Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Незабыўнымі былі паездкі ў Лунінец, Пружаны, Камянец, Маларыту, Кобрын, Іванава, Жабінку... Наша цеснае супрацоўніцтва давала плён у выглядзе абласных выстаў народнай творчасці. У тыя гады мне пашчасціла пазнаёміцца з такімі вядомымі мастацтвазнаўцамі з Мінска як Міхась Раманюк і Генадзь Сакалоў-Кубай, якія нярэдка прыязджалі ў Брэст на нашы мерапрыемствы.
Праз нейкі час Кастусь Калодзіч, Яўген Маньякоў, а потым і я перайшлі на іншыя месцы працы, праўда, гэта не перашкодзіла нам сустракацца. Ужо напрыканцы мінулага стагоддзя, у 1997-м, вялікай суполкаю брастаўчан ездзілі ў Мінск, спрабуючы ўступіць у Саюз мастакоў. Ды толькі наўдалаю, безвыніковаю была тая паездка для Яўгена: не прыняты ў Саюз, ён больш ніколі не спрабаваў здзейсніць сваю мару. Мне здаецца, калі б тое адбылося, дык і лёс далейшы яго склаўся б інакш.
Яўген Васільевіч паступова адышоў ад творчасці, шмат працаваў у “камерцыйным” напрамку: рабіў жывапісныя работы на продаж. Затым пэўны час жыў на радзіме ў Смаленску, дзе і памёр. Але дачка мастака пахавала бацьку на Берасцейшчыне, дзе прайшлі яго лепшыя гады з 60-і пражытых. Было гэта ў 2012 годзе.
У маёй памяці ён застаецца сапраўдным мужчынам, мастаком-творцам, надзейным сябрам-паплечнікам.
“Катарсіс”
“Адзіноцтва”
“БОГАМАЗ” АЛЯКСЕН БАРУЦІН
Пазнаёміўся з Аляксеем Баруціным неяк непрыкметна для самога сябе: у асяродку калег па фарбах і пэндзлях гэта бывае часта. Але тое знаёмства гэтак жа непрыкметна перацякло ў сяброўства, быццам бы раслі з маленства ў адным двары ці па суседстве. Працуючы ў рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза, мы часцяком сумесна рабілі рэкламнае афармленне аб’ектаў гандлю. Асабліва плённай была праца ў Лунінцы. Акрамя ўсяго ў мяне заставаліся там яшчэ і знаёмыя па ранейшай “чыноўніцкай” працы. Ды і ўвогуле палескі гарадок аднойчы спадабаўся так, каб быць любімым назаўжды.
Мастакоўскі талент у Аляксея Баруціна адкрыўся рана, і нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо продкі яго былі вядомымі людзьмі. Гэта, так бы мовіць, талент на генным узроўні.
Адным з продкаў Аляксея Дзмітрыевіча быў брат ягонага прадзеда Іван Цімафеевіч Баруцін (1868-1928) архітэктар, майстар мадэрнізму. Выхадзец з купецкай сям’і, у 1891 годзе ён закончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, атрымаўшы Малы і Вялікі сярэбраныя медалі і званне класнага мастака архітэктуры. Творчы дыяпазон Івана Баруціна быў надзвычай шырокі. Ён праектаваў даходныя дамы ў стылі мадэрн і цэрквы ў традыцыях драўлянага дойлідства, ствараў праекты іканастасаў і распісваў жылыя дамы, рабіў малюнкі дэталяў інтэр’ераў. Адзін з самых прыгожых маскоўскіх дамоў пабудаваны па праекце Івана Баруціна. Гэта дом Мішына на Мясніцкай.
Дзед Аляксея Баруціна Мікалай Мікалаевіч Баруцін (1880-1960) нарадзіўся ў Маскве. Вялікую дапамогу сям’і аказваў дзядзька Мікалая, пра якога згадвалася вышэй.
Мікалай Баруцін вучыўся ў вядомым універсітэце імя А.Л. Шаняўскага на гісторыка-філалагічным факультэце. У яго быў свой творчы шлях. У літаратурнае аб’яднанне “Макавец” (створана ў 1921 годзе) ён уваходзіў па запрашэнні Аляксея Міхайлавіча Чарнышова як паэт пад прозвішчам Амфіям Рэшатаў (яго маці — Марыя Амфіянаўна Рэшатава).
Мікалай Баруцін уваходзіў у кола паэтаў-шаняўцаў, сярод якіх былі С. Ясенін, М. Клюеў, С. Клычкоў, П. Арэшын, Д. Сямёнаўскі і інш.
