Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Канстанцін Нікалайчук даўно ўжо пенсіянер, але моцна і прагна трымае ў руцэ мастакоўскі пэндзаль, малюе, піша нацюрморты, пейзажы... I хаця сустракаемся мы цяпер не так ужо часта, як раней, але тэлефонная сувязь дапамагае падтрымліваць таварыскія адносіны, цешыцца ўспамінамі.
Кастусь любіў маляваць з дзяцінства. Сябры ў школьныя гады часта прасілі яго зрабіць іхнія партрэты. 3 таго часу і прыахвоціўся да партрэтнага жывапісу. Шмат маляваў, займаўся ў школьным гуртку выяўленчага мастацтва ў настаўніка Пятра Казіміравіча Астроўскага. Пасля школы працаваў мастаком-афарміцелем у кінатэатрах “Беларусь”, “Змена”. Потым была вучоба ў Адэскім мастацка-педагагічным вучылішчы, адкуль з трэцяга курса быў прызваны ў рады Савецкай Арміі (праслужыў тры гады ў санбаце). На тым мастакоўская адукацыя Канстанціна Нікалайчука і скончылася. Потым быў медінстытут і праца доктарам...
Пэўны час, пасля працы ў санаторыі, Канстанцін Канстанцінавіч настаўнічаў у вёсцы Знаменка Брэсцкага раёна, дзе ўжо даўно пражывае. Навучанне ў Адэскім мастацкім вучылішчы, хаця закончыць яго і не ўдалося, не прайшло дарам. Ужо крыху пазней здарылася так, што мастак падарыў Брэсцкаму абласному інстытуту ўдасканалення вялікую колькасць сваіх жывапісных твораў, што вельмі здзівіла шматлікіх знаёмых. Але Канстанцін Нікалайчук такім чынам паказаў сябе як патрыёт любай яму Берасцейшчыны.
У пейзажах мастака лёгка пазнаць родныя яму краявіды, дзе Канстанцінавіч працуе з эцюднікам і фарбамі. Ад сузірання яго жывапісных твораў ахоплівае пачуццё ціхага суму і па мінулым леце, і па палявых і лясных сцяжынках, беразняках і сасонніках. У храме прыроды мастак з’яўляецца нястомным працаўніком, які адлюстроўвае свой след на зямлі з дапамогай пэндзля і фарбаў. Яго цяперашнія мастакоўскія “лекі” дораць людзям добры настрой, дапамагаюць заўважаць прыгажосць вакол сябе.
“ Сланечнікі ”
На адкрыцці персанальнай выставы Канстанціна Нікалайчука у кінатэатры “Беларусь” г. Брэста. Злева мастак К. Нікалайчук
МАСТАК-ДЫЗАННЕР ЯУГЕН САПКАЛА
Яўген Сапкала ў школьныя гады марыў стаць вандроўнікам: яму падабаліся паходы за горад у лес, на лугі, палі, да ракі... Ён любіў пераносіць на паперу сляды птушак, звяроў... Так паціху прызвычаіўся і да малявання ўвогуле, a ў 8-м класе стаў сур’ёзна займацца жывапісам і малюнкам. Да таго ж ягоны бацька быў самадзейным мастаком і шмат чаму навучыў сына.
Яўген заўжды вылучаўся сваёй адданай любоўю да выяўленчага мастацтва, не прапускаў ніколі заняткі ў студыі. Гэтак жа сур’ёзна адносіўся ён і да працы мастаком-афарміцелем на панчошным камбінаце ў Брэсце (адпрацаваў 25 гадоў), і да працы ў прыватным выдавецтве “Мазуры” ў Полынчы.
Жыццё склалася так, што апошнія гады Яўген працуе дызайнерам у “БелІнтэрМаркеце”, любоў да выяўленчага мастацтва не пакідае яго. У вольныя хвіліны Яўген працягвае займацца жывапісам, што вельмі важна, бо навык
творчасці патрабуе пастаяннага ўдасканалення.
У свой час Яўген Сапкала завочна скончыў Народны ўніверсітэт мастацтваў імя Н. К. Крупскай у Маскве. На вялікі жаль, няўдалымі аказаліся дзве яго спробы пасля заканчэння сярэдняй школы паступіць спачатку ў Растоўскае мастацкае вучылішча, а потым у Яраслаўскае. Яўген Сапкала прымаў актыўны ўдзел у Першай і Другой абласных маладзёжных выставах (у 1978 і 1979 гг., калі старшынёй Брэсцкага маладзёжнага аб’яднання мастакоў быў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Пётр Аляксеевіч Данелія) і ніколі не адмаўляўся ўдзельнічаць і ў іншых абласных мастакоўскіх выставах.
