Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Аўтарам помніка з яўляецца вядомы брэсцкі скульптар Аляксей Паўлючук, які працягвае творчыя традыі бацькі-скульптара Аляксея Паўлючука і маці-мастачкі Тамары Іванаўны (бацькі, канечне, аказалі значны ўплыў на станаўленне сына як мастака-скульптара, на яго творчае выхаванне). Сааўтар помніка не менш вядомы брэсцкі архітэктар Аляксей Андраюк.
Аляксей Паўлючук належыць да той кагорты сучасных беларускіх скульптараў, якія плённа працуюць, рэалізуючы свае творчыя задумы ў матэрыяле. Пэўна, для гэтага павінна быць не толькі высокае прафесійнае майстэрства, заказы, але і нешта іншае, можа нават шчаслівы збег абставін. Да таго ж малады скульптар Аляксей Паўлючук шмат працуе ў розных іншых накірунках, стварае жывапісныя і графічныя творы.
Адной з лепшых ягоных работ з’яўляецца афармленне рэстарана гасцініцы “Эверэст” у польскім горадзе Венгрун Мазавецкага ваяводства на тэму легендарнай гісторыі жыцця славутага пана Твардоўскага з племені Фаустаў.
Трэба адзначыць таксама такія вядомыя яго працы, як помнік спаленым фашыстамі вёскам у гады Другой сусветнай вайны ў горадзе Пружаны, рэльефныя партрэты герояў-пагранічнікаў на Алеі Славы ў Брэсце (на скрыжаванні вуліц Леніна і Праспекта імя П. Машэрава), пластычная эмблема Музы на галоўным фасадзе Брэсцкага драмтэатра, манументальная кампазіцыя “Муха і Вец” на месце зліяння гэтых рэк у Пружанах, помнік-бюст нашаму земляку, славутаму савецкаму авіяканструктару, аднаму са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі Паўлу Сухому ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці і інш.
Скульптар Аляксей Паўлючук таксама шмат удзельнічае ў рэспубліканскіх выставах і пленэрах, узбагачаючы свой прафесійны ўзровень, пры гэтым заўжды застаецца сціплым і рамантычным творцам. Аляксей увесь у працы...
Помнік “Спаленым вёскам Пружаншчыны ”
Помніку гонар 1000-гадовага заснавання горада Бярэсця
ПАВЕЛ ПАУЛАВІЧ ПАГОДЗІН
Вядомы берасцейскі мастак Павел Паўлавіч Пагодзін часта любіў гаварыць: “Я графнн, а жена моя графння!..” (Яго жонка Зоя Паўлаўна Аверына-Пагодзіна была таксама мастачкай). Пал Палыч любіў пашуткаваць пры сустрэчах, калі заходзіў да мяне на працу ў “культуру” па вуліцы Савецкай (тады яшчэ па гэтай вуліцы ездзілі машыны і аўтобусы, працавалі такія кропкі гандлю як “Пельменная”, “Сокі-воды”, “Брэсцкае піва”, “Чабурэчная” і інш.). На 3-м паверсе таго ж будынка знаходзіліся вытворча-мастацкія майстэрні, дзе ў свой час плённа працаваў Пал Палыч. He пакінуў ён і сваю звычку заходзіць у памяшканне былога Дома народнай творчасці...
Павел Пагодзін быў вядомым у Брэсце мастаком, шмат працаваў. Яго дабразычлівая, адкрытая натура прыцягвала мастакоў малодшага пакалення, і не толькі іх, бо з арыгінальным творцам было проста і цікава размаўляць, пра-
водзіць час на мастакоўскіх мерапрыемствах.
Пал Палыч у свой час жыў на Сахаліне. Там ён грунтоўна пазнаёміўся з гісторыяй краю, з яго прыродай. I як вынік жывапісныя творы. Адзін з іх асабліва ўражвае “А.Чэхаў на Сахаліне”. На палатне адлюстраваны адзін з эпізодаў жыцця вялікага рускага пісьменніка.
Павел Пагодзін, як мастак, увогуле любіў ствараць сюжэтныя карціны, нібыта пісаў аповесці і раманы пра жыццё. Гэта мае дачыненне і да пейзажаў. У сваёй творчасці ён шмат разоў звяртаўся да гарадскіх краявідаў, да тых вуліц і будынкаў, якія зараз не пазнаць ці іх проста ўжо няма. А палотны мастака захоўваюць дух пасляваеннага часу, цікавыя панарамы горада тых гадоў. I тое, што стварыў мастак Павел Пагодзін, навечна засталося ў гарадской скарбонцы выяўленчага мастацтва, пакінула свой адметны след у гісторыі беларускага жывапісу.