Першыя вершы, падпісаныя “Амфіян Рэшэтаў” з’явіліся ў 1910 г. у часопісах “Весы”, “Весна”, “Петербургскнй глашатай”, “Млечный путь”, ‘Тюнемь н gratis”.
Мікалай Баруцін быў сведкам трыумфальных поспехаў і траўлі Б.Пастэрнака.
У 1918 годзе рэдакцыя часопіса “Млечный путь” выдае яго паэтычны зборнік “Кероснновая лампа” з прысвячэннем “Маме н кероснновой лампе».
Паэтычная творчасць Мікалая Баруціна (Амфіяма Рэшатава) было станоўча ацэнена толькі нешматлікімі паэтамі і крытыкамі. Шырокаму колу чытачоў ён амаль невядомы і ніколі не перавыдаваўся.
Аляксей патрапіў у Брэст у свой час з бацькамі. Ягоная маці будавала і ўзначальвала потым Брэсцкі панчошны камбінат. Бацька быў інжынерам-будаўніком: запомніўся будаўніцтвам сельскагаспадарчых комплексаў Брэстчыны.
Аляксей Баруцін закончыў толькі першы курс архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, але ён ніколі не шкадаваў пра тое, бо ў жыцці было шмат цікавай працы як у Расіі, так і ў Брэсце.
Яго асноўны занятак стварэнне абразоў па заказах для асобных людзей, для інтэр’ераў цэркваў горада і вобласці. У гэтым Аляксей Баруцін знайшоў сваё прызванне.
“Святая Ірына ”
“Каспераўская Богародзіца ”
“Адзігітрыя ”
ВАЛЕРЬШ ПЕПЯЛЯЕУ
Пазнаёміўся з Валерыем Мікалаевічам у 1981 годзе, працуючы ў “культуры”. Кастусь Калодзіч, загадчык аддзела, рыхтаваў абласную выставу самадзейных мастакоў. I аднойчы свае жывапісныя работы прынёс малады светлавалосы мужчына з добразычлівым тварам. Гэта былі партрэты двух сыноў Валерыя Пепяляева, ураджэнца Сібіры, брэсцкага мастака, афарміцеля. Тыя партрэты аказалі прыемнае мастацкае ўражанне, а сам аўтар пазней стаў маім сябрам.
Валерый Пепяляеў некаторы час вучыўся ў Ленінградскім мастацкім вучылішчы імя Веры Мухінай, але не закончыў яго: перашкодзіла каханне. Праўда, “дывідэнтамі” за гэта, калі так можна сказаць, сталі два сыны. Ды і мастакоўскі дух заставаўся і прысутнічае ў ім і да гэтага часу, калі ўжо Валерый Мікалаевіч стаў пенсіянерам. Але ў мастацтве няма пенсійнага ўзросту. Творчыя памкненні не пакідаюць мастака да апошняга ўздыху...
Найбольшую вядомасць Валерый Пепяляеў набыў у го-
радзе як партрэтыст. Ягоныя лірычныя партрэты, выкананыя алеем, вылучаюцца сваім падабенствам да натуры, жывапіснасцю, дакладнасцю... Шмат такіх партрэтаў я бачыў, ды толькі кожны раз з цікавасцю заўважаў усё новыя творчыя знаходкі мастака.
Жыве Валерый Мікалаевіч у прыгожай частцы горада: непадалёку працякае рака Лясная, радуюць вока прыгожыя жывапісныя лесапасадкі. А вынікам закаханасці ў прыгажосць роднага краю з’яўляюцца ягоныя жывапісныя карціны, у якіх мастак прытрымліваецца сціплага каларыту. Менавіта ён дапамагае раскрыць існасць убачанага.
Працуючы ў рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза, а пазней і ў майстэрнях камбіната “Мастацтва”, Валерый Пепяляеў выявіў сябе як рознабаковы таленавіты творца, які заняў сваю адметную нішу ў мастакоўскім асяродку Берасцейшчыны.
Акрамя таленту жывапісца, Валерый Пепяляеў мае і паэтычны талент. Яго лірычныя вершы прыемна паслухаць у выкананні аўтара, пачытаць. Творца цікавы сваімі творамі. I я пера-
кананы, што паэтычнае слова, дакладны мазок пэндзля яшчэ не раз будзе радаваць прыхільнікаў Музы Мастака.