Апошнія гады ў мяне склалася добрае творчае супрацоўніцтва з Яўгенам Сапкала. A інакш і не можа быць, бо мы знаёмыя яшчэ са школьных гадоў, з тых самых часоў, калі займаліся ў студыі выяўленчага мастацтва ў абласным доме піянераў і школьнікаў у выдатнага педагога Міхаіла Сяргеевіча Талмачова.
Яго чалавечая далікатнасць і адказнасць да працы ніколі не пакідаюць мяне абыякавым. I таму з цікавасцю ўглядаюся ў кожную новую жывапісную работу мастака-дызайнера, у кожны новы дызайнерскі твор.
“Валерыя Ліцвінюк ”
НЕЗВЫЧАПНЫ УСПАМШ
Калі бачу Аляксея Жэрало на мастацкіх выставах, дык кожны раз, гледзячы на яго ўсмешлівы твар, прыпамінаю таварыша па службе ў войску Мішу Таусенева з Алтаю... Яны падобныя сваімі сонечнымі тварамі і непаслухмянымі валасамі. Успамін пра Мішу вяртае мяне ў гады вайсковай службы ў Венгрыі, а з Аляксеем мы жывем у адным горадзе.
Доўгі час я мала ведаў пра мастака Аляксея Жэрало, пакуль не стала патрэбным больш пільна ўгледзецца ў яго творы, прыслухацца да ягоных аповедаў пра асабістае творчае жыццё...
Каляровыя акрылавыя кампазіцыі Аляксея захапляюць сваёй экспрэсіяй. А яшчэ ён педагог, доўгі час працуе ў Дзіцячай мастацкай школе нашага горада: выкладае жывапіс і кампазіцыю, актыўна ўдзельнічае ў выставах і пленэрах.
Маляваць Аляксей пачаў у школьныя гады. 3 таго часу і захапіўся любімай справай, якая вядзе яго па жыцці. Вялікія дасягненні абавязкова чакаюць наперадзе. А пакуль творчая думка накіроўвае Аляксея да мальберта, да пэндзляў і фарбаў, якія клічуць да любімай працы...
“Неспакой ”
“Спалоханы блакіт ”
“Апошні агеньчык ”
“Цішыня ”
ПАЛЁТ НАД ЖЫТАМ
Пра жывапісныя партрэты літаратараў Леаніда Валасюка
Выдатны англійскі пісьменнік Джон Фаўлз з горыччу папярэджвае чалавецтва, што знікаюць не толькі рэдкія віды жывёл, але і рэдкасныя разнавіднасці пачуццяў.
I сапраўды, сацыяльныя ўзрушэнні паднялі столькі мулі са дна падсвядомасці, што ў душы нашага грамадства ўсё менш застаецца месца крытэрыям дабрыні. 3 нашага абыходу паціху знікаюць такія словы, як дабрата, ахвярнасць, самаадданасць. Наогул, дабрыню чамусьці пачалі амаль што таптаць нагамі, параўноўваючы з кволасцю, а то і з дурнотаю. Прызнайцеся шчыра: калі раптам зойдзе гаворка пра альтруізм у кантэксце сучаснасці, разумны сэнс, падахвочаны кагортай псіхолагаў і звіхнутай рэчаіснасцю, у першую чаргу з уніклівасцю анатама пачне адшукваць хоць які-небудзь занядбалы карыслівы намер у добразычлівым учынку, a калі ж не патрапіць знайсці пацверджання сваёй падазронасці, пагардліва пакруціць віртуальным пальцам каля віртуальнай скроні.
У час, калі на грамадскай ніве культываваныя раней высокія ідэалы ў такім заняпадзе і з кожным годам на прасторах ідэалогіі ўсё больш прывольна пачувае сябе нахабнае пустазелле, у час, калі інстытуты духоўнасці таксама раз’ядае карозія меркантыльнасці, распавядаць пра нейкі там альтруізм нават рызыкоўна.
I ўсё ж такі, дзякуй Богу, не звяліся з нашай зямлі людзі, якія не ўсе свае ўчынкі падпарадкоўваюць уласнай карыслівасці і грашоваму абагачэнню. Леанід Валасюк, берасцейскі мастак і літаратар, нягледзячы на сціпласць ганарараў і недахоп вольнага часу, робіць паціху добрую справу: увасабляе ў фарбах сваіх калег з берасцейскай творчай сябрыны (“Берасцейскае вогнішча”).