Адкрыццё абласной выставы. 1982 год.
“Сустрэча А. Чэхава з палітзняволенымі на Сахаліне ”
“Брэсцкі чыгуначны вакзал ”
ЗЯМЛЯК 3 ЛЯГАТАУ
3 Іванам Аляксеевічам мы сустрэліся ў той час, калі я пачаў працаваць у “культуры”, а ён быў мастаком у Лялечным тэатры. Праўда, тады нашы рэдкія сустрэчы на агульных мерапрыемствах не паспрыялі блізкаму знаёмству, наладжванню нейкіх прафесійных адносін.
Больш цесна сышліся тады, калі Іван Крусь пачаў працаваць у рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза ў майстэрні па вуліцы Маякоўскага, куды крыху пазней трапіў на працу і я па запрашэнні Вячаслава Вараб’ёва, суседа па Граеўцы. А з Іванам Аляксеевічам мы, як аказалася, былі землякамі. I гэта адыграла значную ролю ў нашых адносінах, бо нішто так не збліжае людзей, як сумесная праца на прадпрыемстве, а тут яшчэ і зямляцтва.
Іван Аляксеевіч любіць маляваць каляровымі алоўкамі пастэллю. Пэўна, гэты матэрыял больш адпавядае ягонаму стану душы. I ў яго атрымліваюцца выдатныя нацюрморты з кветкамі. Да таго ж ён любіць эксперыментаваць з фарбамі,
з пастэллю. Яго манера пісьма зацікавіла мяне яшчэ ў часы сумеснай працы ў рэкламным камбінаце.
Лятуць гады. Толькі нязменнай застаецца ў чалавеку апантанасць творчасцю, павага да сваіх калег-мастакоў, любоў да родных і блізкіх. Іван Крусь не пакідае свайго захаплення, a натхненне не пакідае яго, сціплага творцу, у майстэрні на другім паверсе гаража, дзе любіць бавіць час сярод сваіх твораў, пісаць і марыць.
I. Крусь, С. Гуляева, Л. Валасюк ля галерэі “БелАрт ”
МАНСТАР ПЭНДЗЛЯ АНАТОЛЬ ВАРОНІН
Маё знаёмства з Анатолем Вароніным адбылося на пачатку 80-х гадоў, падчас падрыхтоўкі абласной выставы самадзейных мастакоў Берасцейшчыны. 3 таго часу ў нас склаліся шчырыя сяброўскія адносіны. Нас зблізіла захапленне выяўленчым мастацтвам, да таго ж і жылі непадалёку.
Увогуле, Анатоль надзейны сябар, сапраўдны мужчына. У маладыя гады ён актыўна займаўся і спортам.
Нарадзіўся Анатоль Варонін у цудоўным Алтайскім краі, які натхніў яго на заняткі жывапісам. Так і вырашыўся ягоны мастакоўскі лёс, бо пасля заканчэння школы паступіў у Алма-Ацінскае мастацкае вучылішча. Потым служба ў Савецкай Арміі ў Брэсце (мастаком-афарміцелем у вайсковым клубе). Падчас службы закахаўся ў прыгожую брэсцкую дзяўчыну... Ажаніўся і звязаў свой далейшы лёс з беларускім Брэстам, хаця і не забывае сваю радзіму, часта наведваецца ў родны Алтайскі край.
Па жыцці склалася так, што да пенсіі Анатоль Анатольевіч шмат гадоў працаваў мастаком-афарміцелем на электрамеханічным заводзе, на “Цветатроне”, на іншых прадпрыемствах
горада. Адначасова пісаў пейзажы, нацюрморты, удзельнічаў у выставах.
Асабіста мне неаднойчы давялося сумесна з Анатолем выконваць вытворчыя работы. Яго прафесіяналізм, бездакорны густ заўжды мяне захаплялі і захапляюць дагэтуль. Анатоль Варонін выдатны майстар працы з пэндзлем, цудоўны сябар.
М. Арахоўскі, I. Крупскі “Партрэт А. Вароніна ”
А. Варонін “Алтайскі краявід ”
СВЯТА ФАРБАУ
Маладая брэсцкая мастачка Аксана Гайдуковіч даволі вядомая ў Беларусі і за яе межамі. Аксана маці дваіх дзяцей, што не перашкаджае ёй плённа займацца жывапісам, працаваць дацэнтам у Брэсцкім тэхнічным універсітэце на кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка...