“Рака Лясная ”
“Нацюрморт з грыбамі”
ЛЯХАВІЦКІ
АПАЛОН ВІКТАР ЧАРНАВОКІ
Пазнаёміўся з Віктарам Францавічам у студэнцкія гады неяк нечакана, калі той працаваў метадыстам па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў Абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культасветработы. Па іроніі лёсу пасля заканчэння інстытута я і сам трапіў туды якраз на месца Віктара Чарнавокага. Памятаю першыя дні працы, калі яшчэ прыходзіў Віктар Францавіч счышчаць са сцяны шпатлёўку, якую ён нанёс у непатрэбныя месцы ў непатрэбным стане. Настрой яго быў вясёлы, ён заўсёды стараўся ісці па жыцці ў добрым настроі... У тыя часы Віктар пазнаёміў мяне з выдатным паэтам з Драгічыншчыны Міколам Трафімчуком. Увогуле ў тыя маладыя гады і свет здаваўся іншым: светлым, яскравым, запамінальным на цікавыя падзеі...
Віктара Чарнавокага з маленства прываблівала маляванне. Пейзажы, нацюрморты, партрэты... Маці супраць ягонага захаплення нічога не мела, але бацька, Франц Міхай-
лавіч, просты і працавіты чалавек, марыў аб лепшай долі для дваіх сваіх сыноў (другі, меншы сын Лёня): бачыў іх старшынямі калгасаў. Мо таму і паліў Віцевы малюнкі ў печы, каб неяк прыглушыць яго захапленне (да таго ж бацька быў яшчэ і непісьменны). Але калі аднойчы прыйшло паведамленне з газеты “Пнонерская правда” аб тым, што Віця Чарнавокі, школьнік Тэльмінавіцкай школы Ляхавіцкага раёна, заняў першае месца і за гэта яму дыплом, фарбы, а яшчэ пуцёўка ў піянерскі лагер “Артэк”, вось тады і змяніў свае адносіны бацька да сынавага захаплення: купіў таму з зарплаты пэндзлі і фарбы. (12-гадовы Віця неяк прачытаў у “Пнонерской правде” ўмовы конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак, які праводзіўся тады ў Савецкім Саюзе і Японіі, і адправіў пейзаж з бярозкамі).
Лёс Віктара і Лёні склаўся так, што пасля школы абодва паступілі ў Горкаўскую сельскагаспадарчую акадэмію, хаця скончыўшы яе, кожны пайшоў сваім шляхам: Лёня трапіў на працу ў міліцыю, даслужыўся да звання палкоўніка. Віктар скончыў яшчэ адну ВНУ і працаваў архітэктарам у Горках, потым у Ляхавічах. Асабліае месца ў яго жыцці заняў Брэст, дзе давялося зарабляць на хлеб у розных установах. Але калі памёр бацька, то Віктар Францавіч вырашыў вярнуцца ў родныя Ляхавічы: стварыў там сваю майстэрню ў падвальным памяшканні штаба грамадзянскай абароны аднаго з дамоў па вуліцы Леніна.
Нарэшце ён атрымаў магчымасць займацца любімай з самага дзяцінства справай: стаў мастаком, мастаком-педагогам вышэйшай катэгорыі, адным з першых у краіне магістрам педагагічных навук. Стаў і лаўрэатам прэміі “Берасцейская зорка”, ганаровым доктарам Японскай акадэміі мастацтваў, аб чым сведчыць спецыяльны дыплом на японскай і англійскай мовах...
Усё пачалося для яго са стварэння ў верасні 1989 года мастацкай студыі “Апалон” пры Ляхавіцкім гарадскім Доме культуры. Праз няпоўныя пяць гадоў студыі было прысвоена званне народнага самадзейнага калектыву.
Яе навучэнцы бралі ўдзел не толькі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах і выставах, але і ў міжнародных. Вышэйшыя ўзнагароды яны атрымлівалі ў шматлікіх краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі і Афрыкі. У 2004-2005 гадах апалонаўцы ініцыіравалі і правялі ў Ляхавічах на высокім узроўні першы міжнародны конкурс юных мастакоў “Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра”, у якім 33 вучні Віктара Чарнавокага сталі пераможцамі.
Праз рукі мастака прайшло больш за паўтысячы хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ездзілі да яго нават з Ганцавічаў і Баранавічаў...
Віктар Францавіч позна ажаніўся, сваіх дзяцей у іх з жонкаю не было, таму ўсе свае сілы і веды аддаваў дзецям студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У студыі з імем грэчаскага бога Апалона займаліся розныя дзеці, але іх яднаў ў адну сям’ю кіраўнік з яго грандыёзнымі задумкамі.