У своеасаблівай літаратурнай галерэі партрэты Алеся Каско і Аляксея Філатава, Ніны Мацяш і Ярыны Дашынай, Алеся Паплаўскага і Сяргея Амельчука, Міколы Папекі і Міколы Сянкевіча, Івана Мельнічука і Мікалая Цялічкі, Івана Арабейкі, Сяргея Грышкевіча і іншых паэтаў і празаікаў...
He бяруся рабіць падрабязны аналіх твораў. Гэта, у рэшце рэшт, справа прафесіяналаў. Мяне ж, нароўні з маральным аспектам, найперш цікавіць палітра ўражанняў. На мой погляд, мастак не ставіць перад сабой мэты расшарквацца перад другаснасцю знешняга вобліку, a спрабуе як мага болып пранікнуць у складанае ўнутранае асяроддзе творцаў тонкай паэтычнай субстанцыі. Інакш для чаго яму ва ўласным партрэце паказваць не росквіт жыццёвых сіл, а чалавечую ролю ў адольванні перыпетый жыцця? Нават Папека, які, як вядома, і ў ясны, сонечны дзень будзе з жарам сцвярджаць, што за вокнамі навальніца, пагодзіцца: матэрыялізаваная мастаком Міколава харызма на ягоным партрэце яскрава б’е праз усе сітавіны сціплай постаці і начыста забівае прышпілены да паэта каларытны пружанскі пейзаж. Мала, мала папекаўскім амбіцыям лагоднасці рапсавага квітнення! На заднім плане яўна не хапае старажытнага Рыма, ахопленага полымем ці, на крайні выпалдак, прэзідэнцкай “круцёлкі”...
I на партрэце Ярыны Дашынай бачыш не прывабную маладую жанчыну ў шчаслівай пары мацярынства, а не па гадах творчую сталасць, якая ўладарна наклала адбітак на вобраз таленавітай паэткі.
Асобна хочацца затрымацца каля супярэчлівага партрэта Ніны Мацяш. Скажу шчыра: першае ўражанне ад карціны было ўражаннем абывацеля. У галаве разгублена замітусіліся думкі: ці гэта няўдача, ці такая задумка мастака? Вядома, кожны майстра мае права на свой стыль. Як не згадаць знакамітага Мадыльяні, які, як вядома, нягледзячы на нястачу сродкаў для існавання, не згаджаўся змяняць сваю творчую манеру і сурова абыходзіўся з вонкавым падабенствам, каб яно не было заслонаю эманацыям душы. Але ў дадзеным выпадку я беспаспяхова шукала ў рысах твару, у позірку, у застылай постаці Ніны Язэпаўны той рэдкай сардэчнасці, якая здзіўляла кожнага, хто меў шчасце быць знаёмым з вялікай паэткай, якая зрабіла адчувальны ўклад не толькі ў беларускую, але і ў сусветную літаратуру. I гэтая адсутнасць аўры цяпла “збіла з ног” маё ўражанне ад партрэта.
Зусім па-іншаму ён глянуўся мне ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы, якая з нядаўняга часу носіць імя знакамітай зямлячкі, дзе праходзілі чарговыя паэтычныя чытанні “Бабіна лета з Нінай Мацяш”. Перш-наперш кінулася ў вочы незвычайная (амаль суровая) засяроджанасць,
якая дарэшты адмятае ўсё навокал: і ласкавы пагляд летняга рання за вакном, і святочны палёт ластавак, і кветкавае хараство, якое з такой любоўю Ніна ўвасабляла не толькі ў паэтычных, а і ў сваіх пёркаграфічных шэдэўрах. У напружаным абліччы, паводле трапнай заўвагі Алеся Разанава, адчуваецца нешта егіпецкае, я сказала б, нават нешта сакральнае. Як мне здаецца, толькі ў такім медытатыўным стане і можна ажыццявіць палёт над жытам палёт над мітуснёй, над прозай жыцця. Нездарма сціплая паэтка прасіла мастака, які браў дазвол на партрэт, не маляваць яе з крыламі. Хто ведае, ці не вадзіла рукой Леаніда тая ж самая Муза, што надыктоўвала нашай берасцейскай зорцы зорныя радкі, каб побач з фотаздымкамі і творчым набыткам мы маглі бачыць праяву акрыляльнай сілы духу вялікай мысляркі, усё жыццё якой з’явілася пацверджаннем яе выпакутаваных думак: