
Пішучы для дзетак, паэт умее быць сапраўдным педагогам, добрым, глыбокім знаўцам дзіцячай псіхалогіі, умее разумець дзяцей, калі перад імі пачынаюць паўставаць праблемы маральна-этычнай матывацыі і ацэнкі ўласных паводзін і ўчынкаў іншых людзей, калі яны выбіраюць дружбакоў-сяброў.
Творы Івана Міхайлавіча Мельнічука можна падзяліць на павучальныя і пазнавальныя (лічылкі, дражнілкі, казкі); у іх спалучаюцца грунтоўная жыццёвая насычанасць зместу, магчымасць задаволіць чытацкую патрэбу думаць, пазнаваць, шукаць, тварыць, а галоўнае любіць. Любіць маму, тату, бабулю, дзеда... Каб гэтага дасягнуць, патрэбен своеасаблівы талент...