Бацька мастачкі Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч былы выкладчык архітэктурнага праектавання, пад кіраўніцтвам якога ў студэнцкі час мне з аднакурснікамі давялося выконваць конкурсны праект рэканструкцыі плошчы Леніна. На той час я ведаў, што яго дачка займаецца ў студыі выяўленчага мастацтва, што яна таленавітая дзяўчынка... Але не мог нават і здагадвацца пра тое, што пройдзе час і мяне разам з Аксанай у 2000-м годзе прымуць у сябры Саюза мастакоў Беларусі. Такія вось бываюць нечаканыя супадзенні.
Аксана Міхайлаўна даўно ўжо заявіла пра сябе як цікавы, прафесійны мастак. Яна глядзіць на свет шырока адкрытымі вачыма, радуецца сонечнаму ранку, цёпламу ветру, прыгажосці кветак і смеху сваіх дзяцей. He была б яна мастаком, каб не вызначылася ў жыцці, не знайшла сябе ў творчасці. А без жывапісу Аксана Гайдуковіч не ўяўляе сваё існаванне ўвогуле. Таленавітая мастачка працуе ў асноўным ў галіне станкавага жывапісу.
Творы Аксаны Гайдуковіч знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Полыпчы, Германіі і Францыі.
“Паўліны ”
“Зялёная жанчына”
“Нацюрморт ”
ЯЎГЕН МАНЬЯКОЎ
3 Яўгенам Маньяковым пазнаёміў мяне мой куратар групы, выкладчык архітэктурнага праектавання Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута Яўген Максімавіч Даўгайла. Неяк пасля заняткаў зайшлі ў новы пяціпавярховы дом непадалёку ад вуліцы МАПРа да мастака, які на той час са сваім цесцем-міліцыянерам даводзіў памяшканне кухні да патрэбнага стану.
Яўген уразіў мяне сваім грэнадзёрскім ростам, цёмнымі вялікімі вусамі, зычным голасам... Праз нейкія паўгадзіны мы ўжо пайшлі па бульвары Шаўчэнкі у невялічкі кафетэрый на перакус з белым партвейнам. Зайшла гаворка пра мастакоў, пра мастацтва ўвогуле. Той дзень мне запомніўся знаёмствам з маім будучым сябрам, калегам па працы...
Яўген Маньякоў нарадзіўся ў Смаленску. Са школьных гадоў выявілася ў яго схільнасць да малявання, захапленне якім захавалася да апошніх дзён жыцця. Але напачатку Яўген атрымаў адпаведную адукацыю і працаваў нейкі час
краўцом. Ужо крыху пазней скончыў графічна-мастацкі факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, прыехаў у Брэст, дзе напачатку жыў у бацькі выкладчыка інжынерна-будаўнічага інстытута.
Яўген ажаніўся з Валянцінай, дзяўчынай з архітэктурнай адукацыяй. У іх нарадзілася дачка Святлана. А мне з тых гадоў запомніліся два яго нацюрморты, якія бачыў на абласных выставах (“Нацюрморт з чорнай керамікай” і “Асенні нацюрморт з лісцем”).
Напачатку ён працаваў у вытворча-мастацкіх майстэрнях, потым у “культуры”, дзе дырэктарам быў цудоўны чалавек Леанід Сартакоў. У Беларусі адчувалася хваля адраджэння нацыянальнай культуры, што спрыяла правядзенню шматлікіх выстаў народнай творчасці, выстаў самадзейных мастакоў. У тыя гады Яўген паспяхова займаўся і фотамастацтвам, рыхтаваўся да паступлення ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР, ды толькі ў жыцці заўжды адбываецца шмат нечаканага і непрадбачанага. Заўчасная смерць жонкі ўнесла свае сумныя карэктывы ў далейшы лёс мастака.
Абласная “культура” супрацоўнічала з прафсаюзнай, таму часцяком праводзілі сумесныя выставы, і па экспанаты разам ездзілі па вобласці. У тыя маладыя гады ўсё было цікавым падчас нашых экспедыцый-камандзіровак, бо сустракаліся з такімі вядомымі майстрамі як ганчар з Пружан Антон Такарэўскі, майстрыца саломапляцення з Брэста Вера Гаўрылюк, разьбяр па дрэве з Белавежскай пушчы Андрэй Вінярскі, самадзейныя мастакі з Драгічына Пётр Мыслівец, Міхаіл Майбарадзін, Юрый Сергіенка са Століна...